Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 614

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі яе кіраўнік, ён жа глава ўрада – канцлер А. Гітлер (Шыкльгрубер) паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дамагацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўлены ў Версалі. Усталяваўся жорсткі таталітарны рэжым, скіраваны не толькі супраць камуністаў і дэмакратаў, але і супраць так званых непаўнацэнных рас – асабліва супраць яўрэяў.

Нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для германцаў, асабліва за кошт славян, і дасягнуць сусветнага панавання. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці.

Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала прапаганда шавінізму, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Бібліяй фашызму зрабілася праца Гітлера “Майн кампф”.

Нацыстскія ідэі аказаліся даволі папулярнымі ў асяроддзі германскага грамадства. Нацыстскаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату (Гебельс) ўдалося ў кароткі тэрмін стварыць у краіне шавіністычную атмасферу, насадзіць ідэі расізма, жорсткасці, рэваншу за паражэнне ў І сусветнай вайне. Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных уласнікаў, беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.

Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнарод-

най арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі,

якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору ад 1919 г. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць (утаймаваць) гітлераўскі рэжым і захаваць мір. Імкнучыся вырашыць супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Англіяй і Францыяй, з аднаго боку, і Германіяй, Італіяй - з другога, накіраваць сваю дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савецкага ўплыву. 3 гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў падпісалі ў Рыме “Пакт чатырох", але глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж імі, не дазволілі яго ратыфікаваць.

Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі Нацый і Жэнеўскай канферэнцыі па разбраенні.

У 1935 г. у Германіі была адноўлена ўсеагульная вайсковая павіннасць. Гітлераўскі ўрад прыступіўся да стварэння моцнай арміі і авіяцыі. 21 мая 1935 г. фюрэр пераіменаваў рэйхсвер у вермахт, назначыўшы сябе вярхоўным галоўнакамандуючым. Прычым, захад не праяўляў настойлівасці выканання Версальскіх дамоўленасцей. Наадварот, летам 1935 г. было заключана англа-германскае марское пагадненне, якое дазваляла нацыстам павелічыць танаж ваенна-марскога флоту і будаўніцтва падводных лодак. У кароткі тэрмін, пры фінансавай падтрымцы заходняга капіталу, было пабудавана 300


новых ваенных заводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ніводнага ваеннага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудавана 840, у 1936 г. - 2 530, у 1938 г. - 3 350, а ў 1939 г. ужо мелася 4 733 самалёты навейшых мадыфікацый.

Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы. Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. Да сярэдзіны 30 - х гадоў XX ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак, 70% якога належыла амерыканскім фірмам.

Значнай падзеяй умацавання палітычнага і эканамічнага становішча Гер-маніі з'явіўся рэферэндум у Саарскай вобласці, якая 15 гадоў знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый. 13 студзеня 1935 г. каля 90,9 % яго ўдзельнікаў на пытанне – ці хочуць яны вярнуцца ў склад Германіі, альбо жадаюць быць часткай Францыі" – выказаліся 13 студзеня 1935 г. за ўз'яднанне з Гер-маніяй. У выніку 1 сакавіка 1935 г. Саар адыйшоў да Германіі.

Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з'явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Гітлер ішоў на рызыку, разумеючы, што гэты крок пагражаў бяспецы Францыі (Германія мела 36 дывізій, а Францыя і Чэхаславакія - 55). Аднак французкі ўрад бяздзейнічаў.

Фарміраванне фашысцкага блоку. Антыкамінтэрнаўскі пакт. Гер-

манскае кіраўніцтва імкнулася ўмацаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з найбольш экстрэмісцкімі рэжымамі і стварыць блок ваенна-палітычнай падтрымкі для паспяховай рэалізацыі сваіх агрэсіўных намераў. Адзін з такіх рэжымаў ужо адносна даўно існаваў у Італіі на чале з дучэ Беніта Мусаліні.

Так, 24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні "асі Берлін - Рым", згодна якому Германія прызнала права Італіі на анексію Абісініі.

У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы "Антыкамінтэрнаўскі пакт." А ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз - "Траісты пакт" ("вось Берлін - Рым - Токіа"). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. - Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупіраваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.

Фармальна, з'яўляючыся ідэалагічным пагадненнем, Антыкамінтэрнаўскі пакт закладваў асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі.

Выпрабаваннем моцы Антыкамінтэрнаўскага пакта, а таксама паказчыкам слабасці Лігі Нацый зрабілася вайна ў Іспаніі. Напярэдадні тут была ліквідавана манархія і ўсталявана рэспубліка, але ў ліпені 1936 г.тут пачаўся


ваенна-фашысцкі мяцеж на чале з генералам Франка супраць рэспубліканскай улады, Германія і Італія аказалі яму актыўную дапамогу.

З другога боку, утвораны ў Парыжы Міжнародны камітэт салідарнасці з Іспаніяй сабраў 800 млн. франкаў у фонд падтрымкі Народнага фронту. Звыш 35 тыс. чалавек з 54 краін свету змагаліся на баку рэспубліканцаў у 7 інтэрбрыгадах. Савецкі Саюз пастаўляў у Іспанію зброю, танкі, знішчальнікі, медыкаменты, харчаванне. Звыш 3 тыс. савецкіх дабрахвотнікаў, у тым ліку і беларусы, змагалася за рэспубліку, з іх каля 200 чалавек загінула.

Англія і Францыя прытрымліваліся "палітыкі неўмяшання" ў справы Іспаніі. "Пагадненне аб неўмяшанні" падпісалі 27 еўрапейскіх краін. Аднак Германія, якая таксама далучылася да "Пагаднення", працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Немцы выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайскоўцамі баявога вопыту і майстэрства, ўдасканалення ваеннай стратэгіі.

На баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. (У сакавіку 1939 г.) Рэспубліка была скасавана і да 1977 тут усталявалася дыктатура. Урады Вялікабрытаніі і Францыі афіцыйна прызналі рэжым генерала (каудзільё) Ф. Франка.

Захоп Аўстрыі

Палітыка "утаймавання" англійскага і французкага ўрадаў вяла да яшчэ больш умацавання Германіі. Яскравым прыкладам таму з'явіўся аншлюс (уз’яднанне, далучэнне) Аўстрыі. Перад тым як здзейсніць гэты крок, Гітлер заручыўся падтрымкай брытанскага кабінета міністраў на чале з прэм’ерам Нэвілам Чэмберленам. Пад лозунгам аб'яднання зямель, населеных немцамі, 12 сакавіка 1938 г. 200 - тысячнае германскае войска без супраціўлення ўступіла ў Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб'яўлена аб яе "уз'яднанні" з Германіяй.

Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.

Не спадала напружанасць і вакол Чэхаславакіі. Фармальным повадам для таго паслужыла германскае патрабаванне да яе ўрада адмовіцца ад суверэнітэту над Судэцкай вобласцю, на тэрыторыі якой пражывала шмат немцаў. Вясной 1938 г. урады Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што яны не збіраюцца ваяваць за Чэхаславакію, і патрабавалі ад апошняй уступак Гітлеру.

Кіраўніцтва Савецкага Саюза у пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэха-славакіі аб тым, што з мэтай процідзеяння германскай агрэсіі СССР гатовы аказаць ёй дапамогу. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам, якое было заключана ў 1935 г. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 - 30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склі-кана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер (Германія), Н. Чэмберлен (Англія), Э. Даладзье (Францыя) і Б. Мусаліні (Італія). Было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі, якая страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, а таксама 33% прамысловых прадпрыемстваў. У сака-віку 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі "германскім пратэкта-ратам", іншыя раёны краіны


перадаваліся Польшчы і Венгрыі, а ў Славакіі быў створаны марыянетачны фашысцкі ўрад. Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Курс пастаянных уступак агрэсарам, які праводзілі Вялікабрытанія і Францыя, не садзейнічалі стварэнню адзінага фронта дзяржаў, здольных разам супраць-

стаяць блоку агрэсараў. Адзначым, што кіруючыя колы Англіі і Францыі рабілі шмат, каб адхіліць ад сябе германскую агрэсію і накіраваць яе супраць Савецкага Саюза.

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка- французка-англійскія перамовы.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з'явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенні. Яе дзейнасць працягвалася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага раззбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапа-нову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур'ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоўчымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыі" і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на VI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці крушэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да "камунізацыі" Еўропы. Яны з'яўляліся сур'ёзнай перашкодай да канструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні Савецкага Саюза настойліва скіроўваліся на аб'яднанне дзейнасці Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных намераў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя працягвала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што савецкае кіраўніцтва было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне I. В. Сталіна на XVIII з'ездзе УКП (б) 10 сакавіка 1938 г. Ён у прыватнасці зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся дзве групоўкі дзяржаў. 3 аднаго боку -


краіны Антыкамінтэрнаўскага блоку, а з другой - краіны Захаду, на начале Брытаніі і Францыі. Менавіта да апошніх і звярнулася кіраўніцтва Савецкага Саюза 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні дагавора, які прадугледжваў “заключыць тэрмінам на 5 — 10 гадоў пагадненне аб узаемадапамозе,у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дамовіўшыхся дзяржаў; аказваць усялякую, у тым ліку ваенную дапамогу ўсходнееўрапейскім краінам, размешчаным паміж Балтыйскім і Чорным морамі, і мяжуючымі з Савецкім Саюзам”.

Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было наперад непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай. Яны былі адхілены, бо не ўтрымлівалі прынцыпу ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх не прадугледжвалася абавязкаў Англіі і Францыі ў выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз. А, па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночназаходнія межы СССР - з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі - не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі.

Перамовы праходзілі ў Маскве з 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Пасля перапынку англійская і французкая ваенныя місіі прыбылі ў Маскву 11 жніўня, да таго ж, іх прадстаўнікі былі не надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, але пазітыўных рашэнняў не знаходзілася. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня прама заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема пропуску праз польскую тэрыторыю у выпадку ваеннай неабходнасці савецкіх войск. Польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. Перамовы зайшлі ў тупік.

Савецка-германскія дагаворы. У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай вайны на два франты - з нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. У склаў- шых-ся абставінах СССР вымушаны быў ісці на перамовы з гітлераўскай Германіяй. Неабходна заўважыць, што ініцыятыва заключэння савецкагерманскага пакта належыла германскай дыпламатыі. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму I. В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў I. Рыббентроп прыляцеў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў, вечарам 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны "сакрэтны дадатковы пратакол." У ім у "строга канфідэнцыяльным парадку агаварвалася пытанне аб размежаванні сфер абаюдных інтарэсаў ва Усходней Еўропе."