ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 455
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХШ-ХУі стст. складала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасці з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай і насіла іерархічны характар. Вярхоўным уласнікам зямлі, яе распарадчыкам быў вялікі князь, існавалі дзве формы феадальнай уласнасці на зямлю -умоўная (памесная) і безумоўная (вотчынная), або абмежа-ваная і неабмежаваная.
Побач з вялікакняжацкім даменам (у канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыі ВКЛ) існавала вялікая колькасць незалежных маёнткаў. Вялікі князь захоўваў у адносінах да іх толькі права вярхоўнага правіцеля дзяржа-вы. іх уладальнікі распараджаліся сваімі землямі самастой-на, раздавалі іх сваім слугам. Гэта былі ў асноўным уладанні нашчадкаў былых удзельных князёў. За імі было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многія з іх потым папоўнілі свае валоданні за кошт "падарункаў" вялікіх князёў. Аднолькавымі правамі з уладаннямі былых удзельных князёў карысталіся землі, якія належалі епіскапскім кафед рам, цэрквам і манастырам.
Зямельная маёмасць сярэдніх і дробных феадалаў знаходзілася ў залежнасці ад вялікага князя і насіла перша-пачаткова ўмоўны і абмежаваны характар. Князь рэгуляваў іх уладанні ў сваіх ваенна-палітычных і фінансавых мэтах. Сваімі памесцямі гэта катэгорыя феадалаў валодала толькі пры ўмове службы вярхоўнаму ўласніку зямлі - вялікаму князю. Памесце адбіралася ад уладальніка, калі ён не з'яў-ляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становішча не задавальняла феадалаў. Яны вялі барацьбу за перадачу ім зямлі ў безумоўнае валоданне. Першымі такога права дамагліся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалі такі прывілей толькі ў 1432 г. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго насельніцтва).
Феадал-землеўласнік не мог абысціся без сялян. Зямлю трэба было' апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалі яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасці на зямлю, яны атрымлівалі яе з рук феадала, але не ва ўлас-насць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсё-ды, пры любых умовах павінен быў несці на карысць уласніка розныя павіннасці. Тэта і вызначыла розныя фор мы залежнасці сялянства. Яны складваліся ў працэсе эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі.
Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчын-нае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець на сваей зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.
Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні ся лянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўва-ліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласні-цкія землі. Наступным этапам быў Судзебнік 1468 г. У ім у якасці юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлі ўводзіўся прынцып земскай даўнасці, ці стара-жыльства - правіла, паводле якога пражыванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго ці больш пакаленняў рабі-ла іх "непахожымі", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцігадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля яго, калі скончацца ўсе сельскагаспа-дарчыя работы. Статут устанавіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажылое", памер якога вызначаў-ся ў 5 коп літоўскіх грошаў. Гэта вельмі вялікая на той час сума - за 1 капу літоўскіх грошаў можна было купіць чатыры каровы.
У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, маці караля, якая ажыццявіла гэтую рэформу ў сваіх уладаннях (Кобрынская і Пінская эканоміі) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспада-рання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы XV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага болыныя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.
Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзін-ку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкла-дання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера". Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор (фальварак). Памеры фальваркаў былі рознымі - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлі і больш. Сялянскі надзел складала валока памерам у 33 маргі (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калі яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася ад-паведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокі былі розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лічыліся адной падатковай адзінкай. Моцныя сялянскія гаспадаркі бралі і па дзве валокі, малыя - палову, 1/3 валокі - тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннасцяў. На адну валоку фальварковай зямлі наразалася сем сялянскіх валок. Акра-мя падворнага надзелу, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, лясы, азёры.
Паселеныя на новых надзелах сяляне дзяліліся на два разрады - людзей "цяглых" і "асадных". Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. іх асноўнай павіннасцю была паншнына - два дні ў тыдзень з валокі. Акрамя таго, яны выконвалі вялікі аб'ём іншых павіннасцяў: 4 дні талок у год, плацілі ваенныя падаткі - сярэбшчыну і пагалоўшчы-ну, жарнавое і інш.
Астатніх сялян вялікі князь сяліў на "асадзе". Асадныя сяляне павінны былі плаціць у год, у залежнасці ад якасці зямлі, ад 66 да 106 грошаў. Усе астатнія павіннасці яны вы конвалі у такіх самых памерах, як і цяглыя, г. зн. плаціць чынш, даваць авёс, сена, гусей, яйкі і г. д.
У выніку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялікім кня-стве Літоўскім з'явілася яшчэ адна катэгорыя сялян -"агароднікі". Яны надзяляліся невялікімі ўчасткамі зямлі па 3, 6, 9 і болыи маргоў у залежнасці ад складу сям'і і наяўнасці свабоднай зямлі. 3 надзелу памерам у 3 маргі яго ўладальнік павінен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчыны ў тыдзень пешшу. 3 болыпага надзелу павіннасці прапарцыянальна павялічваліся.
Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькі ў вялікакняжацкіх памесцях і толькі ў заходніх ваяводствах. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах яна не праводзілася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былі горшыя ўмовы для развіцця збожжавай гаспадаркі: балоцістыя і пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскіх портаў і інш. Не спрыялі і знешнепалітычныя абставіны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаў-нымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. 3 той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.
Рэформа распаўсюдзілася і на феадальныя ўладанні ў заходніх паветах ВКЛ. Яе галоўным вынікам было на-вядзенне парадку ў аграрных адносінах, умацаванне буй ной прыватнай уласнасці на зямлю. ВКЛ зраўнялася ў гэтай справе з перадавымі краінамі Заходняй Еўропы.
