Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 579

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ка ад адной каровы сталі дасягаць 5 тысяч кг., ураджайнасць збожжа – да 25 цэнтнераў з га.

БССР, нягледзячы на адносна невялікія аб’ёмы сельгасугоддзяў, давала ў саюзны фонд 12% малака і 14% мяса.

Але ўзніклі і цяжкасці: зменшылася колькасць працоўных рэсурсаў на вёсцы. Невыпадкова, што ў 1970-ыя гг. Герой ССП Куніцкая выступіла з ініцыятывай “Дзяўчынкі, за трактар!”.

праблема “неперспектыўных вёсак”

па-ранейшаму нізкія закупачныя цэны

нізкі ўзровень жыцця вяскоўцаў

З1965 года калгаснікам сталі даваць пенсіі па старасці і інваліднасці

 

Па ўзроўню зарплаты:

У 1960 г

1985 год

63 руб

173

У калгасах 1975 г. сярэднямесячны заробак – склаўт 78 руб

1985 155

Сельгаспраблемы так і не былі вырашаны. Ужо пасля смерці Брэжнева сталі распрацоўваць Харчовую праграму, разлічаную аж да 2000 года, але яна так і не была выканана.

Тым не менш, па ўзроўні жыцця беларусы былі наперадзе многіх рэгіёнаў СССР.

5. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.

3 сярэдзіны 50-х гадоў пачаўся новы этап у развіцці беларускай культуры. Пачатак яму даў XX з'езд КПСС (люты 1956 г.), на якім пачаўся разрыў з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад сталіншчыны, і кансерватыўнай, якая хацела зберагчы і прыстасаваць старыя падыходы і ацэнкі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Носьбітамі першай тэндэнцыі была інтэлігенцыя, якая асэнсоўвала прычыны і маштабы гра- мадска-палітычных і маральных дэфармацый эпохі культу асобы і шляхі дэмакратызацыі жыцця. Другую, недэмакратычную тэндэнцыю ўвасаблялі бюракратычныя колы дзяржаўных інстытутаў і партыйнай эліты, хто ва ўмовах палітычнай або «хрушчоўскай адлігі» страціў прывілеі, уладу, ці перспектывы хуткага паляпшэння свайго ўласнага дабрабыту ва ўмовах сталіншчыны. Многія проста баяліся расплаты за ўдзел у беззаконным дэспатызме. I ўсе яны ненавідзелі М. Хрушчова. Між тым, гэты час вызначаецца бурнай актывізацыяй культурнага жыцця, асабліва ў акрэсе літаратуры і мастацтва. Зноў пачалі друкавацца забароненыя творы рэпрэсіраваных пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх: Ц. Гартнага, П. Галавача, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі,


У. Дубоўка, Ал. Звонак, С. Новік-Пяюн, А. Александровіч, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і іншыя літаратары. Яны не маглі маўчаць. У сваіх творах сталі расказваць праўду аб іх жыцці і аб ГУЛАГу.

Крытычнае пераасэнсоўванне рэчаіснасці пачалі як ужо добра вядомыя паэты і пісьменнікі, так і маладыя. У гэты час у літаратуру прыйшла цэлая плеяда таленавітых майстроў слова: А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Ул. Караткевіч, I. Навуменка, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш. Калі ў 1959 годзе Саюз пісьменнікаў БССР налічваў 170 членаў, то ў 1985 годзе — 364.

Усярэдзіне 60-х гадоў кансерватыўная тэндэнцыя перамагла і пасля адстаўкі М. Хрушчова стала фактычна пануючай. Зноў узмацнілася патрабаванне ад творчых майстроў паказа толькі станоўчых герояў, прыгожай і шчаслівай рэчаіснасці. Зноў пачалося праследванне за «ачарненне светлай сацыялістычнай явы».

Нягледзячы на ўскладненне палітычнай сітуацыі ў краіне, разглядаемы перыяд культурнага жыцця, які існаваў амаль 30 гадоў (1955-1985 гг.), даў беларускай літаратуры многа каштоўнага. Убачылі свет раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» з трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка». За гэту працу ён у 1972 годзе атрымаў Ленінскую прэмію. Такую ж узнагароду атрымаў М. Танк у 1978 годзе за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны».

Цікавасць айчыннага і замежнага чытача выклікалі раманы I. Шамякіна «Сэрца на дапоні» (1963 г.), «Атланты і карыятыды» (1974 г.) і інш. У 1981 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У 1975 годзе такое ж званне было прысвоена К. Крапіве. Яго п'есы «Людзі і д'яблы» (1958 г.), «Брама неўміручасці» (1973 г.), «На вастрыні» (1982 г.) набылі шы-рокую папулярнасць. Званне герояў атрымалі за сваю творчасць П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Ул. Караткевіча. Увогуле, яго жыццё і праца — гэта яркая з'ява ў культурным жыцці Беларусі. Ён — выдатны паэт, драматург, публіцыст і перакладчык. Але самы непаўторны і заслугоўвае вялікай павагі, як празаік. Пісьменніку характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне беларускай мінуўшчыны. Гэта — раман «Каласы пад сярпом тваім (1965 г.), драма «Кастусь Каліноўскі» (1963 г.), раман «Ладдзя Роспачы» (1964 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966 г.). Ул. Караткевіч вельмі ўдала спалучаў жанр дэтэктыва і гістарычнай літаратуры («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»). Напэўна ў такім падыходзе да паказу нашай старажытнай даўніны закладзены адзін з сакрэтаў яго папулярнасці нават сярод моладзі.

Дзяржаўнымі прэміямі БССР была адзначана творчая дзейнасць Я. Брыля, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, паэтаў Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, К. Кірэенкі, М. Лужаніна, П. Панчанкі, драматургаў А. Макаёнка (камедыі «Лявоніха на арбіце, «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш.), і М. Матукоўскага («Амністыя»).

У70-я — пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вель-


мі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. Вольга Іпатава выдала аповесць пра Еўфрасінню Полацкую («Прадслава»), Л. Дайнэка напісаў раманы «Меч князя Вячкі» і «След Ваўкалака», К. Тарасаў - аповесць «Пагоня на Грунвальд», В. Чаропка — кнігі «Імя ў летапісе» і «Уладары Вялікага княства».

На жаль, многія творы беларускіх літаратараў не даходзілі да чытача на роднай мове. Працяглая ў пасляваенны час і ў перыяд так званага «застою», русіфікацыя звузіла асяроддзе беларускамоўных людзей. Парадаксальна, але факт, што на Беларусі многія беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю В. Быкава і Ул. Караткевіча толькі ў перакладзе іх кніг на рускую мову. З выдадзенага ў 1985 годзе тыража ў 53,5 млн. экз. кніг і брашур на беларускай мове было толькі 5 млн. Як бачым, колькасць рускамоўных кніг перавысіла беларускамоўныя ў 10 разоў. 3212 газет — 130 беларускамоўныя, з 107 часопісаў — 32 на беларускай мове. Дадайце сюды яшчэ многія дзесяткі цэнтральных перыядычных выданняў на рускай мове, і баланс будзе проста трагічным для нацыянальнай культуры.

Палітыка русіфікацыі наклала свой адбітак і на стан тэатральнага мастацтва. Хаця з 1960 па 1985 год колькасць тэатраў у рэспубліцы павялічылася з 11 да 17, але толькі тры тэатральныя калектывы з'яўляюцца бе- ларуска-моўнымі. У іх плённа працавалі рэжысёры і акцёры: К. Саннікаў, I. Раеўскі, П. Кармунін, Б. Платонаў, Г. Глебаў, 3. Стома, Л. Ржэцкая, Г. Макарава, С. Станюта, Ул. Уладамірскі і інш. Значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР (1971 г.) і тэатра-студыі кінаакцёра (1982 г.) у Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне.

Разглядаемы перыяд культурнага жыцця нашай краіны азначаны пэўнымі поспехамі і ў развіцці музычнага мастацтва. Былі напісаны і прайшлі з поспехам на сцэне беларускіх тэатраў оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.); Г. Вагнера — «Сцежкаю жыцця» (1980 г.) і інш.

Вялікім поспехам карыстаўся і карыстаецца кампазітар Яўген Глебаў. Ён аўтар балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель». Стварыў многа рознага роду вялікіх музыкальных твораў ад сімфоній да п'ес для эстраднага аркестра. Аб ім Васіль Быкаў сказаў: «Кампазітар самага высокага класа, ад народзін надзелены талентам, які не часта сустракаецца нават на нашай ніколі не беднай на таленты зямлі... Ні на кога не падобны, нікога не паўтарыўшы, ён упісаў сваю, надта глебаўскую старонку ў гісторыю беларускага, ды і ўсяго сусветнага музычнага мастацтва».

У песенным жанры працуюць кампазітары Э. Ханок («Малінаўка», «Солнышко смеётся», «Вы шуміце, бярозы», «Завіруха»); I. Лучанок («Памяць сэрца», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Дударыкі», «Матылі», «Пацалунак»); В. Раінчык («Калыханка», «Белае віно і чырвонае», «Малады і нежанаты»); Л. Захлеўны («Асенні накцюрн», «Зорачка мая», «Вяргіня»); А. Чыркун («Пахне чабор», «Цыганка», «Чараўніца»); В. Іваноў («Гуляць дык гуляць»); Зм. Яўтуховіч («Даставай, Язэп, гармонік»).


Сталі шырока вядомымі выканаўцы музыкальных твораў і песень Л. Александроўская, М. Ворвулеў, Т. Ніжнікава, Л. Балоцін, С. Данілюк, I. Сарокін, Т. Шымко, Н. Гайда, М. Адамейка, В. Вуяціч, Н. Багуслаўская, Т. Раеў-ская, А. Ярмоленка, Я. Еўдакімаў і інш.

Значныя дасягненні за разглядаемы трыццацігадовы перыяд мае беларускае кінамастацтва. Тут трэба адзначыць экранізацыі вядомых твораў беларускіх пісьменнікаў. Гэта кінадылогія (4 серыі) рамана I. Мележа «Людзі на балоце» (1981, 1982 гг.) рэжысёра В. Турава, У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980 г., рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшанскі» (1984 г., рэж. М. Пташук), В. Быкава «Знак бяды» (1986 г., рэж. М. Пташук) і інш.

Гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыцы прысвечаны стужкі кінарэжысёра В. Корш-Сабліна «Масква-Генуя», «Крушэнне імперыі»; Л. Голуба і Я. Нячаева «Анюціна дарога» (1968 г.). Асабліва часта рэжысёры сталі звяртацца да выкарыстання тэлеэкрана. Паявіліся шматсерыйныя тэлефільмы-эпапеі: «Руіны страляюць...» (1970-1971 гг.), «Полымя» (1975 г.) (рэж. I. Чацве-

рыкаў) «Дзяржаўная граніца», «Доўгія вёрсты вайны» (1975 г.), «Блізкае і далёкае» (1984 г.) і інш. Папулярнымі сталі сярод гледачоў фільмы пра дзяцей і падлеткаў, а таксама для іх: «Мяне клічуць Арлекіна», «Прыгоды Бураціны». Многа цікавых дакументальных стужак было зроблена ў Беларусі, у тым ліку на гістарычную тэматыку: пра Е.Полацкую, Усяслава Чарадзея, Л. Сапегу, Я. Купалу, М. Багдановіча, пра мастака В. БялыніцкагаБірулю.

Характэрнай рысай навукі разглядаемага перыяда з'яўляецца развіццё перш за ўсё фундаментальных даследванняў. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэатамі Ленінскай прэміі (вышэйшай у той час) былі адзначаны М. Барысевіч (прытым ён быў абраны членам Еўрапейскай акадэміі, у якой да гэтага часу было толькі 5 чалавек ад СССР), М. Яругін, У.Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. Вялікай групе вучоных за дасягненні ў галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, геалогіі, медыцыны і гуманітарных навук было прысвоена званне герояў сацыялістычнай працы, у тым ліку прафесару Мінскага медінстытута Таццяне Васільеўне Бірыч.

Навуковыя даследванні ў Беларусі вяліся ў сценах 167 навуковых установаў і 33 ВНУ. За 20 гадоў (з 1965 па 1985 гг.) колькасць вучоных вырасла ў 1,5 раза, і наша краіна па гэтаму паказчыку стала займаць 3-е месца ў СССР пасля Расіі і Украіны. Рэспубліка ператварылася ў краіну з велізарным навуковым патэнцыялам, які ў поўнай меры не быў выкарыстаны. Галоўнай прычьшай было тое, што ўкараненне распрацовак адбывалася вельмі марудна: затратны, экстэнсіўны характар эканомікі не рабіў яе зацікаўленай да тэхналагічных навацый, спрыяў абыякавасці народнай гаспадаркі да навукі.

У акрэслены перыяд значных поспехаў дасягнула адукацыя, нягледзячы на шматлікія рэформы і рэарганізацыі. Многія з іх сябе не апраўдалі, у тым ліку і таму, што праводзіліся строга цэнтралізавана, з Масквы, без уліку


нацыянальных і мясцовых асаблівасцей. Да канца 80-х гадоў сярэдняя адукацыя стала абавязковай, адбыўся пераход да 11-ці класнага тэрміну навучання, і ўзрост школьніка пачынаўся з 6-ці гадоў. Акрамя існуючых ВНУ, пачалі працаваць новыя: гэта ў Мінску інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Радыётэхнічны інстытут (1964), Інстытут культуры (1975), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966), Гродзенскі медінстытут (1958) і Гомельскі медінстытут (1992 год). Шэраг педагагічных інстытутаў былі ператвораны ва універсітэты (Гродна, Гомель).

6.Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.

