ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 466
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права, аднак яно не было адменена, марадзерства выклікала партызанскі рух. Адначасова ў беларускіх лясах дзейнічалі рускія армейскія партызанскія атрады, якія ўзначальвалі Д.В. Давыдаў, А.Н. Сяславін, Фігнер. Кудашоў, Ажароўскі і інш. Сваімі дзеяннямі вядомы жыхары вёскі Жарцы на чале Максімам Маркавым і казаком Грушыным – абаранілі веску і ўдзельнічалі ў бітве за Полацк, і в. Трасцяны Ігуменскага павета (кіраўнік партызанскага атрада Тарас Барысенка).
Генеральная – Барадзінская бітва за Маскву адбылася 26 жніўня 1812г.. працягвалася амаль 12 гадзін. Рускія пакінулі Маскву каб захаваць войскі і адступілі ў Таруціна. Напалеон знаходзіўся ў Маскве 36 дзен. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка.
Размешчаны ў паўночнай Беларусі рускі корпус Вітгенштэйна вызваліў Полацк ад войскаў Удзіно і Сен-Сіра 7 кастрычніка, а 26 кастрычніка – Віцебск. Армія Чычагава дзейнічала на захадзе і паўдневым захадзе Беларусі. Мінск вызвалены 4 лістапада, Барысаў – 9 лістапада. Гродна – 9 снежня атрадам Давыдава.
Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава. Загінула больш 20 тыс.) 24 лістапада 1812г. Напалеон пакінуў войскі ў Смаргоні. Праз два тыдні (некалькі тысяч) рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Агульныя страты склалі каля 160 млн. руб. серабром – для прыкладу, памер штогадовага падатку с Беларусі на карысць дзяржбюджэту – 1 млн. руб. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі не зменшыліся. Выключэннем сталі сяляне в. Жарцы (52 рэвізскіх душ), якіх урад выкупіў у памешчыка разам з землямі з умовай спагнання гэтай платы і прыгоннай сялянкі – разведчыцы Фядоры Міронавай з в. Пагуршчына Полацкага павета. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, а “сяляне, верны наш народ – няхай атрымаюць узнагароду ад Бога ”. Назву “Айчынная ”вайна 1812 г. атрымала ў рускай публіцыстыкі ў 1813г. каб адрозніваць баявыя дзеянні на тэрыторыі Расіі ад замежных паходаў рускай арміі 1813-1814 гг.
4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Першай тайнай арганізацыяй стала “Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўная мэта – аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Аднак у 1822 г. абвешчаны агульнаімперскі ўказ, забараняўшы дзейнасць масонскіх лож. У 1819 г. у Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага «Нацыянальнага масонства» і «Патрыятычнага таварыства» (1821 г.), якое ставіла мэту – аднаўленне РП у межах 1772г. У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі, Ян Чачот (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. –аматары ведаў, навук). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук”. У маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва было заснавана “Таварыства прамяністых. “Саюз літаратараў” быў так філіялам таварыства філаматаў. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820 г. распусцілі арганізацыю.
Адам Міцкевіч у драматычнай паэме “Дзяды ” апісаў свае рамантычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі і гісторыю Таварыства філаматаў, раздзелы паэмы “Пан Тадэвуш ” прысвечаны ўдзелу бел. шляхты ў вайне 1812г.
Сярод удзельнікаў Таварыства філаматаў быў Ігнат Дамейка. Ен у 14 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830-1831гг. выехаў за мяжу. З 1838г. жыў у Чылі. Дзе стварыў этнаграфічны музей. Напісаны падручнікі пы фізіцы і мінералогіі, падрыхтаваны праект школьнага навучання зрабіў экпедыцыі ў горы Анды, доўгі час займаў пасаду рэктара ўніверсітэта ў Сант’яга. Чыліскі ўрад абвясціў яго нацыянальным героем рэспублікі. Яго імем названы горад у Чылі.
У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі, больш радыкальнай філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні. Мэты філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай, адмена прыгоннага права, лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, вывучэнне беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, беларускай мовы. Лозунг філарэтаў – “за нашу і вашу свабоду”. У 1823г. таварыствы філаматаў і філарэтаў выкрыты. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання. Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі. Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сяменаўскага палка ў Пецярбургу (1820 г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.I. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў, М.М. Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў. Дзекабрыстамі С.І Мураўевым-Апосталам і М.П. Бястужавым-Руміным ў 1823г. быў распрацаваны «Бабруйскі план», згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. Бабруйская крэпасць пачала будавацца ў 1807г. па праекту беларуса, капітана рас. арміі, ваеннага інжынера, гісторыка і археолага Тэадора Нарбута і стала месцамзняволення некаторых дзкебрыстаў. Дзекабрысты “Паўдневага таварыства” (кіраўнікі Рылееў і Пестэль) наладзілі сувязі з польскім “Патрыятычным таварыствам” і дамовіліся аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць самаўладдзя. Былы філамат М. Рукевіч стаў у пачатку 1825г заснавальнікам “Таварыства ваенных сяброў» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу, які размяшчаўся на Беласточчыне. Складалася непасрэдна з “ваенных сяброў” і мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. Яно падтрымлівала сувязі з расійскімі дзекабрыстамі. 14 снежня 1825г. адбылося паўстанне дзекабрыстаў у С-Пецярбургу. 24 снежня 1825 г. члены “Таварыства ваенных сяброў” капітан К.Г. Ігельстром і А. Вягелін спрабавалі ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ. У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член “Таварыства Злучаных славян”) спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона.
У 1824г. прыняты указ аб забароне адпраўляць жыхарам Беларусі і Літвы адпраўляць сваіх дзяцей у замежныя ўніверсітэты на вучобу. Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I (1825-1855 гг.) быў пазбаўлены ліберальных памкненняў, што выклікала апазіцыйныя настроі. Парушалася канстытуцыя Царства Польскага, прынятая ў 1815г. У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае «Таварыства падхарунжых», ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі, да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. «Таварыства» планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся, але непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г.
Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання). Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім (старшыня польскага нацыянальнага ўрада) і шляхецка-рэвалюцыйная (клуб «левіца»), кіраваў якім I. Лялевель. Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.
«Левіца» – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі, галоўнай сілай яны лічылі польскі народ, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. «Левіца» падкрэслівала змаганне накіравана супраць расійскага абсалютызму. У студзені 1831 г. быў вылучаны лозунг «За нашу і вашу свабоду». I правыя і левыя не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. У Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў аб’ядналася ў “Клуб аб’яднаных славян”, які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіёны далучаюцца да паўстання. Сейм прапанаваў “Клубу” прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях (часова, да правядзення нармальных выбараў). 25 студзеня 1831 г. Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны, у якім адзначалася, што Сейм і Урад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе. У снежні 1830 г. у Заходняй Беларусі і Літве Расійскія ўлады аб’яўляюць ваеннае становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. У снежні 1830 г. з’явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру. На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Большасць членаў камітэта прытрымлівалася памяркоўна-кансерватыўных поглядаў. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада. Сярод яго спраў быў збор грашовых сродкаў на мэты паўстання, арганізацыя майстэрні па вырабу зброі, спробы каардынацыі дзейнасці павятовых камітэтаў. К вясне 1831 г. узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі, Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў (у паўстанні прыняло ўдзел крыху болей за 10 тыс. чалавек). На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад пад кіраўніцтвам 25-гадовай графіні Эміліі Плятэр, якая атрымала званне капітана. Найбольш актыўныя баявыя дзеянні адбываліся ў Віленскай і Гродзенскай губернях.
Агульнага кіраўніцтва ў паўстанцаў не існавала, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета. У выпадку авалодання цэнтрам павета, шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў часам аказвалі супраціўленне, у шэрагу выпадкаў без супраціўлення адыходзілі ў бяспечныя месцы. Сяляне не падтрымалі паўстанне, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці – прыгоннае права не адмянялася, павіннасці не змяншаліся.3 красавіка 1831 г. з’явіўся расійскі ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыяй іх маёмасці. Адначасова сялянам абяцалася амністыя, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву былі ўводзены дадатковыя вайсковыя кантынгенты, фарміравалася спецыяльная рэзервовая армія. Значная роля ў падаўленні належыць генерал-паліцмайстару рэзервовай арміі М.М. Мураўеву. У канцы маяпаўстанцкі рух наВіленшчыне і Міншчынебыў падаўлены. Адначасова паўстання пачалося на Гродзеншчыне ў Белавежскай пушчы. На Гродзеншчыне рух супаў з прыходам на Беларусь з Польшчы экспедыцыйных атрадаў, да якіх далучаюцца мясцовыя жыхары (іх налічвалася каля 1000 чал.). Дзейнаць белавежскіх паўстанцаў сур’езна пагражала камунікацыям расійскай арміі, перашкаджала яе дзеянням на терыторыі Польшчы, таму прымаліся экстраныя і рашучыя меры.У маі 1831 г.Варшаўскі нацыянальны ўрад прымае рашэнне аб накіраванні на тэрыторыю Беларусі і Літвы рэгулярных польскіх войскаў для дапамогі мясцовым паўстанцам. Цераз Белавежскую пушчу да Вільні накіраваўся атрад генерала Хлапоўскага, дзе адбылося яго злучэнне з мясцовымі паўстанцамі і з другім экспедыцыйным корпусам польскіх войск пад кіраўніцтвам генералаА. Гелгуда. Паўстанцы ставілі мэтай захоп Вільні.19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылося рашучае сражэнне. Рускія войскі без асаблівых цяжкасцей разбілі паўстанцаў. Камандуючы рас. Арміяй генерал-фельдмаршал І.Ф. Паскевіч атрымаў за гэта гомельскі палац.У чэрвені - ліпені паўстанцкі рух разгарнуўся на поўдні – у Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч, Т. Пуслаўскі, колькасць паўстанцаў склала каля 1300 чалавек, але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі. У першай паловежніўня паўстанне фактычна было падаўлена. Агульная колькасць паўстанцаў склала не больш 15 тыс. чалавек. Агульны лозунг“за Польшчу, айчыну нашу”не быў падтрыманы большасцю бел. насельніцтва ”Паўстанне 1830-1831 гг. былошляхецкімпа сваім мэтам, шляхта была галоўнай рухаючай сілай. На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынулісярэпрэсіі.Ствараліся спецыяльныягубернскія следчыя камісіі. Рэзка актывізаваліся дзеянні па«разбору шляхты»з мэтай выключыць з прывіляванага дваранскага саслоўя мелкапамесную і беззямельную шляхту – галоўных удзельнікаў паўстання. Тэрмін“шляхта”быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове. Адначасова расійскія ўлады абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. Агульнаяамністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новага імператара Аляксандра II(26 жніўня 1856 г.).
Вынікі паўстання:
паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству
садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.
адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г.
курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г., уведзена расійкае заканадаўства – “Установа аб губернях”(усе дзярж. установы і пасады атрымалі рускія назвы);
у 1832г. створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, польская мова ў судовай справе замянялася рускай. Прызначаліся рускія чыноўнікі;
Скасавана ўніяцкая царква;
Указам ад 18 ліпеня 1840г. выкарыстоўваліся назвы Віцебская, Магілеўская, Віленская, Гродзенская. Замест Беларускіх і Літоўскіх губерняў.
Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры.
абмяжоўваліся магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і Беларусі.
Цэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы заставалася Вільня. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго базе медыка-хірургічная і рымска-каталіцкая акадэміі. У 1836 г. сярод студэнтаў першай ўтвараецца «Дэмакратычнае таварыства (радыкальныя дэмакратычныя погляды– роўнаць усіх людзей, права кожнага народа на самастойнасць, сумесная барацьба розных народаў супраць царызму, рэспубліканскі лад)», лідэрам якога быў студэнт Ф. Савіч. Акрамя студэнтаў у склад суполкі ўваходзілі прадстаўнікі разначынскай інтылегенцыі, выхадцы з шляхецкага асяроддзя. У 1837 г. «Дэмакратычнае таварыства» стала часткай нелегальнай арганізацыі «Садружнасць польскага народа» на чале з Ш. Канарскім, і якая на тэрыторыі Заходніх губерняў Расійскай імперыі вядома пад назвай «Маладая Польшча». У статуце “Дэмакратычнага грамадства” (“Прынцыпах дэмакратызму”) былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлей ад прыгоннай залежнасці, права народа на нацыянальную самастойнасць. У чэрвені 1838 г. арганізацыя Савіча выкрыта, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ салдатамі ў дзеючую армію.