ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 452

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

У пачатку 40-х гг. XIX ст. удзельнік студэнцкіх гурткоў у Вільні Ю. Бакшанскі спрабаваў стварыць у Ашмянскім павеце сялянскую арганізацыю пад уплывам сялянскага паўстання ў Галіцыі, быў выкрыты.

У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільна, Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. «Саюз свабодных братоў» ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, свабоду Польшчы і Расіі. Гэтаму садзейнічалі рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Група вайскоўцаў на чале з капітанам А. Гусевым вяла агітацыю ў адной з часцей, размешчаных у Мінску супраць экспедыцыі для падаўлення рэвалюцыйных выступленняў у Аўстрыйскай імперыіі 1848-1849гг.(былі пакараны смерцю).

5.Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі

Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

У нацыянальна-вызваленчым руху аформіліся дзве палітычныя групоўкі: "чырвоныя" і "белыя". "Чырвоныя" меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паў­станне, найбольш радыкальныя з іх (левыя) выказваліся за рэспубліканскі і дэмакратычны лад, самавызначэнне народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюцыйных сіл Расіі. "Бе­лыя", што прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся не дапусціць, каб паўстанне перарасло ў сялянскую рэвалюцыю, а спадзяванні на аднаўленне незалежнасці звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Яны наладзілі сувязь з арыстакратычнай эміграцыяй у Парыжы і праз князя Чартарыйскага падтрымлівалі адносіны з урадамі Францыі і Англіі. "Белыя" планавалі аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай. Для кіравання і каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў сакавіку 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) на чале з "чырвонымі" Я. Дамброўскім, 3. Серакоўскім, В. Урублеўскім.


Пад уплывам гэтых падзей складвалася сітуацыя ў Беларусі, дзе найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі (1838-1864), шляхціч з Гродзеншчыны, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт. Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў там у рэвалюцыйных гуртках. Вярнуўся ў 1861 г. на радзіму і ў хуткім часе стаў адным з правадыроў вызваленчага руху. Сумесна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету "Мужыцкая праўда", якая стала рупарам рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла "чырвоных". На працягу 1862-1863 гг. выйшла сем нумароў на беларускай мове лацініцай. Сваім зместам газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар аграрнай рэформы, раскрывала імперскую палітыку самадзяржаўя, абараняла скасаваную ўладамі уніяцкую царкву.

Летам 1862 г., з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. У ім былі прадстаўлены літоўска-беларускія "чырвоныя", а старшынёй з кастрычніка 1862 г. стаў К. Каліноўскі. ЛПК ініцыіраваў збор сродкаў на паўстанне, стварэнне мясцовых рэвалюцыйных арганіза-цый: гродзенскай, мінскай, навагрудскай і іншых.

Паўстанце выбухнула ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. у Варшаве. Нагодай выступлення стала правядзенне рэкруцкага набору паводле спісаў, што ўключалі ўсіх "нядобранадзейных" маладых людзей. Заўчаснае выступление ў Полыичы з'явілася поўнай нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусі і Літвы, але пасля ваганняў было падтрымана імі. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часо­вым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы, што дубліравалі праграму польскіх паўстанцаў. Насельніцтва заклікалася падняцца на ўзброеную барацьбу, жыхары аб'яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадаваліся зямельныя надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстан-ня, павінны былі атрымаць па тры маргі зямлі (1 морг роўны 0,71 га). Рэкруцтва замянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю. Аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма.

Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся ў заходніх паветах Беларусі з Польшчы ўжо ў канцы студзеня 1863 г. Большасць мясцовых атрадаў сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку. У іх склад увайшлі дробная шляхта, навучэнцкая моладзь, рамеснікі, сяляне, афіцэры, што пакінулі царскую армію. Агульнага плана дзеянняў і ўзаемнай каардынацыі не было. Не хапала таксама зброі. Дзейнічалі партызанскімі метадамі. "Белыя" ўстанавілі кантроль над кіруючымі органамі ў Варшаве і ў сакавіку 1863 г. па ўказанні адтуль быў створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. Каліноўскі, пасля рэзкага пратэсту супраць гэтай акцыі, не знайшоўшы дастатковай апоры, прыняў пасаду гродзенскага ваяводскага камісара. Прыход "белых" да кіраўніцтва кампраметаваў справу ў вачах сялян, чым шырока карысталіся ўлады, яны прадстаўлялі гэта як выступление паноў супраць "цара-вызваліцеля" з мэтай аднаўлення прыгону. Такое ўяўленне падтрымлівала ў еялян і праваслаўная царква. У выніку, асноўная маса беларускага сялянства не далучылася да паўстанцаў, іх доля склала каля 18%. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздольнасць белых" кіраваць паўстаннем, іх арганізацыі не вытрымлівалі тэрору ўлад. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Але было ўжо позна, рэальных паспехаў дасягнуць не ўдалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а летам і восенню 1864 г. былі разгромлены апошнія атрады ў Полыпчы.


У розных краінах паў­станцаў падтрымлівалі рэвалюцыянеры: М. Бакунін, Дж. Гарыбальдзі, К. Маркс. 3 ініцыятывы А. Герцэна, французскі пісьменнік Віктор Гюго звярнуўся да расійскай грамадскасці з заклікам падтрымаць паўстанцаў. Каліноўскаму да студзеня 1864 г. удавалася канспіравацца, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 10 сакавіка Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага уплыву і ўзмацненне русіфікацыі краю.

Паўстанне К. Каліноўскага было апошнім значным сумесным выступлением за аднаўленне дзяржаўнасці на зем­лях былой Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага.

Літаратура

  • Конституция Речи Посполитой// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

  • Конвенция между Австрией и Россией о первом разделе Речи Посполитой// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

  • Пашкевіч У. ВКЛ у Паўночнай вайне.//БГЧ.–1995. –№3.

