ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 473

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

У 1975 г. Кандрат Крапіва (К.Атраховіч)-“Людзі і дз’ябалы”, “Брама неўмяручасці,” “На вастрыні”,

У 1981 І.Шамякін (“Сэрца на далоні”, “Петраград-Брэст”і інш.), Пятрусь Броўка і Максім Танк.

Такім чынам, развіццё культуры сярэдзіны 50-сярэдзіны 80- гг. было супярэчлівым: былі дасягнуты пэўныя поспехі,ва усім свеце ведалі імёны беларускіх літаратаруў, мастакоў, акцёраў, і ў той жа час– праводзілася празмерная ідэалагізацыя, панаваў класавы падыход, звужалася сфера выкарыстання беларускай мовы.

8. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 80-х гадоў.Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

Пачаўшаяся перабудова, правядзенне палітыкі галоснасці і дэмакратызацыі аказалі значнае і складанае ўздзеянне на культурнае жыццё Беларусі. З аднаго боку, ідэалагічны кантроль і забарона з боку партыйных і савецкіх органаў знешне адышлі ў мінулае. З’явілася магчымасць больш свабоднага развіцця творчасці асобнага чалавека.

Але, з другога боку, культурнае развіццё рэспублікі было пазбаўлена арыенціраў і фінансавай падтрымкі ў неабходных памерах з боку дзяржавы. Хутка сталі назірацца неггатыўныя з’явы ў культурным жыцці. На пэўны час былі страчаны грамадска значныя арыентыры, грамадскасць дрэнна ўяўляла, якое грамадства і якія каштоўнасці прыходзяць на змену старым. Культурная прастора пераўтварылася ў арэну палітычнай барацьбы.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запат-рабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ, пераход школ на 12-гадовае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў– гімназіі, ліцэі, каледжы. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Пастаноўка ў 1995 г. балета "Страсці" ("Рагнеда") А. Мдзівані і В. Елізар'ева – атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэс-публікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Мірскі замак уключаны ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны.


3 1994 г. пачала дзейнічаць «Праграма дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры» на 1994–1996 гг. Асаблівасцю гэтага часу стала імклівае павелічэнне колькасці грамадскіх арганізацый гістарычнай, этнаграфічнай, краязнаўчай накіраванасці.

Змены ў грамадстве адбіліся і на працэсах у літаратуры, мастацтве, тэатральным жыцці. Знікла шматгадовая ізаля-цыя ад культурных працэсаў у свеце. Аднак перыяд «свабоды» даволі складана перажываўся творчай інтэлігенцыяй. Разам з ідэалагічным дыктатам у мінулае адышла практыка дзяржаў-най падтрымкі інтэлігенцыі. Замест рэгуліруючага ўздзеян-

ня «зверху» каштоўнасць твораў сталі вызначаць культурныя патрэбы і густ «нізоў», што спрыяла небываламу росквіту «маса-вай» культуры і адначасова значна ўскладніла працэс стварэн-ня сапраўдных мастацкіх твораў і іх шлях да чытача і гледача. Сучаснае мастацтва і культура пераарыентаваліся на відовІшч-насць і імкліва камерцыялізаваліся.

Кіраўніцтва рэспублікі, хоць і не заўсёды своечасова, ім-кнулася рэагаваць і трымаць пад кантролем працэсы, што адбываліся ў беларускай культуры. Асноўныя напрамкі куль-турнай палітыкі Рэспублікі Беларусь знайшлі адлюстраванне ў адпаведных законах — аб культуры, аб бібліятэчнай справе, аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры, аб свя-тах і інш. У першай палове 1990-х гг. рэалізоўваліся доўгатэрміновыя дзяржаўныя праграмы — «Родная мова», «Памяць», «Спадчына», «Вольны час». 3 1994 г. пачала дзейнічаць «Праграма дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры» на 1994—1996 гг. Асаблівасцю гэтага часу стала імклівае павелічэнне колькасці грамадскіх арганізацый гістарычнай, этнаграфічнай, краязнаўчай накіраванасці.

Значныя працэсы адбываліся ў літаратуры постсавецкіх рэспублік, галоўнымі з якіх сталі адыход ад метаду сацыяліс-тычнага рэалізму, вяртанне ў рэчышча нацыянальнай літа-ратуры раней забароненых матываў, імёнаў, твораў. У другой палове 1980—1990-я гг. пісьменнікаў цікавіла праблема пошуку выйсця з нацыянальна-духоўнай абмежаванасці, пераадо-лення спадчыны савецкага рэжыму. У беларускай літаратуры гэта характэрна для твораў В. Быкава, Я. Брыля, Н. Гілевіча, іншых. Тэма мінулага пераважала ў творчасці У Арлова, Л. Дайнекі, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі.

Ва ўсіх постсавецкіх рэспубліках у новы час з'явілася шмат мемуараў, літаратурных твораў, прысвечаных тэме рэпрэсій і культу асобы. Гэтай праблеме прысвяцілі свае творы В. Быкаў, Г. Далідовіч, А. Кудравец і інш. Беларускія літаратары не маглі застацца ў баку і ад асэнсавання такой трагічнай для Беларусі падзеі як Чарнобыльская трагедыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС, лёс людзей у забруджаных раёнах і перасяленцаў на новым мес-цы жыхарства знайшлі адлюстраванне ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі.


