ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 612
Скачиваний: 0
Як вынікае з тэкста дакументаў, падпісанае ў Маскве 23 жніўня 1939 г. пагадненне давала Савецкаму Саюзу пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго сакрэтны дадатковы пратакол не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння даказваць адваротнае.
Савецка-германскі дагавор уяўляў значны дыпламатычны і палітычны акт, які завяршаў фазу прадваеннага крызісу, прычым з'яўляўся пладом крызісу, а не яго прычынай. Не ўяўляў ён сабой нічога экстраардзінарнага з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі таго часу, асабліва , калі яго параўнаць з мюнхенскім пактам.
На наш погляд, нельга канцэнтраваць увагу толькі на адмоўных момантах германска-савецкага дагавора. Рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіла не толькі ажыццявіць уз'яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяльную цэласнасць БССР, але і аднавіць гістарычную справядлівасць, ліквідаваць нацыянальную знявагу беларусаў. Перад працоўнымі заходніх абласцей адкрыліся перспектывы ўсебаковага развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, займацца стваральнайпрацай ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа.
Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася' на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйнейшых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэчлівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.
Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.
2. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Яшчэ 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзе, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г.
Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была скончана. 31 жніўня 1939 г. Гітлер падпісаў дырэктыву аб нападзе на яе. У ноч на І верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні канцэнтрацыйных лагераў, зымітавалі "захоп" радыёстанцыі ў германскім горадзе Глейвіц (Глівіцы) і заклікалі палякаў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа з прамовай, у якой уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.
1 верасня 1939 г. Германія абрынула ўсю моц вермахта на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны характар (61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі).
Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны так і не распачалі.
Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень" налічвалі 1, 6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, каля 6 000 гармат і мінамётаў, якія былі аб'яднаны ў 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызованых. Быў задзейнічаны флот у складзе звыш 100 караблёў.
Ім процістаялі шэсць польскіх армій, якія налічвалі каля 1 млн. чалавек, аб’яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горнастралковыя брыгады. 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў. Флот меў 13 ваенных караблёў. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8 : 1, па артылерыі — 3 : 1, па танках — 4 : 1, па авіяцыі — 5 : 1. Да таго ж польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.
Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан.
Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тысяч воінаў, пры-
кладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.
У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16, 4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бронемашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў.
2. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сітуацыі ў СССР, але і ўсяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Шуленбург высвятляў у В. М. Молатава пазіцыю СССР аб увядзенні войск Чырвонай Арміі ў зону уплыву, акрэсленую германска-савецкім пактам аб ненападзе. Між тым дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага боку пастаянна ўзрастаў, які імкнуўся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Нацысцкае кіраўніцтва пастаянна нагадвала, што чакае актыўных дзеянняў.
Масква ўсяляк імкнулася адцягнуць час, каб не быць абвінавачанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР “лі-
чыць, што час яшчэ не настаў. Празмерная паспешнасть можа прынесці нам шкоду і садзейнічаць аб’яднанню нашых ворагаў». Аднак, нацыстскія лі-
дэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзеянняў.
Савецкі ўрад запэўніваў у неабходнасці падрыхтоўкі сваіх войск, што
СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шуленбурга 10 верасня савецкі нарком адзначыў, што «савецкі ўрад мае намер выкарыстаць далейшае прасоўванне нямецкіх войскаў, каб заявіць, што Польшча разваліваецца на кавалкі, і з гэтай нагоды Савецкі Саюз павінен прыйсці на дапамогу украінцам і белорусам, якім пагражае Германія».1 Заява прадэманстравала, што для СССР важнейшай задачай з’язлялася ажыццяўленне ўз’яднання этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.
Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі адпаведную агітацыйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва.
11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савецкага боку не задавальнялі Германію. Каб прымусіць СССР выконваць дасягнутыя дамоўленасці, нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпыніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створаны буферныя дзяржавы (беларуская, украінская, польская). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў вы-
падку прыняцця германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не пачне ваенных дзеянняў.
Развіццё падзей вымушала СССР да прыняцця больш актыўных ваеннапалітычных рашэнняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваленчага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 466 516 чалавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.
17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 Пінск, 22 - Беласток і Брэст.
Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся часовыя органы ўлады. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.
Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. У перыяд з 17 по 30 верасня 1939 г. яе страты склалі 1475 забітымі, памерлымі, знікшымі без весткі. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава “як пачварная спараджэнне Версальскай сістэмы” (Молатаў) перастала існаваць. Германія стала межаваць з Савецкім Саюзам. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уключаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Беларусі ў адзінай дзяржаве з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.
Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб дружбе і граніцы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нараў, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву.
Але польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікорскім, кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб непрызнанні і незаконнасці любых акупантаў і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.