ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 474
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
1.Перадумовы ўтварэння ВКЛ і фарміраванне дзяржавы
2.Дынастычная барацьба. Крэўская унія і яе наступствы
3. Княжанне Вітаўта
4. Дзяржаўны лад ВКЛ і органы кіравання
5.Знешнепалітычнае і унутранае становішча ВКЛ (ХУ–першая палова ХУІ стст.)
1. Перадумовы ўтварэння ВКЛ і фарміраванне дзяржавы
1.Знешняя небяспека з поўдня – мангола-татары і з поўначы – крыжакі.
3 розных бакоў няўмольна насоўваліся крыжакі і мангола-татары. Крыжацкая крэпасць Рыга, заснаваная ў вусці Заходняй Дзвіны ў 1201г. стала плацдармам экспансіі на ўсходнеславянскія землі. У 1202г. з’явіўся ордэн Мечаносцаў. Услед за мечаносцамі ў Прыбалтыцы з'явіўся Тэўтонскі ордэн. Тэўтонаў запрасіў мазавецкі князь Конрад, каб з іх дапамогай перамагчы суседзяў - ваяўнічых прусаў. Крыжакі, заваявалі Прусію, мясцовае насельніцтва часткова загінула, часткова перасялілася на тэрыторыю сучаснай Беларусі. 3 Усходу прыйшла іншая бяда: у 1236-1240 гг. татара-мангольскія орды разрабавалі Паўночна-Усходнюю Русь, спалілі Кіеў, пагражалІ Беларусі. Малыя удзельныя княствы былі нездольныя стрымаць агрэсію, таму ўзнікла неабходнасць аб’яднання зямель для ўмацавання абароназдольнасці.
2. Развіцце таварна-грошавых адносін і складвання ўнутранага рынку перашкаджала натуральная гаспадарка ва ўмовах феадальнай раздробленасці.
3. Узвышэнне Наваградскага княства, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу (не зведала нападаў крыжакоў і мангола-татараў ў ХІІІ ст.)развіцце рамяства і гандлю.
Новая дзяржава ўтваралася ў Навагародку, куды ў сярэдзіне XIII ст. перамясціўся з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Беларусі, а першым Вялікмм князем літоўскім стаў Міндоўг. У 1246 г., магчыма, у момант узыходжання на трон у Навагародку Міндоўг прыняў праваслаўе, што было ўмовай яго абрання на пасаду князя навагародскага. У 1248 г. ён аб'яднаў землі верхняга Панямоння вакол Навагародка, што можна прыняць за пачатак ВКЛ. Галоўным праціўнікам дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынскія князі. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю навагародскую. Дзяржаву выратаваў дьшламатычны манеўр Міндоўга – дабіўся падтрымкі Лівонскага ордэна, прыняўшы заходні варыянт хрысціянства. Падзякай Папы Рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і каранацыя Міндоўга ў Навагародку ў 1253 г. каралём Літвы. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Пасля забойства ў 1263 г. Міндоўга старэйшы сын Міндоўга Войшалк заняў, прастол у Навагародак і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".
На пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і агульнадзяржаўную пячатку з выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ.
Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён пашырыў межы і ўплыў сваей дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча Х1-ХП стст. на Крывой (Лысай) гары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", тэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі". Падчас праўлення Гедыміна да Княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд узяў шлюб з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна). Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.
Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ:
Дабравольна-дагаворны;
Шлюбна-дынастычны;
Ваенна-палітычны ўціск
Галоўным ворагам княства быў Тэўтонскі ордэн, асноўным тэатрам вайны з'яўлялася Панямонне. Для абароны княства ад уварванняў крыжакоў Гедымін узвёў крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве. У барацьбе супраць Ордэна Гедымін меў выдатнага памочніка - князя Давыда Гарадзенскага, які быў старастам і каштэлянам у Гародні, ен паспяхова адбівае напады крыжакоў на Наваградак і Гародню, робіць паходы ў 1314г., 1324г.. 1326г. на крыжацкія крэпасці ў Мазовіі, Прусіі і Брандэнбургу .
Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітычнай праграмай аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далека на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Альгерд атрымаў выдатную перамогу над мангола-татарамі, разграміў іх у 1362 г. на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, пры ток Паўднёвага Буга). Практычна ўся паўднёва-заходняя палова зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ. Разам з Кіеўскім княствам у 60-я гады XIV ст. увайшлі ў яго склад і апошнія з беларускіх зямель - Брагінская і Мазыр-ская воласці, падпарадкаваныя Кіеву. Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсходнюю" палітыку. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цвер'ю, замацаваны шлюбам на цвярской княжне Ульяне, і дапамагаў ей у барацьбе з Масквой. У 1368, 1370 і 1372 гг. ён рабіў паходы на Маскву, але падпарадкаваць яе не ўдалося. Мяжа паміж дзяржавамі была тады ўстаноўлена па Мажайск і Каломну.
2. Дынастычная барацьба. Крэўская унія і яе наступствы
Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн. Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загаду пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт. Становішча Ягайлы было нетрывалае. 14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Палітычная гісторыя тагачаснай Еўропы ведала аналогіі падпісанаму ў Крэве пагадненню. Так, у 1397 г. была заключана Кальмарская унія паміж Даніяй, Швецыяй і Нарвегіяй пад вярхоўнай уладай дацкіх каралёў. У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. 3 кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту.
3. Княжанне Вітаўта
У 1392 г. паміж Вітаўтам і Ягайлам было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ, ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў (намеснікаў -ваяводаў) якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы, што дазволіла дасягнуць цэнтралізацыі ўлады і эфектыўнай сістэмы кіраванні. Вітаўт працягнуў збіральніцкую, аб'яднаўчую палітыку сваіх папярэднікаў на ўсходнеславянскіх землях. Ен у 1395 г., авалодаў Смаленскам. Без асаблівых канфліктаў Вітаўт дамогся прызнання сваей улады Ноўгарадам. Пад пратэктарат ВКЛ трапілі таксама Разанскае княства і Пскоў. Каб захаваць выхад да Чорнага мора, Вітаўт замацаваў у складзе сваей дзяржавы паўднёвае Падолле. У гэты час ВКЛ займала найбольшую ў сваей гісторыі тэрыторыю - ад Немана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра, да прычарнаморскіх стэпаў, ад мора і да мора.
Вітаўт выступіў з прапановай стварэння самастойнага Руска-Літоўскага каралеўства. Яго падтрымаў татарскі эмігрант хан Тахтамыш, скінуты з золатаардынскага трона. Князь абяцаў хану дапамогу ў вяртанні ўлады над Залатой Ардой. Той абавязаўся зрабіць Вітаўта гаспадаром усёй Рускай зямлі. Але грандыёзнае паражэнне на Ворскле ў 1399 г. войска ВКЛ, пасланага ў падтрымку Тахтамыша, негатыўна паўплывала на лес дзяржавы: супраць пахіснутай улады Вітаўта ўзбунтаваліся Смаленск і Ноўгарад; давялося санкцыянаваць новую унію з Польшчай.
Віленска-Радамская унія 1401 г. была падпісана князямі і панамі ВКЛ 18 студзеня ў Вільні, у Польшчы– 11 сакавіка у Радаме. Паводле пагаднення абедзве дзяржавы павінны былі дзейнічаць разам супраць знешніх ворагаў, польскія феадалы абавязоўваліся не выбіраць караля без згоды феадалаў ВКЛ ў выпадку смерці Ягайлы, падцвярджаліся правы Вітаўта на самастойнае кіраванне, але таксама прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы, які ў вкце уніі быў названы найвышэйшым князем літоўскім. Унія юрыдычны замацавала саюз раўнапраўных дзяржаў у барацьбе з нямецкай агрэсіяй.
Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога – Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".
Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ болып шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл.
Гарадзельская унія 1413 г (у замку Гарадле на р. Зах.Буг).
1-я грамата выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзелялі 47 феадалаў-каталікоў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае братства.
2-я грамата ( да яе было прывешана 45 пячатак феадалаў ВКЛ) феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сябе князя без парады і згоды польскіх феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Ягайлы не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды вял. кн. Вітаўта і феадалаў Літвы.
У 3-ей грамаце, якая увайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей 1413 г. польскі кароль Ягайла і вял. кн. Вітаўт абяцалі назначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-каталікоў, якія прынялі польскія гербы і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках і тым самым павысіць іх грамадскае становішча да князёў Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў, даваць ільготы касцёлам, кляштарам і іншым каталіцкім установам. К грамаце абвяшчалася аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленнасці і нязменнасці ўлады вял. князя, тым самым захоўвалася самастойнасць ВКЛ.
У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава II Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі католікі маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую Раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей паклаў пачатак адной з самых вострых праблем рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця ВКЛ.
Вітаўт спрабаваў вырашыць канфесійную праблему. У 1415 г. па яго волі ў ВКЛ быў абраны асобны праваслаўны мітрапаліт балгарын Грыгорый Цамблак. У 1418 г. ён ездзіў на Канстанцкі сабор і вёў перагаворы аб заключэнні уніі паміж усходняй і заходняй хрысціянскімі цэрквамі. Вітаўт ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.