ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 463

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

Вынікі рэформы адукацыі: даступнасць; свецкі характар (вывучэнне прыродазнаўчых і грамадскіх навук пераважала над рэлігійнымі); выкладанне на польскай мове замест латыні; увага на развіцце разумовых здольнасцей дзяцей – пераход ад сярэдневяковых метадаў навучання, заснаваных на завучванні матэрыялу, да развіваючага навучання, заснаванага на разважаннях. Упершыню з’яўляюцца прафесійныя навучальныя ўстановы – медыцынская, акушэрская, ветэрынарная, фінансавая, чарцежная, рысавальная школы ў Гародні і Паставах, заснаваныя А. Тызенгаузам.

Але ў 1794 г. Таргавіцкая канфедэрацыя адмяніла статут, Адукацыйная камісія была распушчана. Створаныя камісіяй школы існавалі на Беларусі да пачатку XIX ст. Напярэдадні школьнай рэформы, якая ў 1803-1804 гг. праводзілася ў Расійскай імперыі, на Беларусі існавала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў.

5. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ ст.

У канцы XVIII ст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і езуіцкія. Сярод апошніх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.), якая па узроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай ўстановы. У цэлым сістэма асветы на беларускіх землях пакуль працягвала працаваць па-польску. У адпаведнасці з рэформай асветы 1803-1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай на­вучальнай акругі. Сістэма адукацыі была саслоўнай, сяляне не маглі пайсці далей пачатковых (царкоўна-прыходскіх) школ, вышэйшая адукацыя існавала толькі для дваран. Цэнтрам адукацыі і навукі з'яўляўся Віленскі універсітэт, у якім выкладанне вялося на польскай мове, але заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый, што садзейнічала развіццю ідэй беларускай нацыянальнай самасвядомасці. У Віленскім універсітэце можна было атрымаць вышэйшую адукацыю на ўзроўні, які не саступаў лепшым тагачасным універсітэтам Заходняй Еўропы. Пры ім дзейнічалі добра абсталяваная абсерваторыя, адзін з самых значных у Еўропе батанічных садоў, першы у Расіі заалагічны музей, багацейшая бібліятэка, шмат кабінетаў.Пасля паўстання, у 1832 г., Віленскі універсітэт, як асяродак шляхецкага патрыятызму і вальнадумства, зачыняецца. Каталіцкія манастырскія вучылішчы пераўтвараюцца ў свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы, дзе выкладанне вялося на рускай мове. Асвета пачала будавацца на прынцыпах "праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці". Адукацыйная сістэма вымушана была адгукацца на запатрабаваниі часу, рабіліся, хоць і непаслядоўна, захады для развіцця спецыяльнай адукацыі. 3 пачатку 20-х гг. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў, дзе адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, тагачасным маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрываць пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут – у першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову. Праз пансіёны і інстытуты шляхетных дзяўчат з 1840-х гадоў арганізоўвалася жаночая асвета. У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі.


У асяроддзі інтэлігенцыі ўзмацняецца цікавасць да краязнаўства. Шляхта мясцовага паходжання вывучала гісторыю роднага краю, народную культуру, да якіх пачала ставіцца як да ўласных каранёў і здабыткаў. Выдзеліліся беларуская археалогія, этнаграфія, фалькларыстыка, дзе плённа працавалі I. Грыгаровіч, Т. Нарбут, браты Я. і К. Тышкевічы, Я. Чачот, А. Кіркор. Выяўляюцца і публікуюцца шматлікія матэрыялы і дакументы з беларускай мінуўшчыны, складаюцца фальклорныя зборнікі. 3 ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы публічны ў Беларусі і Літве Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследаваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны, арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы. Усё гэта сведчыла аб пачатку самапазнавання народа і яго сцвярджэння ў новай еўрапейскай і славянскай сям'і.

6. Палітыка беларусізацыі Дасягненні і супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст.

Палажэнне аб тым, што беларусізацыя ёсць "самая значная частка нацыянальнай палітыка КП(б)Б" і што яе прызначэнне - дзяржаўнае, эканамічнае і культурнее адраджэнне Беларусі на савецкай аснове". Асноўныя накірункі:

нацыянальнае адраджэнне беларускага наро­да, яго культуры, мовы

перавод дзяржаўных і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі. Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская. авалоданне беларускай мовай;

вылучэнне беларускіх работнікаў на кіруючую працу ў эканоміцы і культуры (каранізацыя);

увядзенне беларускай мовы як абавязковай ва ўсіх школах;

арганізацыя нацыянальных вайсковых злучэнняў.

Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання перайшло да 80% агульнаадукацыйных школ.

Неабходна падкрэсліць, што пры правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі ў 1924-1929 гг. улічваўся нацынальны прынцып. 3 мэтай уліку нацыяналь­ных інтарэсаў і патрэб нацыянальных меншасцей - вывучэнне і карыстанне роднай мовай, захаванне сваей сама-бытнасці, каштоўнасцей роднай культуры і г. д. - у месцах іх кампактнага пражывання былі ўтвораны нацыянальныя Саветы. У 1928 годзе ў БССР налічвалася 28 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 татарскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія саветы. У 1932 г. быў утвораны польскі раён з цэн-трам у Дзяржынску.


У 1928 г. у центральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80% служачых, на акруговым і раённым узроўні -70%. Сярод работнікаў кіруючых структур павялічылася колькасць беларусаў. У адміністрацыйных органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51,3%, гаспадарчых - 30,8%. У часцях Чырвонай Арміі бьша сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб'яднаная беларуская школа камандзіраў.

Значны ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэй­скай і польскай культуры аказваў Інстытут беларускай культуры, які разгарнуў дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г.

Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэтых перамен у першую чаргу звязаны з крутым сталінскім пераломам, з агульным становішчам у краіне, з адмовай ад палітыкі НЭПа, з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжыму асабістай улады I. Сталіна.

Гэта выкарыстоўвалі для кампраметавання палітыкі беларусізацыі як нацыяналістычныя, вялікадзяржаўныя эле­менты, так і частка інтэлігенцыі нацыянальных меншасцей. Яны баяліся, што іх культурныя запыты будуць ігнаравац-ца. Праводзілася кампанія супраць "нацыянал-дэмакратызму", яго прыраўнялі да нацыяналістычнай плыні і пачалі граміць. I ўсё гэта падмацоўвалася жорсткай рэпрэсіўнай палітыкай, накіраванай супраць арганізатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі, прадстаўнікоў беларускай культу­ры, навукі, літаратуры, асабліва пасля прыняцця ў 1931 г. пастановы ЦК КП(б)Б аб узмацненні барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні.

7. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40-80-я гады.

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я.Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А.Александровіч, Б.Мікуліч, А.Пальчэўскі, С.Грахоўскі, С.Шушкевіч, А.Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) Аб часопісах "Звязда” і “Ленінград” (1946) і інш. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М.Танк, К.Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса “Маладосць” аўтар аповесці “Дабрасельцы” А.Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А.Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П.Саевіч (1951), абвінавачаны ў “югаслаўскім шпіянажы”. Ішоў працэс падпарадкавання партыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў, асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.


Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму” прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу. Галоўная тэма беларускай літаратуры – гэта вайна (І.Мележ, М.Лынькоў, І.Шамякін і інш). Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944-45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В.Галаўчынер, Я.Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А.Макаёнка, оперу Я.Цікоцкага “Алеся”

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я.Ціхановіч, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, В.Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны. Ярка праявіўся талент скульптара З.Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З.Азгурам, А.Бембелем, А.Глебавым, С.Селіханавым. Брэсцкая крэпасць (1969-1971) скульптары: А.Кібальнікаў, А.Бембель, У.Бабыль, арх. У.Кароль, В.Волчак, Г.Сысоеў, В.Занковіч, Ю.Казакоў, А.Стаховіч; Хатынь (1969) скульптар С.Селіханаў, архітэктары: Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін (Ленінская прэмія 1970)

Манументалізмам адзначаецца і пасляваенная архітэктура (кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – “сталінскі ампір”.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40-80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмернае партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.


Духоўнае жыццё у сярэдзіне 50-х–сярэдзіне 80-х гадоў уяўляла складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая імкнулася зберагчы і прыстасаваць старыя рычагі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Партыйныя структуры, у сваю чаргу, захоўвалі свой ідэалагічны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі, не давалі ёй магчымасць выходзіць за рамкі дазволеннага ў асмысленні і ацэнцы сталінізму, гісторыі і тагачаснага стану грамадства, праводзілі кампаніі па барацьбе з “фармалізмам” і “абстракцыянізмам”. Галоўным аргументам такой палітыкі з’яўляўся тэзіс аб абвастрэнні ідэалагічнай барацьбы ў абстаноўцы суіснавання з капіталістычным светам.

Супярэчлівымі былі адносіны М.С.Хрушчова да інтэлігенцыі. З аднаго боку, адкрываліся новыя магчымасці для далейшай дэмакратызацыі творчага жыцця, але захоўвалася ідэалагічная арыентацыя і “прапрацоўка” творчай інтэлігенцыі, творы якой разглядаліся як сродак выхавання камуністычнай свядомасці мас, адбываецца новы ўсплеск русіфікацыі нацыянальных культур. Ідэя пабудовы камунізму пры жыцці аднаго пакалення звязваліся з далейшым збліжэннем нацый і дасягненнем іх поўнага адзінства.

Пр Хрушчове. На справе гэта азначала сталінскае "зліццё“ нацый, працяг русіфікацыі нацыянальных культур.

Ідэалагічны дыктат у адносінах да творчай інтэлігенцыі ўзмацніўся з прыходам да ўлады Л.І.Брэжнева. Усе памылкіновае кіраўніцтва звязвала з дапушчаннай на той час свабодай. У студзені 1969 г. выйшла пастанова ЦК КПСС “Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, телебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуара”. Неаднаразова крытыкавалі В.Быкава за “паклёп” на Савецкую Армію (аповесці “Сотнікаў”, “Абеліск” і іншыя, дзе ён паказваў суровую праўду вайны). У той жа час вышэйшыя органы ўлады вымушаны былі высока ацаніць талент беларускага празаіка Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Дзяржаўная прэмія БССР (1964, 1978), 1980– народны пісьменнік БССР, Ленінская прэмія (1986) за “Знак бяды”, у 1984 г. яму была прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Але нягледзячы на абмежаванне свабоды творчай дзейнасці, былі дасягнуты значныя поспехі ў развіцці літаратуры. У гэты час расквітнеў талент У.Караткевіча, у творах якога паказвалася гісторыя беларускага народа. Вялікую цікавасць у чытача выклікалі яго творы “Дзікае паляванне караля Стаха”(1964), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”(1966), “Каласы пад сярпом тваім” і інш. Героямі Сацыялістычнай Працы сталі: