ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 609
Скачиваний: 0
Радчанка), Маскоўскага (А. А. Ванноўскi), Кiеўскага (П. Л. Тучапскi) i Екацярынаслаўскага (К. А. Петрусевiч) “Саюзаў барацьбы за вызваленне ра-бочага класа”, 2 ад кiеўскай “Рабочей газеты” (Б. Л. Эйдэльман i М. А. Вiгдорчык), трое ад Бунда (А. I. Крэмер, А. Мутнiк, Ш. Кац). 9 чал., праведзена 6 пасяджэннеў. Пратаколы не вялiся, запiсвалiся толькi рэзалюцыi з’езда.
Было вырашана назваць партыю РСДП. Слова “Рабочая” не прайшло, таму што ў с-д ар-цыях было мала рабочых. Яно ўнесена пазней, пры складаннi Манiфеста.
З’езд выбраў ЦК з 3 чал. (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), прызнаў “Рабочую газету” афiц. органам партыi, прыняў рашэнне аб выпуску Манiфеста партыi i даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў напiсаны П. Струве i надрукаваны ў падпольнай друкарнi ў Бабруйску. Адразу пасля з’езда “Саюзы барацьбы” i с-д групы пачалi пераўтварацца ў парыйныя камiтэты. Аднак партыя як адзiная с-д арганiзацыя не была створана, не былi прыняты статут i праграма; пасля з’езда 8 з 9 дэлегатаў, у тым лiку 2 члены ЦК былi арыштаваны; друкарню i 3-цi нумар “Рабочей газеты” захапiла палiцыя.
Не ўсе мясцовыя сацыял-дэмакраты падзялялi погляд на неабходнасць сумеснага, незалежна ад нацыянальнасцi, аб’яднання рабочых. Iмкнулася дзейнiчаць асобна ад рускiхЛiтоўскаясацыял-дэмакратычнаяпартыя, атаксама Польская Партыя Сацыялiстычная.
У перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла буржуазная палітычная і ідэа-лагічная плынь, якая выражала інтарэсы прамысловай буржуазіі, — лібералізм. Палітычнай дактрынай лібералізму была ідэя свабоды, адсюль ІІаходзіць паняцце "лібералізм" (ад лац, — уласціва свабоднаму чалавеку). Гэта слова азначае, па-першае, незалежнасць ад традыцый, звычак, догмаў, імкненне да актыўнага самавызначэння ў свеце. Па-другое, лібералізмам называюць вучэнне, якое ставіць сваёй мэтай ліквідацыю або змякчэнне форм дзяржаўнага ці грамадскага прымусу індывідуума. Для лібералізму характэрна свабода ад групавых, нацыянальных і класавых умоўнасцей, цярплівасць і касмапалітызм, індывідуалізм і гуманізм. У абодвух выпадках гаворка ідзе аб ідэалах, якія бяруць пачатак у перыяд рэвалюцый XVII — XVIII стст. і атрымалі шырокае распаўсюджванне ў XIX ст., калі ў шэрагу заходнееўрапейскіх краін узніклі ліберальныя партыі з адпаведнымі праграмамі. Патрэцяе, у эканоміцы лібералізм азначаў рыначныя адносіны.
Лібералізм патрабаваў абмежавання правоў манарха пар-ламентам, устанаўлення канстытуцыйнага ладу і дапушчэн-ня буржуазіі да кіравання дзяржавай, дазволу грамадзянам некаторых дэмакратычных свабод.
Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю (грэч.
— улада народа), якая заснавана на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і раўнапраўя грамадзян. Дэмакратыя дапускала прызнанне прынцыпаў выбрання асноў-ных органаў дзяржаўнай улады, наяўнасць правоў і палітычных свабод грамадзян, а таксама ўмоў для іх рэалізацыі.
Заключным этапам станаўлення асноўных прынцыпаў лібералізму быў прамежак ад Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы да новай рэвалюцыйнай хвалі ў Еўропе ў першай палове 1820-х гг. У гэты час ліберальная палітычная тэорыя трапіла пад магутнае ўздзеянне дзвюх вялікіх рэвалюцый (амерыканскай і французскай) канца XVIII ст.
Такім чынам, прамысловая рэвалюцыя адыграла важную ролю ў пераходзе ад феадалізму да капіталізму, станаўленні і развіцці індустрыялышга грамадства. Яна таксама прывяла да змен у сацыяльнай структуры насельніцтва і фарміравання прамысловай буржуазіі і пралетарыяту. Разам з тым яна выклікала і палітычную мадэрнізацыю ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША. У выніку гэтай мадэрнізацыі нараджаецца ідэалогія буржуазіі — лібералізм, які ў XIX ст. адыграў вельмі важную ролю ў фарміраванні буржуазнай дзяржавы.
8. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
На мяжы ХIХ ХХ стст. cацыяльна-эканамiчнае развiццё Расiйскай iмперыi характарызавалася моцным заняпадам. У параўнаннi з краiнамi захаду, якiя таксама перажывалi крызiс, становiшча Расii было значна горшым, што тлумачылася вузкасцю уну-транага ранка, наяўнасцю феадальных перажыткаў у сельскай гаспадарцы i iнш.
З вёскi выцягвалiся велiзарныя сродкi у форме выкупных плацяжоў, а таксама шматлiкiх дзярж i мiрскiх падаткаў i збораў. Тым самым рэзка скарачалiся магчымасцi сялян набыць сучасныя с/ г машыны i прылады працы, штучныя ўгнаеннi, элiтнае на-сенне i жывёлу, нарэшце – фабрычны абутак i адзенне. Гэта, з аднаго боку, падрывала развццё вытворчых сiл на вёсцы, а з другога – тармазiла рост прамысловасцi.
Нягледзячы на адсутнасць прыгоннага права i асабiстую свабоду, селянiн не мог без дазволу абшчыны пакiнуць або прадаць сваю зямлю. Да 1903 г. паводле iснаваўшага закона, яго маглi за пэўную правiннасць публiчна пакараць розгамi.
Зямельны голад на вёсцы ўзрастаў, у той час, як у памешчыцкiя латыфундыi вы-мяралiся дзесяткамi тысяч гекатараў (дзесяцiн) (41%). Казна, цэрквы i манастыры ва-лодалi 1, 7 млн дзесяцiн (9,3%). 82, 5% сялянскiх гаспадарак валодалi не больш за 15 дзесяцiн. А адзiн такi надзел мог забяспечыць утрыманне сялянскай сям’i з 6-7 душ. Нiзкая даходнасць сялянскiх гаспадарак, акрамя iншага, негатыўна адбiвалася на аду-кацыйным узроўнi сялянства. Па сутнасцi, падаўляючая большасць яго заставалася непiсьменным, злоўжывала алкаголем, лёгка паддавалася ўздзеянню манархiсцкiх i антысемiцкiх поглядаў.
У цэлым менавiта наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання i найцяжэйшае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялян не маглi суiснаваць працяглы час. Па меры развiцця капiталicтычных адносiн феадальныя перажыткi маглi быць пераадолены толькi рэвалюцыйным шляхам. Першачарговай задачай наспеўшай рэвалюцыi з’яўлялася вырашэнне аграрнага пытання, “расчыстка зямлi” для свабоднага развiцця капiталiзма.
Значнай праблемай, якая з-за шавiнiстычнай палiтыкi царызма магла быць вырашана толькi рэвалюцыйным шляхам, з’яўлялася нацыянальнае
пытанне. Моцнай палiтычнай i сацыяльнай дыскрымiнацыi падвяргалiся так званыя “iншародцы”, яўрэi, у пэўнай ступенi – палякi. Беларусы i украiнцы не прызнавалiся царызмам у якасцi самастойных этнасаў. Ва ўмовах непадзельнага панавання праваслаўя як дзяржаўнай рэлiгii iснаванне iншых канфесiй адбывалася ў неспрыяльных умовах.
Пагаршэнне эканамiчнага становiшча ўзмацнiла супярэчнасцi памiж рабочым класам i буржуазiяй. Распаўсюджанне марксiсцкiх i народнiцкiх тэорый у працоўнай масе спрыяла яе ўсведамленню таго, што прычыны гаротнага становiшча пралетарыята не ў дзейнасцi асобных фабрыкантаў, а ў наяўнасцi класа буржуазii, наяўнасцi капiталi-стычнай сiстэмы, на ахове якой стаiць cамаўладдзе. Але на пачатку ХХ cтагоддзя кла-савая самасвядомасць рабочых Беларусi, нават пры наяўнасцi тут партыйных арганiзацый, была яшчэ даволi нiзкай.
Але асноўнай перашкодай на шляху да грамадскага прагрэсу з’яўлялася самадзяржаўная сістэма кіравання краінай. Мікалай ІІ не прадпрымаў спроб да рашучага рэфармавання сістэмы кіравання, вырашэння злабадзённых эканамічных, сацыяльных, нацыянальных, культурных і іншых праблем грамадства. Невыпадкова, што ў яго (грамадства) нетрах узмацніўся і пашырыўся моцны рэвалюцыйны рух на чале з палітычнымі партыямі.
Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.
Яшчэ ў стадыi фармiравання рэвалюцыйных партый iх лiдэры шмат спрачалiся адносна таго, якiм метадам барацьбы рабочага класа варта надаваць перавагу – палiтычным або эканамiчным. Паводле рускiх прыхiльнiкаў Э. Бернштэйна, рабочы клас мусiў змагацца толькi за эканамiчныя патрэбы i павышаць свой культурны ўзровень. Барацьбой за палiтычныя свабоды, быццам павiнны займацца лiбералы ў рэчышчы ле-гальнай дзейнасцi. Такi накiрунак у с-д руху атрымаў назву “эканамiзма”. Барацьбу су-праць гэтай плынi ўзначалiлi Пляханаў i Ленiн. Вялiкую ролю ў гэтым адыгрывала газета “Искра” (11.12.00. Лейпцыг). Вядома яе з’яўленне ў 25 населеных пунктах Беларусi
Вядучыя пазiцыi ў рабочым руху Беларусi займаў Бунд, якi абапiраўся на эканамiзм. Вясной 1901 г. на сваiм IV з’ездзе ён абвясцiў сябе адзiным выразнiкам iнтарэсаў яўрэйскага пралетарыяту ў Расii. Мала таго, ён змагаўся затое, каб ператварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных с-д арганiзацый.
На пачатку новага стагоддзя, у вынiку дзейнасцi “Искры” (Пляханаў, Ленiн i iнш.) наспела небходнасць i склалася магчымасць для cтварэння адзiнай сацыял-дэмакра-тычнай партыi. На гэты раз, каб пазбегнуць арыштаў, 43 дэлегаты правялi з’езд за мяжой у Бруселi-Лондане 17.07-10.08. 1903 г. Менавiта там i адбылося ўтварэнне РСДРП. З’езд прыняў праграму РСДРП, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэма-кратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i ўсталяванне дэ-макрат рэсп-кi, прадастаўленне народам Расii раўнапраўя i права на самавызначэнне i многае iнш.) i праграмы максiмум, якая лiчыла канчатковай мэтай партыi ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту для пабудовы ўдалешым сацыялiзму. На з’ездзе выявiлася, што бундаўцы выставiлi патрабаванне пабудаваць
РСДРП па федэрацыйным прынцы-пе, каб захаваць у новай партыi сваю самастойнасць, а калi iх не падтрымалi iншыя дэлегаты, то яны пакiнулi з’езд. У iх лiку былi таксама прадстаўнiкi СДКПiЛ, якiм не падабаўся пункт праграмы аб праве нацый на самавызначэнне.
Акрамя таго, i сярод тых, хто застаўся, пад час абмеркавання парагр.1 Cтатуту аб тым, хто можа быць членам партыi адбыўся раскол на “цвёрдых” i “мяккiх” iскраўцаў. Большасцю галасоў была прынята фармулёўка Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяь падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. Ленiн жа выказваўсязанепасрэдныўдзелкожнагаўпрацы партарганiзацыi).
Раскол дэлегатаў з’езда стаў вiдавочным у сувязi з выбарамi ў цэнтральныя органы партыi. Колькасць членаў рэдакцыi “Искры” па прапанове Ленiна было скарочана да трох (Ленiн, Мартаў (Юлiй. Восiпавiч Цэдэрбаум), Пляханаў). Па прычыне адмовы 15 дэлегатаў удзельнiчаць у выбарах ЦК, у яго ўвайшлi толькi прыхiльнiкi Ленiна. (Адсюль – “бальшавiкi – меншавiкii”). У далейшым прапанова Пляханава ў мэтах прымi-рэння бальшавiкоў i меньшавiкоў вярнуць у склад “Искры” усiх яе супрацоўнiкаў вы-клiкала выхад з рэдакцыi Ленiна. Неўзабаве бальшавiкi наладзiлi выхад уласнай газеты – “Вперёд”. Але партыя па-ранейшаму называлася РСДРП. У сярэдзiне1905 гг. у ёй налiчвлася 14 тыс. бальшавiкоў i 12, 5 меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiзацыi ў 1903-04 гг. узнiклi ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарадкоўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам.
У некаторых гарадах Беларусi з 1900 г. (Вiльня, Мiнск, Смаргонь) дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПiЛ i з 1902 г. – леванароднiцкая ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да супрацоўнiцтва з РСДРП, ППС адмаўляла iдэю польска-расiйскага рэвалюцыйнага саюза. Але ў пытаннi аб устварэннi незалежных дзяржаў СДКПiЛ лiчыла гэта недапушчальным, ППС была прыхiльнiцай самастойнай Польшчы. Тых з яе членаў,
хто дзейнiчаў на тэрыторыi Заходняй Беларусi, не задавальняла iдэя Вялiкай Польшчы, вылучылiся ў асобную “ППС на Лiтве” i абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць i дасягненне сац ладу. Гэта была партыя беларусаў, лiтоўцаў, палякаў, якiх усё яшчэ ядналi агульныя культурныя i гiстарычныя традыцыi ВКЛ.
Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiц-
твам – Л. Радзiёнавай-Клячко, Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. БончАсмалоўскага пачала дзейнiчаць “Рабочая партыя палiтычнага вызвалення Расii”. У адрозненне ад iншых рабочых партый, яна грунтавалася на народнiцкiх прынцыпах. Яе члены займалiся распаўсюджваннем нелегальнай лiтаратуры, але многага зрабiць не паспелi, бо праз год арганiзацыя была выкрыта “ахранкай”.
З iншых партый, якiя ўзнiклi ў Расii, асобае месца займала Партыя Сацыялiстаў-Рэвалюцыянераў (аформiлася ў 1902 г). Да яе далучылiся рэшткi “Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii”. Былыя народнiкi, выступалi