  • Палуцкая С. Апошні сейм Рэчы Паспалітай.// Бел. Мінуўчына.–1995.–№ 4.

  • Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай.//Крыжовы шлях.–Мн.,1993.

  • Чаропка В. “Сябар прыгнечанных, вораг прыгнятальнікаў”. Тадэвуш Касцюшка.– БГЧ.–2004.– № 12.

  • Юхо Я., Емельянчык У. “Нарадзіўся я ліцвінам...” Тадэвуш Касцюшка.–Мн., 1994.

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі:Энцыкл. Даведнік. – Мн., 1995.

  • Ольшанский П.Н. Декабристы и польское национально-освободительное движение. – М., 1959.

  • Біч М.О. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863-1864 гг.//БГЧ.–1993.–№3.

  • Біч М. “... і думаў аб самастойнасці Літвы.”//Бел. мінуўшчына.–1997.–№5.

  • Кісялёў Г. Паплечнікі Каліноўскага. – Мн., 1989.

  • Мужыцкая праўда// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: страницы биографии.-Мн.,1988.


Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст. Беларускі нацыянальны рух і рэвалюцыя 1905-1907 гг.

2. Беларускія землі падчас Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.

3. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады.

4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

5. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

6. Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі.

  1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст.

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у XIX ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Грамадска-палітычныя працэсы, якія назіраліся на Бе­ларусі ў канцы XIX - пачатку XX стст., сацыяльная напружаннасць, імкненні кожнага класа, сацыяльнай групы абараніць свае штарэсы на палітычнай арэне таксама падштурхнулі да ўтварэння розных палітычных партый і арганіза­цый. Аднак працэс іх ўтварэння тут меў свае асаблівасці. Па-першае, назіралася вельмі маруднае станаўленне буржуазнага грамадства, адсутнасць дэмакратычных свабод, наяўнасць феадальных перажыткаў. Гэта абумовіла ўзнікненне ў першую чаргу нелегальных партый і груповак радыкальнага накірунку. Па-другое, на фарміраванне і дзейнасць палітычных партый на Беларусі паўплывала канкурэнтная барацьба паміж рускім, польскім і яўрэйскім капіталам, палітычнымі элітамі Расіі і Польшчы.

Палітычныя партыі і групоўкі Беларусі ў канцы XIX -пачатку XX стст. можна класіфікаваць наступным чынам: 1) кансерватыўна-манархічныя; 2) ліберальна-апазіцыйныя; 3) сацыял-дэмакратычныя; 4) неанародніцкія. Сярод іх вызначаліся агульнарасійскія і нацыянальныя. Галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку XX ст. адыгрывалі агульнарасійскія партыі і групоўкі.

Арганізацыі манархічнага напрамку напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі былі вельмі слабыя. Сярод іх трэба адзначыць утвораную ў канцы 1900 г. у Пецярбургу дваранскую арганізацыю "Русское собрание". Яе дзейнасць грунтавалася на старых ідэях афіцыйнай палітыкі: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Асобныя гурткі гэтай арга­нізацыі дзейнічалі і на Беларусі.


Больш прыкметным быў ліберальна-апазіцыйны рух. Але ліберальныя плыні спачатку тут не мелі легальнай асновы ў выглядзе земстваў (да 1911 г.), царызм баяўся, што яны стануць цэнтрамі палітычнай апазіцыі. Мясцовыя дваране патрабавалі ўраўнаваць сялян у асабістых правах з іншымі саслоўямі, увесці земствы, скасаваць абшчыннае землекарыстанне, узмацніць ахову прыватнай зямельнай уласнасці. Ліберальная гарадская інтэлігенцыя гуртавалася вакол культурна-асветніцкіх таварыстваў. На падставе ліберальных плыняў узніклі мясцовыя арганізацыі будучай партыі кадэтаў (канстытуцыйныя дэмакраты). Галоўнае іх патрабаванне – канстытуцыйная манархія.

Сярод яўрэйскай супольнасці Беларусі напачатаку XX ст. атрымаў пашырэнне сіянісцкі рух. Сама назва "сіянізм" паходзіць з гары Сіён у Іерусаліме, дзе, паводле старажытных біблейскіх паданняў, існаваў храм цара Давіда. Сусветная сіянісцкая арганізацыя была ўтворана ў 1897 г. у Базелі (Швей-царыя). У жніўні 1902 г. з дазволу ўладаў у Мінску адбыўся Усерасійскі з'езд сіяністаў. Пазней сіянізм на Беларусі ўяўляў моцны палітычны рух. Галоўным сэнсам сіянізму з'яўлялася ідэя асобнай выключнасці яўрэйскай нацыі, адасаблення яўрэяў ад неяўрэяў, стварэння яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне.

3 80-х гг. XIX ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму.

Яго прыхільнікі верылі ў непазбежнасць гібелі капіталістычнага ладу, лічылі пралетарыят галоўным рэвалюцыйным атрадам, увасабленне дыктатуры якога - вызначыць шлях да перамогі сацыялістычнага грамадства. На Беларусі першы сацыял-дэмакратычны гурток быў утвораны студэнтам Э. Абрамовічам у Мінску летам 1884 г. У канцы 80 -пачатку 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя гурткі ўтварыліся ў Вільні, Гродне, Віцебску, Гомелі, Смаргоні.

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.

Прыкметны рост рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, утварэнне на гэтай аснове буй­ных агульнагарадскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый паставілі на чаргу пытанне аб аб'яднанні іх у партыю. 3 гэтай нагоды менавіта ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. быў скліканы з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газе­ты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную ра­бочую партыю. У 1903 г. адбыўся II з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага фамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту.