Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 608

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Архангельск—Волга— Астрахань.

Паводле нацысцкіх планаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам "Ост" прадугледжвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка насельніцтва — вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля — быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.

Часткай планаў з'яўлялася "гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі". За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб Ост. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных "дырэктывах" ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эка- намічным ведамстве рэйхсмаршала Г. Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". 3 іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў галіне харчавання і паліва.

Такім чынам, несправядлівы характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на

СССР; па-другое, захопам "жыццёвай прасторы на Усходзе"; па-трэцяе, планваннем вайны супраць СССР; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэнне камуністаў, камісараў і савецкай інтэлігенцыі; па-пятае, палітыкай генацыду супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапалонных; па-сёмае, вядзеннем Гітлерам супраць СССР знішчальнай вайны.

Напад Германіі на СССР. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне ўзброеных сіл фашысцкай Германіі і войск яе саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.


Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслакавана — 2,9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

 

салд. і аф.

Дывізій

Гармат і мінам

Танкаў

Самалетаў

 

 

 

 

 

 

ЗахАВА

672

55

10087

2201

1909

 

 

 

 

 

 

Вермахт

820

47

10763

1 177

1468

 

 

 

 

 

 

Стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае камандаванне ў адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і начальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцыятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знаходзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаемадзеянне радоў войск.

Прыгранічныя баі ў Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР

прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаў-най мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было "употай заняць агнявыя кропкі ўмацаваных раёнаў на дзяржаўнай мяжы". Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам высокай самааданасці і самаахвяравання, гераізму пагранічнікаў з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб'яднанай групы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава, пагранзастаў Кіпранмякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.

3 моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорткія баі з нямецкімі захопнікамі. 3 раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій "Цэнтр", якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 - й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад


ка-мандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі сіл праціўніка; каля в. Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з мал. Лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля в. Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы легендарнай Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам у 3,5—4 тыс. савецкіх воінаў першага дня вайны была пераўтворана у непрыступную Цытадэль. Праціўнік ставіў на мэце выкарыстаць раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль і іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага камандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.).

На працягу першага дня абаронцы Цытадэлі адбілі 8 жорсткіх атак пяхоты ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умацаванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10кратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вылазкі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы абаронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць надпісы на сценах казематаў, напрыклад: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.УІІ.41 г." За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бугам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Камандзіру 44 палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савецкага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

3 першых гадзін рэалізацыі плана "маланкавай вайны" нямецкая група армій "Цэнтр" пад камандаваненм фельдмаршала фон Бока ненесла скрышальны ўдар па войсках ЗахАВА. Тут становішча для Чырвонай Арміі складвалася асабліва неспрыяльна. У выніку спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідацыі


гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3 332 танкі, 1809 гармат і інш.

Тым не менш Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі крывапралітныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае камандаванне рабіла дзейсныя захады для ўма-цавання фронту абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры.

Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я дывізія пад камандаваннем генерала І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотастралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты стрымлівалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны яго планы сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рубяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах

— барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абарона горада ўскладалася на 172-ю стралковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перактыўшы шашу Магілёў—Бабруйск і Магілёў— Мінск, абарону ажыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва — адна з самых яскравых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941 г. Савецкія войскі на працягу 23 дзён скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай


перашкодай на шляху правага крыла групы армій "Цэнтр" і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Прыклады мужнасці барацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары сутыкнуліся з савецкімі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка, пасля таго як скончыліся боепрыпасы, тараніў на МіГ-3 германскі двухматорны М88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны метадам тарана было знішчана 15 нямецкіх самалётаў. Подзвіг экіпажа М. Гастэлы ў раёне Радашковіч.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў трапілі ў германскі палон: у "катлах" пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1,5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій "Цэнтр" згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Да ліку непасрэдных прычын, якія прывялі да адступлення часцей Чырвонай Арміі ў першыя тыдні вайны, неабходна аднесці: знешнія — Германія раней за СССР перайшла на вытворчасць баявой тэхнікі; трэці рэйх захапіў узбраенні больш за 200 дзівізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій краін Еўропы; вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы; і ўнутраныя — неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, і народнай гаспадаркі і ваеннай эканомікі СССР; грубыя пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва

СССР у тэрмінах верагоднага пачатку вайны і вызначэнні стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка; адсутнасць у каманднага і радавога састава Чырвонай Арміі неабходнага баявога вопыту, іх слабая ваеннатактычная падрыхтоўка з арыентацірам выключна на вядзенне войскамі Чырвонай Арміі наступальных, уліку аб'ектыўных фактараў вайны, баявых аперацый