ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3266
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыя-лізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.
У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэва-люцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патра-бавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». Так, высо-кую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка «Другі з’езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад белапалякаў», а таксама карціна Ак-сельрода «Начальнік палітаддзела МТС».
У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Бела-русі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў за-сталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэн-нем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.
З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўлас-ных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўта-номнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргка-мітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб’яднаннях, тут таксама знаходзіліся «ворагі народа», «двурушнікі» і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.
Такім чынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, маста-коў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур з’яўлялася вы-караненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насель-ніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.
Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная твор-часць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахо-плены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праб-лематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.
4. Усталяваная бальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала знішчэнне варожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку – царквы і рэлігіі. У аснове такой палітыкі знаходзілася ле-вацкае ўяўленне аб царкве як контррэвалюцыйнай сіле і рэлігіі як «опіуму для народа». Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчы задач са-цыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апа-рату і здзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках – эканаміч-ным, агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.
У мэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці з дэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», яшчэ раз пацвердзіўшы пераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе» парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш. пераста-лі быць аб’ектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.
Пад час масавага голаду у Паволжжы і іншых паўднёвых раёнах краіны 23 лютага 1922 г. ЦВК РСФСР у мэтах набыцця за мяжой хле-ба галадаючым і насення для засеву палёў ЦВК прыняў пастанову аб канфіскацыі часткі царкоўных рэчаў. У выніку было канфіскавана 33 пуды 32 фунты золата, 23 997 пудоў 23 фунты срэбра, 35 670 штук брыльянтаў і іншых каштоўнасцяў. У БССР гэту працу ўзначаліла ка-місія на чале з А. Чарвяковым, якая перадала ў фонд дапамогі галада-ючым больш за 30 пудоў срэбра, каля 100 грамаў золата, 45 брыль-янтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш.
У 1920-х для патрэб памяшканняў пад школы для ліквідацыі не-пісьменнасці адбывалася рэквізіцыя памяшканняў сінагог. Акрамя та-го, сінагогі пераабсталўваліся пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музеі. Будынак мінскай харальнай сінагогі быў аддадзены пад тэатр. Яшчэ больш массавай з’явай стала перадача ў 1930-я гг. хрысціянскіх храмаў пад зернесховішчы, майстэрні, архівы і інш.
Пачатак агітацыйна-прапагандысцкай кампаніі супраць царквы і рэлігіі быў пакладзены пастановай ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны каміса-рыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў – хедэ-раў і іешываў. Тым самым ствараліся перадумовы для прыпынення рэ-лігійнага ўздзеяння на маладое пакаленне і адначасова – для атэістыч-най прапаганды, аб чым, у прыватнасці, сведчыў дэкрэт СНК ад 23 студзеня 1918 г. «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасці з якім Расія пераўтваралася ў свецкую краіну.
Паводле пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе», многія ракі з па-рэшткамі былі публічна ўскрыты, каб прадэманстраваць хлусню свя-тароў аб «нятленнасці святых».
На Беларусі пачатак антырэлігійнай агітацыі і прапаганды знай-шоў увасабленне ў дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма і сіна-гогі. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур («Судны дзень»), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх арганізацый (Яўрэй-ская секцыя РКП(б), Камбунд, Югендбунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозун-гам «Далоў равінаў і папоў».
На пачатку 1920-х гг. намаганнямі моладзі стала ўкараняцца так званая «чырвоная абраднасць». Вечарам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся «камсамольскія каляды» – тэатралізаванае шэсце, якое мусі-ла сімвалізаваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць «чырвоныя вяселлі», а замест хрэсьбін – «акцябрыны». Так, у 1925 г. у БССР адбывалася каля 300 «акцябрын» і 80 «чырвоных вяселляў штомесяц». У яўрэйскі по-быт стала ўкраняцца «чырвонае абразанне».
Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала газета «Безбожник», якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі Е. Яраслаўскі. У 1925 г. ён узначаліў усесаюзнае таварыства – «Саюз бязбожнікаў». Першапачаткова вынікі дзейнасці гэтай грамад-скай арганізацыі былі слабымі. Сітуацыя памянялася, калі задачы са-цыялістычнага будаўніцтва запатрабавалі актывізацыі атэістычнай прапаганды. З гэтай нагоды ІІ з’езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся 11–15 чэрвеня 1929 года ў Маскве перайменаваў сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызначыў яго лозунг: "Барацьба з рэлігіяй – гэта барацьба за сацыялізм".
Праз год, у 1930 г. колькасць членаў саюза вырасла з 465 тыс. да 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі «Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР» дасягнула 2 млн. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3 000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў.
Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., паставіла на мэце: да 1934-1935 гг. – усё насель-ніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіць антырэлігійнай прапаган-дай; да 1935-1936 гг. – ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы, да 1936-1937 г. канчаткова выдаліць рэлігію з ужытку людзей.
Аператыўна-адміністрацыйны напрамак антырэлігійнай палітыкі бальшавікоў аформіўся яшчэ пасля грамадзянскай вайны. Як паказаў вопыт, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася на сілу зброі, таму восенню 1922 г. у сістэме ЦК РКП(б) была створана Анты-рэлігійная камісія. Асноўным яе прызначэннем з’яўлялася арганіза-цыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уп-лыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (апе-ратыўная работа, вышук, вярбоўка, арышты і г.д.) ускладалася на – начальніка аддзела ДПУ СССР Я. Тучкова, а агульнае кіраўніцтва – на Е. Яраслаўскага. У працы брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта.
Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады аб маральным здароўі людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў. На справе ўжо першыя вынікі працы Антырэлігійнай камісіі адбіліся на дэстабілізацыі ўнутрацаркоўнага жыцця РПЦ. Так, работнікі ДПУ падтрымалі групу ініцыятараў так званага «абнаўлення Царквы», якія не прызнавалі ўлады Патрыярха і дамагліся яго ізаляцыі ў Данскім манастыры, што прывяло да расколу ў РПЦ. Да канца 1922 г. абнаўленцам належала ўжо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. 29 красавіка 1923 г. царкоўная ўлада перайшла да створанага абнаўленцамі Свяшчэннага Сінода.
Карыстаючыся расколам, мітрапаліт Мінскі і Тураўскі Мельхісэ-дэк у ліпені 1922 г. дамогся ўтварэння аўтаномнай Беларускай права-слаўнай царквы (БПЦ). На 1 чэрвеня 1927 г., у БССР налічвалася 1 110 праваслаўных прыходаў, з якіх 300 лічыліся абнаўленчымі, а ўсе ас-татнія – «ціханаўскімі». З ведама ДПУ ў жніўні 1927 г. у Мінску ад-быўся з’езд дэлегатаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку старааб-радцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў: 411 прыходаў ціханаўцаў, 344 – аўтакефалістаў і 305 – абнаўленцаў
З умацаваннем у 1927 г. улады намесніка памерлага патрыярха – мітрапаліта Маскоўскага Сергія і падпарадкаванага яму Патрыяршага Сіноду стратэгічны план УКП(б) дасягнуў сваёй мэты: адзінай РПЦ ужо не існавала. Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную знач-насць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У нейкіх рэ-формах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі раз-віццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены.
Рэпрэсіі бальшавіцкай партыі супраць свяшчэннаслужыцеляў бы-лі абумоўлены перакананнем яе лідэраў у безумоўнай варожасці Са-вецкай уладзе. Так, у 1920-я гады ў БССР было асуджана 75 служыцеляў іўдзейскага культу. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асу-джаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. З пачаткам калектыві-зацыі пачаліся рэпрэсіі супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі. У выніку, да лета 1930 г. у СССР было расстра-ляна 560 і пазбаўлена волі 22 289 чал. У БССР – адпаведна – 25 і 68. У лютым – сакавіку 1933 г. у рэчышчы масіраванай барацьбы органаў АДПУ-НКУС супраць «ворагаў народа» у БССР была «выкрыта» контррэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал.
Вынікам наступнай аперацыі стала «раскрыццё» у ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал.) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы». Па прыгавору «тройкі» 1 лістапада былі рас-страляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 «кіраўнікоў» арганізацыі, а астатнія – асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сака-віку 1938 г. былі арыштаваны члены «шпіёнска-паўстанцкай арганіза-цыі», якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з’яўляўся – «польскі шпіён» мітрапаліт Мінскі Пётр.
Відавочна, што «польскі след» у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. вы-крылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўз-начальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як свята-роў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення.
Характэрна, што ў сярэдзіне 1930–х гг. прапагандысцкія метады барацьбы супраць рэлігіі і іх носьбітаў цалкам саступілі месца гвал-тоўным. Так, у 1936 г. «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў і іншых служыцеляў культаў былі вынішчаны.