ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 606
Скачиваний: 0
Мабілізацыя сіл на адпор ворагу
У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам "забяспечыць перамогу над ворагам" шляхам арганізацыі належнай абароны. 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае становішча.
Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны Камітэт накіроўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 16 ліпеня 1941 г. у Чыровонай Арміі аднаўляецца інстытут ваенных камісараў — "прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войсках'", а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.
У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў з заклікам: “згуртаваць свае рады вакол нашай слаўнай большавіцкай партыі, вакол нашаго Савецкага ўрада, вакол нашага вялікага правадыра таварыша Сталіна. Наша справа правільнае. Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі."
На другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання на чале з народным камісарам абароны С.К.Цімашэнка. Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні Дзяржаўнага Камітэта Абароны І. В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да "таварышаў, грамадзян,
згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара.
Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяўлялі сабой спалучэнне надзвычайных мабілізацыйных, рэпрэсіўных і палітычных мер. Узмацняецца тэндэнцыя да цэнтралізацыі, да канцэнтрацыі ўлады ў руках Сталіна. Усе грамадзяне краіны, усе партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. У гады вайны ДКА пераўтварыўся ў галоўны кіруючы штаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і устаноў на выкарыстанне матэрыялыіых, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення пера-
могі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, праводзіў мабілізацыі людскіх рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, вёў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, а таксама — арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прадпрыемстваў у вызваленые Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны.
У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905—18 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Узброеных Сіл СССР. На працягу аднаго тыдня ва Узброеныя Сілы было мабілізавана 5, 3 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 20 млн. чалавек.
Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны.Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс. чалавек.
На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб'яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана з добраахвотнікаў 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя батальёны ўдзельнічалі ў абарончых баях, ліквіавалі групы прыціўніка, якія паррваліся ў савецкі тыл, змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, "воўчыя ямы", ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, з'яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.
Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з'явай. 3 аднаго боку, безумоўна, яно з'яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад'ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і навучаныя апалчэнчскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспадарцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напру-
жання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апалчэння ці пераўтварала яго ў рэгулярныя часці.
Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя — комплекс надзвычайных мерапрыемстваў па перабудове народнай гаспадаркі на ваенны лад, а таксама разгортванні ў савецкім тыле галін ваенна-прамысловай базы краіны Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэнцыяла на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень— снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя. 3 тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў саюзнага і рэспубліканскага падпарадкавання і 14 прамысловых арцелей.
Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Зах. Сібір (8) і інш. Большая частка з перабазіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абароннай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі спачатку да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.
Толькі ў сярэдзіне 1942 г. у СССР быў завершаны пераход гаспадаркі на ваенны лад. У параўнані з 1940 г. валавая прадукцыя індустрыі вырасла: у Паволжы — у 3,1 разы, Заходняй Сібіры — у 2,4 разы, Усходняй Сібіры — у 1,4 разы, у Сярэдняй Азіі і Казахстане — у 1,2 раза. У агульнасаюзнай вытворчасці нафты, вугалю, чыгуну, сталі і інш. важнейшых відаў прамысловай прадукцыі доля ўсходніх раёнаў СССР звыш 50 і да 100%.
Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы, ставіла перад кіраўніцтвам СССР задачу па неадкладным пераводзе народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі. Першым дакументам, накіраваным на перавод народнай гаспадаркі СССР на ваенный лад, стаў Указ "Аб ваенным палажэнні", прыняты Прэзідыумам ВС СССР 22 чэрвеня 1941 г. Адпаведна дакументу, у краіне ўводзілася абавязковая працоўнуюя павіннасць, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання. Паводле Указа "Аб рэжыме рабочага часу рабочых і служачых у ваенны час" ад 26 чэрвеня 1941 г. ўводзіліся звышурочныя работы.
30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народнагаспадарчы план на III квартал 1941 г.: намячалася ў самыя кароткія
тэрміны пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. План прадугледжваў тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Апрача ўсяго дакументам зацвярджаўся кардынальны перавод народнай гаспадаркі краіны на ваенны лад. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.
Такім чынам, большасць мерапрыемстваў, распачатых савецкім кіраўніцтвам у сувязі з вайной, былі накіраваны на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, умацаванне дысцыпліны і рэпрэсіўных мер, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам. Між тым краіна адгукнулася на нападзенне ўсеагульным пытрыятычным пад'ёмам і паступова пераўтварылася ў ваенны лагер.
4. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага
акупацыйнага рэжыму.
У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек. Да 1943-44 на акупіраваных яе тэрыторыі ўсталёўваецца германскі акупацыйны рэжым — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, скіраваных на падпарадкаванне захопленых зямель і выкарыстанне іх матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны – так званы план “Ост”.
Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.
•знішчыць рэшткі супраціўлення
•знішчыць былых камуністаў, прадстаўнікоў савецкай улады і яўрэяў
•усталяваць акупацыйную адміністрацыю
•наладзіць эксплуатацыю рэсурсаў
•укараніць новую ідэалогію (“супраць жыда-бальшавіцкай улады, за
Гітлера-вызваліцеля, за “новы парадак”)
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраваных зямель
Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя пад-ля- гала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тэрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна".
На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай. Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу