ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 573
Скачиваний: 0
шых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай.
Але неўзабаве ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. За гэты час ВКЛ у абарончых мэтах заключыла саюз з Вялiкай Ардой, Лiвонскiм Ордэнам i спрабавала аднавiць унiю (1501 г.) з Польшчай. У прыватнасцi, Аляксандр Казiмiравiч быў яе абраны каралём.
За час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.
Пасля смерцi Iвана III (1505) i Аляксандра (1506) новы цар Васiлiй III паспрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць Маскве ўсю дзяржаву. Але няўдала, бо новым князем ВКЛ (а неўзабаве i каралём Польшчы) быў абраны брат Аляксандра – Жыгiмонт (Казiмiравiч) (1506-1544)
Новая вайна 1507-1508 хоць і скончылася на карысць Масквы, але не задаволiла Васiлiя III, якi iмкнуўся да захопу буйнейшага фарпосту ВКЛ – Смаленскай крэпасцi. Яму спатрэбiлiся тры паходы (1512, 1513,1514 гг.), каб дамагчымя сваёй мэты.
Спроба маскоўскага войска замацаваць поспех заваёвамi новых тэрыторый ВКЛ была прыпынена 8 верасня 1514 г., калi пад Оршай гетман К. Астрожскi ўшчэнт разбiў значна большую за яго войска 80-тысячную раць. Але ў далейшым беларуска-лiтоўскаму войску так i не ўдалося вярнуць заваяваных Масквой тэрыторый. Новая спроба здзейснiць гэта адразу пасля смерцi Васiлiя III (1533) скончылася адваяваннем Гомеля i некаторых валасцей на поўднi. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася аж да новай, Лiвонскай вайны 1558-1583 г.
Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ выяўляла сябе ва ўмацаваннi ўсебаковых сувязей з Польшчай, з Вялiкай Ардой. Узаемаадносiны з крыжакамi характарызавалiся нестабiльнасцю, абумоўленай iх агрэсiўнымi намерамi. Вялiкакняская палiтыка ў адносiнах да Масквы ў цэлым вызначалася iмкненнем абаранiць свае ўсходнiя тэрыторыi, на якiя яна прэтэндавала. У цэлым жа на пачатку ХVI стагоддзя мiжнароднае становiшча ВКЛ значна пагоршылася, што сведчыла аб сур’ёзных негатыўных з’явах унутры дзяржавы.
Тэма4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ 14-15 СТСТ. КУЛЬЕУРА Беларусі У ЭПОХУ СЯРЭНЕВЕЧЧА.
1. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)
1.Балцкая канцэпцыя, у адпаведнасці з якой беларускі народ утварыўся ў выніку асіміляцыі славянамі (крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і інш.) балцкіх плямёнаў.
2.Канцэпцыя старажытнарускай народнасці, у адпаведнасці з якой у ІХ-
ХІІ у межах Кіеўскай Русі ўзнікла адзіная старажытнаруская народнасць, якая ў выніку міжусобнай барацьбы і феадальнай раздробленасці раздзялілася на тры братнія народнасці – рускую, украінскую і беларускую.
3. Беларуская народнасць утварылася ў межах ВКЛ, у час росквіту феадальных адносін.
ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшай кансалiдацыi насельнiцтва ВКЛ i фармiравання беларускай народнасцi. Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамадства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i культурнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпадае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.
Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палiтычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.
Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве заставалiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжацкай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.
Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтваральным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан- шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.
Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў розных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.
Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мяшчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацыяльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжсаслоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i сялянствам.
Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на пачатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават балты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запаволiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.
Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-
ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоўцамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.
Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.
Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай саманазвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лiтоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.
Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiянскiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.
Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.
2. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хрысціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г., адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, напрыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існавалі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьменства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.
Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана “Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII — XIII стст. з’яўляецца Іпацьеўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага летапісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісцам. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.
Рукапісных кніг XI–XIII ст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся
—Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-іні- цыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.
Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па сваім змесце, форме і мове "Слова пра паход Ігаравы" — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.
Пісьменства на Беларусі асабліва хутка пачало распаўсюджвацца пасля ўвядзення тут хрысціянства ў канцы X стагоддзя (992 г.). Яно паскорыла працэс развіцця кніжнай асветы, літаратуры, адукацыі, садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з краінамі больш высокай культуры, іх узаемаўплыву і інш. Манастыры і цэрквы зрабіліся першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі заснаваны школы, арганізавана перапіска кніг. Яны сталі першымі кнігасховішчамі, бібліятэкамі.
Манастыры і цэрквы становяцца асяродкам культуры. Увядзенне хрысціянства выклікала неабходнасць у адукаваных людзях, якія патрэбны былі для службы ў храмах, для перакладаў і перапіскі рэлігійных кніг. Гэтыя культурныя цэнтры далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Вакол царквы групавалася тагачасная інтэлігенцыя — адукаваныя людзі, носьбіты культуры. Славутымі прадстаўнікамі хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі з'яўляюцца Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і іншыя.
Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110-1173 гг.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.
Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. Доўгі надпіс на ім з'яўляецца каштоўным помнікам нашага пісьменства: спачатку зроблены дробнымі літарамі кароткі надпіс аб майстры. Затым — «У лета 6669 (1162 г.) Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...(пропуск) 40 грыўняў (мабыць