ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 605
Скачиваний: 0
Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя
(адвакаты). Мiкалай I неяк сказаў: “Хто пагубiў Францыю, як не адвакаты. Хто былi Мiрабо, Марат, Робесп’ер. Не, пакуль я буду, у Расii не патрэбны адвакаты, без iх пражывём”. Новы цар, як
вiдаць, меў на гэты конт iншую думку. Адвакатура складалася з прысяжных i прыватных павераных. Роля яе на працэсах, дзе адсутнiчалi прысяж засядацелi, была вельмi значнай.
Icнавала сicтэма судовых устаноў: мiравы суд (1 суддзя), з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды (у губернях), судовыя палаты (некалькi губерняў). Выш iнстанцыя – cенат [сенатары прызначалiся царом]. Нагляд за судамi здзяйснялi пракуроры на чале з ген-пракурорам (ён жа мiнiстр юстыцыi).
Нягледзячы на ўсесаслоўны суд, асобныя справы разглядалiся ў валасных судах (для сялян), кансiсторыю (духоўны суд) i ваенныя суды (палкавы, акруговы i галоўны). На час вайны - Галоўны палявы ваенны суд.
Мiравы суддзя павiнен быў быць не маладзей за 25 год, мець не менш 400 дзес. зямлi (i нават больш) або нерухомасцю не менш за 15 тыс руб., мець вышэйшую, сярэднюю адукацыю або 3
гады стажу. Спiс асоб для выбараў на пасаду суддзi павiнен быў зацвярджацца губернатарам.
Вось табе i незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi!
Акруговы суд прызначаўся iмператарам па прадастаўленнi мiнiстра юстыцыi. У гэтым судзе быў iнстытут прысяжных засядацеляў. Пасля таго, як Пецярбургскi акружны суд, якi ў 1878 г. разглядаў справу аб замаху В. I. Засулiч на граданачальнiка Трэпава як справу крымiнальную, г. зн. з прысяжнымi засядацелямi, вынес ёй апраўдальны прысуд, падобнага кшталту справы перадавалiся ваенна-акруговым судам.
На Беларусi судовая рэформа пачалася пазней, толькi ў 1872 г. Пры гэтым суддзi ў мiравых судах не абiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя (губернскiя) суды сталi стварацца з 1877 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi каталiкоў, а яўрэяў i ў засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата (Вiлен, Грод, Ковен i Мiн губ.) (Магілёў– да Кiева).
Ваажнейшая роля надавалася земскай рэформе Пасля рэформы 1861 г. царызм сутыкнуўся з моцным iмкненнем дваранства атрымаць доступ да
дзяржаўнага кiравання. Меркавалася пачаць з-за рэфармавання Дзяржаўнага Савета шляхам прадстаўнiцтва ад губернскага дваранства, а потым перайсцi i да земстваў. Але цар “забракаваў“ праект i нацэлiў на земскую рэформу. Для iх абрання меркаваўся падзел выбаршчыкаў на тры курыi: прыватныя землеўладальнiкi, гарадскiя грамадствы i сельскiя грамадствы пры першаступеннай увазе маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу набывалi дваране. Хацелi стварыць i валасн земствы, але з-за магчымасцi перавагi ў iх сялян, перадумалi. Прынятая ў студзенi 1864 г. яна павiнна была заснаваць у паветах i губернях устаноў мсяцовай гаспадаркi, асветы,
медыцыны, падатковай сiстэ-мы, але фактычна яе ажыццяўленне на Беларусi пачалося значна пазней – у 1911 г. , i то толькi ва ўсходнiх губернях.
Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. Паводле яе шляхам бессаслоўных выбараў стваралася гарадское сама-
кiраванне – дума на чале ўправы i гарадскога галавы.
Усе выбаршчыкi, меўшыя права выбiраць падзялялiся на тры групы (курыi) у залежнасцi ад колькасцi выплочваемых падаткаў i абiрала трэцюю частку гласных. Дума падпарадкавалася сенату, але на яе меў уздзеянне i губернатар. Гарадскi галава зацвярджаўся МУС, у дробных гарадах – губернатарам. Думы займалiся гарадской гаспадаркай.
Ваенная рэформа Значна тармазiлася старымi генераламi мiкалаеўскай эпохi. Так, ваенны мiнiстр Далгарукаў скiраваў энергiю за змену формы ў першую чаргу генералам. “И обновлённая Россия надела красные штаны!” казалi гумарысты. Толькi з прыходам Мiлюцiна яна пачалася ў 1862 са стварэння 15 ваенных акруг i скарачэння тэрмiну службы да 6 -7 (на флоце) год. Але рэкруцкая сiстэма набору яшчэ заставалася. Навацыя: браць не 3 з 1000, а 4 з тым, каб можна было пасля пэўнага тэрмiна службы адпускаць яго ў запас.
Яму ўдалося скарацiць рэгулярнае войска на 34,4% да 742 тыс, але i падрыхтаваць каля паўмiльёна запаснiкоў
Пасля блiскучай перамогi Прусii над Францыяй па прапанове Мiлюцiна ажыццявiўся новы прынцып камплектавання рускай армii. Законам 1874 г.
уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць (з 21 да 41 год). Праўда,бралi не ўсiх (чукчаў, якутаў). Не бралi таксама адзiных сыноў, кармiльцаў i г. д. Служба, бестэрмiновы адпачынак, 5 год запасу, i да 41 апалчэнне.
Тэрмiн службы асоб з вышэйшай адукацыяй складаў 6 мес., гiмназii 1, 5 года, гарадскога вучылiшча - 3, пачатковай школы - 4 гады. Асобыя ўмовы для асоб з мастацкай адукацыяй. Сярод афiцэраў было шмат палякаў, зато нiводнага яўрэя. 1 студзеня 1874 г. цар зацвердзiў Статут аб вайсковай павiннасцi i падпicаў спецыяльны Манiфест з гэтай нагоды. Такiм чынам, i царскае войска стала жыць па нормах буржуазнага права. Ужо першыя рэформы яе прынеслi плён пад час руска-турэцкай вайны 1877-78 гг.
Школьная рэформа 1864 г. абвяшчалася ўсесаслоўнай. “Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах” дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. Гэта быў моцны ўдар па дзяржаўна-царкоўнай манаполii на народную асвету. Праўда, глаўнейшай задачай пачатковай школы было “укараненне ў народзе рэлiгiйных i маральных паняццяў”, таму ў ёй выкладаўся “Закон божы”, якi меў прыярытэт перад навучаннем грамаце, i чатыры правiлы арыфметыкi.
Сярэдняя школа набыла свой статут у лiстападзе 1864 г. i прадугледжвала ўсесаслоўную платную адуккцыю. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, вучылiшчы). Пасля класiчных гiмназiй без экзаменаў ва ун-ты; пасля рэальных, як правiла, у тэхнiчныя вну.
Сярод недахопаў важнейшы той, што з-за платай адукацыi доступу да яе працоўныя масы не мелi. Акрамя таго, руская школа – cродак русiфiкацыi. Свецкiя школы на нацыянальных мовах забаранялiся. Неўзабаве быў уведзены працэнт навучэнцаў-яўрэяў.
У80-я гады становiшча ў адукацыi змянiлася. У пачатковых царкоўнапрыходскiх школах узмацнiўся рэлiгiйны змест; дзецям нiжэйшых саслоўяў нельна было паступiць у гiмназii нават за грошы. Каб паступiць ва унiверсiтэт трэба было прастаўляць характарыстыку аб дабранадейнасцi.
У1863 г. была адноўлена аўтаномiя унiверсiтэтаў. За парэформенны час
удадатак да iснаваўшых у Маскве, Пецярбурзе, Варшаве, Казанi, Кiеве, Юр’- еве, Гельсiнфорсе ун-ты ўзнiклi ў Адэсе (Наварасiйскi ун-т), Томску. Сваiх, размешчаных на тэрыторыi Беларусi вну, не iснавала.
Што датычыць цэнзурнай рэформы 1865 г. (1862 часовыя правiлы аб друку), то яе значнасць у параўнаннi з папярэднiмi была яшчэ невялiкай. Новы цэнзурны статут скасоўваў папярэднюю цэнзуру для твораў, менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў - 20. Выданнi меных памераў цэнзуравалiся абавязкова. Для ўсiх выданняў захоўвалася цэнзура царкоўная. Акрамя ўрадавай прэсы, стала з’яўляцца прыватная (“Минский листок”). Паводле закону аб друку, прыватныя газеты таксама падлягалi цэнзуры.
У вынiку ажыццяўлення рэформ, расiйскае грамадства прасунулася далёка наперад у напрамку прававой грамадзянскай супольнасцi, дзе пануе не паходжанне чалавека або яго матэрыяльны стан, а закон. Гэта дало падставы некаторым сучасным дзеячам назваць Аляксандра II царомрэвалюцыянерам. Але гэта, на нашу думку, ужо занадта, бо на падзел улады нават з дваранамi ён не пайшоў. Расiя па-ранейшаму заставалася не канстытуцыйнай, а абсалютнай манархiяй. Як адзначаў Ленiн, “... пасля 1861 года развiццё
капiталiзму ў Расii пайшло з такой хуткасцю, што ў некалькi дзесяцiгоддзяў здзейснiлiся пераўтварэннi, якiя занялi ў некаторых старых краiнах Еўропы цэлыя вякi” (Т. 20. с. 174).
Акрамя таго, у адносiнах да Беларусi названыя рэформы мелi свае спецыфiчныя асаблiвасцi, выклiканыя, галоўным чынам, моцнай апазiцыйнасцю польскага i яўрэйскага насельнiцтва да самаўладдзя. Усё ж асноўныя прыкметы старога ладу былi яшчэ непераадольнымi: гэта абсалютная манархiя i памешчыцкае землеўладанне.
3. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму, якое адбылося ў 1863 г. у Польшчы i а Беларусi з мэтай аднаўлення РП. Рыхтавалася польскiмi i беларуска-лiтоўскiмi нацыянальна-вызваленчымi арганiзацыямi.
Да 1861 г. у Польшчы адбылося ўтварэнне двух лагераў белых i чырвоных (правае i левае крыло). Пераважную большасць чырвоных складалi шляхецкiя рэвалюцыянеры, якiя ў сваей праграме на першае месца ставiлi аднаўленне польскай дзяржавы ў межах былой РП, г. зн.
Галоўную ролю ў рэалiзацыi гэтага плана адводзiлася шляхце, а дапаможную - сялянству. Памешчыкам абяцалi захаваць iх землеўладанне i аплацiць за кошт дзяржавы зямлю, адведзеную пад сялянскiя надзелы; сялянам — перадаць ва ўласнасць без выкупу i часоваабавязаных адносiн надзелы, якiя яны атрымалi па рэформе 1861 г. Прадугледжвалася ўраўнанне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена падушнага падатка падымным i замена 25-гадовай рэкрутчыны 3-гадовай вайсковай службай у сваiм краi, аднаўленне ўнiяцкай царквы.
Такую праграму распрацаваў створаны восенню 1861 г. у Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), кiруючы орган “чырвоных”.
Падрыхтоўку паўстання на Беларусi i Лiтве з лета 1862 г. узначалiў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт у складзе Вiкенцiя-Канстанцiна Сымонавiча Калiноўскага (1838-1864, в. Мастаўляны, Гродзенскай губ.), Звяждоўскага,
Ражанскага, Вярыгi. У кастрычнiку 1862 г. яго старшыней стаў К. Калiноўскi, Галоўная яго iдэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць сялянскi антыпамешчыцкi рух з нацыянальна-вызваленчым. У адрозненне ад многiх iншых “чырвоных” - шляхецкiх рэвалюцыянераў, ён бачыў асноўную сiлу паўстання ў сялянстве, у працоўным народзе. Ён бачыў таксама саюзнiка ў народзе рускiм у барацьбе супраць царызма.
Калiноўскi выступаў за надзяленне сялян зямлёй; лічыў неабходным прадастаўленне Лiтве i Беларусi права на самавызначэнне ў межах РП. Свае погляды па праграмных пытаннях ён выказваў у газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў разам з Урублеўскiм i Ражанскiм з лiпеня 1862 па красавiк
1863 г. Кожны нумар пачынаўся зваротам “Дзецюкi”, а заканчваўся подпiсам – “Яськагаспадар з-пад Вiльнi”. Таксама “Сцяг (Хоронгев) свабоды” на польскай мове. З восенi 1862 дзейнiчае нелегальна пад iмёнамi Макарэвiч, Чарноцкi, Хамавiч або Хамуцiус, Вiтажэнец.
Пачатак паўстання быў вымушаным, паколькi царскi ўрад у студзенi 1863 абвясцiў у Царстве Польскiм аб рэкруцкiм наборы ў войска па iмянных спiсах шляхецкай моладзi, якая рыхтавалася да паўстання. Такiм чынам, фактар нечаканасцi быў паўстанцамi страчаны.
10 студзеня 1863 ЦНК выcтупiў з заклiкам узняцца на паўстанне супраць самаўладдзя з мэтай дамагчыся дзяржаўнай самастойнасцi i незалежнасцi РП.
У выданым Манiфесце абвяшчалiся дэмакратычныя правы i свабоды ўсiх пластоў насельнiцтва. Два аграрныя дэкрэты ўтрымлiвалi ўмовы будучай зямельнай рэформы.
Рашэнне варшаўскага ЦНК аб пачатку паўстання 22 студзеня 1863, прынятае без узгаднення з ЛПК, абурыла Калiноўскага. Але манiфестам ад 1 лютага 1863 ЛПК заклiкаў насельнiцтва Лiтвы i Беларусi падтрымаць яго. Пры гэтым ЛПК, ператварыўшыся у Часовы правiнцыяльны (рэвалюцыйны) ўрад Л. i Б., апублiкаваў праграму паўстання.
Першыя паўстанцкiя атрады прыйшлi на Беларусь з Польшчы ў канцы студзеня 1863 г. Фармiраванне мясцовых атрадаў пачалося ў сакавiку-краса- вiку 1863 (вiцебскiя, гродзенскiя, магiлёўскiя, мiнскiя). Як правiла, гэтыя вы- Да найбольш значных акцый ў Беларусi варта аднесцi захоп 24 красавiка 1863 г. горада Горкi атрадам Л. Звяждоўска-
га з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнстытута i бой пад Мiлавiдамi (тады Cлонiмскi павет) у маi 1863.
несуразмернасцi iх сiл з урадавымi мелi вымушана партызанскi характар.
У пачатку сакавiка 1863 г. да паўстання далучылася частка буйных памешчыкаў i буржуазii (т. зв. белыя), якiя да гэтага часу ставiлiся да яго непрыхiльна, бо разлiчвалi дамагчыся аднаўлення польскай дзяржаўнасцi пры дапамозе заходнiх краiн. Спробы “чырвоных” узняць усё сялянства напалоха лi iх. З мэтай усталяваць свой кантроль за ходам падзей “белыя” 10 сакавiка 1863 фактычна захапiлi ў свае рукi кiраўнiцтва паўстаннем. 11 сакавiка быў расфармiраваны Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi i заменены Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, старшынёй якога стаў памешчык Гейштар. Агульнае кiраўнiцтва ўзброеным паўстаннем у маштабах Польшчы - Траўгут.
Каб адцягнуць сялян Беларусі ад удзелу ў паўстанні, урад выкарыстоўваў падман (маўляў, паны хочуць аднавіць прыгон), а таксама прыняў i пэўныя эканамічныя захады. Спынялiся часоваабавязаныя адносiны сялян, яны пераводзiлiся на абавязковы выкуп, пры гэтым выкупныя плацяжы панiжаліся на 20%. З др. боку, вескi, падтрымаўшыя паўстанне, падвергліся жорсткiм рэпрэсіям. Сац-эканамчная праграма паўстання была для сялян малапрыцягальнай, а iдэя аднаўлення дзяржавы ў межах 1772 г — зусiм чужой. У выніку, толькi частка беларускіх сялян падтр паўстанне (18% — сялянекасiнеры).
У адзiнаборстве з расiйскай армiяй адносна нешматлiкiя, дрэнна узброеныя паўстанцкія атрады былi асуджаны на паражэнне. Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі i Лiтвы з мая 1863 займаўся новы вiленскі ге- нерал-губернатар М. Мураўеў (“вешальнiк”), якi атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы.
У такiх ўмовах Варшаўскiм урадам Калiноўскаму былi перададзены паўнамоцтвы камiсара i ўлетку 1863 зноў становiцца кiраўнiком вiленскага паўстанцкага цэнтра (так званы “Чырвоны жонд”).
Аднак дабiцца пералому ў ходзе барацьбы ен ўжо не здолеў; да пачатку верасня 1863 паўстанне на Беларусі i Лiтве было жорстка падаўлена. У cтудзенi арыштаваны, пасаджаны ў дамiнiканскую турму, а 10 сакавiка 1864 “дваранiн Калiноўскi”, нягледзячы на права быць расстраляным, быў публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi
Царскi ўрад жорстка расправіўся з удзельнікамі – 128 чал. пакарана смерцю, 12 483 чал — катарга i пасяленне ў Сiбiр. Маенткi памешчыкаў, што мелi дачыненне да паўстання, канфіскаваны ў казну i на iльготных ўмовах прадавалiся генералам i чыноўнікам. Закрыты касцёлы. Закрылi адзiную вну — Горкi. Многiя мясцовыя настаўнікі, урачы, чыноўнікі пераведзены на працу у цэнтральныя губ Расіі, на iх месца запрошаны новыя.
Чарговая хваля русіфікацыі. У Беларусі i Лiтве быў усталяваны рэжым, накiраваны на памяншэнне польскага i узмацненне рускага ўплыву. “Што не зрабiў рускi штык, даробiць руская школа”. Рэпрэсii cупраць каталiцтва. Закрыццё Мiнскай дыяцэзii. Насаджэнне праваслаўя (“мураўёўкi). У цэлым жа апазiцыйнасць шляхты да царызма засталася нявыкараненай.
4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА. Пасля скасавання прыгону i аграрнай рэформы сялянства некаторы час (9 год) заставалася ў становiшчы часоваабавязаных i выконвалi тыя ж павiннасцi, што i раней. Пры гэтым, больш заможная яго частка працавала на пана, скарыстоўваючы ўласны iнвентар i рабочую жывёлу, а бяднейшыя з iх, хто не меў нi таго, нi другога выконвалi працу на млынах, у панскiм двары i г.д. Незацiкаўленасць сялян у вынiках прымусовай працы, нiзкая культура землеапрацоўкi i iнш. не спрыяла уздыму панскiх гаспадарак. Тыя з паноў, хто не здолеў прыстасавацца да ўмоў капiталiстычнага рынку, паступова трапляў у залежнасць ад банкаў, прадаючы зямельныя ўчасткi,у тым лiку заможным сялянам, i нават гублялi маёнткi.