ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 472
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Польскія вучоныя разглядалі Беларусь як частку Польшчы. Згодна з ідэалагічнымі пабудовамі польскіх навукоўцаў, беларусы, як і украінцы, з’яўляліся толькі галіной адзінага польскага народа. Найбольш значным прадстаўніком польскага вялікадзяржаўнага напрамку лічыцца Л.Галембоўскі.
Літаратура
Гісторыя Беларусі: У 6 т. – Т. 1. – Мн., 2000.
Гісторыя Беларусі пад рэд. Новіка Я.К. і Марцуля Г.С. .- Т.1. - Мн., 1998.
Лысенко П.Ф. Дреговичи. – Мн., 1992.
Піліпенка М. Старажытныя этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі.//Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн., 2000.
Седов В. Происхождение и ранняя история славян.// Старонкі гісторыі Беларусі.–Мн., 1992.
Фамінова А. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў.//БГЧ.–2002.–№4.
Чарняўскі М. Вытокі.//Беларуская думка.–1991.–№2.
Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі.–Мн., 1985.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.–Т.6. ч.1.–Мн., 2001
Тэма 2-3. ПАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСАЎ
Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
“Вялікае перасялення народаў.” З’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе.
Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.
Фарміраванне беларускага этнасу
Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.
Існуюць розныя версіі аб паходжанні людзей: боская, касмічная, тэорыя эвалюцыйнага развіцця. Аднак, у падручніках звычайна выкарыстоўваецца апошняя–эвалюцыйная тэорыя Дарвіна. .Cярод навукоўцаў няма адзінага погляду і на паходжанне беларусаў. Існуюць розныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў: фінская, балцкая, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая і інш.
Этнічная гісторыя беларусаў падзеляецца на два перыяды:
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі(40 тыс.гадоў да н.э. – 3-2 тыс. да н.э.)..
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі.
Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду (3 – 2 тыс. да н.э. – IV – V cтст. н.э.
Славянскі этап індаеўрапейскага перыяду.
2. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
Першыя людзі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі яшчэ ў часы палеаліту ( неандэрталец або краманьёнец) (эпоха мусцье). (часы сярэдняга або позняга палеаліту). Бердыжская і Юравіцкая стаянкі сведчаць, што ўжо ў тыя часы ўзнікаюць мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый. Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была настолькі вялікай, каб засяліць значную тэрыторыю. Даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі. Сучасная навука дапускае наяўнасць угра-фінаў толькі ў Падзвінні. ІІІ-ІІ тыс. да н.э. з Поўдня і часткова з Захада на тэрыторыю Беларусі сталі распаўсюджвацца новыя плямёны – скатаводаў і землеробаў. Паступова новыя плямёны засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі, Прыбалтыкі, Волга-Окскага басейна. Мясцовае насельніцтва, якое займалася паляваннем і рыбнай лоўляй, пачало ўспрымаць новыя формы гаспадаркі, звычаі і мову гэтых плямён. Новыя плямёны належылі да старажытных балтаў, якія з’яўляліся часткай індаеўрапейцаў.
3. “Вялікае перасялення народаў.” З’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе.
Так, у бронзавым веку пачынаецца новы –індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. У этналінгвістыцы выдзеляецца некалькі моўных груп, асноўную з якіх складаюць індаеўрапейцы. Са сваёй “прарадзімы” (хутчэй за ўсё Малой Азіі) 3000–1500 да н.э. старажытныя індаеўрапцы рассяліліся на Іранскім нагор’і, у Індастане, Сярэняй Азіі і далей на Захад, Прычарнамор’і. Еўропе. У выніку ўласнага гістарычнага развіцця і запазычанняў з моў мясцовага насельніцтва паступова ўтварыліся групы плямёнаў, мовы якіх набылі адметныя асаблівасці. На думку навукоўцаў прарадзімай індаеўрапейцаў з’ялялася Малая Азія. Індаеўрапейцы ўжо ў 4 тыс. да н.э. мелі даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. У выніку дыферэнцыяцыі некалькіх парадкаў утварыліся паўночна-заходняя галіна – продкі будучых германцаў, плямёны, якія вандравалі на ўсход ад Дняпра былі іранамоўнымі, на тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі жылі паўночныя індаеўрапейцы. У 2 тыс да н.э. Беларусь засялілі індаеўрапейскія плямёны. Беларусь зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян (сяярэднядняпроўская культура)-балцка-славянская супольнасць, якая з працягам часу распалася на балцую і славянскую. Першыя групы індаеўрапейцаў на беларускіх землях былі балцкімі. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап (3–2 тыс.годдзя да н.э. – ІУ-У стст. н.э.). Балты прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроў’я, засвойваючы мясцовы індаеўрапейскі субстрат. На працягу 2 тысячагоддзяў адбываўся працэс змешвання балтаў з мясцовым насельніцтвам, на поўначы Беларусі існаваў уплыў фіна-угорскага насельніцтва.. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі, але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Мясцовае насельніцтва паступова трансфарміравалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны уплыў на іх мову і культуру.
На тэрыторі Беларусі ў жалезным веке сфарміравалася некалькі археалагічных культур:
днепрадзвінская (на поўначы),
штрыхаваннай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі),
мілаградская( на поўдні),
зарубінецкая (на поўдні).
4. Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.
Новы славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. З’яўленне славян на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў Вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ–ІІІ стст. н.э.), нашэсце гунаў (ІУ ст. ) і авараў (сяр. У ст. н.э.).
Готы– племя ўсходніх германцаў. Гуны–аб’яднанне качавых пляямёнаў, якое склалася ў Цэнтральнай Азіі (2356–2208 гг. да н.э.). У 70-х гг. 4 ст. н.э. гуны пачалі наступ на аланаў, готаў і Рымскую імперыю. Пасля 451 г. адступілі і саюз распаўся. Авары–плямёны тэркскага паходжання, якія ў 6 ст. прыйшлі з Азіі і ўтварылі каля 570 г. незалежную дзяржаву на Дунае. Паміж 791 і 803 гг. Аварскі каганат быў знішчаны Карлам Вялікім і балгарамі. Найбольш верагодным месцам фарміравання славян з’яўляецца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды уваходзіць і поўдзень Беларусі). Аднак, славянскае насельніцтва ў канцы У-пачатку УІ стст. адыйшло на Дунай. Масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы УІ–пачатку УІІ стст. Частка балцкага насельніцтва адыйшла на поўнач, астатнія змяшаліся са славянамі. Гэты працэс працягваўся некалькі стагоддзяў. Спрыяла яму амаль аднолькавы узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця і блізасць рэлігійных вераванняў. У УІ–Х стст. на тэрыторыі Падзвіння, Падняпроўя, Папрыпяцця і Панямоння адбываўся процэс славянізацыі балтаў. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, у якіх пераважалі славянскія рысы і якія займалі сваеасаблівае месца сярод іншых усходнеславянскіх этнасаў. Тры пранароднасці – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягваліся у працэс беларускага народа.(Г.Штыхаў // Беларуская мінуўшчына.– 1993.–№ 2.– с. 7)Этнонім “славяне” выводзяць ад “слова” (г.зн. славяне–тыя, хто разумее словы, у адрозненне ад “нямых”-немцаў). Паводле меркаванняў многіх археолагаў, старажытныя славяне, таксама як і германцы і балты, былі нашчадкамі жывёлагадоўча-земляробскіх плямён шнураваннай керамікі культуры, якія на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н.э. рассяліліся з Паўночнага Прычэрнамор’я і Прыкарпацця па Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе. Некаторыя археолагі лічаць праславянамі носьбітаў чарналескай культуры ў падняпроўі, невраў і скіфаў-земляробаў. Існуе меркаванне пра сувязь са славянамі мілаградскай і зарубінецкай культуры, яе прыемніцы кіеўскай культуры. Апошнюю звязваюць з продкамі ўсходніх славян. Пра местазнаходжанне славянскай прарадзімы існуюць розныя погляды. Па адной з версій яна знаходзілася паміж Эльбай і Одэрам на захадзе, у басейне Віслы, у Верхнім Паднястроўі і да сярэдняга Падняпроўя на Усходзе. Паўночнымі суседзямі славян былі германцы і балты, якія разам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямён, усходнімі суседзямі былі заходне-іранскія плямёны: скіфы, сарматы, паўднёвымі –фракійцы і ілірыйцы, заходнімі–кельты. У канцы 5 ст. славяне падзяліліся на 2 групы: антаў і склавінаў.Славяне пачалі распадацца на асобныя пляменныя групоўкі. Ужо з 6 ст. вядомы дулебы ( у больш позні час назва паляне), севяране, драўляне, углічы, ціверцы, харваты, дрыгавічы, крывічы, радзімічы, вяцічы і і нш. У выніку рассялення славян на вялізных прасторах, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва, этнічная і моўная супольнасць славян пачала разбурацца, што прывяло да ўтварэння трох славянскіх груповак–заходняй, паўднёвай і ўсходняй. З распадам родавага ладу і ўзнікненнем старажытнейшых славянскіх дзяржаў (1-е балгарскае царства, дзяржава Сама, Вялікамараўская дзяржава, Кіеўская Русь і інш. ) у канцы першага тысячагоддзя пачалі фарміравацца сярэдневяковыя народнасці: палякі, чэхі, крыху пазней славакі (зах.славяне), славенцы, сербы, харваты і балгары (паўд. славяне). Ва ўсходніх славян ішоў працэс фарміравання старажытна-рускай народнасці. Па меркаванню М.Піліпенкі перадумовы ўтварэння беларускага народа склаліся яшчэ да сярэдзіны ХІІ ст. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала дзве культурна-лінгвістычныя зоны. Адна ахоплівала Папрыпяцце, другая – Падзвінне і сумежнае з ёй Верхняе Паднепроўе. Мяжой гэтых зон была рэка Нёман.
Папрыпяцце атрымала назву Палессе, а яго ўсходнеславянскія жыхары – палешукоў (назва “палешукі” змяніла тут назвы “драўляне”, “дрыгавічы”), а Падзвінне і Верхняе Падняпроўя сталі называць “Белай Руссю”. Ад гэтай назвы паходзіць найменне жыхароў гэтага краю – беларусцы. Назва “беларусцы”, верагодна, замяніла тут назвы “крывічы”, “радзімічы”. Палешукі Папрыпяцця і старажытныя беларусцы Падзвіння і Верхняго Падняпроўя былі непасрэднымі продкамі беларускага народа. У Панямонні, у ХІІІ–ХІУ стст. узнікла новая дзяржава. Панямонскі край меў старажытную назву Літва, так коратка назвалі і новую дзяржаву, якая тут узнікла. Месцовае насельніцтва гэтага краю мела першапачатковую назву “ліцвіны”. Гэтая назва пашырылася на насельніцтва Падняпроўя і Папрыпяцця. У часы ВКЛ этнонімам “ліцвіны” беларусы адрозніваліся ад вялікарусаў і украінцаў. Тэрмін “русіны” ў ХУІІ–ХУІІІ стст. меў на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі пераважнае значэнне назвы ўсходнеславянскага мэтаэтнасу. У складзе Расійскай імперыі назва беларусы стала асновнай назвай беларускага народа, асноўнай формай яго этнічнай свядомасці.
Фарміраванне беларускага этнасу
Народнасць – асноўны тып этнасацыяльнай супольнасці людзей, які прыходзіў на змену племенам і саюзам племён.
Беларуская народнасць фарміруецца ў ХІІІ–ХУІ стст.
У другой палове XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных зямель пачынаецца працэс фарміравання беларускай народнасці - гістарычна складзенай устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і этнічнай самасвядомасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы.
Прыкметы народнасці:
Агульнасць тэрыторыі;
Пэўныя гаспадарчыя сувязі;
Адносная агульнасць мовы і культуры;
Этничная самасвядомасць и саманазва.
Фактары фарміравання бел. народнасці:
геаграфічныя (тэрытарыяльна-геаграфічны),
складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Этнічная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў
Палітычныя,
Аб'яднанне на працягу ХШ-Х1У стст. раздробленых зямель у складзе адзинай дзяржавыВялікага княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе
эканамічныя,
развіцце сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, складванне ўнутранага рынку і таварна-грошавых адносін садзейнічала ўсталяванню ўнутраных гаспадарчых сувязей і знешняга гандлю.
сацыяльныя
складванне сацыяльных груп і саслоўяў у выніку развіцця феадалізму: залежныя сяляне (прыгонныя), шляхта (землеўладальнікі, феадалы), мяшчане, духавенства.
царкоўна-рэлігійныя,
Да канца XIV ст. праваслаўе–адзіная хрысц. канфесія на бел. землях, да пач. XV ст. яе панаванне, з’яўленне каталіцтва ў XIV ст., пракаталіцкая дзяржаўная палітыка
культурныя,
існаванне адзіных абрадаў, мовы, самасвядомасці і саманазвы.
Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў.
3 ХІІІ-ХУ1 стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі сфарміравалася самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая адрозніваецца ад старажытнарускай, рускай і украінскай моў. Беларуская мова адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям’і, якая распалася прыкладна 3-2,5 тысячы гадоў да н.э. Паасобныя яе фанетычныя рысы адлюстраваны ў дагаворах ХІІІ-ХІУ стст. Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам (Смаленская праўда 1229 г.)
У часы ВКЛ гаворкі дрыгавічоў, полацка-смаленскіх крывічоў і радзімічаў, якія ўтваралі адну групу, канчаткова кансалідаваліся ў беларускую мову. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне" (дзед, дзеці замест старажытных усходнеславянскіх дед, дети), "цеканне" (цётка, день, маці замест тетка, тень, мать), "аканне" (мароз, варона), "якан-не ” (вясна, зямля, сястра), цвёрды гук "р ” (крыўда, пісар, тры), "фрыкатыўнае вымаўленне "г", прыстаўныя зычныя і галосныя гукі ў пачатку слова (возера замест старажытнага озеро, ільняны замест льняны, іржа, вока і г. д.) і інш., у сінтаксісе – выкарыстанне слоў "каб", "калі", часціц "ці" і інш.
Развіццю старажытнабеларускай мовы спрыяла тое, што ў канцы ХІУ-ХУІІ стст. яна з’яўлялася дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага.