ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 596
Скачиваний: 0
і металургічных басейнах Еўропы. Такія раёны былі ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Германіі. Напрыклад, Манчэстэр, цэнтр баваўнянай прамысловасці Ланкашыра, павялічыў сваё насель-ніц- тва за стагоддзе ў 10 разоў, Эсэн у Рурскім басейне -— у 75 разоў.
Гарадамі-гігантамі сталі Лондан, Парыж, Берлін, колькасць насель ніцтва якіх у пачатку XX ст. узрасла адпаведна да 4,7; 3,6; 2,7 млн чалавек.
Выкарыстоўваючы дасягненні прамысловай рэвалюцыі, Еўропа пачала паводзіць сябе як гаспадар свету. Вядучыя заходне-еўра-
пейскія краіны ўсталявалі сваё панаванне ў Азіі і Афрыцы. Каланіяльныя і залежныя краіны былі аб'ектам еўрапейскай палітыкі. Яны забяспечвалі Еўропу еыравіяай і куплялі вырабленыя ёй тавары. Усё XIX стагоддзе сусветнай гісторыі было стагоддзем Еўропы, еўрапейская цывілізацыя імкліва распаўсюджвалася па ўсім свеце.
Усталяванне "індустрыяльнага грамадства". Прамысловая рэвалюцыя прывяла да індустрыялізацыі ў Еўропе і ЗІПА і мела шмат агульнага ва ўсіх краінах, хаця пачыналася ў розны час і адрознівалася рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Першай краінай, якая зрабіла пераход да сучаснай прамысловасці і эканамічнага росту, стала Англія. Ужо ў другой палове XVIII ст.
яна была вядучай гандлёвай і фінансавай дзяржавай свету, у якой існавалі найбольш спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцкай дзейнасці. Сістэма мануфактурнай вытворчасці развівалася хутчэй, чым у краінах кантынентальнай Еўропы, дзе меліся розныя цэхавыя абмежаванні. Аграрны пераварот, які прывёў да абеззямельвання многіх тысяч сялян, з лішкам забяспечваў мануфактуры, а потым фабрыкі наёмнымі рабочымі. Урад падтрымліваў англійскую буржуазію. Англія валодала вялізнымі рынкамі збыту і крыніцамі таннай сыравіны на Усходзе, а таксама лішкамі капіта-лу — гэтай неабходнай умовай ІІрадпрымальніцкай дзейнасці. Усё гэта і стварала перадумовы для прамысловага перавароту, які ўпершыню пачаўся менавіта ў Англіі ў 60-я гг. XVIII ст.
Вытворчасць машын пасля вынаходства ў 1784 г, паравой машыны стымулявала развіццё металургічнай і вугальнай прамы-сло- васці. Піку сваёй эканамічнай магутнасці Англія дасягнула ў 50 — 60-я гг. XIX ст. Палова жалеза і вугалю, якія вырабляліся ў свеце, прыходзілася на долю краіны, насельніцтва якой складала 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва Зямлі. Тэкстыльная прамысловасць спажывала амаль палову сусветных запасаў бавоўны—сырцу. Больш за адну трэць гандлёвага флоту свету плавала пад брытанскім сцягам. Англія імкнулася захаваць сваю манаполію на вытворчасць машын. Аж да пачатку 1840-х гг. існавала забарона на вываз тэхнікі за межы краіны. Нягледзячы на гэта, характэрнай рысай прамысловай рэвалюцыі XIX ст. была перадача тэхнічных ведаў і вопыту ад Вялікабрытаніі ў іншыя еўрапейскія краіны.
Першай кантынентальнай еўрапейскай краінай, куды ў 20 30-х гг. XIX ст. прыйшла прамысловая рэвалюцыя, была Бельгія, якая ва-
лодала большымі запасамі каменнага вугалю і жалезнай руды, чым яе суседзі — Францыя і Германія. У Бельгіі пачалося інтэнсіўнае развіццё сталеліцейнай, а по-тым і хімічнай вытворчасці. Колькасць паравых машын, якія прымяняліся ў прамысловасці, узрасла за 20
гадоў (1830— 1850) з 354 да 2300.
У Францыі індустрыяльны прагрэс быў больш марудным і таму ён працягваўся з 70-х гг. XVIII ст. да 70-х гг. XIX ст. Развіццё цяжкай прамысловасці (вытворчасць машын) ішло з адставаннем. Францыі не хапала свайго вугалю, і таму яго прыходзілася ўвозіць з-за мяжы. Затое вельмі хутка развівалася тэкстыльная прамысловасць. У першай палове XIX ст. Францыя перасягнула ўсе астатнія краіны па вытворчасці шаўковых тканін. Больш інтэнсіўна эканоміка стала развівацца ў гады Другой імперыі (1852—1870), аб чым сведчаць аб'ёмы экспарту і імпарту, якія павялічыліся ў 400 разоў. Здабыча вугалю і вытворчасць сталі за гэты час выраслі ў тры разы, а колькасць рабочых на заводах падвоілася.
У Германіі працэс індустрыялізацыі стрымліваўся палі-тычнай раздробленасцю. Да лепшага становішча змянілася толькі пасля аб'яднання краіны ў 1871 г. Цэнтрам германскай прамысловасці стаў Рур, дзе атрымала развіццё металургія, якая стварыла індустрыяльную магутнасць Германіі.
У ЗША пасля Вайны за незалежнасць 1775 —1783 гг. вельмі вострай была праблема існавання па сутнасці дзвюх розных цывілізацый (Поўнач і Поўдзень). Першая была індустрыяльнай, гарадской і дэмакратычнай, дзе ў першай палове XIX ст. хутка развіваліся баваўняная прамысловасць, металургія, вугальная прамысловасць, чыгуначны транспарт, другая ў асноўным — сельскагаспадарчай, заснаванай на жорсткай эксплуатацыі неграў-рабоў. Агульна-нацыя- нальны рух за адмену рабства, які пачаўся ў 30-х гг. XIX ст., прывёў даразмежавання амерыканскага грамадства і Грамадзянскай вай-ны 1861-1865 гг., пасля перамогі ў якой Поўначы тэмпы індустрыяльнага развіцця ЗША значна ўзраслі.
Асаблівасці лераходу да індустрыяльнага грамадства ў краінах Цэнтральнай, Усходняй і ІІаўднёва-Усходняй Еўро-пы. У выніку пра-мысло- вай рэвалюцыі краіны Заходняй Еў-ропы і ЗША ўступілі ў перыяд індустрыялізацыі, г. зн. стварэння фабрычна-заводскай вытворчасці, якая прывяла да значнага росту прадукцыйнасці працы. У асобных галінах прамысловасці яна ўзрасла ў сотні разоў. Але не ўсе еўрапейскія краіны былі ахоплены такім магутным патокам індуст-рыяліза-
цыі. У Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Аўстра-Венгрыі, на Балканах, у Расіі, у тым ліку і Беларусі, прамысловасць існавала або ў пачатковым стане, або расла маруднымі тэмпамі. Гэтыя краіны заста-
валіся даіндустрыяльнымі, у якіх большасць насельніцтва была занята
сельскагаспадарчай вытворчасцю і праводзіла сваё жыццё ў межах сельскіх абшчын.
Гэта ўсё было звязана з тым, што ў Англіі, Францыі і ЗША ў ходзе буржуазных рэвалюцый бурны рост капіталізму ліквідаваў інстытуты, якія яму перашкаджалі: абсалютную манархію, палітычную раздробленасць, перажыткі феадалізму, а таксама рабства ў ЗІПА (яго унікальнасць у тым, што яно не засталося ад "старога парадку", а развівалася разам са свабодным капіталізмам). У гэтых краінах прамысловы пераварот адбываўся як акт, які прама выцякаў з іх спантаннага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Шырокае развіццё рамяства, а потым капіталістычнай мануфактуры стварала шматлікія кваліфікаваныя кадры наёмнай рабочай сілы, прывучанай "рабочым заканадаўствам" і іншымі жорсткімі мерамі да дысцыпліны і пастаяннай працы. Іх перакваліфікацыя для працы ў машыннай вытворчасці не была звязана з вялікімі цяжкасцямі, а ў шэрагу выпадкаў суправаджалася дыскваліфікацыяй, асабліва для рамеснікаў, у выніку чаго прымяненне некваліфікаванай жаночай і нават дзіцячай пра-цы стала сістэмай.
Іншыя ўмовы былі характэрны для большасці краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Ёўропы. Гэтыя краіны атрымлівалі машыны ўжо больш удасканаленыя, чым у канцы XVIII ет., як правіла, зробленыя за мяжой. Вельмі часта кваліфікаваныя механікі, не кажучы ўжо аб інжынерна-тэхнічным саставе, на болыы ці менш працяглы час запрашаліся мясцовымі або чужаземнымі прадпрымальнікамі з прамыслова развітых краін. Некваліфікаваная рабочая сіла часам складалася з прыгонных або асабіста залежных катэго-рый карэннага насельніцтва. Мануфактурная стадыя развіцця капіталізму, якая праходзіла звычайна ў іншых формах, не стварала аб'ектыўных і суб'ектыўных перадумоў, як у болын развітых заходнееўрапейскіх краінах для пераходу да фабрычна-завод- скай прамысловасці. Сярод прадпрымальнікаў у такіх краінах болыыы працэнт прыпадаў на прадпрымальні-каў замежнага капіталу, а ў некаторых — на памешчыкаў-прыгоннікаў. У структуры ІІрамысловасці гэтай групы краін Еўропы, асабліва на першым этапе, пераважалі здабываючая і лёгкая галіны прамысловасці. Зараджалася цяжкая прамысловасць, але яна або не выходзіла за рамкі дзяржаўнага сектара, або ў значнай меры падтрымлівалася дзяржаўнымі субсідыямі, ваеннымі заказамі і інш.
Іншай у XIX ст. стала і кан'юнктура на сусветных гандлёвым і фінансавым рынках. Прамысловасць развітых краін свету пачала вырабляць столькі тавараў, што іх нельга было рэалізаваць на нацыянальных рынках з выгадай для прадпрымальнікаў. Эканоміка Заходняй Еўропы і ЗША мела патрэбу не толькі ў рынках збыту тавараў, а і ў новых крыніцах сыравіны. Вось чаму ў XIX ст. пачалося актыўнае пранікненне капіталу Англіі, Францыі, ЗША ў краіны Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама ў Азію і Афрыку.
Эканамічная нераўнамернасць несла з сабой велізарныя адрозненні ў развіцці, каласальнае нераўнапраўе ў размеркаванні багаццяў, а таксама ў эканамічнай і палітычнай магутнасці, а ўсё гэта стварала перадумовы для супярэчнасцей і канфліктаў паміж краінамі.
5. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Венскага кангрэсу.
На мяжы 18 - 19 стст. у Еўропе на мiжнароднай арэне адбылася перагрупоўка сiл. На першы план выйшла Францыя на чале з заснавальнiкам новай iмператарскай дынастыi Напалеанiдаў — Напалеонам Банапартам.
Выдатны палiтык, непераможны ваеначальнiк Напалеон здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii.
На шляху Напалеона да сусветнага панавання за-ста- валася толькi Расiя. У адносiнах да яе былi выкарыстаны дыпламатычная сродкi з тым, каб прыцягнуць яе да сумеснай барацьбы супраць Англii, у 1807 г. ей была перададзенатэрыторыяадваяванай у Прусii Беласточчыны.
Па-другое, з астатнiх зямель, захопленых Прусiяй i Аўстрыяй у вынiку падзелаў РП, было створана Варшаўскае герцагства з правам на самакiраванне. Паводле прынятай Канстытуцыi, усе падданыя герцагства абвяшчалiся роўнымi перад законам, са свабодай веравызнання, а сяляне вызвалялiся ад прыгону. Вышэйшая выканаў-чая ўлада належала герцагу саксонскаму каралю Фрыдрыху Аўгусту, якi кiраваў, абапiра-ючыся на 2-палатны сейм. 5 мiнiстраў i дзяржаўны сакратар складалi дзяржаўны савет.
Адмiнiстрацыйны лад быў створаны па ўзору Францыi. Войска ў 30 тыс. павiнна было служыць Напалеону. Неўзабаве герцагства зрабiлася плацдармам для падрыхтоўкi нападу на Расiю. Да гэтага Напалеона штурхала i польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне Рэчы Паспалiтай. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 чал.) на чале з ген. Юзафам Панятоўскiм.
. Сумесныя расiйска-французскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення.
Беларусь у вайне 1812 года
10 чэрвеня 1812 Францыя аб′явiла вайну Расii. 12 чэрвеня армiя Напалеона ў колькасцi 300 тыс чал. фарсiравала Неман. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён, таксама без бою, Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення Напалеона прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi.
Да пачатку ваенных дзеянняў I армiя ў 120 тыс. на чале з Барклаем дэ Толi) размяшчалася ў Прыбалтыцы i Заходняй Беларусi. Корпус Вiтгенштэйна прыкрываў Пецярбург. II армiя (каля 50 тыс.) на чале з Баграцiёнам – у раёне Ваўкавыска-Зэльвы, трэцяя армiя (44 тыс.) генерала Тармасава – у раёне Луцка з мэтай прыкрыць кiеўскi напрамак.
Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў генеральнай або ў некалькiх бiтвах i даў адпаведныя загады маршалам Жэрому i Даву.