Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 621

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

як структура акупа-цыйных войск. Былі нават створаны дзве "беларускалітоўскія дывізіі".

У сваёй дзейнасці Найвышэйшая Рада не замыкалася на кантактаванні з Пілсудскім. На працягу 1919-1920 гг. яе дзеячы актыўна выступалі на міжнароднай арэне, у выніку чаго прэстыж БНР у параўнанні з перыядам германскай акупацыі значна ўзрос. У азначаны час рэспубліку ў той ці іншай ступені (дэ-юрэ або дэ-факто) пры-знавалі Германія, краіны Прыбалтыкі, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. У гэтых краінах меліся дыпламатычныя місіі і іншыя ўстановы.

Такой жа паспяховай была дзейнасць БНР у галіне асветы, навукі і культуры. На Беларусі дзейнічалі нацыянальныя гімназіі, школы (звыш 300), кніжныя выдавецтвы, газеты і часопісы, тэатральныя аб’яднанні. Але ў асноўным, гэта значыць, у наданні беларусам права адраджэння незалежнай дзяржаўнасці, польскі ўрад далей абяцанняў не ішоў. Спробы Найвышэйшай Рады дамагчыся ў маі 1920 г. аднаўлення статусу Беларусі па мадэлі Ріэчы Паспалітай узору да 1791 г., або просьбы перадачы яе (Беларусі) пад пратэктарат Лігі Нацый не знайшлі падтрымкі.

3. Утварэнне БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.

Падыходы бальшавіцкіх арганізацый Заходняй вобласці ў 1918 г. да праблемы нацыянальна-дзяржаўнагабудаўніцтва

Восенню-зімой 1917 г. асноўная маса беларускіх арганізацый стаяла за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых грамадоўцаў прыкметна "палявела" і пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць палітычныя, класавыя, нацыянальныя і іншыя патрэбы беларускага народа, у тым ліку бежанцаў. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў нешматлікай Беларускай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў, у адпаведнасці з ленінскім дэкрэтам ад 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры ка-місарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. В. Джугашвілі-Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавікукрасавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. 3 Мінска ў Смаленск як сталіцу створанай ленінскім урадам тэры-тарыяльнай адзінкі былі эвакуіраваны Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) і Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах). Узначалілі названыя органы тыя ж асобы (А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландэр, I. Алібегаў і інш.), якія ўсталёўвалі Савецкую ўладу на Беларусі, а таксама варожа ставіліся да бе-ларускага руху. Натуральна, што з самага пачатку і да


канца сваёй дзейнасці ў Смаленску і нават пазней гэтыя дзеячы, так званыя "абласнікі", па прынцы-повых меркаваннях так і не памянялі свайго негатыўнага стаўлення да бела-русаў і іх нацыянальных патрэб

Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся рабочыя і бежанцы-беларусы, узніклі Беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Спроба маскоўскай секцыі РКП(б) атрымаць дазвол на правядзенне падпольнай работы на акупіраванай Беларусі поспеху не мела і сутыкалася з вострым процідзеяннем смаленскіх кіраўнікоў ("абласнікоў").

Белнацком сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б) праводзілі разнастайную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў, адкрывалі школы і клубы, выдавалі літаратуру. Друкаваным органам Белнацкома з'яўлялася газета "Дзянніца" - першая беларускамоўная савецкая газета.

Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР выклікаў моцную агі- тацьійна-прапагандысцкую кампанію супраць яе арганізатараў з боку Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б). Разам з тым, факт яе (БНР) заснавання падштурхнуў лідэраў названых арганізацый патрабаваць ад СНК РСФСР утварэння Беларускай вобласці (замест Заходняй) у этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці). Адным з аргументаў на карысць запатрабаванага, з'яўлялася, неабходнасць стварэння цэнтра, які б зрабіўся "палітычнай процівагай Мінскай Радзе і Сакратарыяту".

Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга камітэта і Аблвыкамзаха выявіла да гэтага рэзка адмоўленае стаўленне. Такі ж лёс спасціг і прапанову беларускіх дзеячаў аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ на гэта "абласнікі" пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноў-такі Заходняй.

Беларускія секцыі РКП(б), са свайго боку, па партыйнай лініі ўздымалі пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі перад Паўночна-Заходнім камітэтам, але безвынікова. Характэрна, што і бальшавіцкія губкамы Віцебска, Магілёва і Смаленска, паасобку і разам, не выказвалі неабходнасці не толькі ў самавызначэнні Беларусі, але і ў існаванні Заходняй вобласці.

Такое стаўленне бальшавікоў, як мясцовых, так і абласнікоў было абумоўлена ўздзеяннем класава-інтэрнацыяналісцкіх лозунгаў, на фоне якіх ўсе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах мусіўшай адбыцца сусветнай пралетарскай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Не апошнюю ролю ў негатыўным стаўленні "абласнікоў" і іх прыхільнікаў да гэтай праблемы адыграла ідэалогія "заходнерусізму", у адпаведнасці з якой беларусы не лічыліся асобным этнасам, а толькі этнаграфічным адгалінаваннем народа рускага", і таму быццам не мелі правоў на ўтварэнне асобнай дзяржавы, нават на савецкім грунце.

У лістападзе адбыліся важнейшыя падзеі, якія паўплывалі на далейшы лёс Беларусі.


Па-першае, у лістападзе 1918 г. нарэшце скончылася сусветная вайна. Траісты блок пацярпеў паражэнне і ленінскі ўрад з поўным правам дэнансаваў (абвясціў несапраўдным) ганебны Брэсцкі мір. У выніку паскорылася вызваленнеакупіраваных тэрыторый, у тым ліку Беларусі, ад германскіх войск.

Па-другое, нарэшце 16 лістапада 1918 г. Польшча абвясціла аб аднаўленні сваёй дзяржаўнасці і РСФСР афіцыйна прызнала яе суверэнітэт.

Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Невыпадкова 3. Жылуновіч выступіў 19 лістапада з артыкулам пад красамоўнай назвай: "Як жа з Беларуссю?".

13 снежня 1918 г. Мінскі губернскі ВРК тэлеграму на адрас старшыні УЦВК Я. Свярдлова з прапановай уключыць у парадак дня меўшай адбыцца VI Паўночна-Заходняй пар-тыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай Рэспублікі, але А. Мяснікоў растлу-мачыў яе "як прыватнае меркаванне мясцовых савецкіх работнікаў". Ён жа накіраваў ліст на адрас Мінскага раённага камітэта РКП (б) і ваенрэўкома з патрабаваннем да газеты "Бед-няк" "не дапускаць асвятлення на яе старонках пытання накшталт мяркуемай так званай Беларускай камуны, пазбягаць беларускарэспубліканскай хімеры".

Пры такім стаўленні партыйнага і дзяржаўнага лідэра Заходняй Камуны да ідэі бела-рускай савецкай дзяржаўнасці, не магло нават ісці гаворкі пра магчымасць яе ажыццяўлен-ня сіламі Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) без умяшальніцтва "звыш", гэта зна-чыць, з ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Але яно ўсё ж адбылося

На пачатку дваццатых чысел снежня, пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага ра- боча-сялянскага ўрада Беларусі, абралі Цэнтральнае бюро секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М.Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). Названаму бюро даручалася пасля VI Абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны для ўсіх партыйны цэнтр, у тым ліку з секцый і арганізацый, якія дзейнічалі на аку-піраванай Беларусі ў падполлі.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома. Акрамя таго, апошнім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Белару-сі. У той жа дзень Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб "утварэнні Беларускага савецкага ўрада", а таксама папрасіў яго адкласці пачатак кан-ферэнцыі і прыбыць ў Маскву.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкома, прадстаўнікоў Цэнтральнага Бюро і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў прысутным аб выніках перамоў са Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада станавіўся Жылуновіч. Тэрытарыяльны


склад будучай рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе Сталіна з Мясніковым і Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерні. Віленская губерня мусіла адыйсці да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў ук-лючаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай". Матывацыя тако-га рашэння заключалася ў змякчэнні ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за гэтую і наступную прапанову аб тэрыторыі Беларусі ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў з прылег-лымі да іх мясцовасцямі, населенымі ў сваёй большасці беларусамі.

Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б) у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама і толькі два прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала рэзкія, але безвыніковыя пратэсты Жылуновіча.

Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміра-ваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП (б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго Мяснікова, Калмановіча і Пікеля. Толькі пасля ўмяшаль-ніцтва Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паў-ночна- Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палі-тычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.

З прычыны ўтварэння ССРБ і пераходу ўлады да Часовага рабоча-сялян- скага ўрада 3 студзеня 1919 г. Аблвыкамзах перапыніў сваю дзейнасць. 5 студзеня новы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але адсутнасць шырокай сацы-яльнай базы ў стварэнні ССРБ, вызначальная роля ў ім маскоўскіх бальшавікоў і многае іншае змяншала значнасць той падзеі ў вачах усяго беларускага народа. Большасць бе-ларускіх партый наогул не прызналі гэтай рэспублікі. Так, ЦК БПС-Р, займаю-чы незалежніцкія пазіцыі ў пытанні суверэнітэту дзяржавы, заяўляў, што ССРБ такой не з'яўляецца і таму разлічваць на іх падтрымку не можа. ЦК БСДП прытрымліваўся прыклад-на такой жа тактыкі і таму адмовіўся супрацоўнічаць з бальшавікамі ў справе стварэння бе-ларускай сацыялістычнай дзяржавы. Лідэры БПС-Ф выказаліся ў тым сэнсе, што БССР не можа быць незалежнай, а таму і не з’яўляецца


паўнавартай дзяржавай. Характэрна і тое, што некаторыя бальшавіцкія арганізацыі зноў створанай рэспублікі бачылі ў факце яе абвяшчэння і існавання пагрозу адрыву ад РСФСР і таму патрабавалі вяртання ў склад апошняй беларускіх тэрыторый. Польшча таксама не прызнала законным стварэнне БССР.

Між тым, утварэнне ССРБ было прагрэсіўнай з’явай. Упершыню беларускі народ набыў сваю дзяржаўнасць. З гэтага часу ў яго гісторыі пачаўся новы этап яе развіцця – на савецкай аснове.

4. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне БССР.

Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР Кастрычніцкі пераварот абумовіў пачатак і пашырэнне грамадзянскай

вайны, а ўслед за ёй - і іншаземнай інтэрвенцыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі, акра-мя іншага, прычынілася да аднаўлення 16 лістапада незалежнасці Польшчы. 3 вяртаннем у Варшаву вядомага лідэра нацыянальнавызваленчага руху Ю. Пілсудскага ў яго руках засяродзілася ваенная і цывільная ўлада ў краіне. Савецкая Расія ў ліку іншых краін прызнала суверэнітэт Польшчы і імкнулася наладзіць з ёй добрасуседскія сувязі.

Часці Заходняй Чырвонай арміі, якія рухаліся на Беларусь ўслед за адступаўшымі немцамі, не маглі не ўстрывожыць палякаў, якія таксама заяўлялі аб правах на тэрыторыю, што калісьці ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Гэтыя правы абгрунтоўваліся вялікімі ўкладаннямі Польшчы "культурнага капіталу" у гэтыя землі на працягу стагоддзяў; знаходжаннем тут польскага насельніцтва; каталіцкім веравы-знаннем часткі і іншага жыхарства. Так, 30 снежня 1918 г. польскі міністр замежных спраў абвінаваціў ленінскі ўрад у агрэсіўнай палітыцы, маючы на ўвазе ўступленне Чырвонай ар-міі ў Літву і на Беларусь. Але нарком па замежных справах Чычэрын адхіліў гэтыя прэтэн-зіі, а Чырвоная Армія працягвала займаць мясцовасці, вызваленыя ад немцаў.

5 студзеня 1919 г. часці Чырвонай Арміі разбілі сілы польскай самааховы, якія спрабавалі ўтрымаць Вільню пад сваёй уладай. Польскі ўрад кваліфікаваў гэтую акцыю як вайну, неафіцыйна распачатую супраць Польшчы"..

У далейшым пагроза ваеннага сутыкнення з Польшчай, падтрыманай Фран-цыяй і Англіяй, прымусіла ленінскі ўрад перагледзець тэрытарыяльны склад Беларускай і Літоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы іх, стварыць адну буфер-ную дзяржаву, якая б прыкрывала РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП (б) па ініцыятыве Леніна прыняў пастанову аб вывадзе Сма-ленскай, Віцебскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губерняў з ССРБ і ўк-лючэнні іх у склад РСФСР. Гэта пастанова выклікала нязгоду большасці ўрада ССРБ, якая папракала бальшавіцкае кіраўніцтва "у цэнтралізме-бюракратызме" і выказалася за захаванне існа-ваўшага статусу рэспублікі. Але пазіцыя ЦК засталася нязменнай. Рэшткі ССРБ – Гро-дзенская і Мінская губерні - мусілі быць аб’яднанымі з Літоўскай ССР.