Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 619

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Большасць "рэва-

школы і іншае. 3-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага памешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела перспектыў да пашырэння І доўгі час абмяжоўвалася нацыянальна свядомымі інтэлігенцыяй і чыноўніцтвам.

Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ, хто арыентаваўся на агульнарасійскую "рэвалюцыйную дэмакратыю" і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў.

Такім чынам, нягледзячы на пэўны прагрэс, існуючы дэмакратычны лад і панаваўшы Часовы ўрад не давалі пэўных перспектыў на набыццё нацыянальнай аўтаноміі, свайго кіравання, нацыянальнай школы, войска.

4. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

Да восені 1917 г. ні адно сур’ёзнае пытанне, выстаўленая ў парадак дня Лютаўскай рэвалюцыяй так і не было вырашана.

1. Па пытанні аб вайне і міры:

У выніку несціхаючай вайны колькасць людскіх і матэрыяльных страт штодзённа павялічвалася і пагражала новымі катаклізмамі, але не столькі на знешнім, колькі на ўнутраным фронце. Бальшавікі сталі адкрыта звязваць праблему спынення вайны з неабходнасцю перадачы ўлады Саветам.

люцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на дапамогу сацыялістаў краін-удзельніц вайны. Меншавікі, паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваен-ным

шляхам, па сутнаеці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. ІІа пачатку кастрычніка франтавікі больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках. Такім чынам, лозунг "рэвалюцый-

нага абаронніцтва" напаткаў поўны крах. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання.

2.Пытанне аб зямлі:

Ужніўні-верасні сялянскія Саветы на чале з партыяй эсэраў сталі адкрыта патрабаваць перадачы памешчыцкіх зямель у веданне зямельных камітэтаў яшчэ да склікання Ўстаноўчага сходу. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых цвёрдых, нярыначных і нявыгад-ных ім цэнах. Тым самым зрывалася дзяржаўная хлебная манаполія. У выніку харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта рэзка пагоршылася.

Нягледзячы на ўзмацненне гэтай тэндэнцыі, сітуацыя знаходзілася пад кантролем органаў Часовага ўрада, яго зямельных камііэтаў, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Іншая справа, што з узмацненнем інфляцыі і дарагоўлі на прамысловыя тавары сяляне неахвотна прадавалі прадукты сваёй працы па "цвёрдых цэнах", чым спрыялі паглыбленню эканамічнага крызісу.

3 пачаткам перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход аграрнае пытанне зрабілася важнейшым полем міжпартыйнай барацьбы за галасы падаўляючай большасці насельніцтва.

3. Рабочае пытанне: асаблівае незадавальненне рабочых выклікала

няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю прадуктаў і г. д. Выйсце са становішча яны бачылі ў выданні законаў супраць свавольства фабрыкантаў і аб усталяванні дзяр-


жаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы, але ў верасні-кастрычніку ўсё актыўней сталі выяўляць сябе бальшавікі, якія звязвалі наступленне перамен да лепшага толькі з пераходам улады ў рукі Саветаў.

4. Нацыянальнае пытанне. Па сутнасці, найбольшых поспехаў дасягнулі палякі і ўкраінцы, якія лічылі справу ўтварэння сваіх дзяржаў вырашанай і пачалі ўтвараць свае нацыянальныя часці для іх абароны.

Нарэшце, па пытанні аб уладзе: Пасля ліквідацыі мяцяжа Карнілава абвас-трыліся спрэчкі адносна партыйнага складу Часовага ўрада. На гэты раз толькі правыя эсэры, правыя меншавікі, энэсы і кадэты стаялі за кааліцый-ны (сацыялістаў з буржуазіяй) кабінет. Бальшавікі, меншавікі- інтэрнацыя-налісты і левыя эсэры выступалі супраць так званага “згодніцтва”.

Створаны ў верасні Савет Рэспублікі, або Перадпарламент, зацвердзіў склад новага, 4 кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся ўсё той жа Керанскі. У выніку грамадскасць зразумела, што ўсё застанецца па-ранейшаму. У выніку ў складзе партый толькі паглыбіўся раскол на “правых” і “левых”, прычым, апошніх рабілася ўсё больш. Усе цяжкасці ў краіне па-ранейшаму звязваліся з дзейнасцю Часовага ўрада: яго аўтарытэт занепадаў ўсё больш і больш. І наадварот ідэя перадачы ўлады Саветам рабілася больш папулярнай, асабліва на фронце. Апошнія спадзяванні памяркоўных сацыялістаў і кадэтаў ўскладаліся на Устаноўчы сход, выбары ў які абвяшчаліся на лістапад.

Ва ўмовах набліжэння халадоў і нястачы прадуктаў НАСПЯВАННЕ агульнапалітычнага КРЫЗІСУ зрабілася відавочным.

Угэты ж час панаваўшыя ў асяроддзі "рэвалюцыйнай дэмакратыі" партыі сталі губляць сваіх прыхільнікаў. Асабліва моцны заняпад прэстыжу РСДРП і ПС-Р вызначыўся неўзабаве пасля падаўлення карнілаўшчыны, калі на іх лідэраў была ўскладзена адказнасць за “згодніцтва" з буржазіяй, якая быццам рыхтавала ваенную дыктатуру.

Уверасні-кастрычніку рэзка актывізаваліся бальшавікі Заходняга фронта, якім удалося ўтварыць (разам са спачуваўшымі) больш чым 50-ты-сячную арганізацыю (старшыня Абласнога камітэта – Мяснікоў). Мінскі Савет стаў моцным цэнтрам па падрыхтоўцы чарговай рэвалюцыі. Вялікі ўклад у гэтым накірунку ўнеслі Фрунзе, Кнорын, Любімаў, Ландэр, Алібегаў. Бальшавікі выдавалі газеты “Звезда” (Молот, Буревестнік), а таксама Ізвестія Мінского Совета”

Яскравым прыкладам ўзрастання аўтарытэту бальшавiкоў стала перамога iх падчас вераснёўскiх перавыбараў Петраградскага Савета, старшынём якога стаў Л. Д. Троцкi. Лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам” рабіўся ўсё больш папулярным.

23 верасня створаны Савет Рэспублiкi (Перадпарламент) ўхвалiў склад чарговага каалiцыйнага ўрада. У новы кабiнет мiнiстраў (старшыня Керанскi)



iзноў увайшлi кадэты. Так, па волi абароннiцкiх лiдэраў былi праiгнараваны настроi “рэвалюцыйнай дэмакратыi”, якая асуджала iдэю каалiцыi з буржуазiяй.

У вынiку Часовы ўрад не набыў той падтрымкi, на якую разлiчваў, невыпадкова таму ў краiне пачала ўзрастаць хваля палiтычнага крызiсу, узмацняемага пагаршэннем эканамiчнага становiшча насельнiцтва, асаблiва бяднейшых яго пластоў. Аўтарытэт кабiнета мiнiстраў няўхiльна знiжаўся яшчэ i таму, што грамадства спадзявалася на яго хуткую замену пастаянным урадам, сфармiраваным Устаноўчым сходам, У кастрычнiку у Расiйскай рэспублiцы ўжо поўным ходам iшла перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груповак, у тым лiку бальшавiцкiх. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм щляхам прыходу да ўлады. Як стала вядома з прэсы, бальшавiкi рыхтавалі паўстанне ў Петраградзе пад час адкрыцця II Усерасiйскага з’езда Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў – 20 кастрычніка, перанесены затам на 25 кастрычніка. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.

Часоваму ураду было добра аб тым вядома, але ён нічога не паспеў прадпрыняць. Наспела так званая “рэвалюцыйная сітуацыя”, калі вярхі не маглі кіраваць па-старому, а нізы не жадалі жыць па-старому.

24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з ВРК пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.

Такім чынам, наспела новая, Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яе арганізатарам і кіраўніком стала РСДРП(б) на чале з У. І. Леніным.

5. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе.

Крызіс і прычыны рэвалюцыі

Відавочна, што ў верасні 1917 г. у Расіі наспеў, а ў кастрычніку абвастрыўся чарговы палітычны крызіс.

Прычынай таму – недальнабачная палітыка Часовага ўрада

вайна працягвалася

аграрнае пытанне заставалася невырашаным

рабочае пытанне таксама

нацыянальнае пытанне таксама

рэзка-пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча

спрэчкі адносна партыйна-класавага складу ўрада раскалолі і аслабілі дэмакратычныя сілы

апошнія спадзяванні на пераадоленне крызісу ўскладаліся на Устаноўчы сход

узрасла актыўнасць РСДРП(б) у якой была выразная праграма дзейнасці без кааліцыі з буржуазіяй і з апорай на Саветы.

Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў


на адрас ЦК РСДРП(б) ліст у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць...

цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі (хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас”.

Уноч на 25 кастрычніка і раніцой былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральную тэлефонную станцыю, Тэлеграф, паштамт.

У10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!”, якая стала распаўсюджвацца ў выглядзе тэлефонаграм. “Часовы ўрад нізложаны. Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі орана Петраградскага Савета РіСД – ВРК, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне памешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, стварэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”.

Праца Перадпарламента (Часовага Савета Расійскай рэспублікі) была перасечана. Прэм’ер Керанскі (услед за дыпламатычнай машынай) рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Але Часовы ўрад яшчэ працаваў пад старшынствам намесніка Канавалава пад абаронай юнкераў і іншых часцей.

УСмольным у 2 г. 35 мін адкрыўся агульны сход Петраградскага Савета, на якім упершыню пасля амаль 4 мес падполля прысутнічаў Ленін. “Таварышы! Рабочая і сялянская рэвалюцыя, аб неабходнасці якой увесь час гаварылі бальшавікі, здзейснілася...З гэтага часу наступае новая паласа ў гісторыі Расіі

ідадзеная трэцяя руская рэвалюцыя павінна ў сваім канчатковым выніку прывесці да перамогі сацыялізму”.

У22 гадзiны 40 хвiлiн у Смольным інстытуце пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402

Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з’ездзе не было: ён кіраваў апошняй, завярдшаўшай узброенае паўстанне аперацыяй – (Чудноўскі, Антонаў-Аўсе- енка) узяццем Зімняга палаца.

Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных ў знак пратэсту супраць распачатага бальшавiкамi кравапралiцця пакiнулi з’езд.

Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб тым, што з’езд бярэ ўладу ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакра-тызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на сама-вызначэнне. Пераход улады на месцах

мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.

У 5 гадзін 15 мін первае пасяджэнне з’езда закрылася.

26 кастрычнiка, у 21 гадзіну на другiм пасяджэннi з’езда, яго ўдзельнiкам паведамлялася аб першых распараджэннях – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат.

Слова для дакладу аб пытанні аб міры было прадастаўлена Леніну. Пасля уступу быў зачытаны тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад звяртаўся