ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3251
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фарміраванне новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крывічах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца адной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзельнікаў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігаравым» (каля 1187 г.) на-зывае «рускімі сынамі».
4. У V-VІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўла-дальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаў-ныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сель-ская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе манарха) і мясцовай знаці. За карыстанне сваімі надзеламі сяляне-абшчыннікі былі вымушаны плаціць аброк і апрацоўваць палеткі гаспадара. Манарх дараваў сваім прыбліжаным або дружыннікам зямельныя надзелы, як на час службы, так і з правам перадачы ў спадчыну. Менавіта апошняя форма ўладання (feodum) стала пануючай у ІХ-ХІ стст. і ад яе атрымаў назву так званы феа-дальны лад, эканамічную сутнасць якога складала прысваенне феада-ламі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялянства на аснове манапольнай уласнасці на зямлю і частковай уласнасці на непа-срэднях вытворцаў. Такія эканамічныя адносіны абумовілі ўзнікненне асноўных класаў – феадалаў (свецкіх і духоўных) і залежных сялян. Феадалізм характарызуецца панаваннем натуральнай гаспадаркі, на-дзяленнем зямлёй і прымацаваннем да яе непасрэднага вытворцы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала (пазаэканамічны прымус), нізкім узроўнем тэхнікі і апрацоўкі зямлі.
Перыяд IX - першай паловы XIII стст. на беларускіх землях ха-рактарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх уз-нікнення захоўваўся абшчынны лад. Ёсць звесткі пра існаванне ў сла-вян патрыярхальнага рабства. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам палюддзя.
У выніку перадачы князем абшчынных зямель знаці, дружынні- кам і царкве назіраўся паступовы рост феадальнага землеўладання. Аформленае ў выглядзе «вотчыны», яно ўключала гаспадарскую зям-лю, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар і магло перадавацца ў спадчыну разам з сялянамі, якія выконвалі абумоўленыя павіннасці. Тэндэнцыя пераходу ад даніны да іншых форм феадальнай рэнты асабліва ўзмацнілася ў канцы Х– пачатку ХІ стст, калі павялічылася колькасць дзяржаўных падараванняў служылым людзям і царкве, а таксама ў выніку захопаў зямель. Так, сярод абшчыннікаў вылучылася катэгорыя «радовічаў», якія трапілі ў залежнасць да феадала і мусілі заключыць з ім адпаведную дамову («рад»). Тыя абшчыннікі, якія пазычалі ў гаспадара «купу» – пэўную колькасць прадуктаў, зваліся «закупамі» і мусілі працаваць на яго зямлі да поўнай выплаты пазыкі. Халопамі называлі былых абшчыннікаў, якія гублялі асабістую свабоду і пера-твараліся ў поўную ўласнасць феадала. Асноўнай формай эксплуатацыі залежнага сялянства з’яўлялася адпрацовачная рэнта (паншчына).
Пашырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на па-вышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу абу-мовіла аддзяленне ад яе рамяства і ператварэнне ў самастойную сферу гаспадарчай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага на-сельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражы-вання стаў новы тып населеных пунктаў – горад. У ліку першых уз-ніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гародня (1127) і іншыя, усяго ў ХІІ ст. – 33. Тут апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі 16 спецыяльнасцей. У ХІ-ХІІ стст. яны выпускалі больш за 100 відаў жалезных вырабаў, у тым ліку прылады працы, зброю, упрыгожанні. Частка майстроў авалодала рознымі ме-тадамі апрацоўкі каляровых металаў і займалася ювелірнай справай. З вынаходніцтвам у ІХ-Х стст. ганчарнага кола выпуск глінянага посуду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, выраб скур і футра, апрацоў-ка каменю, дрэва і косці.
З вылучэннем рамяства ў самастойную сферу дзейнасці людзей з’явіліся купцы – пасрэднікі паміж вытворцамі і спажыўцамі рамеснай прадукцыі. Разам з рамеснікамі яны засялялі пасад. З ператварэннем гарадоў у ваенна-адміністрацыйныя цэнтры, другую іх частку склада-лі ўмацаваныя дзяцінцы.
У IX-XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, араб-скім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важ-нае значэнне для развіцця гандлю ў гэта час меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. У раз-глядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.
Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўс-таляванне раннефеадальных адносін, узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў, фарміраванне асноўных класаў феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм феадаль-най эксплуатацыі, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.
5. Грамадскі лад славян у VIІ-VIII стст. уяўляў сабой пераход ад ваеннай дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітыч-най улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета старэйшын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаў-дружыннікаў.
Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адно-сінамі, колькі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувя-зямі. Гэтыя племянныя супольнасці і іх землі ўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяржавы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». Паводле «Аповесці мінулых гадоў" у сярэдзіне ІХ ст. іх мелі паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане з цэнтрамі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Смаленску, Тураве і інш.
Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з ва-ражскім племенем «русь», якое, было запрошана славенамі, крывіча-мі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведамляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з конунгам Рурыкам і яго братамі. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднанне Падняпроўя і Паволхаўя. Гэта адбы-лося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кіеў у сталіцу ўсёй дзяржавы.
Такім чынам Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, затым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, далейшая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей. Таму ж спрыялі рэформы кіравання аб’яднанымі землямі. З канца Х ст. па волі Ўладзіміра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.
6. На мяжы VIII-IX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. З летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Сма-ленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. Вядомы факт, калі ў 980 г. зняважаны адмовай кня-зёўны Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, гвалтам узяў Рагнеду ў жонкі, даўшы ёй новае імя Гарыслава. За спробу забой-ства мужа яна разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча, пазней названае Ізяслаўлем.
Ёсць меркаванне, што князь саслаў яе, каб ажанiцца з Ганнай, сяс-трой вiзантыйскага iмператара. Да гэтага ж часу наспела яшчэ адна важная падзея ў жыццi зямель, падпарадкаваных Кiеву. Маецца на ўвазе рашэнне Уладзiмiра, у недалёкiм мiнулым шчырага прыхiльнiка язычнiцтва, звярнуць сваiх падданых у хрысцiянскую веру, што i пача-лося ў 988 г. У Заслаўi таксама хрысцiлi жыхароў і Гарыслава пасля хрышчэння набыла iмя Анастасiя, была пастрыжана ў манахiнi i да канца сваiх дзён (1000) заставалася ў манастыры.
З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізя-слава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Пер-шы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалеж-ную ад Кiева палiтыку. У 1021 г. ён здзейснiў паход на Ноўгарад, дзе княжыў яго дзядзька Яраслаў. Апошнi не iмкнуўся да абвастрэння ад-носiн з пляменнiкам. Мала таго, з яго рук Полацкае княства атрымала гарады Вiцебск i Усвят, дзе быў усталяваны кантроль над заходне-дзвінскім участкам шляху «з варагаў у грэкі». У далейшым памiж кня-ствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і сла-вянскай супольнасці быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полацкага князя. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу су-праць лiтвы Брачыслаў памёр.
Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (1044-1101) або Ўсяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў са-мастойную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгара-дам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. Свае мэты падмацоўваў ваеннай справай: у 1065 г. спрабаваў захапiць Пскоў, а ў 1066 г. здзейснiў пераможны паход на Ноўгарад, захапiўшы багатыя трафеi, у тым лiку званы i храмавыя каштоўнасцi. Захоп яго войскамi Навагародка ў 1067 г. выклiкаў аб’яднаны паход трох cыноў Яраслава Мудрага на Полацкае княства. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў раз-бураны Менск. Генеральная бітва паміж войскамі Яраславічаў і Уся-слава адбылася 10 cакавiка на рацэ Нямізе.
Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпе-ня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Уся-слава разам з сынамi і пасадзiлi у кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеў-скi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г. супраць яго вы-бухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем кiеўскiм быў абраны вызвалены з астрога Ўсяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая ім барацьба за вяртанне ўлас-нага трону паспяхова скончылася толькi у 1071 г. У далейшым Усяславу тройчы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Ў. Манамаха. У далейшым полацкi князь не выяўляў варожасцi Кiеву.
Варта адзначыць, што i Кiеў ужо не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 князёў Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiў права кожнага на самастойнае кiра-ванне, што фактычна прывяло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi удзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драбнення: у 1101 г. пас-ля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi.
Сам стольны трон некаторы час узначальваў Барыс. У 1102 г. вая-ваў з яцвягамi. Iмкнуўся паслабiць моц свайго брата Глеба, таму ў 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў ча-совыя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вост-рых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Ула-дзіміра Манамаха, але парушыў клятву і напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і па-садзiў у той самы поруб, у якiм той калicцi сядзеў з бацькам – Усясла-вам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў.
У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Усту-паючы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавяз-кі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча запрашала новага князя.
Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалеж-ную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, то кiеўляне накiра- валi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёў-Усяславiчаў полацкай дынастыi разам з блiз-кiмi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнулася толькi 2, з якiх Ва-сiль-Рагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз веча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя мiн-скага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавi-ча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i iзноў запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла пера-могi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося.
Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полацкай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнгарэсаў. У 1180 г. у па-ходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады Полацкая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкска-га i Кукенойскага княстваў.
Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраў-нік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля зна-ходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.