З70-х гадоў пачынаюць запавольвацца тэмпы эканамiчнага развiцця i знiжацца ўздзеянне Эканамiчнай рэформы 1965 г. Узмацнiлiся негатыўныя з’явы i ў кiраваннi краiнай.

Час знаходжання Л. I. Брэжнева i яго саратнiкаў на пасадзе Генеральнага сакратара ЦК КПСС звязваюць з так званым “застойным перыядам”.

Вядома, што гэта адбывалася не адразу i ў рознай ступенi выявiлася ў саюзных рэспублiках i асобных рэгiёнах.

З адстаўкай Хрушчова былi адноўлены мiнiстэрствы, адзiныя абкомы i райкомы, адноўлена пасада Генеральнага Сакратара ЦК КПСС i адначасова скасавана яе сумяшчэнне з пасадай Старшынi Савета Мiнiстраў (якую, дарэчы, заняў А. М. Касыгiн).

ХХIII з’езд КПСС (сак-крас 1966), акрамя iншага, cкасаваў пастанову папярэдняга з’езда аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Брэжнева, пастаянства кадравага складу з’яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Менавiта з гэтага “новаўвядзення” можна пачынаць адлiк застойным з’явам у грамадска-палiтычным жыццi, бо без прытоку новых сiл (а разам з iм – iдэй) палiтычная сiстэма заставалася кансерватыўнай i прымушала ўсе яе структуры функцыянаваць у адпаведнасцi з розумам i воляй “стойкiх ленiнцаў”, сканцэнтраваўшых усе рычагi кiравання ў Палiтбюро на чале з Брэжневым, затым - Андропавым i Чарненкам.

Аналагiчная кадравая стабiльнасць мела месца i ў БССР, партыйную арганiзацыю якой з 1965 г. i да дня смерцi ўзначальваў П. М. Машэраў.

Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру, якая аб’ектыўна перашкаджала службоваму росту

кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Нi адзiн кандыдат на вышэйшую дзяржаўную або грамадскую пасаду Беларусi не мог заняць яе без узгаднення з Масквой. Мясцовыя кiраўнiкi жылi i дзейнiчалi па падабенству сталiчных таварышаў: келейныя рашэннi, пампезныя адмiнiстр i партыйныя будынкi, дачы, аўтамабiлi, спецпайкi.

1. Рэальныя рычагi ўлады моцна засяродзiлiся ў руках партыйна-бю- ракратычнага апарата. 2. Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся канчаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны характар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада” па сутнасцi з’яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага - партыйная ўлада. Сесii Вярхоўнага Савета БССР праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарыях, з удзелам людзей, выбары якiх за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як заканатворцаў. Невы-падкова, што усе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння “есть мнение”. Партыйны апарат рэспублiкi усё больш пашыраў свае камандныя функцыi, браў на сябе вырашэнне надзённых бягучых пытанняў кiравання, падмяняючы савецкiя i гаспадарчыя органы. Фактычна ён зрабiўся бескантрольнай структурай, калi не лiчыць яшчэ больш высокую маскоўскую iнстанцыю.

Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на стане законнасцi, у прыватнасцi, на з’яўленнi так званых падзаконных актаў, з дапамогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро. Праўда, на пачатку 80-х нейкаму партбосу прыйшла ў галаву светлая думка аб рэканструкцыi Траецкага прадмесця, але ў 1984 новы акт вандалiзму ўзрушыў iнтэлiгенцыю i свядомую моладзь, калi быў знесены будынак, дзе калiсьцi быў першы беларускi тэатр (зараз гатэль “Эўропа”).

Шырока распаўсюдзiлася так званае “тэлефоннае права”, калi нават суддзi не мелi права выносiць прыгавор па некаторых пытаннях, не ўзгаднiўшы яго з райкомам або абкомам. У сувязi з гэтым кiраўнiцтва рэспублiкi набыло сабе “герастратаву славу” з нагоды так званай “вiцебскай справы”, па якой гру-пай следчых на чале з Жаўняровiчам было сфальсiфiкавана больш дзесятка крымiнальных спраў у адносiнах да людзей, незаконна абвiнавачаных у забойствах жанчын. А адзiн з асуджаных быў нават расстраляны. А са-праўдны злачынца, член КПСС, актыўны дружыннiк Мiхасевiч 15 год быў няўлоўным.

У кастрычнiку 1980 г. у аўтамабiльнай катастрофе загiнуў П. М. Ма-шэ- раў, тагачасны I сакратар ЦК КПБ, вядомы ўдзельнiк партызанскага руху на Вiцебшчыне, Герой Савецкага Саюза i Сац. працы. Менавiта з яго iменем звязваецца вялiкi ўздым гаспадаркi i культуры рэспублiкi. Сапраўды, як