ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 618
Скачиваний: 0
да прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантрыбуцый)...”вайну нельга скончыць адмовай, вайну нельга скончыць аднаму боку”. Дэкрэт прыняты аднагалосна.
У дакладзе па пытанні аб зямлі ахарактарызаваў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі. (1 супраць, 8 устрымалася) эсэраўскі праект сацыялізацыі.
Пытанне аб органах улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. Было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным.
Ва УЦВК, свайго кшталту заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал (з іх 62 з правам раш голаса) на шматпартыйнай аснове. Яго старшынёй стаў Я. М. Свярдлоў.
Большасць грамадскасці сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чарго-
вага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт вырата-вання Радзімы і Рэвалюцыі.
6. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
Большасць грамадскасці ўсёй Расiйскай рэспублiкi, у тым ліку і Беларусі, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чар-
говага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі.
У Мiнску 25 кастрычнiка было вырашана, па прыкладу петраградскай грамадскасцi, стварыць мясцовы Камiтэт выратавання рэвалюцыi. 25–27 кастрычніка такія ж камi-
тэты ўзніклі ў Вiцебску, Гомелі, Оршы, Полацку, Бабруйску, Вiлейцы, Слуцку, Магiлёве, Мсцiславе з мэтай падтрымання парадку на час вырашэння ўрадавага крызiсу ўсталiцы.
У Мiнску 26 кастрычнiка бальшавiцкi прэзiдыум ад iмя Выканкама выдаў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе i яго наваколлях да Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Намаганнямi бальшавiкоў быў створаны “I Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк”, з дапамогай якога атрымалi магчымасць усталяваць кантроль над горадам i нават штабам фронту. 27 кастрычніка мінскія бальшавікі былі вымушаны перадаць уладу ў рукі Камітэта выратавання Заходняга фронта.
Канспіратыўна, па-за сценамі Савета, быў створаны яшчэ адзiн, бальшавіцкі цэнтр – Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым, які звярнуўся за дапамогай франтавікоў.
2 лістапада ўлада ў горадзе ізноў належала Мінскаму
Савету. На фронце, у Мінскай і Віленскай губернях улада перайшла да ВРК Заходняга фронта.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з гэтымі фактамі, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання. Апорай у стварэнні новых, бальшавіцкіх па складу Саветаў сталі ВРК.
Першыя ВРК у гарадах Беларусi ўзнiклi ў канцы кастрычнiка 1917 г. у Вiцебску, Лепелi, Оршы, Рэчыцы, Лунiнцы, Слуцку, Нясвiжы, Мiры, Полацку, Гарадку, Вiлейцы.
Тым часам Керанскаму ўдалося сабраць асобныя вайсковыя сілы на чале з генералам Красновым і рушыць з імі на Петраград. Але 30 кастрычніка яны былі разгромлены атрадамі матросаў і чырвонагвардзейцаў петраградскага гарнізона.
З разгромам войск Керанскага і заявай галоўнакамандуючага Балуева аб сваім падпарадкаванні ВРК заходняга фронта ўсе Камітэты выратавання Рэвалюцыі распаліся.
Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла пераабранне армейскiх (2, 3 і 10 армій) камiтэтаў і іх заява аб прызнанні ленінскага СНК і яго дэкрэтаў.
Апошнім цэнтрам антыбальшавіцкіх сіл заставалася Магілёўская Стаўка. Генерал Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, не прызнаў уладу СНК і адмовіўся ўступаць у перагаворы з немцамі аб заключэнні міра і таму быў звольнены з пасады.
19-20 лістапада атрады матросаў і салдат на чале з говым галоўнакамандуючым Крыленкам, якога назначыў Ленін, прыбылі ў Магілёў і занялі Стаўку. Такім чынам, апошняя цытадэль Часовага ўраду была знішчана. Духонін быў забіты.
З мэтай забеспячэння пераходу ўлады на месцах да Саветаў, а на фронце – да ВРК, кіраўнікі Абласнога камiтэта РСДРП(б) правялі тры з’езды.
У вынiку 17 лiстапада дэлегаты ІІІ з’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў і замест эсэраўскага Выканкама, абрані новы ў лiку 35 чалавек (старшыня – бальшавiк Крывашэiн).
19 лiстапада адбыўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласці, які выказаўся ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абраў Выканком з 35 чал. на чале з бальшавiком Красновым.
20-25 лiстапада ў Мiнску адбыўся II Франтавы з’езд з удзелам 700 дэлегатаў Заходняга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, пад старшынствам А. Мяснiкова. Адно з важнейшых яго рашэнняў увасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай улады на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. З’езд вылучыў са свайго складу Выканкам у складзе 100 чал. Новым галоўнакамандуючым быў абраны Мяскікоў.
26 лiстапада пад старшынствам Рагазiнскага адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох адбыўшыхся з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал., у тым лiку па 35 абраных на папярэднiх сялянскiм i Паўночна-Заходнiм з’ездах Саветаў членаў выканкомаў, 100 – на II Франтавым з’ездзе і інш. Такiм чынам, у створаным органе ўлады забяспечвалася перавага вайсковых элементаў, членаў бальшавiцкай партыi i часткова левых эсэраў.
Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйскага, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй воб-
ласцi i фронту (старшыня - К. I. Ландэр), улада якога распаўсюджвалася на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт.
Такім чынам, ІІ з’езд Саветаў, залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглыблення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяйсняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор (Сташкевіч // Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918-1920. ЭГБ т. 3. с. 98-110) як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацыялістычных партый.
2. Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда
З пачаткам Кастрычнiцкай рэвалюцыі беларускiя арганiзацыi ВБР i ЦБВР, а таксама камiтэты БСГ i БНПС, размешчаныя ў Мiнску, апублiкавалi “Грамату да беларускага народа”, у якой заклiкалi згуртавацца i самiм паклапа-
цiцца аб лёсе Беларусi. Першым крокам у гэтым напрамку мусiў зрабiцца Усебеларускi
з’езд, падрыхтоўкай да склiкання якога i занялiся названыя арганiзацыi. Iх намаганнямi на адрас усiх беларускiх згуртаванняў– партыйных, дабрачынных, бежанскiх, культурнаасветнiцкiх, на адрас гарадскiх i земскiх самакiраванняў, на адрас iншых партый i нацыянальных суполак, у тым лiку размешчаных у Расii i нават за лiнiяй фронту, былi пасланы запрашэннi на ўдзел у з’ездзе, назначаным у Мiнску на пачатку cнежня.
Такую ж працу распачалi беларускiя дэлегаты Усерасiйкага сялянскага з’езда ў Петраградзе, якiя аб’ядналiся ў Беларускi Абласны Камiтэт (БАК, старшыня Я. Канчар). Заўважым, што БАК прызнаў уладу Саветаў, урад Ленiна i нават атрымаў ад яго, гэтага ўрада, 50 тыс. рублёў на арганiзацыю з’е- зда. Такiм чынам, БАК i ВБР аб’ядналi свае намаганнi для склiкання шырокага прадстаўнiчага форуму з мэтай абмеркавання злабадзённых пытанняў, якiя з часу Лютаўскай рэвалюцыi заставалiся нявырашанымi. Важнейшым з iх заставалася
пытанне аб уладзе.
Тым часам тут, на Беларусi, у вынiку перамогi Кастрычнiцкага перавароту ўлада Часовага ўрада была лiквiдавана, а замест яе намаганнямi бальшавiкоў Заходняга фронта 26 лiстапада быў створаны новы ўладны орган у складзе каля 180 чал. – званы Аблвыкамзах (старшыня Рагазiнскi) і Cавет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронта (старшыня К. Ландэр), у якi ўвахадзiлi ў падаўляючай большасцi бальшавiкi.
Як жа ажнеслiся беларускiя дзеячы да бальшавiцкага перавароту i да новай улады? Без асэнсавання гэтай акалiчнасцi цяжка зразумець сутнасцi дайлейшых калiзiй.
Як адзначалася вышэй, БАК i iншыя беларускiя арганiзацыi не сiмпатызавалi Керанскаму i ў цэлым станоўча аднеслiся да ўсталявання Савецкай улады ў Расii. Сэнс сваёй дзейнасцi яны бачылi ў тым, каб абаранiць iнтарэсы беларускага народа, якому пагражалi далейшыя цяжкасцi i магчымая германская анексiя. Што датычыць улады, якая ўсталявалася на Беларусi, то яна ўспрымалася iмi як часовая i да таго ж, створаная не мясцовымi жыхарамi, а вайскоўцамi. Менавiта таму беларускiм дзе-ячам i
спатрэбiлася склiканне з’езда, каб вырашыць пытанне аб уладзе, аб нацыянальным самавызначэннi i iнш.
Да 14 снежня на з’езд з’явiлася 1872 дэлегаты, у тым лiку 1167 з правам рашаючага голаса. Па сацыяльным паходжаннi яны ў падаўляючай большасцi
з’яўлялiся сялянамi. Перавагi якой-небудзь партыi не назiралася. Асноўныя спрэчкi
павялiся наконт формы самавызначэння Беларусi. Адна частка, што гуртавалася вакол ВБР, схiлялася да думкi аб абвяшчэннi Беларускай рэспублiкi ў федэрацыi з iншымi Расiйскiмi рэспублiкамi, другая (БАК) бачыла небяспеку адрыву ад Расii. Такiм жа спрэчным засталося i пытанне аб уладзе. Нарэшце, на пачатку 2-й гадзiны ночы з 17 на 18 снежня ў зале мінскага Дваранскага дома [Рудовiч С. С.] прагучала: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, i сцвярджаючы дэмакратычны рэспублiканскi лад у межах Беларускай зямлi для выратавання роднага краю i засцярогi яго ад падзелу i адрыву ад Расiйскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублiкi, 1 Усебеларускi з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган Краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскiх, салдацкiх i рабочых дэпутатаў, якi часова становiцца на чале кiравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненнi з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.
Гэта быў дэмакратычны негвалтоўны праект, тым не менш мiнскiя бальшавiкi ўбачылi ў iм замах на ўладу Аблвыкамзаха i прынялi рашэнне аб выкарыстаннi сiлы супраць удзельнiкаў з’езда. Той жа ноччу на 18 снежня 1917 г. па загаду Ландэра атрад салдат на чале з начальнiкам гарнiзона Крывашэiным i Рэзаускiм з’езд быў разагнаны, а яго прэзiдыум арыштаваны. Савецкія кіраўнікі абвінавацілі арганізатараў з’езда ў контррэвалюцыйнай спробе захопу ўлады.
Такiм чынам, першы ў гiсторыi агульнанацыянальны форум беларусаў выключна па вiне мінскіх бальшавiкоў не скарыстаў спрыяльны момант для легітымнага дзяржаўнага самавызначэння. Можна меркаваць, што зараз нам не давялося б шукаць шляхоў да Саюзу дзвюх дзяржаў, бо мы знаходзіліся б у складзе РСФСР, а цяпер РФ.
Як зазначае М. Сташкевіч, “разгон Усебеларускага з’езда з’явіўся важнай перадумовай далейшага разгортвання грамадзянскай вайны на Беларусі (С. 101). Канфлікт беларусаў з мінскімі бальшавікамі быў трагічны, але крыві не выклікаў. Крывавыя сутыкненні на Беларусі, якія прынеслі шмат ахвяр, адбыліся паміж савецкімі войскамі і часцямі І Польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім. Толькі наступленне германскіх войск уратавала палякаў ад поўнага разгрому часцямі Чырвонай арміі.
Тэма: Барацьба за ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці.
1. Абвяшчэнне БНР – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
Зварот ленінскага ўрада да ваюючых краін з прапановай заключэння міру пажаданых вынікаў не даў. Наадварот. Кароткае перамір’е было сарвана. Савецкая дэлегацыя ў Брэст-Літоўску на чале з Троцкім адмовілася падпісваць
прапанаваны Германіяй мір, што дало падставу немцам 18 лютага 1918 г. аднавіць баявыя дзеянні на ўсіх франтах. Асноўны матыў наступлення – барацьба з бальшавізмам, які быццам пагражаў усёй Еўропе.
Пасля развалу Заходняга фронту бараніць Беларусь амаль не было сіл. 19 лютага 1918 г. Выканкам БЦВР пастанавіў з прычыны распачатай эва-
куацыі бальшавіцкіх органаў і набліжэння немцаў узяць на сябе ахову парадку і бяспекі ў Мінску, а таксама прапанаваць Выканаўчаму камітэту Рады Усебеларускага з'езда ўзяць уладу ў свае рукі. У 22 гадзіны атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былі вывешаны 2 нацыянальныя флагі з надпісам "Няхай жыве Вольная Беларусь" .
У той жа дзень сіламі БЦВР і польскай вайсковай арганізацыі была створана Аб'яднаная камендатура Па дамоўленасці з беларусамі 21 лютага палякі-вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль паўднёва-заходнюю частку горада.
У выніку, да з'яўлення ў горадзе часцей I Польскага корпуса і германскіх войск Вы-
канком Рады Усебеларускага з'езда 20 лютага прыняў, а назаўгра - абвясціў Устаўную грамату да народаў Беларусі. "Часовую народную ўладу ў краі, - га-
варылася ў дакуменце, - што ставіць сабе задачай абарону і ўмацаванне за-
ваёў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі народны сакратарыят Бе-
ларусі, які з гэтага чысла ўсіупіў у выкананне сваіх абавязкаў".
22 лютага быў апублікаваны спіс урадавага кабінета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяці грамадоўцаў, шасці эсэраў, народнага сацыяліста і паалейцыяніста (13 чал.).
3 акупацыяй горада 22 лютага германскімі войскамі ўлада Народнага Сакратарыята скончылася. Ужо праз тры дні яму давялося наладжваць кантакты з камандуючым 10 арміяй генералам Фалькенгейнам, каб надалей мець магчы-
масць дзейнічаць легальна ў напрамку ажыццяўлення нацыянальных інтарэсаў.
Важнай падзеяй у далейшай актывізацыі руху стала падпісанне 3 сакавіка 1918 г. ленінскім урадам Брэсцкага мірнага дагавору з Германіяй, у адпаведнасці з якім 4/5 тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Мінск, адыходзіла пад кантроль акупантаў. Такім чынам, бальшавікі парушылі абяцанне, што лёс Беларусі на перагаворах з немцамі не будзе вырашацца без удзелу саміх беларусаў. У тых умовах гвалтоўны адрыў края ад Расіі аб'ектыўна ставіў у парадак дня патрэбу ў афармленні яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. Як гаварылася ў другой Устаўной грамаце, выдадзенай 9 сакавіка, "Беларусь у рубяжох раз-
сялення і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай". У тым жа дакуменце прадугледжваліся прынцыпы ўтварэння і існавання дэмакратычнай
дзяржавы, якія набывалі сілу неадкладна, да склікання Устаноўчага Сойму Беларусі.
У сувязі з абвяшчэннем рэспублікі адбылося ўдасканаленне органа за-ка-
надаўчай улады: Выканкам Савета набыў назву Рады Усебеларускага з'е-
зда, а з 18 сакавіка - Рады БНР (старшыня I. Серада).
Між тым, ратыфікацыя савецкім бокам 16 сакавіка Брэсцкага міру, акрамя
іншага, істотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзі Рады БНР ідэю федэрацыі з Расіяй і
абумовіла неадкладнае афармленне дзяржаўнай незалежнасці. Вынікам пасяджэння Рады БНР 25 сакавіка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы. "Ад