ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 615
Скачиваний: 0
ПС-Р (правыя) (Аўксенцьеў, Керанскі), цэнтрысты (Чарноў),(інтэрнацыяналісты, максімалісты) (пазней-левыя) (Камкоў, Праш’ян, Спірыдонава), “трудавiкi i народныя сацыялiсты (Пашэхонаў), ПНС (кадэты) (Мілюкоў).
З пэўнымi агаворкамi ў лік нацыянальных партый можна ўключыць яўрэйскiя партыi Паалей Цыён, АЯСРП i ciянiстаў.
У лiку iншых нацыянальных партый варта назваць ППС i СДКПiЛ, а
таксама БСГ, БНПС i БХД.
1. Пытанне аб уладзе. У любой рэвалюцыi яно лiчыцца найважнейшым. Большасць сацыял-дэмакратаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазнадэмакратычнай, падтрымала iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазiяй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты. Такiя ж пазiцыi, хоць i па iншых меркаваннях, займалi ўсё палiтычныя партыi, акрамя бальшавiкоў, якiя, з прыездам Леніна, заклікалі не аказваць падтрымкі Часоваму ўраду як ураду памешчыкаў і капіталістаў. На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Прыхільнікаў супрацоўніцтва с буржуазнымі партыямі бальшавікі называлі
“згоднікамі” і нават горш. Адным з важнейшых наступстваў Красавіцкага крызісу стала ўзнікненне праблемы кааліцыі.
У маі, на з’ездзе дэлегатаў фронта Пляханаў абазначыў 3 важнейшыя задачы, якія паўсталі перад расійскай грададскасцю: 1. “ахоўваць нашу свабоду, ахоўваць рэвалюцыю” 2. – абавязак перад нашымі саюзнікамі і “барацьба да перамогі”; 3. аб дэмакратычнай уладзе “гэта павінна быць улада, умацаваная поўным даверам народа...а для таго неабходна, каб у складзе ўрада былі прадстаўнікі ўсіх пластоў насельніцтва, якія не зацікаўлены ў аднаўленні старога парадку. Патрэбна тое, што называецца кааліцыйным міністэрствам” (ВН 4 мая)
Па меры пагаршэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне давер народа да Часовага ўрада і прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зніжаўся Як вядома, канчатковае пытанне аб уладзе і форме дзяржаўнага ўладкавання павінна было вырашацца парламенцкім шляхам, праз усенародныя выбары ва Устаноўчы сход, але яго скліканне адкладвалася на невызначаны час. Неўзабаве прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў органы дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камісарыяты. А летам-восен- ню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па партыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншавікам. Такім чынам, шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабілася асноўнай крыніцай фарміравання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва
Устаноўчым сходзе.
2. Пытанне аб вайне і міры. Вясной РСДРП, Бунд, ПСР, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі да працягу вайны да заключэння ганаровага мiру, без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпіску на аблігацыі, так званай Пазыкі Свабоды, для папаўнення збяднелага дзяржаўнага бюджэту
ПНС была прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Іх пазіцыі падзялялі меншавікі-абаронцы (Пляханаў) і народныя сацыялісты. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
Толькі бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спыненне. Менавіта пад іх уздзеяннем на франтах пачаліся братанні і адмовы салдат
выконваць загады. Пасля няўдалага летняга наступлення рускай арміі ў чэр- вені-ліпені колькасць абаронцаў рэзка зменшылася. Бальшавіцкі лозунг неадкладнага спынення вайны сталi падзяляць меншавiкi-iнтэрнацыяналiсты i левыя эсэры. Усе сацыялісты чакалі, калі Часовы ўрад прыступіцца да перагавораў аб міры, але не дачакаліся, паколькі ён, як і царскі ўрад, у эканамічным плане вельмі залежаў ад краін Антанты, і наогул, не вельмі да таго імкнуўся па палітычных меркаваннях.
Па-ранейшаму прыхільнікамі дасягнення міру праз ваенны разгром Германіі і яе саюзнікаў падзялялі кадэты, меншавікі-пляханаўцы і народныя сацыялісты.
3. Пытанне аб зямлі: Як вядома, пасля звяржэння самаўладдзя гэтае пытанне было адкладзена да склікання Устаноўчага сходу. Да часу яго склікання кожная з партый выступіла са сваімі праектамі вырашэння зямельнага пытання (спра-ва – налева)
Кадэты – за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонда ў прыватную уласнасць пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Прадугледжвалася таксама перадача часткі памешчыцкіх зямель у дзяржаўны фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю (выкуп).
Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) – за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання (за выкуп) і надзяленне сялян зямлёй па спажывецкай норме Сацыял-дэмакраты – за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распараджэнне муніцыпалітэтаў (органаў кіравання). Лічылі сялян дробнай буржуазіяй і імкнуліся спрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў (батракоў). Правыя меншавікі (Пляханаў і інш.) наогул лічылі, што не трэба адбіраць зямлі ў па-
мешчыкаў: “Навошта пладзіць новых жабракоў?”. Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) – прапанавалі так званы праект “са-
цыялізацыі”: поўная канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзяляць зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з забаронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы.
Бальшавікі, як сацыял-дэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і без склікання Устаноўчага схода ўжо зараз перадаваць зямлю сялянскім камітэтам, але што гэта за камітэты, не тлумачылі?
Пасля І Усерасійскага з’езда Сялянскіх дэпутатаў, скліканага эсэрамі, былі створаны Зямельныя камітэты, якія заняліся падрыхтоўкай аграрнай рэ-формы. Пры гэтым эсэры не абмежаваліся толькі ўлікам зямлі і іншых багаццяў, а сталі перадаваць іх сялянам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай прапаганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чакаючы Устаноўчага сходу.
4. Рабочае пытанне. Заключалася ў патрабаваннях заканадаўчага усталявання 8-гадзіннага працоўнага дня, сацыяльных гарантый і інш. Характэрна, што рабочыя абарончых прадпрыемстваў Расіі, у тым ліку Беларусі, з дапамогай сваіх партый – (РСДРП і Бунд), а таксама Саветаў рабочых дэпутатаў, ужо ў красавіку-маі дамагліся сваіх патрабаванняў: утварылі прафсаюзы
іфабрычна-заводскія камітэты. Да гэтага ж Часу часовым урадам быў падрыхтаваны законапраект аб фабрычна-заводскіх камітэтах. Па меры пагаршэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што кардынальнае вырашэнне рабочага пытання, роўна як
ііншых, немагчыма без знішчэння капіталізма і перадачы ўлады Саветам. Да таго часу рабочыя павінны былі патрабаваць увядзення такога кантролю на кожным прадпрыемстве.
5.Нацыянальнае пытанне. Пры царызме яно ўспрымалася як імкнен-не асобных народаў да набыцця роўных з рускім правоў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, а таксама развіцця ўласнай асветы, культуры і палітычнага самавызначэння. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой “турмы народаў” атрымала магчымасць свабодна рэалізаваць свае нацыянальныя пытанні, у прыватнасці дамагчыся нацыянальнага самавызначэння аж да аддзялення. У першую чаргу, ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роўныя з астатнімі грамадзянамі правы. Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай прадугледжвалі, у перспектыве ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.
Гаворачы пра пазіцыі партый варта адзначыць іх разрозненасць, шмат-варыянтнасць, захапленне ўласнымі праектамі, насуперак агульнадэмакра-тычным задачам. У той самы час нават левыя (або сацыялістычныя) партыі непрыхільна ставіліся да ідэі Савецкай улады, лічучы, што пасля Устаноў-чага сходу яны (Саветы) павінны саступіць месца дэмакратычна абраным органам самакіравання
3. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Лютаўская рэвалюцыя прыйшла на Беларусь, калі працэс стварэння беларускай нацыі яшчэ не завяршыўся. Адсюль нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці. Своеасаблівасць арганізацыйнага афармлення беларускага руху адбіла-ся ў тым, што яго ідэйнымі выразнікамі з'яўляліся выхадцы з сялян -дробныя служачыя, інтэлігенты, асобныя памешчыкі, якія паспрабавалі спалучыць у ім агульныя, у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы. Асяроддзем іх дзейна-сці зрабіўся Мінскі Нацыянальны камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла бела-рускі мітынг, а праз тыдзень - гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бел-чырвона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці "краёвай аўтаноміі".
25-27 сакавіка намаганнямі заснаванага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады (старшыня А. Смоліч) у Мінску адбыўся з'езд каля 150 прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый (БСГ, Каталіцкай і Народнай дэмакра-тычных), таварыстваў і гурткоў, для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краёвага жыцця і інш.
Нягледзячы на крытыку асобнымі прысутнымі планаў арганізатараў руху, з'езд завяршыўся
абраннем кіруючага цэнтра ~ Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал.,
у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку па выбарах Краёвай Рады. Меркавалася, што
Устаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэння Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні на
станоўчае вырашэнне гэтага пытання дэ-легаты з'езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэлегацыі, адпраўленай у Петраград.
3 узнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыянальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з'ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый - БНПС і БХД, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ - "Грамада" (рэдактар А. Смоліч) і БНК -"Вольная Беларусь" (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку - ліпені адбывалася пэўнае ўзмацненне БСГ. У гэты час яе суполкі ўзніклі ў Гомелі, Віцебску, Капылі, Сміла-
вічах, Слуцку. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што адбілася на паслабленн яго ўплыву на Беларусі.
3 другога боку, ак-тывізацыя руху на чале з БНК выклікала раздражненне і злосць асоб і цэлых
арганізацый, якія ўбачылі ў ім пагрозу сваім інтарэсам і планам адносна беларускага народа. Адной з
падстаў для антыбеларускіх настрояў паслужыў факт абрання на пасаду старшыні БНК Р. Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кіда-
ла цень на ўвесь нацыянальны рух разам з БСГ. У выніку на Беларусі на працягу вясны-лета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Такім чынам, мяс-цовая грамадскасць выказала сваё негатыўнае стаўленне да вынікаў працы беларускага з'езда і абранага ім БНК. Беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзе-
янне з боку вядомых на Беларусі дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Каваліка, энэса I. Мятліна) і ўзначальваемых імі ўстаноў.
Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі Народны Саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыянальная арганізацыя заможных гараджан - чыноўнікаў, інтэлі-гентаў - па ідэйным накірунку прыхільнікаў "заходнерусізму". Такім жа антыбеларускім па сутнасці з'яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі (старшыня, у мінулым адзін з ідэолагаў "заходне-русізму" П. В. Каранкевіч). Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстаяла на плат-форму БНК, з'яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт.
Адначасова грамадоўцы ўсведамляючы цяжкасці развіцця руху, вынеслі гэтую праблему на абмер-
каванне з'езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Асноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага органа - Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); стварэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага
хаўрусу і іншае. Разам з тым, новае кіраўніцтва не асмелілася распачаць фарміраванне нацыянальный часцей ў тон час, як гэту працу даўно ўжо праводзілі ўкраінцы, палякі і іншыя.
Як і раней, сур'ёзнай праблемай заставалася ангыбеларуская дзейнасць эсэраў, энэсаў, бальшавікоў. Насуперак лозунгу аб аўтаноміі, эсэры вуснамі дэпутатаў II сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губерняў заявілі, што "абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні Беларускага краю ў межах дэмакратычна-
рэспубліканскай Расіі, з'явіцца найлепшым з пункту гледжання інтарэсаў сялянства выра-шэннем пытання грамадскага і палітычнага жыцця краю".
5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую сесію прадстаўнікоў 23 сваіх партый і суполак. Як вынікала з паведамленняў яе удзельнікаў, новай з'явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных
лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі
абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, 3. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр.
Пры гэтым асобныя лідэры БСГ, у прыватнасці, Жылуновіч, выказалі імкненне адасобіцца ад правай, як яны лічылі, плыні нацыянальнага руху і надаць яму больш выразны, класавы напрамак, блізкі да левай плыні так званай “рэвалюцыйнай дэмакратыі”.
Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, на з'ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб
нацыянальных патрабаваннях беларусаў.
15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўдзельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арга-
нізацый. На гэты час перапыніў працу III з'езд БСГ, а яго старшыня -Я. Дыла ўзначаліў прэзі-дыум сесіі. Прысутныя заслухалі даклад выканкома, адкуль вынікала, што новы цэнтр беларускіх арга-нізацый яшчэ не заваяваў у масах патрэбнага аўтарытэіу. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызна-
чылася тэндэнцыя да аб'яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым фактарам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялікая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з'езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан
В. Адамовіч) было абрана 24 чалавекі. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем ў яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла прынцыпова новы напрамак яго(руху) дзейнасці - утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў.
18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтый-
скага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Устаноўчы сход і арганізацыі беларусаўвайскоўцаў.
Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастана-
вілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду для сумеснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. 3 улікам узрастання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з'езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з "цывільнымі" сябрамі - Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, 3. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам - былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. РакМіхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха.
Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасобіцца ў яго канкрэтных справах. Вызначальнай прычынай таго з'яўляўся нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства, пад-
рыўная дзейнасць агульнарасійскіх партый і першаступенная яго зацікаўленасць зямельным пытаннем, што не маглі не скарыстаць у сваёй дзейнасці мясцовыя арганізацыі эсэраў. Адным з вынікаў яе ўнацыянальным пытанні стала адмова сялянскіх з'ездаў ад лозунгу аб аўтаноміі, беларускай