Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 600

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У гэтых мэтах у 1796 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа. У Беларусі ствараліся губерні: Беларуская (у яе склад увайшлі Полацкая і Магілёўская) з губернскім горадам Віцебскам (каля 16 000 чалавек) і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская з губернскім горадам Мінскам (15 620 чалавек) і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек і Літоўская (у яе ўвайшлі Слонімская і Віленская) з губернскім горадам Вільняй (каля 25

000чала-век) і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую, якія разам са Смаленскай увайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам, якія апіраліся на ваенныя сілы і выконвалі волю імператара. У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д.

Уступкай царызму мясцовым феадалам з'яўлялася захоўванне на далучаных землях Беларусі ў якасці асноўнага за-кона Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Адсюль губерні падзяляліся на паветы, якія ўзначальваліся старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. У сістэме судовых органаў па расійскім ўзоры былі створаны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды, якім перадавалася частка спраў, што раней разглядаліся ў падкаморскіх судах. Суддзі вызначаліся з мясцовых шляхціцаў і па асабістым іх выбары. Да 1863 г. абсалютная болынасць чыноўнікаў у беларускіх губернях належала да мясцовых ураджэнцаў, выхадцаў з дробнай шляхты, пераважна каталіцкага веравызнання.

На беларускія губерні была распаўсюджана "Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі" ад 21 красавіка 1785 г., у адпаведнасці з якой у гарадах ствараліся выбарчыя органы кіравання: распарадчыя — гарадскія думы і выканаўчыя — шасцігалосныя думы, у якія выбіраліся прадстаўнікі ("гласныя") ад кожнага разраду гарадскога насельніцтва. Усё гарадское насельніцтва дзялілася на шэсць разрадаў: "знакамітых гараджан", "купцоў", "іншагародніх і замежных гасцей", "цэхавых", "абывацеляў" і "пасадскіх". Грамата скасоўвала ў беларускіх гарадах юрыдыкі, г.зн. юрысдыкцыю феадалаў над тымі гараджанамі, якія пражывалі на іх землях.

У1787 г, на аснове "Даравальнай граматы дваранству" 1785 г., якая абвяшчала, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоеднненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству империи Российской», былі праведзены ва Усходняй Беларусі выбары павятовых і губернскіх прадстаўнікоў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

2. Палітыка царызму ў адносінах да шляхты. Па загаду Кацярыны II

усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да


прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім давалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Калі рэалізаваць яе не ўдавалася, тады ў адпаведнасці з указам "Аб прыняцці пад Расійскую дзяржаву саступленых ад Польшчы правін-цый" ад 16 жніўня 1772 г. магла праводзіцца канфіскацыя маёнткаў. Разам з тым ва ўказе ўзгадвалася, што маёнткі тых землеўладальнікаў, якія ў трохмесячны тэрмін не прысягнуць на вернасць новаму імператару, бу-дуць секвестраваны, г. зн. што іх маёнткі перадаваліся казне. Большая част-ка памешчыкаў паспяшалася прынесці вернападданніцкую прысягу ў вы-значаны тэрмін. Праз тры месяцы ўладамі былі секвестраваны маёнткі 14 асоб, якія па розных прычынах прысягу не прынеслі. Канчаткова канфіс-кавана была маёмасць толькі чатырох асоб: М. Агінскага, К.Радзівіла, М.Чартарыйскага і маршалка вялікага кароннага М. Мнішка, якім разам належала каля 45 тыс. сялян. Акрамя таго, у адпаведнасці з палажэн-нямі ўказа ад 16 жніўня яшчэ 24 чалавекі былі пазбаўлены права валодан-ня ці арэнды каралеўскіх, дзяржаўных і іншых падобнага тыпу маёнткаў. Амаль што ўсе маёнткі, якія перайшлі ў выніку гэтых акцый да расійскай казны, былі выкарыстаны Кацярынай II як фонд для надзялення маёмасцю яе фаварытаў і расійскіх вышэйшых ваенных і грамадзянскіх чыноўнікаў.

Новы этап канфіскацыі зямельнай уласнасці на беларускіх землях быў звязаны з другім і трэцім падзеламі Рэчы Паспалітай у 1793 і 1795 гг. Да асаблівасцей гэтага этапу можна аднесці тое, што асноўная канфіскацыя ў дадзены час, у адрозненне ад 1772 г., адбывалася не з прычыны непрынясення своечасовай прысягі, а з-за яе парушэння, у прыватнасці за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У выніку секвестру маёмасці ўдзельнікаў паўстання да расійскай казны павінна было перайсці толькі ў межах Літоўскай губерні больш за 175 тыс.сялян,

Увыніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70— 90-я гг. XVIII ст., значная колькасць зямель была падарава-на асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25 800 сялян), ІІацёмкін — Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч — мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі — Гомельскае староства (больш за 11 100 сялян) і г.д.

Таксама трэба адзначыць і тое, што пасля далучэння бе-ларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў пра-водзіць так званы разбор шлях-ты. Сутнасць гэтай палітыкі заключалася ў дакументальным пацвярджэнні шляхецкіх правоў, запісаных у прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў.

Ужніўні 1800 г. быў выдадзены ўказ, які ўпершыню ўводзіў канкрэтны двухгадовы тэрмін для "отыскання доказательств на дворянство". Сакавіцкі ўказ 1812 г. патрабаваў прызнаваць дваранства толькі за тымі асобамі, чые продкі ўжо былі ў ім зацверджаны. Указ ад 20 студзеня 1816 г. абмяжоўваў правы тых, хто імкнуўся да замацавання ў прывілеяваным


стане. К моманту канчатковага доказу шляхціцы заходніх губерняў падлягалі акладу, не мелі правоў мяняць месца жыхарства і г.д.

Пасля далучэння Беларусі да Расіі магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхта — права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі.

Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы XVIII ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі — з аднаго боку, а з другога — гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў — сялян або мяшчан.

Становішча сялянства і гараджан. Сацыяльная палітыка царызму ў Беларусі насіла феадальна-прыгонніцкі характар. Сваімі законамі і пастановамі ўрад забяспечваў дыктат па мешчыкаў над сялянамі, выкананне імі ўсіх павіннасцей на карысць паноў. Памешчыкі Беларусі атрымлівалі права прадаваць сялян без зямлі.

У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся існуючыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх, а таксама падымнага падатку ўводзіліся падушны падатак і земскі збор. На сялян накладвалася яшчэ і рэкруцкая павіннасць, сутнасць якой заключалася ў тым, што памешчыкам у Беларусі дазва-лялася аддаваць на 25 гадоў у салдаты беларускіх сялян.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем панскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці норма эксплуатацыі прыгонных сялян. Памешчыкі пачалі павялічваць паншчыну, якая ў хуткім часе зрабілася галоўнай павіннасцю сялян. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы, часта ў далёкія губерні Расіі. Нярэдка пры гэтым памешчыкі і ўпраўляючыя іх маёнткаў забіралі сабе ўвесь заробак сялян. У выніку такой эксплуатацыі пераважная большасць сялян Беларусі жыла ў крайняй беднасці.

У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнтрамі, былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе — Думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў, але была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.

3 мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падатка-


абкладанняў гарадскіх жыхароў у Беларусі паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрыс-ціянскім насельніцтвам.

Такім чынам, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. царскі ўрад у Беларусі праводзіў такую палітыку, сутнасць якой заключалася ў тым, каб прыцягнуць да сябе перш за ўсё магнатаў і шляхту, каталіцкую царкву, вярхі гарадскіх мяшчан і прыглушыць апазіцыйныя настроі ў Беларусі.

3. Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі.

Найбольш значнай падзеяй у Еўропе ў XIX ст. была прамысло-

вая рэвалюцыя, якая ўяўляла сабой даволі працяглы і вельмі складаны працэс пераходу ад рамесна-мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на ручной працы, да фабрычна-заводскай, заснаванай на выкарыстанні машын.

Аснову прамысловай рэвалюцыі склалі менавіта гэтыя новыя сродкі працы — машыны, пасля ўкаранення якіх у вытворчасць і наладжвання іх сістэматычнага ўзнаўлення з дапамогай іншых машын можна было гаварыць аб ажыццяўленні прамысловай рэвалюцыі ў той ці іншай краіне.

Шырокае выкарыстанне машын дало значны штуршок для развіцця многіх галін прамысловасці і перш за ўсё металургічнай. У канцы XVIII пачатку XIX ст. вельмі хутка пачынаюць будавацца першапачаткова чыгунаплавільныя, а потым і сталеліцейныя заводы. Развіццё металургічнай прамысловасці выклікала таксама вельмі значны пад'ём у вугальнай прамысловасці, якая хутка развівалася ў Англіі і Бельгіі, а потым і ў іншых заходнееўрапейскіх краінах і ЗІПА. Такім чынам, у выніку прамысловай рэвалюцыі пачынаецца развіццё цяжкай прамысловасці. Састаўной часткай прамысловай рэвалюцыі было

ўдасканаленне наземнага і марскога транспарту, без якога не змаглі б хутка развівацца прамысловасць і сельская гаспадарка. Таму сапраўд-ны рэвалюцый ны пераварот у галіне транспарту адбыўся ў выніку чыгуначнага будаўніцтва ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША.

Чыгуначнае будаўніцтва садзейнічала фарміраванню агульнанацыянальных унутраных рынкаў у краінах Заходняй Еўропы і ЗША, што вельмі станоўча ўплывала на вытворчасць прамысловай і сельекагаспадарчай прадукцыі.

Прамысловая рэвалюцыя азначала таксама змены ў арганізацыі вытворчасці, інакш кажучы — стварэнне фабрычна-заводскай сістэмы. У XVIII ст. у Англіі, у XIX ст. — у іншых краінах Заходняй


Еўропы і ЗПІА мануфактура замяняецца фабрычнай вытворчасцю, што прывяло да стварэння буйной індустрыі, якая забяспечвала хуткае развіццё вытворчых сіл і рост вытворчасці.

Важнейшым сацыяльным вынікам прамысловага перавароту з'яўлялася тое, што ва ўсіх краінах фарміруюцца два новых грамадскіх класы — прамысловая буржуазія і пралетарыят, паміж якімі ўзнікае класавая барацьба ў розных формах.

Прамысловы пераварот аказаў вялікі ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі. Значна павялічыліся плошчы апрацоўваемых зямель і іх прадукцыйнасць, з кожным годам узрастала вытворчасць пшаніцы, бульбы, аўса і цукровых буракоў, а таксама прадукцыі жывёлагадоўлі.

У сельскагаспадарчую вытворчасць паетупова ўкараняліся тэхнічныя навіны: сеялкі, жняяркі, касілкі, сенаварушылкі і г.д. Пастаянна ўдасканальваліся металічны плуг і выкарыстанне штучных угнаенняў.

Рост ураджайнасці ў Еўропе, развіццё транспарту і звязанага з ім міжнароднага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй садзейнічалі паляпшэнню харчавання еўрапейскага насельніцтва. Недахоп харчаваныя адчуваўся ўсё радзей і радзей. Апошні голад у гісторыі Заходняй Еўропы адбыўся ў 1846—1847 гг. у Ірландыі ў сувязі з неўраджаем бульбы.

Пад уплывам прамысловага перавароту з канца XVIII ст. у Еў-

ропе пачалася другая дэмаграфічная рэвалюцыя, якая прывяла да таго, што да 1800 г. колькасць еўрапейскага насельніцтва, як і ў Кітаі, дасягнула каля 200 млн чалавек і склала чвэрць насельніцтва планеты. У 1850 г. у Еўропе пражывала ўжо 266 млн чалавек. Рост насельніцтва быў выкліканы эканамічным прагрэсам, дасягненнямі навукі і тэхнікі, зніжэннем смяротнасці, ростам вытворчасці прадуктаў, развіццём шляхоў зносін, паляпшэннем санітарных умоў і поспехамі медыцыны, якая ў XIX ст. атрымала перамогу над халерай, тыфам і воспай.

У XIX ст. значна павялічыўся рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, болын хуткімі тэмпамі пашыраўся ў грамадстве гарадскі лад жыцця. Гэты сацыяльна-эканамічны працэс росту колькасці гараджан за кошт сельскага насельніцтва называецца урбанізацыяй (ад лац.- гарадскі). Важнейшай яе перадумовай з'яўляўся рост прамысловасці ў гарадах, узмацненне іх культурнай і палітычнай ролі.

Ступень урбанізацыі ў краінах Еўропы была рознай, але ўсюды назіраўся рост гарадоў і насельніцтва. За стагоддзе (1801 —1900) колькасць гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс, чалавек узрасла с 23 да 135. Самай "гарадской краінай" свету XIX ст. была Вялі-

кабрытанія. У 1851 г. палова насельніцтва Англіі і Уэльса пражывала ў гарадах, тады як у Францыі і Германіі — каля чвэрці.

Асабліва высокай ступенню урбанізацыі характарызаваліся прамысловыя раёны, што ўзніклі, як правіла, у каменнавугальных