ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 607
Скачиваний: 0
Упамешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацовачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы) з панскiм iнвентаром. Гэта былi больш прагрэсiўныя гаспадаркi з высокай канкурэнтаздольнасцю i сувяззю з рынкам.
Уканцы 1870- х – пачатку 80 гг. адбылося знiжэнне цэн на жыта i iншае збожжа (з-за паступлення з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкi пры пратэкцыi Урада). Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспадарак на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спецыялiзацыя. З’явiлiся новыя пароды жывёл, колькасць пагалоўя ўзрасла ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне пло-шчаў бульбы i выраб з яе спiрту. У канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), на пачатку 20 ст. – больш за 500.
Зiншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вiленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля - на Гродзеншчыне i Мiншчыне.
Пра сялянскую гаспадарку доўга гаварыць не даводзiцца. Бо толькi ўладальнiкi значных надзелаў мелi магчым пашыраць i ўдасканальваць даходнасць, набываючы новыя прылады працы, насенне, жывёлу.
Аграрная рэформа 1861 года не зняла сацыяльнай напружанасцi на
вёсцы. У розны час уздымалiся хвалi сялянскага руху, але ў так i не вылiлiся ў паўстанне
супраць памешчыкаў. У час паўстання 1863 г. царскi ўрад з мэ-тай прадухiлення далучэння сялян да Калiноўскага прыняў захады аб скасаваннi cтановiшча часоваабавязаных i аб вяртаннi старчаных да рэформы надзелаў.
Найбольш масавы ўздым адбываўся ў 80-гг ХIХ cт. Найбольш распаўсюджаныя формы сялянскiх выступленняў выяўлялi сябе ў захопах зямель, парубках лесу, барацьбе за сервiтутныя землi, у супрацiўленнях уладам. Царскi ўрад стаяў на абароне iнтарэсаў памешчыцкай уласнасцi, пасылаючы супраць сялян палiцыю, войскi.
Пасля скасавання прыгоннага права попыт на наёмную рабочую сiлу павялiчыўся i ў сельскай гаспадарцы. Да канца 19 стагоддзя колькасць працаздольнага пралетарскага i паўпралетарскага насельнiцтва, якое не магло пражыць без продажу сваёй рабочай сiлы, вырасла ў беларускай вёсцы да 1, 5 млн чал. Перапiсам насельнiцтва 1897 г. у 5 заходнiх губернях улiчаны 182, 2 тыс гадавых парабкаў, з якiх 80,6 - у земляробстве, i 18, 4- у жывёлагадоўлi.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. Прадпрыемтствы, якiя працавалi на мясцовай сыравiне (жалеза, шэрсць), саступалi ў канкурэнцыi i прыходзiлi ў заняпад. Недахоп энергарэсурсаў, карысных выкапняў абумовiў перапрацовачны характар прамысловасцi. На плыву заставалiся тыя, хто займаўся ў пераапрацоўчай сферы харчовыя прадукты, пiламатэрыялы i iнш. Такiм чынам i тут з’явiлася свая спецыялiзацыя. Варта адзначыць дробнасць прадпрыемстваў. Тым не менш, назiраецца ў другой палове ХIХ ст. узрастанне аб’ёмаў фабрычнай вытворчасцi. Калi ў 1860 г. тут было 76 прамысловых прадпрыемстваў з выкарыстаннем паравых рухавiкоў, то ў 1900 - ужо 1137.
Адпаведна, колькасць прамысловых рабочых вырасла за гэты ж час ў 4, 3 раза (а фабрычных – амаль у 11) i склала нямногiм менш 180 тыс. У лiку
буйнейшых прадпрыемстваў Беларусi варта назваць iльнопрадзiльную фабрыку “Двiна” (900 рабочых) (Вiцебск), тытунёвую фабрыку Шарашэўскага
(Гродна) - (1445).
Такiм чынам, у паслярэформенны перыяд да канца ХIХ ст. агульная колькасць наёмных работнiкаў у эканомiцы вырасла да 400 тыс чал.
Сярод 290 тыс. рабочых прамысловасцi, транспарту, гандлю i iнш. Беларускiх губерняў 60% складалi яўрэi, 17% – беларусы, палякi - 10, рускiя – 10, каля 4% – латышы, лiтоўцы i ўкраiнцы.
Вызваленне ад прыгону, развiццё прамысловасцi, абумовiла павелiчэнне гарадскога насельнiцтва. Буйнейшыя гарадыМiнск, Вiцебск, Гродна, Гомель i iнш. Яны ж з’яўлялiся чыгуначнымi вузламi. Самыя значныя чыгункi на Беларусi – Рыга–Арлоўская, Маскоўска–Брэсцкая (1871), Лiбава-Роменская, Палеская, Пецярбургска–Адэская. З распаўсюджваннем чыгунак атрымала развiццёбудаўнiцтвадэпоi рамонтныхмайстэрань.
Вялiкую значнасць захоўвалi водныя артэрыi. На пачатку 20 ст па iх хадзiла да 700 судоў, з iх - каля 200 - параходы. Па агульнаму развiццю камунiкацый Беларусь пераўзыходзiла нават Расiю. Значная колькасць працоўных была занята напрыстаняхбеларускiхрэк.
Гарадская перанаселенасць у паслярэформенны перыяд абумовiла знiжэнне попыту на рабочую сiлу i адпаведна - нiзкi ў зровень яе аплаты. Так, сярэдняя аплата фабрычнага рабочага Беларусi была на 30% нiжэй за агульнарасi паказчык.
Пры адсутнасцi рабочага заканадаўства назiралася моцная ступень эксплуатацыi наёмнай сiлы: вялiкi працоўны дзень, шкодныя умовы працы, штрафы, адсутнасць сацыяльных гарантый. Праўда законам 1882 выйшаў закон аб забароне працы дзяцей да 12 год, з некаторымi паслабленнямi для падлеткаў.
Некаторае паляпшэнне правоў рабочых адбiлася ў законе 1885 (разлiковая кнiжка. Але для тых, хто змагаўся за свае правы – “воўчы бiлет”, свае правiлы распарадку, штрафы - на патрэбы рабочым).
У1897 г. - працоўны дзень абмяжоўваўся 11,5 гадз. Закон ад 1903 г. прадугледжваў дапамогу пацярпелым на вытворчасцi. Неўзабаве была заснавана фабр iнспекцыя, але на рамеснiкаў яна не распаўсюджвалася.
Удробнатаварнай прамысловасцi працягвала iснаваць цэхавая арганiзацыя працы, якая нагляду дзяржавы амаль не падлягала. Таму тут працоўны дзень быў практычна не абмежаваным.
Невыпадкова, што рабочыя Беларусi даволi рана пачалi барацьбу за паляпшэнне свайго сацыяльна-эканамiчнага становiшча. У лiку першых, хто ў 60-70 гг. пратэставаў супраць зверскай эксплуатацыi, былi рабочыя-земля- копы Дзвiнска-Вiцебскай i Лiбава-Роменскай чыгунак. // Некрасов А. Н. Железная дорога.
Хваляваннi - cтыхiйна, стачкi - арганiзавана. Усяго за 1864-84 гг. адбылося 9 хваляванняў i 6 стачак. Забастоўка-iтальянка (ад iт. слова “basta” - хопiць, дастаткова).У асноўным за паляпшэнне эканамiчнага становiшча. Як правiла, найбольш часта баставалi чыгуначнiкi Мiнска, Пiнска, Гомеля. Буй-
нейшая ў маштабах краю шматнацыянальная стачка адбылася ў 1895 г. у Беластоку з удзелам 20 000 тэкстыльшчыкаў.
Уканцы 80на пачатку 90 гг. ХIХ стачачны рух узнiкае i сярод рамеснiкаў, у асноўным за 12 гадз. рабочы дзень. Узнiкаюць таксама касы ўзаемадапамогi (першая ў Мiнску каса слесараў на чале з марксiстам Вацлавам Сялiцкiм у 1885-87) або бальнiчныя касы як зародкi прафесiйных саюзаў. У Вiльнi такiя ж касы сталi ўзнiкаць у Вiльнi ў 1888 г. на чале з сацыял-дэма- кратам Крамерам i пад уплывам Саюзу польскiх рабочых. У далейшым вакол кас сталi гуртавацца першыя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi.
5.Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст.
Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт.
Змены ў эканомiцы, выклiканыя скасаваннем прыгону, прамысловым пераваротам i г. д., не закранулi асноў самаўладдзя. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў значна ўзмацнiлася эксплуатацыя працоўных.
Украiнах захаду, дзе развiццё капiталiзму адбывалася больш шпарка, узнiклi погляды i нават цэлыя тэорыi наконт таго, як пакончыць з сацыяльнай несправядлiвасцю ў грамадстве. Адзiн з iх аўтараў, нямецкi мыслiцель К. Маркс (1818-1883) прыйшоў да высновы, што шлях да сацыялiзму пралягае праз звяржэнне капiталiстычнага ладу i ўсталяванне дыктатуры самага рэвалюцыйнага класа – пралетарыята. Выдадзены ў 1848 г. Марксам “Манiфест Камунiстычнай партыi” меў эпiграф: “Здань вандруе па Еўропе, здань камунiзму”. Прыхiльнiкi “рабочага сацыялiзму” або марксiзму атрымалi
назву сацыял-дэмакратаў. Характэрнай асаблiвасцю новага вучэння з’яўлялася тое, што яно прызначалася пралетарыяту ўсiх краiн, незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасцi. Але распаўсюджванне марксiзму ў Расii запаволiлася. Расiйскiя мыслiцелi не пераацэньвалi ролi капiталiзму, а разам з iм
iрабочага класа ў рэвалюцыйным абнаўленнi краiны, паколькi лiчылi яе
(краiну) сялянскай, i шлях да сацыялiзму бачылi менавiта праз сялянскую абшчыну. Родапачынальнiкамi тэорыi “сялянскага сацыялiзму” былi А. I. Герцэн i М. Г. Чарнышэўскi. З цягам часу, тых, хто цiкавiўся жыцём “народа”, г. зн. – cялян i рабочых, iх светапоглядам, iнтарэсамi сталi зваць “народнiкамi”.
Характэрная рыса народнiцтва як iдэалогii – перапляценне рэвалюцый-най дэмакратыi з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам.
Народнiкi падзялялiся на рэвалюцыйную i лiберальную плынi. Рэвалю-
цыйнае народнiцтва звязвала дасягненне сацыялiзму з усерасiйскiм сялянскiм паўстаннем; лiберальнае разлiчвала на мiрны, рэфармiсцкi шлях.
Першай народнiцкай арганiзацыяй, створанай на пачатку 1860-х гг. лiчыцца “Зямля i Воля”. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноўскi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.
Удалейшым народнiкi раздзялiлiся па плынях, у асноўным, з-за спрэчак аб пытаннях тактыкi. Так, з 1870-х большасць груповак кiравалася iдэямi
М. Бакунiна, якi прапаведваў анархiзм i апалiтызм, а таксама заклiкаў да неадкладнага жорсткага паўстання / “К топору зовите Русь!”/
Другая плынь народнiкаў падзяляла думку Лаўрова аб неабходнасцi грунтоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi (але не шляхам палітычнай барацьбы, а прапаганды. Прыхiльнiкi Ткачова выступалi“за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўладынароду”.
Сярод народнiкаў пэўнай папулярнасцю карысталася група Iшуцiна i Нячаева пад назвай “Народная расправа”, якая меркавала, што менавiта тэрор абуджае рэвалюцыйную iнiцыятыву мас, i маральна ўсё тое, што спрыяе рэвалюцыi.
Упроцiвагу нячаеўцам узнiкла групоўка Чайкоўскага, якая, наадварот, вялiкую ўвагу надавала рэвалюцыйнай этыцы, а таксама шмат зрабiла для таго, каб “хаджэннем у народ” выклiкаць паўстанне.
У1870-гг. намаганнямi народнiкаў сталi стварацца гурткi (у 1876 у Пецярбургу – “Зямля i Воля”), у якiх бралi ўдзел студэнты з Беларусi - С. П. Кавалiк, Бонч-Асмалоўскi, Грынявiцкi, Судзiлоўскi i iнш. Летам 1874 г. большасць прапагандыстаў, што “хадзiлi ў народ”, была арыштавана i ў 1877-1878 гг. асуджана паводле працэсу 193-х.
Ужнiўнi 1879 г. “Зямля i Воля” раскалолася на “Народную волю” i “Чорны перадзел” (iснавала да 1882 г.). На Беларусi большасць народнiкаў яго прыхiльнiкi. На пачатку 1880-х гг. такiя гурткi ўзнiклi ў асобных гарадах Беларусi – Мiнску, Вiцебску, Оршы, Слуцку. На Беларусь прыязджаў Г. В. Пляханаў. У Мiнcку выдавалася газета i пракламацыi. Асноўны накiрунак дзейнасцi - прапагандысцкi.
Другая плынь народнiцтва аб’ядналася вакол “Народнай волi” i зрабiла
стаўку на iндывiдуальны тэрор, у тым лiку - (з 1879) супраць цара.
Устварэннi адной з першых груп “Народнай волi” браў удзел I. Я. Грынявiцкi. У лiку першых удзельнiкаў “Народнай волi” выхадцы з Беларусi Iсаеў i Г. Гельфман. 1 сакавiка1881 г. – забойства Аляксандра II Вызвалiцеля.
Устудзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя “Народнай волi”, якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, заснавала новыя. Сярод iх у Вiльнi, Мiнску, Пiнску, Вiцебску, Гродне, Бабруйску, Оршы, Магiлёве – гурткi афiцэраў-нарадавольцаў. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнiкаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусi асобных твораў К. Маркса, Ф. Энгельса i ўзнiкненне першых рабочых гурткоў.
Пад уплывам народнiцкiх iдэй група студэнтаў-беларусаў Пецярбургскага унiверсiтэта стварыла Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая мела сувязi ў Вiцебску, Мiнску i iнш. гарадах. Яна iмкнулася стаць цэнтрам арганiзацыi “Народнай волi” у Беларусi. У 1884 г. групаю выдадзена 2 нумары часопiса “Гомон”.
Пасля рэпрэсiй ўлад - крызiс арганiзацыi “Народная воля”. Да 1883 г. яна была разгромлена, але асобныя баявiкi дзейнiчалi. У iх лiку – А. I. Ульянаў, якi за падрыхтоўку да замаху на Аляксандра III у 1886 г. быў прыгаво-раны царскiм судом да павешання. Дарэчы, названы iмператар праз 8 год памёр сам, ад злоўжывання алкагольнымi напоямi.
6. Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый
Заняпад народнiцкiх суполак, якiя арыентавалiся на змову, iндывiдуальны тэрор, на вузкае кола змоўшчыкаў, паўплываў на распаўсюджанне марксiсцкiх iдэй. Г. В. Пляханаў таксама захапiўся марксiзмам. У 1883 г. за мя-жой, у
Жэневе iм была створана група “Вызваленне працы”, якая паставiла на мэце стварэнне рабочай партыi на марксiсцкай аснове. У той жа час Пляханавым былi напiсаны першыя праграмныя дакументы расiйскiх сацыял-дэмакратаў. У 1886 г. ён выдаў брашуру “Нашы рознагалоссi”, у якой палемiзаваў з народнiкамi.
На Беларусi стаў распаўсюжвацца ўплыў польскай партыi “Пралетарыят”, створанай Людвiкам Варыньскiм у 1882 г.
Асноўным асяроддзем распаў-сюджання марксiсцкiх iдэй зрабiлiся яўрэйскiя працоўныя, якiя складалi большую частку рабочага класа i ў найбольшай, чым рабочыя iншых нацыянальнасцяў, ступенi пакутвалi ад галечы
iўцiску царызму.
Улiку першых на Беларусi пачаў працаваць гурток Абрамовiча ў Мiнску (1884). У 1886 марксiзм вывучалi ўжо каля 130 рабочых. Каб прыцягнуць iх у
гурткi, арганiзатары акцэнтавалi ўвагу на эканамiчных пытаннях. З канца 1880-х на Беларусi з’явiлiсяпалiтычныялiстоўкi i брашуры на iдыш.
У 1892 г. у Вiльнi ўпершыню святкавалася 1 мая. У 1895 яго адзначылi таксама i рабочыя Мiнска. У той час у горадзе дзейнiчалi 2 сацыял-дэма- кратычныя групы (Я. Гурвiч i C. Трусевiч). Затым такiя ж узнiклi ў Вiльнi, Гродна, Смаргонi, Вiцебску, Гомелi. Але масавай падрыхтоўкi прапагандыстаў не адбылося. Патрэбна было наблiзiць марксiсцкiя гурткi да рабочага руху, i не толькi праз гурткi, а праз паўсядзённую дзейнасць на фабрыках i заводах, у час барацьбы за рабочыя iнтарэсы. Аўтар брашуры “Аб агiтацыi” А.
Крэмер рэкэмендаваў патрабаваць змяншэння працоўнага дня, павелiчэння заработнай платы,
паляпшэння ўмоў працы. Рэкамендавалася ствараць стачачныя касы, каардынаваць сумесную працу рабочых з пашырэннем усiх форм агiтацыi. Такiм чынам, сац-дэмакратырабiлi акцэнтна эканамiчнай барацьбе
Неўзабаве сталi стварацца сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Нягледзячы на заклiк К. Маркса да “пралетарыяў усiх краiн” яднацца, утварэнне партыйных груповак адбывалася па нацыянальнай прыкмеце. Узнiкшая ў 1892 г. Polska Partya Sozialistyсhna” стала пашыраць свой уплыў на Заходняй Беларусi. Асаблiвай актыўнасцю вызначаўся Лiтоўскi рабочы саюз з аддзяленнямi ў Вiльнi, Мiнску i Смаргонi, якi арганiзоўваў эканамiчныя забастоўкi, cвяткаваў 1 мая (1896)
У Мiнску сацыял-дэмакратычная група Бермана i Гурвiч стварыла арга-нiзацыю рабочых на базе цэхавых (прафесiйных) саюзаў, якая змагалася за паляпшэнне свайго матэрыяльнага стану.
Колькаснае павелiчэнне сацыял-дэмакратычных арганiзацый яўрэйскiх рабочых стварыла ўмовы для ўзнiкнення масавай партыi, якой стаў Усеагуль-
ны яўрэйскi рабочы саюз у Лiтве, Польшчы i Расii - Бунд (на чале з Крэ-
мерам), створаны ў Вiльнi ў 1897 г. Крыху пазней ЦК Бунда перабраўся ў Мiнск.
Бундаўцы ўсведамлялi, што без расiйскага пралетарыяту iм не дамагчыся паляпшэння стану яўрэйскiх рабочых, тым больш – перамогi над царызмам. Таму iх ЦК усебакова спрыяў утварэнню РСДРП. Невыпадкова з дапамогай Бунда ў Мiнску на кватэры служачага чыгункi П. В. Румянцава 1- 3 сакавiка 1898 г. адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратаў Расii Пецярбургскага (С. I.