ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3270
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які пра-ходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пы-танні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.
У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпу-таты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чацвертая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.
Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савец-кіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Бе-ларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чы-нам факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.
Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.
4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей – Баранавіцкай, Бела-стоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.
Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 ларкоў.
Рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб’яднац-ца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.
Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўплыву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.
У мэтах ліквідацыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.
Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.
Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.
Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 – замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.
Лекцыя 17. УДЗЕЛ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ І МІЖНАРОДНЫМ ЖЫЦЦІ
ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ
Пытанні
1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацый-нага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў.
3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і пад-польнай барацьбы.
4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для бела-рускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.
6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.
7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх гра-мадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.
1. Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вядомую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заход-ніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Вен-грыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій.
Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павін-ны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была за-няць не больш 10 тыдняў.
22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імк-ненне А. Гітлера да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуні-стаў, камісараў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; ператварэння ў рабоў астатняга насельніцтва.
Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.
Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла за-дача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на «Беластоцкім высту-пе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі разме-шчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсут-насці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў на-ступленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранаві-чы – Мінск з мэтай акружэння савецкіх войск.
Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак «лініі Молатава». Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.
Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўры-лаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў.Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.».
Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі 2-га паветранага флота на чале з фельдмаршалам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было знішчана 738 нашых самалётаў, з якіх 528 – на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удало-ся падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збілі 143 ва-рожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Кокараў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жаданнем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Радашковічамі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які накіраваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі.
Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эшалон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на адлегласці 15-40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку праціўніку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Кобрын. Вечарам, 22 чэрвеня Стаўка Галоўнага камандавання, не ва-лодаючы паўнатой інфармацыі, аддала загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. Толькі 25 чэр-веня Стаўка загадала генералу Дз. Паўлаву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на «лінію Сталіна», але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне танкавых армій генералаў Гота і Гудэрыяна.
25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чырвонаармейцы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бранебойных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю («кактэйль Молатава») здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. жывой сілы, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў.
30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады камандуючага фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу іншых генералаў фронта ў «баязліўстве», «развале кіравання войскамі» і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны.