Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3275

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

У новы склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій пад агуль-ным камандаваннем генерала А. Яроменкі, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча. Адзінае, што было маг­чы­ма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бя­рэ­зі­ну.

З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Ці­ма­шэн­ка. Пры ім быў завершана першы этап стратэгічнай аба­рон­чай аперацыі на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без вес­т­кі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, не менш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў.

Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзеннем у дзеянне дру-гога эшалона абароны. Але менавіта тут, на Беларусі ку­ва­лі­ся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзе­лам 1 500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Ор­шы ўступіла ў бой першая ба­та­рэя рэактыўных мінамётаў – БМ-13 пад камандаван-нем капітана І. Флёрава.

Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чыр­во­на­ар­мей­цы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-ты­сяч­ны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Ма­ро­за­вым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі пе­рат­во­ра­ны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад 17 ліпеня, гітлераўцы захапілі яго толькі на дзесяты дзень, страціўшы каля 30 тыс. салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі.

Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала ка­ман­да­ван­не 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-й танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі бай­ца­мі абарону горада трымалі 6 700 апалчэнцаў. Толькі коштам 80 тыс. забітых салдат, стра­ча­ных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў во-раг здолеў захапіць горад. Да верасня 1941 г. група «Цэнтр» акупіра-вала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву. У выніку баявых дзеянняў з 22 чэр-веня і па снежань 1941 г. Чыр­во­ная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым то­ль­кі палоннымі 3 725 тыс.

Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў лет­ня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у манія-кальнай самаўпэўненасці І. Сталіна, яго залішняй даверлівасці А. Гіт-леру і спадзяванні на непарушнасць пакту аб ненападзе, ігнараванні разведдадзеных адносна часу нападу гітлераўцаў на СССР і стра-тэ-гічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за ін­с­пі­ры­ра­ва­ных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў.


У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім хо­дам яго мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай пад­рых­тоў­кі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад ад­нос­на мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзей­с­ніць рап-тоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чыр­во­най Ар-міі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта са­вец­кім каман-даваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмо­вах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ва­е­на­на­ча­ль­нік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, аба­рон­ца­мі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да па-дзей, далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна іс­тот­на адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін ня­мец­кія генералы паведамлялі аб «фанатызме» рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стой­касць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі маг­чы­масць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу краіны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана «Барбароса». Пэўную станоўчую ролю ў тым адыг­ра­лі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, гру­па армій «Цэнтр» страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. сал­дат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала ба­я­выя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў не-пазбежную яе пе­ра­мо­гу.

2. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» За-ходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насель-ніцтва тра­пі­ла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сіс-тэму па­лі­тыч­ных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скі­ра­ва­ных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамад-скага ладу, за­хоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-выз­ва­лен­чай барацьбы, фізічнае знішчэнне ка­му­ніс­таў і яўрэ-яў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку на­се­ль­ніц­т­ва і г. д.

Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў ад­мыс­ло­вай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст- рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розен-берг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яў­ля­лі­ся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйска-га насельніцтва прызначаліся ай­н­зац­г­ру­пы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жан-дармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі да­ся­га­ла 160 тыс.


У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў суп­ра­ціў­лен­ня. Захопленыя са збро­яй у руках чырвонаармейцы, а так-сама палітработнікі, камуністы і яў­рэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ва­ен­на­па­лон­ных.

Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, бо­еп­ры­па­сы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фо­та­а­па­ра­ты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма пра-пускоў і «ка­мен­дан­ц­кая гадзіна». За замах на жыц­цё германскага сал-дата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50-100 мір­ных жыхароў. Каб тэ-рарызаваць насельніцтва, асобных па­ру­ша­ль­ні­каў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам.

БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР пераста-ла існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украі-на». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i усходнія раё­ны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню ар­мей­с­ка­га тылу групы «Цэнтр».

У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая част-ка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацый-ным органам улады з’яўляўся генеральны ка­мі­са­ры­ят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруго-выя, га­рад­с­кія, раённыя камісарыяты. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 ве-расня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай ад­мі­ніс­т­ра­цыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэ­сур­саў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вай­ны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сы­ра­ві­на) і куль-турныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці аб­вяш­ча­лі­ся дзяржаў-най уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію.

Пасля за­га­ду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага на­се­ль­ніц­т­ва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысло-вых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўма­ца­ван­ню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у га­ра­жах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На баб­руй­с­кім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бы­ры­саў­с­кай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швей­най фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог раз-лічваць на прадуктовую картку і за­ра­бо­тную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зня­во­лен­нем у турму або концлагер.


У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае на­се­ль­ніц­т­ва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі ле­су ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Гер­ма­нію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так зва­ных «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя пастаўкі рэйху, аку-панты спрабавалі здзейсніць «Новы па­ра­дак землекарыстання» і ін-шыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Та­му асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фу­ра­жу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90 % cтанкоў, 96 % энергетыч-ных ма­гут­нас­цей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтама-біляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дроб-най жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiла­ма­тэ­ры­я­лаў.

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэў­ны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шы­ро­ка абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыда-бальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiк­в­i­да­цыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяр­жаў­насцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сва­ёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж бе­ла­ру­са­мі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 ве­рас­ня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэ-тай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва аку­пан­та­мі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кі­не­ма­тог­раф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі гер­ман­с­кай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на ка­рысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсе­нал гвал-тоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што раз­мяш­чаў­ся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх сал­дат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца ме­ма­ры­ял у Масюкоўшчыне.


Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асаб­лі­ва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае аб­ра­ба­ван­не, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яў­рэ­яў. Ужо летам 1941г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і не­вя­лі­кіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зга­ня­лі­ся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пра­жы­ван­ня – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя за­бой­с­т­вы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць пар­ты­зан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iва-цэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буй­ных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаб­лі­вай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дыр­ле­ван­ге­рам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жы­ха­ра­мі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у ра­ё­не Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем’яў і ад­на­вяс­коў­цаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Гер-манію 2 812 чал. У 1943-1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Бе-ларусі аку­пан­ты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Бела-русі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі ра­зоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі за­ва­ёў­ні­ка­мі, з’яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішлі да іх на слу-жбу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі за­ма­ца­ва­ла­ся назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).

Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна не­ад­на­род­ным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апы­ну­лі­ся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вяр­ну­лі­ся на радзіму. Другую групу склалі людзі, якія бы­лі зацятымі вора-гамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або тра­пі­лі пад рэпрэ-сіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схі­лі­лі­ся асобы, якія паддаліся ўздзе­ян­ню іх прапаганды і свядома спры­я­лі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У іх ліку створаная ў кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску Беларуская народная сама-помач (БНС), якая ставіла на мэ­це дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і по­ль­с­ка­га праследавання, а таксама раз-віццё беларускай культуры. Цэнтральны са­вет («цэнтраль») гэтай ар-ганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнкам – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, пад­кан­т­ро­ль­ныя акупантам.