ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 603
Скачиваний: 0
эканамiчныя, але i палiтычныя мэты. Пазбаўленыя дваранскiх прывiлеяў, у тым лiку прыгонных сялян, людзi набывалi cтатус падатковых пластоў - “грамадзян” або “аднадворцаў”, гэта значыць, абавязвалiся служыць у войску, выконваць пастойную, падатковую i iншыя павiннасцi. Многiя з iх, страцiўшы сродкi да iснавання, былi вымушаны iсцi на дзяржаўную службу, аддаваць сыноў у рускiя кадэцкiя карпусы i iнш.
Падлягала перагляду ўся сiстэма адукацыi на Беларусi. Найперш, у 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Усе унiверсiтэцкiя каштоўнасцi (бiблiятэка, музей) былi перавезены ў Кiеў, дзе з 1834 г. пачаў працаваць унiверсiтэт iмя Уладзiмiра Святога. Каб заахвоцiць шляхецкiх навучэнцаў, у маскоўскiм i пецярбургскiм унiверсiтэтах вылучалася па 50 iмянных стыпендый.
Створаная на базе медыцынскага факультэта Вiленскага унiверсiтэта Медыка-хiрургiчная акадэмiя ў 1842 г. была зачынена за палiтычную дзейнасць яго навучэнцаў.
У 1848 г. на Беларусi з’явiлася руская ВНУ – Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, якi стаў важнейшым цэнтрам агранамiчнай навукi ў iмперыi.
Асноўныя намаганнi царскага ўрада былi скiраваны на рэфармаванне сярэдняй i нiжэйшай адукацыi, якая ахоплiвала асноўную колькасць школ. Пасля паўстання iх колькасць зменшылася ўдвая. Закрывалiся таксама польскiя школы пры касцёлах. Каталiцкае ж вучылiшча перамяшчалася з Вiльнi ў Пецярбург. Ва ўсiх школах забаранялася не толькi выкладанне, а нават вывучэнне польскай мовы.
Важным накiрункам барацьбы ўрада супраць польскага ўплыву з’яўлялася канфесiйнае пытанне. Каталiцкая царква пераводзiлася на дзяржаўнае ўтрыманне, а яе маёнткi канфiскоўвалiся. За дапамогу паўстанцам 191 кляштар з 304 зачыняўся, звычайна iх ператваралi ў прыходы.
Удзел унiятаў у паўстаннi 1831 г. абумовiў уцiск на яго з боку дзяржавы i праваслаўнай царквы. Неўзабаве арцыбiскупам Лiтоўскiм зрабiўся Я. Сямашка, iнiцыятар аб’яднання унiятаў i праваслаўных. У 1832 г. была створана яшчэ адна (пасля Магiлёўскай) праваслаўная епархiя з цэнтрам у Полацку. Але першая ж спроба праваслаўных святароў перапiсаць у сваю веру унiяцкiя прыходы выклiкала абурэнне вернiкаў. На Беласточчыне ад праваслаўных абрадаў адмовiлася 15 парафiй.
Нарэшце, у лютым 1839 г. у Полацку прайшоў Сабор унiяцкiх бiскупаў на чале з Язэпам Сямашкам. Важнейшай яго пастановай стаў саборны акт, падпiсаны 24 асобамi, аб уз’яднаннi унiятаў з праваслаўнай царквой. Здзейснены перавод унiяцкiх парафiй у праваслаўе на гэты раз моцных пратэстаў не выклiкаў. У вынiку, мясцовая праваслаўная канфесiя зрабiлася самай масавай на Беларусi i Украiне i застаецца такой да нашага часу.
Такiм чынам, факт удзелу ў паўстаннi 1830-31 г. насельнiцтва Беларусi i Лiтвы быў выкарыстаны царызмам для вынiшчэння ў гэтым рэгiёне вызначальнага ўплыву польскай шляхты, каталiцкага касцёла i унiяцкай царквы. Ускосна гэта палiтыка скiроўвалася на далейшае духоўнае развiццё беларускага народа ў напрамку зблiжэння з рускiм народам i праваслаўем.
Што датычыць палякаў, то, нягледзячы на шэраг знiшчальных захадаў урада, iдэя Рэчы Паспалiтай у iх духоўнай i практычнай дзейнасцi заставалася непарушнай.
Тэма: Беларусь у эпоху індустріальнага гроамадства.
1. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
Да сярэдзiны ХIХ стагоддзя ў прамысловасцi Беларусi працягвае панаваць дробнатаварная рамесная вытворчасць, а ў аграрным сектары эканомiкi паме-
шчыцкая натуральная гаспадарка, заснаваная на выкарыстаннi прыгоннай працы сялян.
