ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 467

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

Найбольш выдатныя ўзоры: “Мсціжскае евангелле” XIV ст.; “Полацкае нядзельнае евангелле” XIV ст.;“Лаўрышаўскае Евангелле” пач.XIV ст.; “Друцкае Евангелле” XIV ст.; “Смаленскі псалтыр” к. XIV ст.

У XV ст з’яўляецца балгарскі стыль – перапляценне геаметрычных фігур – квадратаў, ромбаў, кругоў. прамавугольнікаў. Тураўскае і Жыровіцкае евангеллі XV ст. Радзівілаўскі летапіс датуецца 1485 -1495гг. У ім змешчана 618 мініяцюр, якія будуюцца па заходнееўрапейсаму ўзору, энцыклапедыя жыцця старажытнабеларускіх княстваў, культуры і побыту.

Кнігадрукаванне

Заснаванне беларускага кнігадруку звязана з выдатнага дзеяча, мысліцеля гуманіста Францішка (Францыска) Скарыны (каля 1490–1551). У 1517–1519 г. ён выдаў у Старым Месце Прагі 23 (20, калі лічыць Кнігі царстваў за адзін звод) кнігі Старога Запавету.

У сваіх кнігах Ф. Скарына прапагандаваў неабходнасць духоўнага, маральнага і эстэтычнага ўдасканалення, актыўнай грамадскай дзейнасці “для поспалітого доброго і розмноженія мудрості, уменія, опатреності разуму і навукі”. Патрыятызм Скарыны арганічна спалучаецца з павагай да іншых народаў, іх грамадскіх звычаяў і традыцый. Дзейнасць і творчасць Скарыны паўплывала на развіццё кнігадрукаванне і духоўнага жыцця Усходняй Еўропы. У 1550-1570 гг. ўзніклі новыя друкарскія цэнтры ў Беларусі і Літве (Брэст, Нясвіж, Лоск, Заблудаў, Вільня), фарміраваліся розныя кірункі кнігавыдавецкай дзейнасці, пашыралася моўная разнастайнасць і афармленне кніжнай прадукцыі. Шэдэўрам рэнесансава-рэфармацыйнага кнігадрукавання з’яўляецца Брэсцкая Біблія 1563 г., якая была выдадзена на сродкі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.

Сымон Будны з паплечнікамі выдаў першыя кнігі на беларускай мове, у т.л. Катэхізіс “для дзетак языка рускага”, “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562)

Васіль Цяпінскі ўпершыню ў Еўропе ўзяўся за паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай (1570-я гады). У канцы 1560-х гадоў у прыватным мястэчку Заблудава Іван Фёдараў (Масква, 1563 г.) і Пётр Мстіславец заснавалі новую кірылічную друкарню. З Фёдаравым і Мсціслаўцам непасрэдна сустракаўся С.Будны. У прадмове да Лоскага выдання Новага Запавету 1574 г. ён пазнаёміў чытачоў з гісторыяй заснавання першай друкарні ў Маскве, з рускімі першадрукамі. На маскоўскія “Евангеллі” і “Апосталы” спасылаўся ў сваіх творах і В.Цяпінскі.


Адначасова з узнікненнем беларускага кнігадрукавання ў першай палове ХУІ ст. зараджалася свецкая новалацінская рэнесансавая літаратура і пісьменства. Засанавальнікам рэнесансавай паэзіі быў Мікола Гусоўскі (1470-пасля 1533), аўтар знакамітай лірыка-эпічнай паэмы “Песня пра зубра” (1-е выд., Кракаў. 1523, друк. І.Віетара). Паэма была напісана ў Рыме на заказ вядомага польскага дыпламата Эразма Вітэліўса, былога сакратара вялікага князя літоўскага Аляксандра. М.Гусоўскі кажа аб перапляценні язычніцтва і хрысціянства ў светапоглядах людзей.

Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі – “Граматыка Словенская”, “Буквар”

1631г. выйшаў “Буквар ” Спірыдона Собаля ў Куцеінскай друкарні, у 1636г. –у Магілеўскай. 1619г. выдадзена “Граматика словенския правилное синтагма” Мялеція Сматрыцкага

У ХУІ ст. значна пашыраецца жанравая разнастайнасць беларускай літаратуры. Побач з традыцыйнымі формамі беларуска-літоўскага летапісання ўзніклі новыя летапісы набліжаныя да гістарычнай літаратуры. Новай з’явай было ўзнікненне на землях ВКЛ хронік еўрапейскага кшталту, якія адрозніваліся сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гістарычных падзей. Найбольш значнай з’явай з іх была “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і всея Русі” Мацея Стрыйкоўскага, апублікаваная ў Кёнігсбергу (Краляўцы). Мацей Стрыйкоўскі доўгі час служыў пры дварах вядомых беларускіх, літоўскіх магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў, сабраў багатыя літаратурныя і дакументальныя матэрыялы. У фарміраванні палітычных дактрын, дзяржаўнага заканадаўства, нармалізацыі старабеларускай мовы вялікую ролю адыграла гаспадарская канцэлярыя ў Вільні, пры якой існаваў архіў копій, які пазней атрымаў назву “Метрыка Вялікага княства Літоўскага”– (захавалася больш за 600 кніг гэтых збораў).

Публіцыстыка: “Трэнас” (Фрынас)– “Плач” Мялеція Сматрыцкага (псеўданім – Тэафіл Арталог – Багалюб Златавуст), з’явіўся ў 1610г. у адказ на захоп у 1609 г. праваслаўных цэркваў уніятамі па загаду І. Пацея. Пасля 1628г. перайшоў у лагер уніятаў.

Афанасій Філіповіч (каля 1595\ 1600 –1648) выступаў супраць уніі ў творы “Дыярыуш” – гісторыя ўніі – гісторыя ганенняў на праваслаўную царкву. Быў абвінавачаны ў сувязях з казакамі і пасля катаванняў быў растраляны 5 верасня 1648г.

Прамова Мялешкі” напісана паміж 1622г. і 1632г. – сатыра (пародыя) на парламенцкае выступленне і норавы шляхты. Смаленскі кашталян Іван Мялешка, дэпутат варшаўскага сойма 1589г. ад імя якога напісана “Прамова” – творчая выдумка невядомага пісьменніка


Ліст да Абуховіча”– палітычная сатыра (памфлет) 1655г. высмейвае і крытыкуе паводзіны рэальнай гістарычнай асобы смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, які здаў Смаленск рускаму цару. Аўтар невядомы.

Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629-1680гг.) –асветнік і паэт, пачатковую адукацыю атрымаў у брацкай школе Богаяўленскагаманастыра ў Полацку, пазней – Кіева-Магілянскай калегіі. У 1664г. пераехаў ў Маскву, быў настаўнікам Пятра І. складаў Статут Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. 1679г. надрукаваў “Буквар языка славенска”.1680г. – “Псалтыр рыфмаваная”

Казімір Лышчынскі (1634-1689г.) вучыўся ў берасцейскім езуіцкім калегіуме і Віленскай акадэміі. За атэістычны трактат “Аб неіснаванні Бога” па прыгавору Соймавага суда РП быў абезгалоўлены і спалены на кастры 30 сакавіка 1689г.

Ілля Капіевіч (1651-1714г.) атрымаў адукацыю ў кальвінскай школе ў Слуцку. Пераехаў у Амстэрдам па даучэнню Пятра І у 1699г. выдаў дамаможнік па матэматыцы на рускай мове“Краткое и полезное руковедение во арифметику”. Таксама па граматыцы і рыторыцы, усяго больш за 20.

Казімір Семяновіч (каля 1600-пасля 1651гг.)– вынайшаў спосаб стварэння шматступенчатых ракет, дадатковыя рухавікі, стабілізатары, папярэднік Цыялкоўскага і Каралева. 1650 г. – у Амстэрдаме выйшла “вялікае мастацтва артылерыі” – падручнік для гарматчыкаў.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728г.- 1808гг). 1780г. – рэктар Галоўнай школы Літоўскай, вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е.

1776-1780гг. – першая на Бел. газета – “Газета Гродзенска”не польскай мове; “Кур’ер Літоўскі”(1796-1797гг.)

У XVI ст. былі распрацаваны і прыняты тры Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Статут ВКЛ 1588 г. афіцыйна аформіў прававы суверэнітэт княства, фактычна існаванне дзяржаўнай самастойнасці і адасобленнасці. Ён абвяшчаў захаванне ўсіх асноўных правоў і прывілеяў шляхты, якія пазней былі названы кардынальнымі:

  • Права сумесна адначасова выбіраць манарха,

  • Удзельнічаць у вальных соймах і сойміках,

  • Валодаць маёмасцю і перадаваць яе ў спадчыну,

  • Вырашаць важнейшыя праблемы ўнутраннай і знейшняй палітыкі,

  • Фінансавыя пытанні,

  • Склікання паспалітага рушэння і г.д.

У прававых прынцыпах былі замацаваны прагрэсіўныя і новыя на той час нормы еўрапейскай і рэнесансавай культуры:


  • Адзінства і вяршэнства права,

  • Адказнасць усіх абывацеляў перад законам,

  • Вызначалася пэўнае раздзяленне заканадаўчых і выканаўчых функцый паміж вярхоўнай і судовай уладай і саслоўна-прадстаўнічымі органамі.

У Статутах ВКЛ падкрэсліваўся абавязак вярхоўнай улады захоўваць тэрыторыю княства, рэгламентаваліся правы і абавязкі і іншых слаёў насельніцтва, у т.л. мяшчанства і сялянства.

Прыгонны тэатр М. К. Агінскага –у Слоніме (акцеры трапілі ў Каралеўскі Варшаўскі балет), заснаваны ў 1771г., закрыты пасля 1791г.; Сапегаў– у Ружанах; Тышкевічаў–у Свіслачы; Тызенгаўзаў – у Гародні (Каралеўскі Варшаўскі балет); Радзівілаў у Нясвіжы (1740-1791гг.)., заснавальніца княгіня Францішка Урсула Радзівіл з роду Вішнявецкіх. Ей належыць 16 драм і камедый. Прыгонныя акцеры – Я. Ценціловіч, А. Бжазінская, А. Дарэўская, М. Чаклінская, Мацей з Карэліч.

Батлейка – народны лялечны перанасны тэатр

Адукацыя і культура ў XVII XVIIIстст.

Віленскі езуіцкі калегіум заснаваны ў 1570г., Полацкі – 1581г., Нясвіжскі – 1584г. У адукацыі паспяхова канкурыравалі з езуітамі піяры. Запрошаныя ў 1641 г. у Рэч Паспалітую з Іспаніі каралём Уладзіславам IV з мэтай пазбавіцца манаполіі езуітаў у галіне адукацыі, а ў 1722 г. - у ВКЛ, яны пакрылі дзяржаву шырокай сеткай сваіх калегіумаў (у Шчучыне, Воранаве, Геранёнах, Расонах, Віцебску, Драгічыне). Піярскі калегіум узначальвалі рэктар (займаўся адміністрацыйнымі справамі) і прэфект (загадваў вучэбнай часткай). Вучэбны курс быў разлічаны на 7 класаў. Выкладчыкі 1-5 класаў мелі званне магістраў, а 6-7 - прафесараў. Навучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Вучні збяднелых сем'яў утрымліваліся за кошт ордэна, але павінны былі выконваць шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Падабенства вучэбнай праграмы піяраў на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабіла іх навучальныя ўстановы папулярнымі ў Рэчы Паспалітай.

Існавалі пратэстанцкія школы. Найбольш вядомая – арыянская школа ў Іўі. Рэктар Ян Ліцыній Намыслоўскі, надрукаваў некалькі падручнікаў і распрацаваў новую праграму для сваей школы.

У брацкіх праваслаўных школах асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мове Пасля асваення пачатковай адукацыі вывучаліся скарочана “трывіум”–граматыка, рыторыка, дыялектыка і “квадрыум” – арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка.


У 1617г. у Слуцку заснавана кальвініцкая гімназія. Праіснавала да 1918г.

Пасля заключэння ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі пачалі адкрывацца уніяцкія школы, што ўтрымліваліся манаскім ордэнам базыльян, які ў 1613 г. атрымаў ад караля Жыгімонта III Вазы, а ў 1615 г. ад Папы Рымскага права на заснаванне школ. Шмат зрабілі для заснавання базыльянскіх школ і ўдасканалення ў іх вучэбнага працэсу уніяцкія мітрапаліты Іпацій Пацей і Іосіф Руцкі.

Эпоха Асветніцтва

40-50-я гг. XVIII ст . – пачатак эпохі Асветніцтва на Беларусі (РП)

Прыхільнікі Асветніцтва – Антоній Тызенгауз, Іаахім Храптовіч, , Ігнат Быкоўскі і Бенедзікт Дабшэвіч (1722-1773) – філосафы, Міхаіл Карповіч і Саламон Маймон– пісьменнікі, Адам Нарушэвіч. Тадэвуш Млоцкі, Т. Гусаржэўскі, Іаахім Лялевель.

Другая палова XVIII - пачатак XIX стст. вядомы на Беларусі, у ВКЛ і Рэчы Паспалітай у цэлым як эпоха Асветніцтва. Тэрмін уключае ў сябе некалькі значэнняў: 1) антыфеадальная, буржуазная паводле сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы і была ідэйнай зброяй буржуазіі ў барацьбе супраць феадальна-царкоўнага светапогляду, схаластыкі, абсалютызму і феадальнага ладу; 2) плынь культуры, грамадскай думкі, якая адлюстроўвала супярэчнасці феадальнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі ў эпоху буржуазных рэвалюцый. Час Асветніцтва змяніў грамадскія ідэалы: на змену чалавеку набожнаму, забабоннаму, суроваму, ненавісніку ўсяго чужога і хавальніку старашляхецкіх традыцый прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы адносіліся найперш да сацыяльнага партрэта шляхты і магнатаў.

Найбольш радыкальным крокам у галіне асветы была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай камісіяй - установай па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай, заснаванай Соймам 1773-1775 гг. Гэта першая такая ўстанова ў Еўропе. Першым старшынёй быў I. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ей падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), якая з'яўлялася вышэйшай ступенню і галоўным навучальным цэнтрам у Княстве. Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага, які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ей амаль свецкі характар. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы. На тэрыторыі цэнтральнай і заходняй (усходняя ўжо была ў складзе Расіі) Беларусі такія школы камісія адкрыла ў Брэсце, Гродне, Наваградку, Жыровіцах, Пінску, Барунах, Ваўкавыску, Паставах, Бабруйску, Мазыры, Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Лідзе, Шчучыне. Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў мястэчках і гарадах.