ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 595
Скачиваний: 0
У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у РП, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi каталiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўбачыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных.
Ваенныя дзеяннi на Беларусi супраць рускiх войск адбывалiся да восенi 1771 г. У лiку апошнiх пад Сталавiчамi рускiм генералам Суворавым быў разбiты атрад гетмана ВКЛ Мiхала Казiмiра Агiнскага.
Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, каб тым самым “прадухiлiць дзяржаву ад поўнага разлажэння“.
Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае, большая частка Полацкага, амаль усё Вiцебскае, Мсцiслаўскае ваяводства i ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства з гарадамi Рагачоў, Прапойск, Чачэрск i Гомель. Гэтыя землi ўключалiся ў склад Пскоў-скай i Магiлёўскай губерняў i аб’ядноўвалiся ў генерал-губернатарства.
1776 г. беларускiя i латышскiя паветы вылучылiся з Пскоўскай губернi i ўвайшлi ў Полацкую. Магiлёўская i Полацкая губернi перайменаваны ў намеснiцтвы.
Пасля першага падзелу РП патрыятычна настроеная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы палiтычны заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў 4-х гадовага (1788-92) сейма (Гуга Калантай, Машынскi, Малахоўскi, Патоцкi, Сапега) дамаглася прыняцця Канстытуцыi РП, якая была скiравана на ўмацаванне кiравання дзяржавай i кансалiдацыю грамадства.
Паводле яе, выбарнасць каралёў забаранялася.
Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася.
Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў.
Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi ў грамадскiм жыццi.
Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займацькiруючыяпасадыўдзяржаўнымапараце i войску.
Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Пан набываў права вызвалiць селянiна ад прыгону.
Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захавала статус дзяржаўнай рэлiгii
Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы, ужо не Рэчы Паспалiтай двух народаў, а Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска.
У цэлым Канстытуцыя мела прагрэсiўны характар, яна лiквiдоўвала феадальную анархiю i стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця буржуазнага грамадства.
Праз 2 месяцы дэпутаты-рэфарматары здзейснiлi спробу пазбавiць Расiю падставы ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды па iнiцыятыве названых дэпутатаў у Пiнску быў склiканы вышэйшы сход – “Генеральная кангрэгацыя” праваслаўных дзеячаў (святароў, манахаў, мяшчан, шляхты) якiя ў сваiм праекце ад 2 лiпеня пастанавiлi: прызнаць верхавенства не расiйскага Сiнода, а Канстанцiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае праваслаўнае кiраванне ў РП. Старшынёй “генеральнай кангрэгацыi” быў аб-раны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. Але зацвярджэнне пастаноў кангрэгацыi зацягнулася да 21 мая 1792. “Праваслаўнае пытанне”, прапанаванае каралём першым на разгляд сейма, было прынята 123 галасамi “за” пры 13 “супраць”.
Тым не менш, гэта акцыя не абаранiла РП ад далейшай расiйскай экспансii. Пасля звароту польскiх магнатаў да Кацярыны 27 красавiка 1792 г. у Пецярбурзе быў складзены i 14 мая абвешчаны акт новай канфедэрацыi. Працiўнiкi Канстытуцыi, члены Таргавiцкай канфедэрацыi на чале з С. Ржэвускiм, К. Бранiцкiм выступiлi супраць караля i сейма пад сцягам не-паруш- насцi шляхецкiх прывiлеяў. Канфедэраты звярнулiся за падтрымкай да Кацярыны II i рушылi наВаршаву ўследза100-тыс. расiйскiм войскам
Значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавiчан. Баi памiж войскамi канфедэратаў (рускiх) i РП адбывалiся ў Зах. Беларусi на працягу 2 месяцаў - з мая па лiпень 1792 г. – i скончылася поўным разгромам апошняга. Характэрна, што i сам кароль 24 лiпеня перайшоў на бок канфедэратаў. У вынiку войска РП пацярпела паражэнне, Канстытуцыя 3 мая была скасавана. Таргавiцкiя канфедэраты падрыхтавалi новы падзел РП.
12 студзеня 1793 з гэтай нагоды ў Пецярбургу была падпiсана канвенцыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск (Барысаў, Менск, Бабруйск, Бабруйск, Слуцк, Пiнск, Мазыр), а таксама правабярэжная Украiна.
Гродзенскi сойм моўчкi зацвердзiў рашэнне аб падзеле РП. Над краiнай навiсла пагроза канчатковага яе падзелу
Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. Далучэнне Заходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.
Асноўная частка магнатаў, шляхты, духавенства, выхаваная ў духу “шляхецкiх вольнасцяў”, скарылася з вынiкамi II падзела РП. Пэўныя ж колы грамадства, асблiва тыя, хто ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях супраць рускiх i прускiх iнтэрвентаў, заставалiся шчырымi патрыётамi, гатовымi змагацца за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся за мяжой – у Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiзацыя на чале з палк. Я. Ясiнскiм.
Патрыёты ўскладалi значныя спадзяваннi на адстаўнога генерал-лейтэ- нанта – Тадэвуша Касцюшку
Менавiта iм 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве на рынку быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян”. Т. Касцюшка прылюдна прысягнуў “усёй польскай нацыi”, запэўнiў прысутных у сваёй гатоўнасцi змагацца за непарушнасць тэрыторыi дзяржавы, за самаўладдзе народа i ўсеагульную свабоду, за пазбаўленне ад iншаземнай акупацыi, за вяртанне Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Усе жыхары заклiкалiся да ўдзелу ў вызваленнi краiны. Cфармiраваныя часцi паўстанцаў рушылi на Варшаву.
16 красавiка адбылося паўстанне часцей лiтоўскага войска ў Шаўлях.
Уноч з 22 на 23 красавiка ў падтрымку паўстання выступiлi жыхары Вiльнi на чале з палкоўнiкам Я. Ясiнскiм. Расiйскi гарнiзон быў разбiты. Днём, 23 красавiка тут быў утвораны часовы ўрад – Найвышэйшая Лiтоўская Рада на чале з Я. Ясiнскiм.
Назаўтра, 24 красавiка перад ратушай быў абвешчаны “Вiленскi Акт паўстання народа Лiтоўскага”. Апошнi гетман ВКЛ, Шыман Касакоўскi якi пайшоў на службу да Расii, быў павешаны.
На працягу красавiка-мая ўлада паўстанцаў усталявалася ў Берасцi, Ваўкавыску, Слонiме, Наваградку, Пiнску, Ашмянах, Кобрыне, Лiдзе, Браславе.
Найвышэйшая Рада iмкнулася пашырыць свой рух за кошт народных мас. Сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону.
Угэты час у самой Польшчы адбывалiся не менш важныя падзеi. 4 красавiка пад Варшавай паўстанцы Касцюшкi разбiлi атрад генерала Тармасава, а 17-18 красавiка ўзброенае паўстанне перамагло i ў сталiцы.
.
Т. Касцюшка прадпрыняў шэраг захадаў з мэтай пашырэння i ўзмацнення паўстання: накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; абвясцiў агульную мабiлiзацыю; разаслаў адпаведныя манiфесты да войска, духавенства, насельнiцтва, нават жанчын.
7 мая iм быў абвешчаны “Паланецкi унiверсал”, у якiя сялянам гарантавалася апека ўрада; усеяны абвяшчалiсяасабiста свабоднымi, але без зямлi.
.
Неўзабаве памiж Найвышэйшай Нацыянальнай i Найвышэйшай Лiтоўскай Радамi ўзнiклi значныя непаразуменнi. Магчыма, з-за залiшняй радыкальнасцi лiдэра “вiленскiх якабiнцаў” Я. Ясiнскага “Найвышэйшая Лiтоўская Рада” на той падставе, што яна быццам “не спрыяла унii брацкiх народаў”, была распушчана. Замест яе Касцюшка ўтварыў больш памяркоўную Цэнтр Дэпутацыю ВКЛ пры Найвышэйшай Нац Радзе, а Я. Ясiнскi адклiканы з Вiльнi. Праўда, 13 мая ён быў павышаны ў званнi да генераллейтэнанта, але гэта была “падсалоджаная пiлюля”. Кiраўнiком паўстання ў ВКЛ Касцюшка назначыў польскага генерала М. Вяльгорскага.
Вясной-летам 1994 г. рускiя войскi адыйшлi ва ўсходнiя раёны РП. На тэрыторыi ВКЛ царскiя генералы абвясцiлi сялянам амнiстыю i абяцалi перадаць iм маёмасць тых паноў, якiя бралi ўдзел у паўстаннi.
Якуб Ясiнскi ў свой час шляхам засылкi атрадаў на нядаўна далучаныя ў склад Расiйскай iмперыi спрабаваў узняць там паўстанне. Новы камандуючы Вяльгорскi не здолеў завяршыць гэту работу. Праўда, здзяйснялiся асобныя конныя рэйды на Дынабург (М. Кл. Агiнскi), на Меншчыну (Ст. Грабоўскi) i iнш., але значнага плёну яны не прынеслi.
Уканцы чэрвеня 1794 ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Паступова тэрыторыя, ахопленая паўстаннем, пачынае звужацца. 19 лiпеня пачынаецца штурм Вiльнi, абаронцы якой 12 жнiўня былi вымушаны перапынiць супрацiўленне. Рэшткi паўстанцкiх сiл з ВКЛ адступаюць на захад i скiроўваюцца на абарону Варшавы.
Увераснi ў Гродна прыязджаў Т. Касцюшка, дзякаваў мясцовым патрыётам. Некаторым уручыў пярсцёнкi з надпicам“Айчына свайму абаронцу”.
Паступова ваенная сiтуацыя ў заходнiх раёнах ВКЛ складаецца на карысць рускiх войск. З Турцыi пасля замiрэння было перакiнута войска Суворава. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал Сувораў разбiў атрады Серакоўскага i Князевiча.
Але спявалi яны, вiдаць, лепш, чым ваявалi, бо 19 верасня паўстанцы пацярпелi яшчэ адно паражэнне пад Брэстам.
Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ эвакуiруецца ў Гародню, адтуль у Польшчу. Усе ўзброеныя сiлы РП, у тым лiку ВКЛ кiнуты на абарону Варшавы.
10 кастрычнiка на падыходах да яе адбылася другая буйнейшая бiтва паўстанцаў з рускiмi войскамi (ген.. Ферзен) пад Мацяёвiцамi. Паранены Касцюшка трапляе ў палон (шляхцiц Шыманскi).
12 кастрычнiка новым галоўнакамандуючым прызначаецца Ваўжэцкi. Але вялiкага сэнсу ў гэтым няма, бо ваенная iнiцыятыва поўнасцю на баку рускiх. 4 лiстапада Сувораў захапiў Прагу, а потым i ўвесь горад. Сярод загiнуўшых – 10 тыс паўстанцаў, 4 тыс дабрахвотнiкаў, 2 тыс патанулых у Вiсле. У лiку ахвяр – 5 тыс ураджэнцаў ВКЛ, а таксама Я. Ясiнскi.
13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП.
25 лiстапада С. Панятоўскi адрокся ад трона. Быў вывезены ў Пецяр-бург. Там памёр i пахаваны ў саборы св. Кацярыны. У 1938 палякамi па пра-панове савецкаага ўрада перазахаваны ў в. Волчын. Цяпер там збiраюцца аднавiць касцёл, але труна з былым каралём не знойдзена.
У 1795 г. да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Некаторы час iснавалi Слонiмская i Вiленская губернi. Беласточчына – да Прусii.
.
Тэма. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
1.Устанаўленне адміністрацыйнага падзелу і стварэнне органаў кіравання і суда. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы перыяд у гісторыі Беларусі, але цяпер ужо ў складзе Расійскай дзяржавы (у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек).
Царскі ўрад адразу ж ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях.