Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3311

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13


Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Пытанні

1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа

Утварэнне беларускай нацыі

3. Развіццё асветы

4. Станаўленне беларусазнаўства

5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры

6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура

7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.

1. Пасля падзелаў РП у этнічнай і канфесійнай структуры на Бе­ла­ру­сі ў складзе Расійскай імперыі адбыліся пэўныя змены. У адпавед-насці з увядзеннем так званай «мяжы яўрэйскай асе­лас­ці» і вы­ся­лен­нем яўрэяў з сельскай мясцовасці іх доля ў гарадскім і мес­тач­ко­вым насельніцтве колькасна пераважыла ўсе іншыя на­цы­я­на­ль­ныя плас­ты. У складзе Расійскай імперыі беларусы пражывалі ў межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзен­с­кай і Віленскай губ. У сярэдзіне ХІХ ст. іх налічвалася 2 726 тыс. З другой паловы ХІХ ст., асабліва пасля паўстання 1863 г., на Бела­ру­сі ўзмацніўся прыток рускага элементу (чыноўнікаў, настаўні­каў, памешчыкаў, святароў).

Пад час правядзення ў 1897 г. першага ўсеагульнага перапісу на­се­ль­ніц­т­ва Расійскай імперыі, яго нацыянальная прыналежнасць выз­на­ча­ла­ся па роднай мове. У выніку пражыванне бе­ла­ру­саў (5 711 тыс.) выявілася не толькі ў 5 азначаных, але (303 тыс.) і ў су­меж­ных з імі Чарнігаўскай, Ковенскай, Смаленскай губ. Агульная колькасць на-сельніцтва Беларусі складала 6 500,2 тыс. ча­ла­век, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс. (89, 9 %) – у вёсках і мястэчках. За другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5 %, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асабліва імкліва ўзрастала гарадское насельніцтва гандлёва-пра­мыс­ло­вых і чыгуначных цэнтраў (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст). Доля беларусаў сярод гараджан дася-гала 14, 5%, а на вёсцы – каля 80% .

З 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія назвалі рус­кую мову сваёй роднай, 37,5 % пражывалі ў гарадах і 62,5 % - у мяс­тэч­ках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспары існавалі ў гу­бер­н­с­кіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ў гарадах скла­да­ла 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4, 4 %. У сваёй масе рускія з’яў­ля­лі­ся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, памешчыкамі, і свя­та­ра­мі.


Колькасць палякаў складала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жы­ха­роў беларускіх губерняў. У гарадах іх удзельная вага складала 11, 8 %, у вёсках і мястэчках – 4, 0 %. Чацвёртая частка палякаў на­ле­жа­ла да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснай шляхты.

З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва Беларусі) 53, 9 % жы­лі ў мястэчках і 46,1 % - у гарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гара-ды па этнічнаму складу з’яўляліся пераважна яўрэйскімі.

У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пражывала 13 570 му­су­ль­ман (у тым ліку 3,9 тыс. – вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Карэнныя беларускія та­та­ры кан­цэн­т­ра­ва­лі­ся ў Мінску і Навагрудку, а таксама Слуцкім, На­ваг­руд­с­кім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасць тлу­ма­чы­ла­ся значнымі асіміляцыйнымі працэсамі. Тым не менш, татарам удало-ся за­ха­ваць мусульманскую ве­ру і самабытную культуру.

Такім чынам, у канцы ХІХ ст. этнічнай сітуацыі на тэрыторыі Бе­ла­ру­сі былі ўласцівы канцэнтрацыя прадстаўнікоў «тытульнай нацыі» у весцы, а яўрэяў як буйнейшай нацыянальнай меншасці – у гарадах і мяс­тэч­ках. Палякі і рускія, прыкладна раўнамерна прадстаўленыя ў га­ра­дах і сельскай мясцовасці, у адрозненні ад беларусаў, мелі вы­раз­ную нацыянальную самаідэнтыфікацыю. І рускія, і палякі не лічылі бе­ла­ру­саў асобным этнасам, а самі яны па розных прычынах не на­да­ва­лі гэтаму пытанню належнай увагі.

Не вылучаліся беларусы і асаблівай набожнасцю. Праблема іх ве-ры больш займала рускую і польскую эліту. Так, Кацярына ІІ зрабіла шмат для таго, каб ад­на­віць на тэрыторыі Бела­ру­сі былую магутнасць праваслаўнай царквы. Пасля кан­чат­ко­ва­га далучэння Беларусі да Расіі (1795) тут дзейнічала Мінская і Літоўская епархія з 200 прыходамі. Пры гэтым, па волі Імператрыцы, усіх усіх уніятаў, якія скла­да­лі ас­ноў­ную масу вернікаў-беларусаў (каля 70%) і аб­’­яд­ноў­ва­лі­ся ў 862 пры­хо­ды, сталі прымусова пераводзіць у праваслаўе. Толькі пасля яе смер­ці Павел І пры­пы­ніў гвалт і вярнуў беларусаў да іх канфесіі. Пла­ны Кацярыны ажыццявіліся пры ўдзеле яе ўнука – Мікалая І, які ў 1839 г. падтрымаў ініцыятыву ўніяцкага архіепіскапа Я. Сямашкі аб да­лу­чэн­ні ўніяцкай паствы да праваслаўя.

На пачатку ХІХ ст. колькасць каталіцкіх прыходаў па­вя­лі­чы­ла­ся з 69 (1773) да 231 (1823). На тэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магiлёўскае, Мiнскае, Ко­вен­с­кае. Але пасля дзвюх хваль русіфікацыі, якія адбыліся пасля паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., часу праваслаўная рэлігія ператваралася ў адзі­ную дзяр­жаў­ную рэлігію з наданнем яе служыцелям шматлікіх іль­гот і пераваг у параўнанні са святарамі іншых канфесій. Яна ж з’яўля­ла­ся скла­до­вай часткай дзяржаўнай ідэалогіі.


На працягу стагоддзяў захоўвалі сваю мусульманскую рэлігію бе­ла­рус­кія татары. На сродкі вернікаў у 1900 г. у Мінску была па­бу­да­ва­на мураваная мячэць.

Пасля выдання ў 1905 г. царскага ўказу аб верацярпімасці ў Ра­сій­с­кай імпэрыі больш за сто тысяч вернікаў перайшлі ў каталіцтва. Але па-ранейшаму дыскрымінаванымі ў правах заставаліся стараверы, бап­тыс­ты, некаторыя іншыя пратэстанты, а таксама іудзеі.

2. Асэнсаванне беларусамі сваёй прыналежнасці да асобнага эт­на­су або фарміраванне іх нацыянальнай самасвядомасці пачалося пас­ля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «бела-рускі» і г. д. зна­ходзі­лі­ся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш ге­аг­ра­фіч­ны, чым этнічны змест. У адрозненне ад іншых на­цы­я­на­ль­ных груп, іх нацыянальная ідэн­ты­фі­ка­цыя беларусаў не мела вы-разных кры­тэ­ры­яў і не з’яўлялася агульна-прызнанай. Прычым сам народ, у па­даў­ля­ю­чай большасцi, cяляне, не ме­лі магчымасці асэнса-вана за­я­віць аб сваёй нацыянальнай пры­на­леж­нас­ці. Прычынай тыму быў не толькі нізкі ўзровень яго асветы, але і ўздзе­ян­не чужых яму па­ланізацыі і русіфікацыі.

Зародкі беларускай нацыянальнай самасвядомасці варта шу­каць у асяроддзі той шляхты, якая акцэнтавала ўвагу на мясцовых, «ту­тэй-шых», літвінскіх каштоўнасцях і бачыла ў іх стымул для вы­лу­чэн­ня з вялікапольскай нацыі ва ўласную этнічную супольнасць. Вы­ву­чэн­не гісторыі ВКЛ, народнага фальклору і інш. набліжала праг­рэ­сіў­ную шляхту і інтэлігенцыю да ся­лян­с­т­ва, ствараючы перадумовы для кан-салідацыі ўсіх пластоў бе­ла­рус­ка­га насельніцтва.

Дзякуючы дасягненням бе­ла­ру­саз­наў­с­т­ва, кола прыхільнікаў дум­кі аб беларусах як самабытным народзе няў­хі­ль­на пашыралася. Важкі ўклад у гэтым накірунку ўнёс В. Ду­нін-Марцінкевіч. Яго лі­та­ра­тур­ныя творы ўзнялі пашырылі ўжытак народнай мовы і дэманстравалі на­цы­я­на­ль­ную адметнасць бе­ла­ру­саў. Яскравым паказчыкам таго ж стала «Мужыцкая праўда» і «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, дзе, акрамя іншага, ад­бі­ла­ся ім­к­нен­не часткі шляхты разам з сялянствам змагацца супраць ца­рыз­му за сваю волю, школу, веру (уніяцтва) і інш. Разам з тым пад час паў­с­тан­ня 1863 г. на Беларусі нацыянальная сама-свядомасць яго ўдзельнікаў пэў­ным чынам дыферэнцыравалася па прыкмеце вя­лі­ка­по­ль­с­кіх і мяс­цо­вых мэтаў.

Аб фарміраванні нацыянальнай са­мас­вя­до­мас­ці беларусаў свед-чаць выступленні групы «Гоман». Вялікі ўклад у гэ­ты працэс унёс Ф. Багушэвіч. У выніку, у другой палове XIX ст. вы­най­дзе­ная сама-ўладдзем назва праваслаўнага насельніцтва РП, за­тым Паўночна-За-ходняга краю «беларусы» стала пераўтварацца ў эт­но­нім. Адначасова працягвалі існаваць рэгіянальныя назвы беларусаў (палешукі), канфе-сіянімы (рускія і палякі) і саманазва «тутэйшыя».


З сярэдзіны ХІХ ст. з Заходняй Еўропу ў Расійскую імперыю ўз-мацніўся паток новых фі­ла­соф­с­кіх, па­лі­тыч­ных, прававых ідэй, вучэн-няў і г.д. У іх ліку, ідэ­а­ло­гія на­цы­я­на­ліз­ма, якая абвяшчала вышэй-шай каштоўнасцю палітычную са­мас­той­насць асобнага народа, які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эка­но­мі­ку, сацыяльную структуру, матэрыяльную і ду­хоў­ную ку­ль­ту­ру. Гэтая ідэалогія абапі-ралася на патрыятычныя пачуцці чле­наў эт­ніч­най супольнасці і спры-яла іх кансалідацыі, незалежна ад са­цы­я­ль­на­га (маёмаснага, канфесій-нага) стану. У сукупнасці са значнымі сацыяльна-эканамічнымі, гра-мадска-палітычнымі і ку­ль­тур­нымі пераменамі, якія адбываліся ў ім­пе­рыі, ідэі нацыяналізму паскорылі працэс пераўтварэння насяляўшых яе народнасцей у на­цыі – устойлівыя супольнасці людзей на базе агульнасці іх тэ­ры­то­рыі, мовы, эканамічнага жыцця і псіхічнага скла-ду, што выяўлялася ў ку­ль­ту­ры.

Пэўныя на­цы­яс­т­ва­ра­ль­ныя працэсы адбываліся і ў бе­ла­ру­саў. Па-водле агу­ль­на­ра­сій­с­ка­га перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 год вырасла на 52 млн (з 74 да 126 млн), а Беларусі – амаль падвоiлася і склала: 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3, 1 млн рускiх, паля­каў, украiнцаў, яўрэяў (13, 8%), лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных ка­му­ні­ка­цый, пашырэннем адукацыі і інш. адбывалася лексічнае ўзба­га­чэн­не бе­ла­рус­кай мовы, яе ўніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На па­чат­ку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фар­мі­ра­ван­ня на базе мінска-маладзе-чанскага дыялекту мовы лі­та­ра­тур­най. Яе зас­на­ва­ль­ні­камі з’яўляліся інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай Ні­вы».

Скасаванне прыгоннага права ў 1861 г., ажыццяўленне аграрнай і ін­шых рэформаў стымулявалі ўсебаковую кансалідацыю беларусаў у сіс­тэ­ме агульнага эканамічнага жыцця і капіталістычнага рынку. Пры-с­та­са­ван­не памешчыкаў і сялян да новых умоў гаспадарання пат­ра­ба­ва­ла перамен у іх адносінах на пачатках узаемнага інтарэсу. Малазя-мелле і беззямелле вымагала ад сельскіх працаўнікоў бо­ль­шай мабіль-насці: пошуку дадатковых крыніц заробку і новых мес­цаў пражы-вання. Гарадская і местачковая прамысловасць, якая да гэ­та­га часу за-бяспечвалася пераважна яўрэйскай рабочай сілай, стала па­паў­няц­ца выхадцамі з вёскі. Адпаведна ў атрадзе шмат­на­цы­я­на­ль­на­га пралета-рыяту павялічвалася праслойка беларусаў.