Разам з уцягненнем Беларусi ў агульнарасiйскi рынак тут узмацняюцца прыкметы новых адносiн, заснаваных не выкарыстаннi наёмнай працы. Умовы рын-
ка выводзяць на першыя ролi ў гаспадарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а пакладзеныя ў банк пад працэнты (“рэнта”, “ранцье”).
Уладальнiкi банкаў, як правiла, былыя купцы, крэдытуць тых, хто гаран-
туе вярнуць пазыку з працэнтамi. У лiку жадаючых асоб была частка паме-шчыкаў, якiя не абмяжоўвалiся сваёй натуральнай гаспадарскай i iмкнулiся да пераўтварэння яе ў таварную. Не ўсе з iх маглi прыстасавацца да новых умоў: узятыя крэдыты не заўсёды ўдавалася вярнуць, таму iх закладзеныя маёнткi разам з прыгоннымi сялянамi рабiлiся ўласнасцю крэдытораў. Тыя ж паны, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi,
мелi шанц цесна кантактаваць з рынкам i набываць уласны капiтал. Капiтал [анг., фр.,
галоўны] – гэта значыць – вартасць, якая не спажываецца, не трацiцца, а прыносiць дадатковую вартасць у тым, цi iншым эквiваленце] больш актыўна дзей-
нiчае ў галiне пр-цi, там, дзе ёсць прадпрыймальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы. Найперш, у аснове адносiн памiж работадаўцамi i работнiкамi ляжыць не саслоўная,
рэлiгiйная або якая iншая сувязь, а выключна эканамiчны, матэрыяльны iнтарэс. Зразумела, што гэты iнтарэс у абодвух бакоў мае палярныя мэты, там не менш гэтая сiстэма значна больш прагрэсiўней за тую, якая, скажам, iснавала ў ватчынных мануфактурах i панскай гаспадарцы.
З уцягненнем Беларусi ў агульнарасiйскi рынак узмацняецца iмкненне часткi
мясцовых таваравытворцаў (гаспадароў ман-р, ф-к, з-даў) да павелiчэння аб’ёму прадук-
цыi. Частка памешчыкаў не абмяжоўваецца сваёй натуральнай гаспадаркай i iмкнецца да ператварэння яе ў таварную.
Характэрна, што i ў cялянскiм асяроддзi вылучаецца заможная яго част-
ка, якая будуе свой дабрабыт не толькi за кошт земляробства, але i з дапамогай промыслаў i адыходнiцтва (з дазволу пана).
Лiшак рабочых рук у горадзе стымулюе развiццё прамысловасцi. Наяў-
насць у купецтва сродкаў дазваляе наймаць на працу на прадпрыемствы асабiста вольных людзей - рабочых. Але тут узнiкае непераадольная супярэчнасць: высвятляецца, што га-
радская купецкая мануфактура (з-д або фабрыка) развiваецца больш паспяхо-
ва, паколькi яна iснуе на працы вольнанаёмных рабочых, зацiкаўленых у колькасцi i якасцi сваёй працы.
Памешчыцкiя ж гаспадаркi (у тым лiку мануфактуры), заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не даюць. Для пам-каў, такiм чынам, iснуюць два спосабы палепшыць свае справы – павялiчыць падат-
кi (у тым лiку паншчыну); урэзаць сял надзелы або скарыстоўваць наёмную, больш прадукцый працу парабкаў.
Часцей скарыстоўваецца першы спосаб. У вынiку, падрывалася сама сiстэма, на якой iснуе памешчыцкая гаспадарка. Бо з разбурэннем сялянскай гаспадаркi, прыходзiць у заняпад i памешчыцкая. Адпаведна, узрастае незадавальненне сялян i сацыяльна-палiтычная напружанасць у граграмадстве. Такiм чынам, наспела патрэба ў лiквiдацыi прыгоннага права i ператварэння сялян у свабодных вытворцаў. Вiдавочна, што гэтая неабходнасць узмацнялася патрэбай карэннага рэфармавання сац-экан жыцця ўсё Расii, каб назаўсёды не за-
стацца на задворках Еўропы.
У Бельгii i Англii ўжо будавалася мятро, а ў Расii толькi праектавалася чыгунка. Няздольнасць рускiх паруснiкаў процiстаяць англа-французскiм па-раходам, агульная тэхнiчная адсталасць абумовiла катастрафiчны для Расii ход Крымскай вайны (1853-56).
Шэраг карэнных перамен стаў магчымым з прыходам на трон у 1855 г. Аляксандра II неўзабаве пасля смерцi бацькi Мiкалая I. Гэта быў чалавек лiберальных поглядаў i еўрапейскай адукацыi. Ён ўсведамляў негатыўнае ўздеянне прыгонніцтва: толькi ў Расii cяляне знаходзiлiся ў стане нявольнiкаў, быццам негры ў Амерыцы. Яшчэ ў сакавiку
1856 г. цар выступiў з прапановай аб скасаваннi прыгоннага права перад мас-
коўскiм дваранствам. Асноўныя спрэчкi павялiся адносна спосабаў вызвалення – з зямлёй, цi без яе. Важнае месца ў спрэчках займала пытанне, ад чыйго iмя адбудзецца вызваленне. I нарэшце, калi i дзе пачынаць рэформу.
Напярэдаднi сялянскай рэформы цар цесна супрацоўнiчаў з Вiленскiм губернатарам Назiмавым. Створаны ў 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць яе менавiта тут, у Заходнiм краi таму, што:
1. праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрыхтавала адпаведную глебу; 2. пачатак рэформы мог прадухiлiць уздзеянне польскага на- цыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян. 3. менавiта лiтоўска-бе- ларускiя памешчыкi раней за ўсiх распрацавалi праекты рэформы;
У лiстападзе 1857 г. з дазволу цара стваралiся губернскiя дваранскiя камiтэты (20 чал.) па падрыхтоўцы скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi,
Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi.Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць яе за сабой.
Тым не менш, урад Мiлюцiна прызнаў неабходнасць вызвалення сялян менавiта з зямлёй. Адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшыя ўчасткi
або iх (участкаў) абрэзка. Адначасова павялiчылася колькасць агароднiкаў i кутнiкаў.
У лютым 1858 г. Сакрэтны камiтэт быў пераўтвораны ў Галоўны к-т па сялянскай справе. Прыкладна ў той жа час нават шчыры працiўнiк царызма А. Герцэн у сваiм земежным выданнi “Колокол” называў Аляксандра II “магутным дзеячам, якi адкрывае новую эру для Расii”.
Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i “Палажэнняў 19 лютага”, дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна падкрэслiвалася, што адмена прыгоннiцкага права адбылася па iнiцыятыве “высакароднага дваранства”.
Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год да 1863 года сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на карысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту рабкаў i часткi маёмасцi.
У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў,
адносiн з уладамi.
Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiлаў, апублiкаваных у сакавiку-маi 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп (!) На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i акрамя таго – выконваць пэў-
ныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. - 40 мужчынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 рублёў чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi i маглi пакiнуць пана толькi з яго дазволу.
УМагiлёўскай i Вiцебскай губернях, дзе пераважала абшчыннае, а не падворнае землекарыстанне, памер надзелаў вагаўся на 1 душу ад 4 да 5 дзесяцiн (па вышэйшай норме) да 2 - 1 (па нiжэйшай). Тут жа захоўвалася i “кругавая парука”.
УМiнскай, Вiленскай i Гродзенскай, дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля засталася за сялянамi, хаця памешчык меў права абрэзаць iх
надзелы. Павiннасцi скарачалiся на 10%, не болей 3 руб і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны.
Кругаваяпарукадля выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi.
Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сенажаць, паша – у агульнае карыстанне.
Выкупная сума вызначалася праз 6%-ую капiталiзацыю гадавога чыншу.
Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р.- 6%, 100 р. - 100%) Калi селянiн атрымоўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%, калi няпоўны, то 20%. Астатняе плацiла дзяржава. Выкупныя плацяжы меркавалася спаганяць на працягу 49 гадоў па цэнам, часам утрая вышэй за рынкавыя.
Сяляне спадзявалiся на значна большае за тое, што атрымалi. У вынiку да лiпеня
1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў. Гэтая акалiчнасць, а таксама вы-
ступленне К. Калiноўскага, прымусiлi ўрад выдаць 1 сакавiка 1863 года указ аб лiквiдацыi становiшча “часоваабавязанага”, са знiжэннем выкупных плацяжоў на 20%. У жнiўнi 1863 г. сялянству вярнулi землi, страчаныя iм да рэформы.
Самае адметнае ў рэформе 1861 г. – гэта набыццё сялянамi асабiстай во-лi. Чалавек меў уласнае права на маёмасць, набываў магчымасць выбару занятку. Зямельная рэформа не знiшчыла малазямелле i не дазваляла большасцi сялянству выбiцца з галечы. У шэрагу з наступнымi названая рэформа значна спрыяла развiццю капiталiзма i фармiраванню буржуазнага грамадства.
2. Судовая, гарадская, ваенная, школьная i цэнзурная рэформы
Вызваленне сялян ад прыгону з’явiлася першай i не апошняй рэформай Аляксандра II, якi стаў на шлях усебаковай мадэрнiзацыi Расiйскага гра-мад- ства на ўзор вядучых еўрапейскiх краiн.
У лiку наступных рэформ варта назваць судовую, прынятую ў лiстападзе 1864 г. Асноўныя яго прынцыпы: усесаслоўнасць, нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнcтрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу.