Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 601

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

На тэрыторыi Беларусi моцныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. Армii дэ Толi i Баграцiёна былi вымушаны адступаць i толькi 22 лiпеня злучылiся ў раене Смаленска.

Знаходзячыся ў Вiцебску 16 лiпеня–1 жнiўня, Напалеон вагаўся, цi варта наступаць углыб Расii, цi не, паколькi разграмiць яе ўзброеныя сiлы так i не ўдалося. 4-5 жнiўня пад Смаленскам французы выйгралi першую буйную бiтву, але асноўныя сiлы рускiх яшчэ заставалiся непераможанымi.

Такiм чынам, Беларусь была заваявана ўжо праз месяц пасля пачатку вайны Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiраванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-

дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан)

на тэрыторыi Вiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў, а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся.

Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага

узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньена; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускладалася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорпа. Яму падпарадкоўвалiся губер-

натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн (Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра замежных спраў Марэ (Вiльня).

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапегам у адпаведнасцi з загадам Напалеона прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання 5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыi Напалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаў з дзяржаўных сродкаў.

Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02.

Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Рамуальд Гедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеона абарганiзацыi лiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс.

АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся мiру. У той час, як яго армiя разлагалася маральна i галадала, рускае войска у Таруцiна (80 км ад Масквы) пастаянна папаўнялася сiламi, боезапасам, прадуктамi i г.д.

Спроба Напалеона разбiць рускiя войскi пад Таруцiна i Малаяраслаўцам не прынесла яму поспеху i прымусiла ў сярэдзiне кастрычнiка адступаць да Смаленска ў складзе каля 70 тысячнага войска.

Рускiя войскi не дапусцiлi французскага пранiкнення ў паўдневыя раены, прымушаючы iх адступаць па разбуранай тэрыторыi ва умовах холаду i


голаду. Да Смаленска прыбыла каля 50 тыс баяздольных i столькi ж хворых i параненых.

Асноўныя баi разгарнулiся на тэрыторыi Беларусi. Праўда, спроба рускiх

палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася.

14-16 лiстапада французы наладзiлi пераправу цераз Бярэзiну i прарвалiся праз акружэнне. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў фактычна перапынiлася. У Вiльню Мюрат прывеў каля 4 тыс гвардзейцаў i iншых сал-

дат. Неўзабаве яны былi выбiты i ўцяклi да прускай гранiцы. 23 лiстапада Напалеон выехаў са Смаргонi ў Парыж. У адказ на пытанне мiнiстраў: “Дзе ж армiяў” Напалеон адказаў:“Армii няма. Ад вялiкага да смешнага адзiн крок”.

10 снежня ў Вiльню прыбыў Александр I. 12 снежня ён абвясцiў амнiстыю жыхарам Заходнiх губерняў, хто падтрымаў Напалеона, але яна часта парушалася. Маёнткi асобных прыхiльнiкаў Напалеона канфiскоўвалiся. Шляхта, якая тра-пiла ў палон да рускай армii, не хутка вярнулася дадому. Многiя афiцэры, у прыватнасцi, мусiлi пэўны тэрмiн адпрацаваць на асваеннi земляў Прычарнамор’я.

Падзеі 1813-1815 гг.

У пачатку 1813 г. расійская армія ўступіла ў Еўропу і баявыя дзеянні расійскіх войскаў разгарнуліся на тэрыторыі Саксоніі.

4—7 (16—19) кастрычніка 1813 г. Напалеон быў разбіты пад Лейпцыгам

із рэшткамі сваёй арміі пакінуў межы Гер-маніі і адышоў за Рэйн.

Упачатку 1814 г. саюзныя войскі ўступілі ў Францыю і 31 сакавіка ўвайшлі ў Парыж. Напалеон быў звергнуты і накіраваны на востраў Эльбу. Вайна закончылася поўным крушэннем яго імперыі.

1кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс, на якім 9 чэрвеня 1815 г. быў падпісаны "Заключны акт", паводле якога Расія атрымала большую частку тэрыторыі былога герцагства Варшаўскага, Прусія — дзве пятых тэрыторыі Саксоніі, Аўстрыя — Усходнюю Галіцыю.

Увынiку кампанii 1813-1815 Герцагства Варшаўскае перайшло да Расii, на базе якога было створана Каралеўства Польскае.

Пасля далучэння герцагства Варшаўскага да Расійскай імперыі Аляксандр I абвясціў сябе "каралем польскім" і даў польскай шляхце "канстытуцыйную хартыю", якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сейма. Урадавую ўладу ажыццяўляў Адміністрацыйны савет, які складаўся з міністраў-палякаў з царскім намеснікам на чале. На месцах дзейнічалі выбарчыя ваяводскія саветы. Ва ўсіх установах афіцыйнай прызнавалася польская мова.

Царызм пакінуў у сіле дэкрэт 1807 г., які скасоўваў у герцагстве Варшаўскім прыгоннае права і даваў сялянам асабістую свабоду з захаваннем усёй зямлі ва ўласнасці ў памешчыкаў.

Аднак з цягам часу аўтаномныя пачаткі пачалі ўшчамляцца. Сваім намеснікам у Польшчы Аляксандр I прызначыў генерала І.Зайончэка, але фактычна цара прадстаўляў у Варшаве яго брат вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, які займаў пасаду галоўнакамандуючага польскімі войскамі.


У першы раз польскі сейм быў скліканы ў 1818 г., паў-торна — у 1820 г., а трэці раз — толькі ў 1825 г. Урад па сутнасці не нёс перад сеймам ніякай адказнасці. Тыя з міністраў, якія праяўлялі самастойнасць і не нізкапаклоннічалі перад рускім царызмам, вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Сярод іх апынуліся папулярныя ў колах польскай шляхты міністры: фінансаў — Т. Матушэвіч, ваенны — Ю. Вяльгорскі, асветы — С. Патоцкі. Пачынаецца закрыццё польскіх школ і праследаванне прагрэсіўнай польскай прэсы. Уводзілася строгая цэнзура. За дзейнасцю перадавой польскай інтэлігенцыі ўстанаўлівалася слежанне з боку тайнай паліцыі. Ганенні цярпелі грамадскія і культурныя дзеячы. Вядомы польскі вучоны — гісторык У.Лялевель быў адхілены ад выкладання, знакаміты польскі паэт А.Міцкевіч высланы ў Расію.

У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расійскага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чацверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і паліты-кай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спа-дзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.

6. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.

Паўстанне 1830-31 гг. у Польшчы, Беларусi i Лiтве.

Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы разам з Варшавай i была вылучана ў так званае “Царст-ва Польскае”. Нягледзячы на яго дастаткова самастойны ад астатняй тэры-торыi iмперыi статус (лiберальная палiтыка царскага намеснiка Канстатн-цiна, канстытуцыя, сейм, адмiнiстрацыя, палiцыя, войска, мова, сiстэма ас-веты, нават права чэканiць манету), польская шляхта марыла аб поўнай


незалежнасцi i адраджэннi РП. Як вядома, гэтая ж iдэя дамiнавала i ў шматлiкiх тайных таварыствах, што дзейнiчалi на Беларусi ў 1820-я гг.

У лiку прычын, якiя падштурхнулi да паўстання, называюць таксама парушэннi царызмам аўтаномii Каралеўства Польскага i канстытуцыi 1815 г. Маецца на ўвазе наведванне Мiкалая I Варшавы ў 1829 i 1830 гг., калi ён не пацвердзiў спадзяванняў палякаў на адраджэнне iх дзяржаўнасцi.

Непасрэднай падставай да выступлення сталi чуткi, быцам цар збiраецца накiраваць войскi, размешчаныя ў Польшчы, супраць рэвалюцыйнай Францыi. Таму, у ноч на 29 лiстапада 1830 г. група радыкальна настрое-ных асоб напала на Бельведэрcкi палац, рэзiдэнцыю Канстанцiна. Аднача-сова выступiлi iнструктары i навучэнцы школы падхарунжых на чале з П. Высоцкiм. 30 лiстапада Варшава была ў руках паўстанцаў. Канстанцiн адмовiўся выканаць iх патрабаваннi аб наданнi РП рэальнай незалежнасцi i разам з войскамi пакiнуў Польшчу.

Першапачаткова да 5 снежня Часовы ўрад узначальваў праф. I. Ляле-вель, затым дыктатар – ген. Хлапiцкi. 20 cнежня сейм апублiкаваў “Манi-фест польскага народа” з заклiкам падтрымаць паўстанне. З гэтай жа мэтай у Лiтву, Украiну i на Беларусь накiроўвалiся эмiсары.

18 студзеня 1831 г. дыктатура Хлапiцкага была заменена кансерватыў-ным нацыянальным урадам князя А. Чартарыйскага

У сваю чаргу царскiя ўлады прымалi адпаведныя захады (ваеннае становiшча, павелiчэнне гарнiзонаў, палiцэйскi вышук, высылка падазроных углыб Расii), каб не дапусцiць на гэтых тэрыторыях нiякiх хваляванняў. У адносiнах да тых памешчыкаў i ксяндзоў, хто браўся за зброю, выкарыстоўвалiся арышты, суд, канфiскацыя i г. д. На пачатку лютага 1831 на Польшчу рушыла руская армiя на чале з фельдмаршалам Дзiбiчам. Ужо першыя сутыкненнi паказалi яе перавагу. Вясной паўстанцы адступiлi за Вiслу, толькi эпiдэмiя халеры крыху перапынiла наступленне рускiх. Чарговая параза спасцiгла iнсургентаў пад Астраленкай у маi 1831 г.

Падрыхтоўкай да масавага паўстання на Беларусi i Лiтве заняўся Вiленскi паўстанцкi камiтэт, якi наладзiў сувязi з Варшавай i павятовымi камiтэтамi. Аднак яго кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы раззброiць 3 тысячны царскi гарнiзон, а заняла абарончую тактыку. Атрады паўстанцаў, што сцягвалiся да Вiльнi, былi неўзабаве разгромлены казакамi, а 12 красавiка на дапамогу Храпавiцкаму прыйшло падмацаванне.

На месцах развiццё паўстанцкага раху адбывалася больш паспяхова: у сакавiку-красавiку 1831 г. у Ашмянскiм, Браслаўскiм, Вiлейскiм, Дзiсенскiм, Cвенцянскiм паветах cтваралiся мясцовыя ўрады (камiтэты), праводзiлiся рэкруцкiя наборы (ад 20 душ - 1 вершнiк i 2 пехацiнцы) у атрады. Ксяндзы заклiкалi да “святой вайны”.

У красавiку-маi адбывалiся ўзброеныя сутыкненнi паўстанцаў з рускiмi войскамi. Актыў ны ўдзел у партызанскай барацьбе ўзялi студэнты Вiльнi, гарадская шляхта i чыноўнiцтва. У баi 18 мая адзiн з атрадаў быў разгромлены, а 200 студэнтаў загiнула.

Да канца мая ў Вiленскай i Мiнскай губернях паўстанне было падаўлена, толькi ў Гродзенскай губернi яно працягвалася да часу iснавання Вар-


шаўскага ўрада. У маi сюды прыбыў атрад ген. Д. Хлапоўскага ў складзе 820 чал. У пачатку чэрвеня ён злучыўся ў Лiтве з 12 тысячным корпусам ген. Гелгуда – галоўнакамандуючага ў Лiтве i Беларусi. 19 чэрвеня корпус Гелгуда спрабаваў штурмаваць Вiльню, але быў разбiты 26-тысячным рускiм войскам. Ген. Дэмбiнскаму з 4 тыс. корпусам удалося адысцi ў Польшчу.

У чэрвенi-лiпенi ачагi паўстання мелi месца ў Пiнскiм, Мазырскiм, Рэчыцкiм, Навагрудскiм паветах, у Магiлёўскай i Вiцебскай губернях.

На пачатку жнiўня 1831 г. паўстанне ў Лiтва i на Беларусi пацярпела паражэнне, аднак асобныя атрады яшчэ дзейнiчалi ў Заходняй Беларусi.

Паражэнне паўстання 1830-31 гг. мела значныя палiтычныя, сацыяль-на- эканамiчныя i культурныя наступствы не толькi для палякаў, але i для беларусаў. Як вядома, гэтае паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пераважна шляхецкiм. Па рэлiгiйным веравызнаннi яны былi каталiкамi. Удзел у iм беларускага сялянства цяжка назваць свядомым. Натуральна, што хва-ля царскiх рэпрэсiй закранула менавiта шляхту i касцёл. У адрозненне ад свайго папярэднiка на троне, якi ў свой час амнiсцiраваў падтрымаўшую Напалеона шляхту, Мiкалай I пакараў многiх, у тым лiку дэпутутаў сейма, якiя ў свой час галасавалi за пазбаўленне яго правоў на польскi трон.

Пасля падаўлення паўстання iмператар скасаваў усе рудыменты польскай дзяржаўнасцi – канстытуцыю, сейм, войска i г. д., а Царства Польскае загадаў падзялiць на губернi.

Для “навядзення парадку” у 1832 г. у Лiтве-Беларусi быў створаны так званы Заходнi камiтэт. Адным з самых шчырых чыноўнiкаў на нiве бараць бы з пальшчызнай выявiў сябе гродзенскi губернатар (з 1832 - мiнскi ге- нерал-губернатар) Мiх. Мiк. Мураўёў. У лiку першых пастаноў камiтэта стала ўвядзенне рускай мовы ў дзяржаўнае справаводства замест польскай.

Для ўмацавання дзейснасцi антыпольскiх захадаў урад ствараў спрыяльныя ўмовы для рускiх чыноўнiкаў, але да канца царавання Мiкалая I iх доля складала толькi пятую частку - 20%.

Генерал-губернатары Мураўёў i Хаванскi па сваёй недасведчанасцi ўбачылi ў Лiтоўскiм Статуце 1588 г. польскi звод законаў i таму забаранiлi яго выкарыстанне ў 1831 г., спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i ў астатнiх губернях. Яго месца заняў “Свод законов Россiйской iмперii”.

З 1840 г. па iнiцыятыве цара назвы “лiтоўскi”, “беларускi” сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх з’явiлася назва “Паўночна-Заходнi край”. Менавiта з таго часу назва “Лiтва”, “лiтовец”, “лiтоўскi” стала замацоўвацца за тэрыторыяй i насельнiцтвам Ковеншчыны, а царскiя ўлады таму не пярэчылi. Агульнанацыянальная назва “Лiтва” была страчана. Царызму было выгадна называць мясцовае насельнiцтва не лiцвiнамi, а любым iншым iменем, што аддзяляла б яго ад палякаў.

Паўстанне 1830-31 гг. выявiла вызначальную ролю ў iм “высакародна-га саслоўя” – шляхты, асаблiва дробнай, так званай засцянковай. У гэтай сувязi аднавiў распачаты яшчэ пры Кацярыне так званы “разбор шляхты”, у адпаведнасцi з якiм кожны шляхцiц мусiў дакументальна пацвердзiць сваю прыналежнасць да высакароднага саслоўя. Царызм праследаваў не толькi