ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 470

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

3. Вайна 1812 г. На Беларусі

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці

Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.

Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Літаратура

2. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.

На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія суды і інш. У 1796-1797гг. праведзена адміністрацыйная рэформа, утвораны губерніі: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам, Мінская, (Мінскам), Літоўская (Вільняй). У 1802г. з палітычных меркаванняў Бела­русь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Генерал-губернатары надзяляліся неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губерніях належала губернатарам праз канцылярыі ў складзе віцэ-губернатара. саветнікаў, пракурора, сакратароў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел канчаткова склаўся ў 1843г. Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.

Скасоўваліся “залатыя шляхецкія вольнасці”, аднак шляхце даваліся правы расійскага дваранства пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся маёнткі з сялянамі. Шляхта, якая не жадала прысягаць, магла ў 3-месячны тэрмін прадаць свой маентак і выехаць за мяжу. Па сканчэнні гэтага тэрміну маенткі пераходзілі ў казну. Адмовіліся ад прысягі: 2 Радзівілы, 3 Агінскіх, Сапега, Салагуб, Пацей, Чартарыйскі. У 1795 г. Кацярына ІІ вярнула маенткі сваякам апошняга караля РП. Адбываліся канфіскацыі зямельных уладанняў шляхты, якая не прынесла прысягу і ўдзельнічала ў анціўрадавай дзейнасці. Першыя канфіскацыі адбыліся ў 1773-1775гг., другая хваля – пасля вайны 1812г.

Царскі ўрад актыўна праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі ў прыватнае спадчыннае ўладанне больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Пацемкін Р.А. атрымаў каля 15 тыс душ (14250) у Крычаўскім старостве, Румянцаў-Задунайскі П.А. – 17 тыс. (Гомельскае староства і Пружанская воласць Брэсцкай эканоміі), генерал-фельдмаршал Сувораў А.В. – да 7 тыс.(6352)– Кобрынская воласць Брэсцкай эканоміі, Зорыч С.Г.– мястэчка Шклоў з ваколіцамі -12 тыс. (11800). У сяр. XIX ст. рускіх памешчыкаў налічвалася 21. 7 % пры агульнай вазе ў 1%. З-за супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх пасля 1801г. раздача маенткаў урадам Аляксандра І была спынена. Прававы і маемасны стан большасці сялян пагоршыўся – іх перадавалі ў памешчыцкую ўласнасць. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.). падымны падатак заменены падушным (1 руб. серабром). 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прыстасавання да расійскай падатковай сістэмы ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай (ад 6 мес. да 2 лет вызваляліся ад падаткаў. З 1797г. на працягу 10 гадоў абкладвалася на палову меншым падаткам, чым інш. насельніцтва Расіі), пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Па ўказу сената ў 1773г. адменены збор пошлін з с\г і лясных тавараў, што вывозіліся з Беларусі ў Рыгу, створаны спрыяльныя ўмовы для гандлю бел. купцоў у Маскве, С-Пецярбургу. Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць – на 25 –гадовую вайсковую службу ад 200 чал., з 1820 г. – ад 125 душ мужчынскага полу. Уводзіліся дадатковыя павіннасці – кватэрнае. Фурманачнае. Дарожнае, земскія, грамадскія і мірскія “зборы”. 5 красавіка 1797г. – маніфест імператара Паўла І аб трохдзеннай паншчыне. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Купецтва атрымала права ствараць гільдыі. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і частку ўкраінскіх губерняў. Існавала прыгранічная паласа ў 50 верст (каля 53 км.) у якой забаранялася пражываць яўрэям. Яўрэі мелі права займацца толькі рамяством і гандлем. У 1860 –я гг. на тэр. 5 бел. губерняў пражывала 400 тыс. яўрэяў.


У 1810 г. міністрам А.А. Аракчэевым было створана першае ваеннае пасяленне на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета. Да жніўня 1818г. ваенныя пасяленні ўзніклі ў Віцебскай і Магілеўскай губернях. Сялян перасялялі ў Новарасійскі край. Вескі разбураліся. На іх месцы ўзнікалі пасяленні салдат, якія павінны былі сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.

Вызначылася гаспадарчая спецыялізацыя Беларусі – вытворчасць тэхнічных с/г культур, тэкстылю (суконныя, канатныя, парусінавыя, палатняныя мануфактуры). У Крычаве заснавана суднаверф, дзе будаваліся легкія судны для Чарнаморскага флоту.

Да пачатку 30-х гг. XIX ст. палітыка мела ўмерана-ліберальны характар, пазней – кансерватыўны. Каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Была заснавана каталіцкая Беларуская (з цэнтрам у Магілеве) епархія. Нават забаронены Папам Рымскім ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку бьшо ўвядзенне указам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства ў Віцебскай і Магілеўскай губернях і адмена дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага, а 25 чэрвеня 1840 г. на ўсей тэрыторыі Беларусі.

У 1839 г. быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”. Ажыццяўляўся так званы "разбор" шляхты для папярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шлях­ты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў - у сельскай мясцовасці і грамадзян - у гарадах. Дваранскага звання пазбаўляліся дробныя, беспамесныя шляхцічы. Адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы – змяншэнне колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі некамплектныя каталіцкія манастыры, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.

У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку далучэнне уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.


Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш.


3. Вайна 1812 г. На Беларусі

Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі барацьбу за гегемонію на кантыненце. Францыя з прыходам да ўлады Напалеона ўсталёўвала кантроль новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пагражала інтарэсам Расійскай імперыі, якая ўдзельнічала ў ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. У 1806-1807 гг. чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і Швецыя) была разбіта пад Фрыландам (зараз г.Праўдзінск Калінінградскай вобласці). У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір’е, якое прапанаваў яму Напалеон. Каля Цільзіта (зараз г.Савецк Калінінградскай вобласці) былі падпісаны 7(19) ліпеня 1807 г. мірны дагавор і саюзны трактат з антыбрытанскай накіраванасцю. З тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй, было створана Герцагства Варшаўскае. Да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Мясцовая шляхта незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай. У шляхецкім асяроддзі існавалі сімпатыі да Францыі – саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана першым крокам. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства. Але частка шляхты была незадаволена рэформамі ў Герцагстве Варшаўскім, асабліва адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх імя Напалеона было звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.

Князі М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. А.Е. Чартарыйскі, граф Л. Плятэр у 1811 г. па даручэнні Аляксандра I склалі прает “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”, прадугледжвалася аўтаномія ВКЛ у складзе Расійскай імперыі – план Агінскага (не быў реалізаваны). У ім на працягу 10 гадоў прапаноўвалася паступова вызваліць сялян ад прыгоннай залежнасці.

Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я генерала М.ББарклая дэ Толі (штаб у Вільні – 6 дывізій якой сфарміраваны з беларусаў). 2-я генерала П.І. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску). 3-я генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). Рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек) каля Мазыра.


10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская «Вялікая армія» фарсіравала Неман у раёне Коўна (сам Напалеон) і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 600 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы. Удзельнічала шляхта з Літвы і Беларусі. Князь Д. Радзівіл за свой кошт выставіў 3-тыс. уланскі ( 8-мы кавалерыйскі) полк, Ю. Панятоўскі сфарміраваў кавалерыйскі корпус. Усяго на баку Напалеона ваявала 6 кавалерыйскіх і 5 пяхотных палкоў колькасцю 19 тыс. чал. – выхадцаў з Беларусі і Літвы

Напалеон разлічваў разбіць рускія арміі паасобку на тэр. Беларусі. Аднак рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 1-я адступала па маршруце: Вільня – Свянцяны – Дрыса – Полацк – Віцебск – Смаленск; 2-я армія – па лінііі: Ваўкавыск – Слонім – Нясвіж – Слуцк – Бабруйск – Магілеў – Смаленск. Арміі аб’ядналіся каля Смаленска, разбіўшы французаў 4-5 жніўня. У баях пад Смаленскам і Барадзіно удзельнічала першая жанчына – афіцэр Н. Дурава. У 1806г. паступіла на вайсковую службу. З 1811г. служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне, непрацяглы час была ардынарцам Кутузава.

16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам (перамога рускіх), 9-11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка –перамога французаў– Подзвіг генерала М. Раеўскага . 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы капітуліравалі, значная першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам– перамога рускіх, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі (23.08-30.09), абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Баі за Віцебск– 13-14 ліпеня; 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў. Гарадское насельніцтва наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся баявыя дзеянні, насельніцтва кідала свае дамы, уцякала ў лес. Сваю ролю адыгравала і антынапалеонаўская прапаганда расійскіх ўлад і праваслаўнай царквы.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Часовая камісія ўрада ВКЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан, К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі – прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі – дэпартаменты, падпрэфектуры і г.д. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належала напалеонаўскаму камісару, ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы (французы). Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду – “асобныя камісіі польскага праўлення”. Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты. Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна немагчымым. Важнай задачай, было фарміраванне ўзброеных сіл. Частка шляхты не жадала ісці ў ствараемае войска. (Планавалася сабраць 100 тыс. войска, па розным падлікам было сабрана 24-36 тыс.). У напалеонаўскім войску распачалася марадзерства. Напалеон і яго адміністрацыя спрабавалі прыпыніць яе маштабы. Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі і дэзерцірамі, аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася.