Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 610

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Не чакаючы заканадаўчых актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33, 4 тыс.кароў, а таксама насенне. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

Угарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю.

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2 672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

927 удзельнікаў дэмакратычна скліканага Народнага сходу ў Беластоку пад старшынствам Сяргея Восіпавіча Прытыцкага. Па пытаннях 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці было выказана поўнае аднадушша. У адпаведнасці з дзеючай у БССР Канстытуцыяй заяўлялася, што ўся ўлада на тэрыторыі Заходняй Беларусі належыць працоўным горада і сяла ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных».

Народны сход сваімі гістарычнымі Дэкларацыямі рабіў рэвалюцыйны пераварот у грамадскім і дзяржаўным ладзе Заходняй Беларусі. Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Паста-- новы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Усклад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225, 6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5, 6 млн. да 10, 3 млн. чалавек.

Праўда, яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так


званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6 900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні Сталіна.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г. былі ўтвораны чатыры часовыя ўпраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Пасля перадачы Вільні і значнай часткі былога віленскага ваяводства Літвеўсярэдзінекастрычніка 1939 г. абласнымцэнтрам стаў г. Вілейка.

У мэтах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага пераўтварэння 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай.

У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. Затым у студзені—лютым 1940 г. былі ўтвораны сельсаветы. Такім чынам, на пачатку 1940 г. быў завершаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел усёй тэрыторыі заходніх абласцей.

Згодна з артыкулам 2 пастановы Вярхоўнага Савета Саюза ССР «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў састаў Савецкага Саюза», Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб прызначэнні дня выбараў дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР ад заходніх абласцей Беларускай ССР на 24 сакавіка 1940 г. На гэты ж дзень былі прызначаны і выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад заходніх абласцей. Выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет Беларускай ССР прайшлі пры высокай актыўнасці насельніцтва. Усяго былі выбраны 22 дэпутаты ў Вярхоўны Савет СССР, з якіх 16 дэпутатаў былі выбраны ў Савет Саюза і шэсць у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет Беларускай ССР былі выбраны 202 дэпутаты.

Арганізацыя савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі завяршылася правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбыліся 15 снежня 1940 г. Усяго ў абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных у заходніх абласцях было выбрана больш за 40 тыс. чалавек.

Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10, 2 млн. чалавек. Напярэдадні вайны складзе БССР існавала 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская і 188 раёнаў.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а тэрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км.


У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 200 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23

611камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат. Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай

гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 пра-мы- словыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніныБеларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. – 1 115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі і іншай тэхнікай, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шы-


рокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падполля, якое павяло барацьбу за захаванне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва нелегальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў большасці буйных населеных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспіратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльнаэканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове навучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускай, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.


Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

Гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што была ліквідавана ў Заходняй Беларусі антынародная польская паліцэйска-бюракратычная сістэма нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраваная на апалячванне беларусаў.

Большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, якое кіравалася як сваімі

асабістымі інтарэсамі, так

і агульнанацыянальнымі, прыхільна ставілася

да аб'яднання Заходняй

Беларусі з

Беларускай ССР і зрабілася паўна-

вартай часткай агульнага беларускага

грамадства.

3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысцкага акупацыйнага рэжыму.

Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі з нацысцкай дактрыны, выкладзенай верхаводамі трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР.

Зыходзячы з ідэі аб "націску на ўсход" (Дранг нах Остэн), Гітлер абгрунтаваў у свёй працы "Майн Кампф” ідэю пашырэння "жыццёвай прасторы" германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у праве ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з'яўляўся "савецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым".

Захапіўшы еўрапейскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва прыступілася да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак гэтаму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план "Барабароса", падпісаным фюрэрам 18 снежня 1940 г. Стратэгічны план, дэталёва распрацаваны гітлераўскім ваенным камандаваннем на працягу наступнага паўгода, уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У адпаведнасці з ім, прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі ў складзе групы армій "Цэнтр'' планаваўся ў напрамку Мінск-Сма- ленск-Масква з мэтай разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій "Поўнач" павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій "Поўдзень" нанасіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым Гітлер разлічваў на стратэгію "маланкавай вайны". Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі. не здолеюць аказаць сур'ёзнага супраціўлення. У ходзе аперацыі германскаму вермахту трэба было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам, і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Канчатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера