Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 611

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi i ўраўняльнага землекарыстання, а таксама распаўсюджвання кааперацыi.

У многiм захавала традыцыi “Народнай волi”. Для выканання тэрарыстычных акцый мела “Баявую арганiзацыю” на чале з Р. Гершунi жыхаром Мiнска. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Мiнску, Вiцебску, Гомелi, Вiльнi, Беластоку. На Беларусi ў 1904 г. нават узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Абласная арганiзацыя ПС-Р.

“Палiцэйскi сацыялiзм” або “зубатаўшчына”. Каб прадухiлiць уцяг-

ненне рабочых у палiтычную дзейнасць урадавыя колы iмкнулiся прадпрыняць адпаведныя захады. Так, начальнiк Маскоўскага ахоўнага аддзялення палк С. В. Зубатаў у мэтах “выкаранення крамолы ў iмперыi” праз сваiх агентаў на месцах узяў на сябе клопат задавальнення першаступенных матэрыяльных i культурных патрэб рабочых, i тым пааралiзаваць дзейнасць рэвалюцыйных партый. У прыватнасцi, за адмову ад палiтычнай барацьбы (супраць цара i ўрада) палкоўнiк абяцаў не перашка-джаць рабочым праводзiць эканамiчныя стачкi. Характэрна, што гэтая практыка - так званая “зубатаўшчына” або “палiцэйскi сацыялiзм” пачалася ў 1900 г. у Мiнску, дзе былi моцнымi пазiцыi “эканамiстаў”. У вынiку, у Мiнску 1901 г. мiнскiя “зубатаўцы” з дапамогай палк Васiльева дамаглiся перамогi cтачкi i прымусiлi гаспадара слесарных майстэрань увесцi 12 гадзiнны працоўны дзень. Гэта перамога пад-штурхнула рабочых да аб’яднання вакол створанай у Мiнску Яўрэйскай незалежнай рабочай партыi (ЯНРП) на чале з М.

Вiльбушэвiч i Р. Шахновiчам. Партыйны статут арыентаваў сваiх членаў на павышэнне “па меры магчымасцi” эканамiчнага i культур-нага ўзроўню шляхам рознага кшталту дабрачынных самадзейных арганi-зацый, кас узаемадапамогi, клубаў, прапагандуючы падпарадкаванне ўладам i неўмяшальнiцтва ў “палiтыку”. У вынiку ЯНРП стала iмклiва папаўняцца. У канцы 1901 г. да яе далучы-лася 15 рамесных прафсаюзаў з 20, якiя да таго часу ўваходзiлi ў Бунд.

Сваю дзейнасць супраць захаплення рабочых палiтыкай ЯНРП паспяхова спалучала з ciянiзмам, асноўнай мэтай якога абвяшчалася згуртаванне ўсiх яўрэяў свету i ўтварэнне ўласнай дзяржавы ў Палесцiне. Арганiзацыйна ён аформiўся ў 1897 г., а ў 1902 г. у Мiнску нават адбыўся

Усерасiйскi з’езд сiянiстаў. У вынiку барацьба памiж Бундам i ЯНРП рэзка абвастрылася. Свой уклад у выкрыццё зубатаўшчыны ўнясла газета “Ис-кра”. Характэрна, што i сам ўрад асудзiў дзейнасць Зубатава, якая аб’ектыўна падрывала iнтарэсы прадпрымальнiкаў. У вынiку палкоўнiк застрэлiўся, а пазбаўленая падтрымкi ЯНРП у 1903 г. самалiквiдавалася. Праўда, неўзабаве iдэя “палiцэйскага сацылiзму” увасобiлася ў Пецяр-бургу ў выглядзе “гапонаўшчыны”. З развалам ЯНРП аўтарытэт Бунда стаў зноў узрастаць. Асноўныя намаганнi ў барацьбе за яўрэйскiх рабочых цяпер былi скiраваны супраць “пазакласавых” сiянiстаў. Характэрна так-сама, што да пачатку рэвалюцыi ў яўрэйскiм асяроддзi ўзнiклi новыя пар-тыi – напалову


сацыялiстычныя, напалову – ciянiсцкiя: у iх лiку – cацыялiсты -сiянiсты i

паалейцыянiсты.

Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач.

ХХст.

Усiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных прычын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляц-ца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленча-га руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядо-масцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асоб-ныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi су-вязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцо-вых княскiх дынастый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння куль-турна- асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Знач-ную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцка-га веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзей-насцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Баршчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асоб-нага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так званых “разначынцаў” i нават сялян.

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiўных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi та-

кiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыя-лi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калiноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, нярускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс этнiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская


моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным су-праць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў суполкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэн-таў- беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiбе-ральна- асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спе-цыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiген-цыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да земля-коў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi

ўсвет на рускай мове.

Уназваных творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што беларускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эканамiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

У“Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cадзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў.

Устудзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з наоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастатковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская барацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася.

Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларус-кай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэрыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У№ 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы беларусаў. Па нац пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастой-насцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэтах да-сягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне дру-каванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.


Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэдакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяўляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Украiнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргументавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

Утым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбургскай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялiкарасiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли”

УМiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэнню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра-ты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнц-кiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iва-ноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду”

Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiтве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi.

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi- тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатковай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыяналь-ная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспячэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi.

Уцэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) сацыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чынам,


новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з нацыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязначным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – паланiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па веравызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўвалi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а таксама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працыстала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ).

Тэма Барацьба агульна-расійскіх і беларускіх партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця (сакавіккастрычнік 1917 г.)

1. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.

Лютаўская рэвалюцыя была абумоўлена комплексам нявырашаных пытанняў – аграрнага, рабочага, нацыянальнага, дзяржаўнага ўладкавання. Пры двары – скопішча цемрашалаў накшталт Распуціна. Аўтарытэт Мікалая ІІ рэзка пахіснуўся.

У 1916 на пачатку 1917 г. агульнае сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае становiшча Расii працягвала пагаршацца. Велiзарныя людскiя, матэрыяльныя i маральныя страты, якiя цярпела расiйскае грамадства на працягу трох год вайны, надзвычай моцна пахiснула веру ў цара. А сам царызм на чале з манархам таксама даваў моцныя падставы для народнага незада-вальнення (“мiнiстэрская чэхарда”, хабар на ваенных пастаўках, шпiянаж на карысць Германii, дзейнасць пры царскiм двары Распуцiна).

Пачатак рэвалюцыi звязаны з выступленнямi рабочых Петраграда за паляпшэнне свайго становiшча ў канцы лютага 1917 г. Вядома, што з 23 лютага тысячы працоўных, галоўным чынам жанчын, выйшлi на вулiцы сталiцы за патрабаваннем хлеба. Іх падтрымалі іх мужы, абвясціўшы стачкі. Неўзабаве гэтыя шэсці ператварылiся ў масавыя дэманстрацыi пад палiтычнымi лозунгамi. Пасля таго, як салдаты гарнiзона адмовiлiся страляць у дэманстрантаў i 25-26 лютага 1917 г. сталi далучацца да iх, у горадзе пачалося раззбраенне палiцыi i жандараў, развiццё падзей выйшла з-пад кантролю ўрада i назаўтра cам ён быў арыштаваны.