ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 626
Скачиваний: 0
З гэтай нагоды ў Мінску 2-3 лютага быў скліканы I Усебеларускі з'езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. У парадку дня стаялі пытанні: аб стаўленні да савецкіх рэспублік; аб бягучым моманце; даклад урада БССР; аб Канстытуцыі БССР; выбары ЦВК БССР і іншыя.
Ганаровым старшынёй з’езда быў абраны У. I. Ленін. Ад імя Усерасійскага ЦВК уздельнікаў вітаў яго старшыня Я. М. Свярдлоў, які, акрамя іншага, агучыў пастанову ўзначальваемага ім органа "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і выказаў упэўненасць у стварэнні "дабрахвот-нага і непарушнага саюзу працоўных усіх нацый, якія насяляюць тэрыторыю былой Расій-скай імперыі". Дэлегаты прынялі дэкларацыі аб усталяванні федэратыўных су-вязей з РСФСР і аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную дзяржаву на той падставе, што таго патрабуюць інтарэсы сацыялістычнай рэвалюцыі.
**3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг р-кі.
Уадпаведнасці з Асноўным законам, адбыліся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснікоў) увайшло 50 чалавек.
УВялікі прэзідыум ЦВК, на які ўскладаліся функцыі пастаяннага ўрада, не трапіла ніводнага з былых камісараў - членаў Белнацкома або Беларускіх секцый. Такім чынам новае кіраўніцтва рашуча пазбавілася ад прыхільнікаў нацыянальнай дзяржаўнасці, хоць сабе і падзяляўшых ідэі дыктатуры пралетарыяіу, сусветнай рэвалюцыі і г. д. Старшыня ЦВК А. Мяснікоў, які найбольш актыўна і па-слядоўна змагаўся з "нацыянал-бальшавізмам" і "сепаратызмам" дзеячаў Белнацкома і Бе-ларускіх секцый, супраць ідэі беларускай рэспублікі, узяў рэванш і не хаваў нянавісці да бы-лых урадавых асоб. "...З'езд пацвёрдзіў,
-пісаў ён у газеце "Звезда", - што патугі бела-рус-кай нацыяналістычнай ініэлігенцыі ў стварэнні "сваёй" беларускай мовы, "сваёй" нацыя-нальнай культуры марныя. Няхай прымуць гэта да ведама беларускія пісьменнікі".
Нам уяўляецца, што ёсць падставы для таго, каб прызнаць датай абвяшчэння Літоўска-Беларускай ССР 17 лютага 1919 г, гэта дзень, калі ў адпаведнасці з рашэннямі Першага Усебеларускага з'езда Саветаў была прынята пастанова Першага з'езда Саветаў Літвы аб аб'яднанні літоўскай і беларускай Савецкіх рэспублік.
27 лютага ў Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублікі ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР). Яна мусіла скласціся з Мінскай, Гродзенскай, а таксама Віленскай і Ковенскай губерняў са сталіцай у Вільні. У адміністрацыйным плане рэспубліка складалася з паветаў, падпарадкаваных цэнтру. Мінская ж губерня разам з Вілейскім паветам на чале з ВРК мела пэў-ную аўтаномію.
Аб'яднаны ЦВК Літбел узначаліў К. Цыхоўскі, а Савет Народных Камісараў - В. Міцкявічус-Капсукас.
У выніку скліканага ў Вільні 4-6 сакавіка 1919 г. сумеснага з'езда КП(б)Б і КП(б)Л адбылося аб'яднанне рэспубліканскіх арганізацый у адну – Камуні-
стычную партыю бальшавікоў Літвы і Беларусі на чале з В. Міцкявічусам-Кап- сукасам.
Характэрна, што сярод партыйнага і савецкага кіраўніцтва Літбел не было ніводнага беларуса. Цэнтральнымі органамі друку КП(б)ЛіБ з’яўляліся газеты "Звезда" (на рускай), "Мlот" (на польскай), "Комуністас" (на літоўскай) і "Векер" (на яўрэйскай). Выданне адпаведнай газеты на беларускай мове кіраўніцтва дзяржавы не палічыла мэтазгодным.
Між тым, прэвентыўныя захады ленінскага і мясцовых бальшавіцкіх урадаў па ўмацаванні сваіх заходніх межаў плёну не прынеслі. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Літбел увайшлі палякі, (у прэзідыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча па-ранейшаму, як і ў выпадку з БССР, лічыла яе бальшавіцкай крэатурай, ство-ранай без удзелу насельніцтва. Урад Літбел запэўніваў Польшчу ў дружалюбнасці і гатоўнасці мірнымі сродкамі ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, стварыўшы змешаную камісію. Чычэрын звяртаўся з пра-пановай аб правядзенні плебісцыту ў пагранічных раёнах пры ўмове вываду адтуль польскіх жаўнераў, але станоўчага адказу не атрымаў.
На пачатку сакавіка 1919 г. паміж савецкімі і польскімі часцямі ўзмацніліся ўзброеныя сутычкі, якія сталі набіраць характар ваенных дзеянняў. Жаўнеры захапілі Брэст, Кобрын, Слонім, Пінск і сталі рыхтавацца да паходу на Вільню. Урад Літбел прадпрыняў шэраг захадаў па ўзмацненні Заходняй арміі, перайменаванай ў Белітармію. 3 8 красавіка рэспубліка абвяшчалася на ваенным становішчы, у ёй пачалася мабілізацыя камуністаў, камсамольцаў, рабочых.
18-19 красавіка ўсё кіраўніцтва ў краіне перайшло да Савета абароны. Тым не менш, стрымаць праціўніка не ўдалося і 21 красавіка 1919 г. ён заха-піў Вільню. Савет абароны мусіў пераехаць у Мінск.
Акрамя ваенных мерапрыемстваў, урад актыўна займаўся гаспадарчымі і культурна-асветніцкімі пытаннямі. Набыла далейшае развіццё палітыка "ваеннага камуні-зму". У прыватнасці, уся прамысловасць, фінансы, транспарт былі нацыяна-лізаваны; нарыхтоўка сялянскіх харчовых прадуктаў адбывалася метадам харчразвёрсткі, здзяйсняўся прынцып "хто не працуе, той не есць". Пры гэтым сяляне так і не атрымалі памешчыцкай маёмасці, акрамя той, што захапілі самі. Значная іх колькасць, асабліва сераднякоў, не мела права ўдзельнічаць у выбарах Саветаў. Масавыя мабілізацыі, рэквізіцыі, харчразвёрстка, дзейнасць надзвычайных органаў вы-клікалі моцнае незадавальненне насельніцтва, асабліва сялянства, Савецкай ула-дай і нежаданне яе абараняць.
Ва ўмовах польскага націску і незадавальнення большасці насельніцтва ваенна-палітычнае становішча Літбел рэзка пагоршылася. Дэкрэт УЦВК ад 1 чэрвеня "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам" сітуацыі не палепшыў.
Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, Белітармія перайменоўвалася ў 16-ю і падпарадкоўвалася адзінаму савецкаму камандаванню.
I. Сталін, які наведаў Мінск у ліпені 1919 г. прапанаваў расфарміраваць Савет абароны і ўрад Літбел. Аргбюро пагадзілася з ліквідацыяй Савета абароны і ўрадавага апарату Літбел. Ліквідацыя ўрада рэспублікі была прызнана
несвоечасовай. Але пасля захопу палякамі Мінска 8 жніўня Літбел фактыч-на перапыніла існаванне.
(Міхнюк) Літоўска-Беларуская ССР спыніла сваё існаванне і фактычна, і юрыдычна напачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі польскімі войскамі і фактычным прызнаннем буржуазнай Літвы ўрадам РСФСР. Яно ўтрымлівалася ў ноце наркама замежных спраў Расіі ад 1 верасня 1919 г.
усувязі з прапановай літоўскай Тарыбе ўступіць у перагаворы аб падрыхтоўцы
іпадпісанні мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і Савецкай Расіяй.
Да канца 1919 г. лінія Заходняга фронту стабілізавалася па рацэ Бярэзіна. Савецкая Расія, якая на той час перажывала найвялікшы ўзброены націск з боку Дзянікіна і Калчака, была не ў стане аказаць дзейснай дапамогі бальшавікам Літвы і Беларусі. Насельніцтва ж былой Літбел да лета 1920 г. трапіла пад акупацыйны польскі рэжым, значна больш жорсткі, чым германскі.
Тэма: Беларусь на шляху пабудовы сацыялістычнага грамадства.
1. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны:
1.памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам.
2.Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чыгункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць.
Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай уладзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”.
. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:
|
Палітыка |
“Ваеннага |
|
камунізму” (1918-пачатак 1921) Як- |
|
|
быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна- |
|
|
грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму |
|
|
грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці |
|
|
эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць) |
|
|
|
|
У прамысловасці |
Суцэльная |
нацыяналізацыя |
|
прадпрыемстваў |
|
|
|
|
|
Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) |
|
|
“Галоўмука”, “Галоўадзенне” |
|
|
Усеагульная працоўная |
|
|
павіннасць“хто не працуе, той не |
|
|
есць” |
|
|
Забарона эксплуатацыі |
|
|
чалавека чалавекам |
|
|
Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) |
|
|
“хто не працуе, той не есць” |
|
|
-Абмежаванне грашовай сістэмы на |
|
|
карысць |
картачнай (камунальны |
|
сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і |
|
|
інш. бясплатна) |
|
|
|
|
У гандлі |
Ліквідацыя прыватнага гандлю |
|
|
|
|
У сельскай |
Харчовая развёрстка |
|
гаспадарцы |
(здача лішкаў сельгаспрадуктаў і |
|
|
сыравіны) |
|
|
Забарона прадуктовага гандлю |
|
|
Забароны |
выкарыстання наёмнай |
|
сілы |
|
|
|
|
Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба