ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 620
Скачиваний: 0
гэтага часу, - гаварылася ў ёй, - Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай".
Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублікі, пацвярджаліся ранейшыя правы і вольнасці, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, і выказвалася спадзяванне на дапамогу іншых народаў у ажыццяўленні палітычнадзяржаўных ідэалаў беларусаў. Але перспектывы іх (ідэалаў) ажыццяўлення ў многім залежалі ад германскіх вайсковых улад, якія, акрамя іншага, у падпісаным
дагаворы бралі на сябе абавязак не падтрымліваць на акупіраванай тэрыторыі ніякіх варожых Савецкай Расіі палітычных утварэнняў.
Спроба асобных дзеячаў Рады (I. Серада, Я. Варонка, Р. Скірмунт, Я. Лёсік, А. Аўсянік, П. Аляксюк, П. Крачэўскі) тэлеграмай, дасланай на адрас Вільгельма II, заручыцца "абаронай Германскай Імперыі" станоўчай мэты не дасягнула, затое выклікала незадавальненне многіх палітычных сіл і, як вынік - крызіс кіруючых органаў рэспублікі. Рада ператварылася ў кааліцыйны орган - "Мінскае прадстаўніцтва" з удзелам Р. Скірмунта і іншых кансерватыўных элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыі беларускіх эсэраў, беларускіх сацыялістаў-федэралістаў і беларускіх сацыял-дэмакратаў.
У маі з-за ўзмацнення міжпартыйнай барацьбы крызіс урадавых структур часткова завяршыўся фарміраваннем новага складу Народнага Сакратарыяту (Я. Варонка) і абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсік).
Аб'ектыўна гэта паспрыяла паляпшэнню стаўлення акупантаў да кіраўніцтва БНР, але
ўсамім яго складзе не сціхала фракцыйная барацьба.
Уліпені ўрад узначаліў Р. Скірмунт, але прабыў на пасадзе старшыні ўсяго некалькі дзён. Чарговы кааліцыйны ўрад узначаліў I. Серада, тым не менш фракцыйнае процістаянне ва ўладных струкіурах неперапынялася.
Чарговы этап развіцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жніўня, заключаным паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, паводле якога першая за велізарную кампенсацыю з боку апошняй абавязалася ўжо восенню пачаць вызваленне занятых тэрыторый. Гэты акт, акрамя іншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькі, Германія брала на сябе абавязак "...ні выклікаць, ні падтрымліваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганізмаў у гэтых абласцях".
Такая пазіцыя акупантаў у беларускім пытанні ўзмацніла антыгерманскія настроі і стымулавала дзейнасць палітычных колаў, з'арыентаваных на улас-
ныя сілы. На іх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускіх эсэраў і сацыя-
лістаў-федэралістаў. У канцы верасня ўдасканальваліся асновы канстытуцыйнага ўладкавання рэспублікі. 11 кастрычніка Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў (старшыня А. Луцкевіч). У гэты ж дзень Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.
3 пачаткам эвакуацыі германскіх войск з Беларусі пры адначасовым уступленні ў вызваленыя раёны часцей Чырвонай Арміі кіраўнікі БНР мусілі актывізаваць дыпламатычную дзейнасць з мэтай заручыцца падтрымкай заходніх краін. Але яна, роўна як і перамовы беларускіх эмісараў з савецкім бокам аб магчымасці захавання незалежнасці рэспублікі, плёну не прынесла. Разлік на ўласныя сілы быў невялікім, паколькі ўзброеных фарміраванняў, здольных аба-
раніць яе, створана не было. Штаб камандаванне германскай 10 арміі перад сваім ад'ездам з Мінска адмовіўся перадаць уладныя паўнамоцівы ні Радзе БНР, ні прадстаўнікам зноў створанага "Дэмакратычнага краявога цэнтру".
Рэвалюцыя ў Германіі і скасаванне савецкім урадам 13 лістапада Брэсцкага міру яшчэ больш ускладніла ўнутрыпалітычнае і міжнароднае становішча БНР
якая апынулася "паміж молатам і кавадлам". На думку беларускіх эсэраў і сацыялістаў федэралістаў, Беларусь патрэбна было ратаваць ад двух акупантаў - Германіі і Расіі, абапіраю-
чыся толькі на ўласныя магчымасці. На практыцы ідэя "трэцяй сілы" стала ўвасабляцца ў стварэнні партызанскіх атрадаў. Кіраўніцтва ўрада БНР на чале з А. Луцкевічам у лістапада чарговы раз здзейсніла спробу дамовіцца з ленінскім СНК адносна незалежнасці сваёй рэспублікі, але безвынікова. Перад пагрозай заняцця Беларусі
Заходняй Чырвонай Арміяй ў апублікаваных чацвёртай (9 лістапада) і пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклікала беларускі народ да стварэння ўласных Саветаў,
падпарадкаваных ёй, і да абароны рэспублікі.
Але наступленне Чырвонай Арміі было дастаткова імклівым, а само насельніцтва даволі далёкім ад палітыкі, каб гэтыя заклікі прынеслі плён. Можна меркаваць, што кіраўніцтва БНР таксама добра ўсведамляла гэтыя акалічнасці, бо не рызыкнула застацца тут у якасці арганізатара абароны, а палічыла лепшым эвакуіравацца ў Вільню. 3 прыходам жа часцей Чырвонай Арміі ва ўсіх
населеныхпунктах фарміраваліся ВРК і іншыя органы Савецкай улады.
Такім чынам, утварыць БНР і забяспечыць яе суверэнную жыццядзейнасць не ўдалося. Як дзяржаўнае ўтварэнне яна знаходзілася толькі ў стадыі фарміравання і існавала ў надзвычай цяжкіх умоваха германскай акупацыі, якая без адпаведных уладных інстытутаў выключала магчымасць практычнага ажыццяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах органы кіравання, занятыя ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай, былі пад поўным кантролем акупантаў.
Значна большых поспехаў, нават у параўнанні з савецкай часткай Беларусі, удалося дасягнуць у галіне нацыянальнай асветы і культуры: тут працавалі беларускія школы (ад 150 да 300), 5 гімназій, Свіслацкая семінарыя, Мінскі педагагічны інстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет- ніцкія таварыствы, кніжныя выдавецтвы, драматычныя і музычныя таварыствы
імногае іншае.
Удыпламатычнай дзейнасці дзеячы БНР імкнуліся дамагчыся міжнароднага прызнання. Консульскія місіі былі заснаваны ў Кіеве, Адэсе, Коўне. Яе дыпламаты наведвалі Германію, РСФСР, Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген, маючы пашпарты з дзяржаўнай сімволікай у выглядзе бела-чырвона-белага сцяга
ігерба"Пагоня".
3 ліквідацыяй БНР ідэя незалежнай беларускай дзяржавы не знікла, а працягвала існаваць у дзейнасці яе дзеячаў-эмігрантаў. У значнай меры яна, гэтая ідэя адбілася ў намаганнях беларусаў-бальшавікоў, якія прадпрымалі спробу яе ажыццяўлення на савецкай аснове.
2. Праблема беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах вайны з Польшчай
Польскі акупацыйны рэжым, які ўсталяваўся на Беларусі пасля адступлення Чырвонай арміі, уяўляў сабой шэраг захадаў палітычнага, ідэалагічнага, эканамічнага кшталту, скіра-ваных на поўнае падпарадкаванне захопленай тэрыторыі. Усе савецкія і партыйныя органы знішчаліся, іх пастановы гублялі сілу. Замест губерняў уводзіліся акругі - Брэсцкая, Віленская, Мінская і інш. Улада пераходзіла да акруговых, павятовых, валасных ваенных камі-сараў. Асноўнай іх апорай з'яўляліся вайсковыя часці, а сярод цывільнага насельніцтва - мясцовыя палякі. Да выбараў органаў самакіравання ўлада належала Грамадзянскау ўпраў-ленню Усходніх зямель (грамадзянскі камендант Асмалоўскі) пры галоўным каманда-ванні польскай арміі. Для барацьбы з падполлем ствараліся органы палітычнага вышуку. Ворагі рэжыму ці абвінавачаныя ў сувязях з імі, парушальнікі пастаноў, неплацельшчыкі падаткаў і іншыя падлягалі жорсткім пакаранням. У ліку першых мерапрыемстваў, што здзейснілі акупанты, былі арышты савецкіх, партыйных, іншых работнікаў і актывістаў, хто не паспеў эвакуіравацца або быў пакінуты ддя нелегальнай працы. Дзейнасць партый і палітычных арганізацый левага накірунку забаранялася пад страхам жорсткіх пакаранняў. Замест забароненых савецкіх і партыйных выданняў з'явіўся прыватны падцэнзурны друк. Усе публічныя мерапрыемствы праводзіліся з дазволу акупантаў.
Ліквідацыя бальшавіцкай улады абумовіла вяртанне прыватнай уласнасці, памешчыц-кага землеўладання. Пры гэтым, сялянам належала вярнуць ранейшым гаспадарам маё-масць, захопленую яшчэ з часоў Лютаўскай рэвалюцыі, або кампенсваваць яе вартасць. Вяскоўцы абкладваліся цяжкімі падаткамі, пад час рэквізіцый мусілі здаваць жывёлу, пра-дукты і фураж на карысць акупантаў. У сферы прамысловасці вярнуліся дарэвалюцыйныя парадкі (нерэгламентаваны працоўны дзень, штрафы, адсутнасць сацыяльнай абароны). Дзейнасць рабочых арганізацый (саюзаў) у шэрагу месц забаранялася. 3-за ўзмацнення эканамічнай разрухі ўзрасталі цэны на прадукты, павялічвалася беспрацоўе.
Разглядаючы Беларусь як тэрыторыю сваёй дзяржавы, акупанты імкнуліся ўкараніць тут сваю мову. Усе аб'явы, справаводства, шыльды і на крамах мусілі выконвацца толькі па-польску. Рускія і яўрэйскія школы як "расаднікі бальшавізму" зачыняліся. У галіне аду-кацыі матэрыяльная падтрымка аказвалася толькі школам з польскамоўным навучаннем.
Яўрэйскае насельніцтва трапіла ва ўмовы жорсткага нацыянальнарэлігійнага тэрору за яго быццам актыўную падтрымку Савецкай улады. Вясной 1919 г. неўзабаве пасля заняцця Гродна, Ліды, Вільні, Пінску тут адбыліся крывавыя пагромы ў яўрэйскіх кварталах.
Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці 3 вызваленнем Беларусі ад германскай акупацыі беларускія дзеячы
(эмігранцкі ўрад Луцкевіча) не пакідалі спроб на міжнародным узроўні абараніць непадзельнасць яе тэрыто-рыі, у тым ліку на Парыжскай канферэнцыі 1919 г. Але арганізатары пасляваеннага ўлад-кавання Еўропы былі больш заклапочаны лёсам Польшчы як ударнай сілы супраць бальшавіцкай Расіі. Стаўленне акупантаў да беларускага нацыянальнага руху вызначалася ў залежнасці ад таго, якую выгоду ён мог прынесці ў барацьбе з бальшавікамі. "Вудз" Польскай рэспублікі Ю. Пілсудскі ў звароце ад 22 красавіка 1919 г. "Да жыха-роў былога ВКЛ" абяцаў магчымасці для ўнутранага палітычнага развіцця, "без якога б то ні было гвалту або ўціску з боку Польшчы", будаваць адносі-ны як "роўны з роўным" і г. д. Першымі, хто
паверыў у шчырасць яго слоў, была Цэн-тральная беларуская Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны (старшыня Дуж-Душэўскі). Мерка-валася, што з дапамогай Польшчы ўдасца адрадзіць незалежную беларускую дзяржаву. Пасля захопу палякамі Мінска Пілсудскі ізноў запэўніў беларускую грамадскасць у раўнапраўных адносінах двух народаў. Вядома, каб за-ручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва ў барацьбе супраць бальшавізму, ён імкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускіх дзеячаў. Але яго праект утварэння польска-беларуска-літоўскай федэрацыі сустракаў праціўнікаў у самой Польшчы, таму гэты праект не падмацоўваўся рэальнымі крокамі.
У пачатку верасня 1919 г. з Гродна ў Мінск перамясцілася Рада БНР (старшыня Я. Лёсік). Пад час кантактаў з Пілсудскім яе дзеячы спрабавалі атрымаць дазвол на аднаўленне дзейнасці БНР, пераход да яе ўрада цывільнай улады на Беларусі, дамагаліся стварэння беларускіх часцей.
Сярод беларускіх дзеячаў не існавала адзінства ў пытанні аб саюзніках для рэалізацыі нацыянальных патрэб: адны арыентаваліся на Літву, іншыя на Польшчу. Вялікія спадзяванні ўскладаліся таксама на падтрымку міжнароднай Парыжскай канферэнцыі. Старшыня Рады Народных міністраў А. Луцкевіч праводзіў шмат часу за мяжой, сустракаўся з Пілсудскім, але справа адраджэння незалежнай БНР наперад так і не прасунулася. Вядома, што гэта значна ўздымала антыпольскія настроі сярод беларускіх дзеячаў, асабліва эсэраў, якія прыходзілі да пераканання аб выкарыстанні ўзброенага шляху адраджэння дзяржаўнасці. Адначасова яны разам з сацыялістамі-федэралістамі сталі патрабаваць давыбараў ва ўрад БНР, які, на іх думку, стаў схіляцца да згодніцтва і здрады.
Урад БНР і без таго не быў стабільным з-за розных палітычных прыхільнасцей яго членаў. раскалоўся на 2: у снежні 1919 г. узнікла дзве Рады - Найвышэйшая (старшыня Лёсік) і Народная (Крачэўскі). Адпаведна былі сфарміраваны ўрады БНР - А. Луцкевіча і Ластоўскага. Але неўзабаве Народная Рада была палякамі раза-гнана.
Па меры ўзмацнення партызанскага руху польскі ўрад пачаў больш цесна кантактаваць з Найвышэйшай Радай (Лёсік). У выніку беларускія дзеячы нават атрымалі дазвол на стварэнне нацыянальных часцей. 3 гэтай нагоды пачала працу Беларуская Вайсковая камісія (першы старшыня П. Аляксюк)