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
У XVIIст. фалькаркава-паншчынная сістэма распаўсюдзілася на захадзе Беларусі, а на усходзе ў XVIIІст. пашырэнне паншчыны з 6-8 дзен да 8-12 дзен мужчынскіх і жаночых з цяглай валокі.
Асноўныя галіны вытворчасці вотчынных прадпрыемстваў:
Лясныя промыслы (дрэваапрпцоўка, вытворчасць попелу і паташу, смалакурні);
Рудні (здабыча і выплаўка жалеза);
Маслабойні;
Паперні (выраб паперы);
Вінакурэнне.
“Права прапінацыі” – манапольнае права на выраб і продаж гарэлкі насельніцтву падуладнаму пэўнаму феадалу.
З’яўляюцца мануфактуры ў 10-30-я гг. XVIIІ ст. – на Беларусі буйнейшымі былі Урэцкая (старэйшая –заснавана ў 1635г. ) і Налібоцкая шкляныя “фабрыкі”князёў Радзівілаў, жалезаапрацоучы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета, заснаваны ў 1780г.), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка, у Свержані фарфоравая мануфактура і Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў Радзівілаў (персіярня). У другой палове XVIIІст. мануфактурная вытворчасць стала масавай. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. на Беларусі працавала больш за 250 падобных прадпрыемстваў (без вінакурных і піваварных). Комплекс мануфактур (17) быў створаны падскарбіем ВКЛ Антоніем Тызенгаўзам у Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскай эканоміях: суконная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў і інш. На гродзенскіх прадпрыемствах працавала каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых з ліку прыгонных сялян, але былі яшчэ і часовыя.
Да сяр. XVIIІст. большасць гарадоў і мястэчак знаходзіліся ў заняпадзе. У канцы XVIIІст.налічвалася 39 гарадоў і больш 350 мястэчак з насельніцтвам прыкладна 250 тыс. чал. ці 11 % насельніцтва Беларусі.
Буйнейшы штогогадовы кірмаш быў ў Зельве, вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы, любавічах, Астрыне, Свіслачы. Кірмашы адрозніваліся спецыялізацыяй. Існавалі штодзенныя таргі. У канцы XVIIІст. было 15 прыватнаўласніцкіх гаралоў і пераважная большасць мястэчак. Па колькасці насельніцтва самым буйным быў Віцебск (12,5 тыс. чал.), 2-гі – Менск (7 тыс.), Полацк 5, 5 тыс чал. У канцы XVIIІст. яўрэі склалі каля 50% усіх мяшчан. У мястэчках –60-90 %. 1764г. створаны ў гарадах шляхецкія па складу камісіі “добрага парадку” для ўпарадкавання гарадской гаспадаркі, скасавання юрыдык, 1776 г. адмена магдэбургскага права для большасці гарадоў. У ВКЛ 11 гарадоў яго захавалі – Бярэсце. Вільня, Ваўкавыск, гародня, Коўна. Ліда, Менск, Мазыр. Наваградак, Пінск, Трокі. Самакіраванне адноўлена ў 1791г.(закон аб волных гарадах у Рэчы Паспалітай), мяшчанам дазволена набываць зямлю, быць абранымі пасламі на Сойм і служыць у дзяржаўных установах, магчымасць набыцця шляхецтва. У 1775г. прыняты закон, які дазваляў шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх вольнасцей.
Галоўныя накірункі знешняга гандлю: Прыбалтыка, Польшча (Гданьск), Расія. На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60-70-х гг.:
1764г. – стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін;
увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку;
адмена прыватных мытных межаў і ўсталяванне генеральнага мытнага тарыфу ў 1764г.
адмена мытні на мяжы Польшчы і ВКЛ у 1775г.
рэформа пошты ў 1764г.
метралагічная рэформа увядзенне ў 1766 г. адзіных мер у ВКЛ вагі, аб'ёму, даўжыні;
1765г. аграрная рэформа Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях
Росту ўнутраных і знешніх гандлёвых сувязяў спрыяла будаўніцтва новых шляхоў зносін. Праз палескія балоты пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Агінскі канал (1765-1783 гг.) злучыў Неман з Прыпяццю, пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала ў 1775г. і Бярэзінскага канала, які злучыў басейны дняпра і Зах. Дзвіны
Літаратура
Трусаў Н. Агульныя тэндэнцыі ў гарадской матэрыяльнай культуры .//Спадчына.–1994.–№ 6.
Бекцінееў Ш.І.Грашовая сістэма Вялікага княства Літоўскага// Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі.– Мн., 1992.
Келер Вольга. Магдэбурскае права. – Спадчына.–1997.–№ 5.
Копысский З.Ю. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХУ1 – первой половине ХУ11 в. – Мн., 1973.
Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХУ1 – ХУ111 ст. – Мн., 1991.
Піруха Г. Грошы Вялікага княства Літоўскага// Спадчына.–2000.–№5-6.
Смолік А., Барыс С. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ (ХУ-ХУІ стст.)//БГЧ.–1996.–№3.
Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (ХУ – ХУ1 в.). – Мн., 1993.
Ткачоў М.А. Замкі і людзі. – Мн., 1991.
Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.
Эканамічная гісторыя Беларусі: .курс лекцый. – Мн., 1997.
Тэма 14. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў час пераходу да індустрыяльнай цывілізацыі.
Асаблівасці сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі.
Эвалюцыя аграрных адносін у Расіі. Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў 1840-50-х гг.
Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
Сталыпінская аграрная рэформа.