Са знікненнем савецкага ідэалагічнага дыктату чытач змог пазнаёміцца з творамі літаратараў, якія былі рэпрэсіраваны ці

працавалі ў эміграцыі. У першую чаргу гэта датычыцца твораў М. Зарэцкага, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, ф. Аляхновіча, М. Сяднёва, Н. Арсенневай, X. Ільяшэвіча, Ю- Віцьбіча і іншых.

Карэнныя змены адбыліся ў беларускім тэатры. Разам з шырокавядомымі калектывамі, у Беларусі з'явіліся новыя тэатры, студыі, лабараторыі, рэпертуар якіх узбагаціўся за кошт сусветна вядомых твораў і п'ес. У 1993 г. у Беларусі налічвалася 23 тэатры супраць 17 у 1985 г.

Традьшыйным стала правядзенне музычных фестываляў, такіх як «Музычнае Палессе», «Фестываль беларускай песні і паэзіі» ў Маладзечна, міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску і іншых. 3 цягам часу многія з іх набылі сусветную вядомасць, паспрыялі павышэнню прэстыжу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Гаворачы пра культурнае жыццё Беларусі ў канцы 1980-х — першай палове 1990-х гг., трэба адзначыць наяўнасць вялікіх цяжкасцей, з якімі сутыкнуліся бібліятэкі, клубы, музеі, тэат-ры, грамадскія культурныя арганізацыі рэспублікі ў сувязі з палітычным і эканамічным крызісам. Ужо ў апошнія гады існавання СССР культура апынулася ў складаным становіш-чы, прычынай якога стала скарачэнне бюджэтнага фінан-саваня, агульнае змяншэнне ўвагі і цікавасці грамадства да культурнага жыцця. Такая сітуацыя захоўвалася яшчэ доўгі час пасля распаду Савецкага Саюза і набыцця рэспублікамі незалежнасці. Толькі з другой паловы 1990-х гг. пачаўся выхад культуры з крызісу, падставай для чаго не ў апошнюю чар-гу стала паляпшэнне эканамічнага становішча ў рэспубліцы, актыўная падтрымка дзяржавай прыярытэтных напрамкаў і культурнага жыцця Беларусі.

Беларускія літаратары не маглі застацца ў баку і ад асэнсавання такой трагічнай для Беларусі падзеі як Чарнобыльская трагедыя. Наступствы аварыі на ЧАЭС, лёс людзей у забруджаных раёнах і перасяленцаў на новым мес-цы жыхарства знайшлі адлюстраванне ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі. у новы час з'явілася шмат мемуараў, літаратурных твораў, прысвечаных тэме рэпрэсій і культу асобы. Гэтай праблеме прысвяцілі свае творы В. Быкаў, Г. Далідовіч, А. Кудравец і інш.

Карэнныя змены адбыліся ў беларускім тэатры. Разам з шырокавядомымі калектывамі, у Беларусі з'явіліся новыя тэатры, студыі, лабараторыі, рэпертуар якіх узбагаціўся за кошт сусветна вядомых твораў і п'ес. У 1993 г. у Беларусі налічвалася 23 тэатры супраць 17 у 1985 г.


Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў, такіх як «Музычнае Палессе», «Фестываль беларускай песні і паэзіі» ў Маладзечна, міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску і іншых. 3 цягам часу многія з іх набылі сусветную вядомасць, паспрыялі павышэнню прэстыжу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Літаратура

  1. Грудзінскі М., Шчур А. Хрысціянства і Рэформацыя на Беларусі // БГЧ. – 1997. - №1.

  2. Башкоў А. Індывідуальныя рэчы хрысціянскага культу ў эпоху сярэдневякоўя.–БГЧ.–2005.–№5

  3. Іванова Л. Рэфармацыйны рух на Беларусі (др. палова ХУ1 – першая палова ХУП стст.) // БГЧ. – 1997. - № 2.

  4. Дэкаратыўна-пракладное мастацтва Беларусі ў ХІІ–ХУІІ стст.–Мн.,1984.

  5. Кушняровіч А. Мураванае культавае дойлідства Беларусі Х1 ст. -- БГЧ. – 1997. - № 1.

  6. Літаратура і мастацтва Беларусі: Энцыклапедыя. .- Т. 1- 5. –1984 – 1987.

  7. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцклапедычны даведнік.–Мн., 1995.

  8. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т.–Т.1.–Мн., 1987.

  9. Дзярновіч А. Міжнародная канферэнцыя, прысвечанная Статуту ВКЛ 1529 г. //БГЧ.–2005. –№ 4.

  10. Конон В.М. От Ренесанса к классицизму: Становление эстетической мысли Белоруссии в ХV–ХVІІІ вв. –Мн.,1978.

  11. Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. –Мн.,1989.

  12. Кушнярэвіч А. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураваннага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ//БГЧ.–2005. –№12.