Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3310

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Нягледзячы на велізарныя дасягненні ў вывучэнні беларускага на­ро­да, у пэўных колах навуковай грамадскасці з’явілася думка аб ім як за­ход­нім адгалінаванні «рускага племені». З гэтай нагоды славуты эт­ног­раф, фалькларыст і археолаг, аўтар шматтомнага «Беларускага збор­ні­ка» і больш 200 прац Е. Раманаў патраціў шмат энергіі ў аба­ро­ну пункта гледжання аб беларусах як самабытным народзе.

Такім чынам, беларусазнаўства зрабілася са­мас­той­най галіной ве-даў, якія ўвабралі ў сябе дадзеныя аб гісторыі, ма­тэ­ры­я­ль­най і духоў-най культуры беларусаў і інш. Яно паслужыла фарміраванню адэкват-най грамадскай думкі аб беларусах, а таксама спрыялі фарміраванню іх нацыянальнай самасвядомасці.

5. Пачатак беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння звяз­ва­юць са збіраннем і вывучэннем вуснай народнай творчасці – аб­ра­да­вай паэзіі, эпічных твораў, прыслоўяў і інш. Яго пачынальнікамі бы­лі шляхцічы або інтэлігенты, прысвяціўшыя сваё жыц­цё служэнню Айчыне, пад якой разумелі РП. Пры гэ­тым ураджэнцы Беларусі хоць і знаходзіліся ў рэчышчы польскай ідэі, але шмат увагі надавалі сваёй «малой радзіме», яе гісторыі і культуры яе народа. Аб’ектам асабліва-га вывучэння гэтых людзей зрабілася на­род­ная творчасць і «простая» мова, якія сведчылі аб іс­на­ван­ні на Беларусі самабытнага народа. У лі-ку заснавальнікаў такой літаратуры быў Я. Чачот (1796–1847), які вы­даў шэсць зборнікаў "Вясковых песень з-над Нёмана і Дзвіны", у тым ліку адзін (апошні) на беларускай мове. Акрамя таго, Я. Чачот апуб­лі­ка­ваў два зборнікі з уласнымі вер­ша­мі. У 1846 г. выйшаў твор Я. Бар-шчэўскага (1794-1851) "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апа­вя­дан­нях".

А. Рыпінскі (1811-1900) таксама вывучаў духоўную спад­чы­ну бе-ларусаў. У 1840 г. у Парыжы ім была выдадзена этнаграфічна-фа­ль­к­лор­ная праца "Беларусь", якой ён, акрамя іншага, даказваў, што «мо-ва беларуская не ёсць маскоўская».

У. Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823-1862) як паэт, фа­ль­к­ла­рыст і краязнавец пісаў па-польску і па-беларуску. У 1856 г. ён пад­рых­та­ваў «Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мін­с­кай правінцыі». На яго думку, беларуская мова мела такія ж пра-вы на іс­на­ван­не ў літаратурным жыцці, як і любая іншая. У. Сыра-комля па­даў прыклад таго, напісаўшы вершы "Добрыя весці" (1848) і "Ужо птуш­кі пяюць усюды" (1861).

В. Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) як пісьменнік, паэт, драматург у большай ступені, чым яго папярэднікі, выкарыстоўваў у сваёй твор­час­ці народную гаворку. Выдадзенае ў 1846 г. у Вільні лібрэта оперы "Сялянка» адбіла тыповую на той час карціну, калі паны гаварылі на по­ль­с­кай мове, а сяляне – на беларускай. Паэма "Гапон" (1855) – гэта ўжо першы цалкам беларускамоўны твор, але ў далейшых зборніках аўтара "Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), "Цікавішся? Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або ўсяго пат­ро­ху" (1857 г.) вершы, апа-вяданні і аповесці публікаваліся на абедзвюх мо­вах. Тым не менш бе-ларускамоўныя творы леглі ў падмурак на­цы­я­на­ль­най літаратуры. Ця-га аўтара да беларускага фальклору, жывой на­род­най мовы знайшла ўвасабленне ў перакладзе твора кла­сі­ка польскай паэзіі А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У многім намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча народ-ная мова губляла зняважлівы статус му­жыц­кай і знаходзіла ўсё больш выразны ўжытак у літаратурным пра­цэ­се. Аб тым жа сведчаць паэмы «Энеіда на­вы­ва­рат» і «Тарас на Парнасе» (сярэдзіна ХІХ ст.), першая га­зе­та на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (1862-1863), асобныя тво­ры К. Каліноўскага (1864).


Такім чынам, у першай палове XIX ст. намаганнямі мясцовай шля­хец­кай інтэлігенцыі быў закладзены падмурак беларускамоўнай лі­та­ра­ту­ры, але жорсткая палітыка царскіх улад на Беларусі, вык­лі­ка­ная паўстаннем 1863-1864 гг., акрамя іншага, істотна запаволіла яе раз­віц­цё. У канцы 1860-х нешматлікія яе здабыткі па­поў­ні­лі­ся паэмамі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" (1866) і "Залёты" (1870).

На рубяжы 1880-1890-х гг. на Беларусі з’явілася новая кагорта бе­ла­рус­кіх інтэлігентаў шляхецкага паходжання, якія літаратурнымі сродкамі паспрабавалі ўзняць годнасць роднай зямлі і яе народа пры тым, што сама беларуская мова афіцыйна не прызнавалася. Толькі на-пачатку 1890-х гг. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бу­ра­чок выйшаў у свет беларускамоўны твор «Дудка беларуская» (1891), а ў Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава – «Смык беларускі» (1894), надрукаваныя лацініцай. Іх аўтарам быў Ф. Ба­гу­шэ­віч (1840-1900) – у поўным сэнсе першы беларускі паэт і пі­сь­мен­нік. Асноўным і пастаянным аб’ектам яго творчасці з’яўляўся бе­ла­рус­кі мужык. Па-фас яго вер­ша­ва­ных зборнікаў быў звернуты непасрэдна да самога се-ляніна, яго год­нас­ці і нацыянальнай свядомасці. Пры гэтым аўтар пе-раканаўча да­водзіў, што тая мова, на якой напісаны вершы і размаўляе бе­ла­рус­кі народ, такая ж «людская і панская» як і іншыя. Заклік Ф. Ба-гушэвіча да чытачоў шанаваць сваю мову, яго сло­вы аб гісторыі наро-да, спробы вызначэння тэрыторыю Бе­ла­ру­сі ў геаграфічнай прасторы і тлумачэння яе назвы ўялялі сабой аб­ры­сы нацыянальнай ідэі.

Паэт А. Гурыновіч (1869-1894) са сваім клопатам аб леп­шай буду-чыні народа быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. За сваё зу­сім кароткае жыццё ён істотна паспрыяў станаўленню беларускай лі­та­ра­тур­най мо-вы. Акрамя публікацыі ўласных вершаў лірычнага і гра­мад­с­ка-палі-тычнага зместу, паэт пераклаў на беларускую мову тво­ры А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэшкі, I. Франко.

Істотны ўклад у развіццё літаратуры ўнеслі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Ф. Тапчэўскі і першы беларускі байкапісец А. Абу­хо­віч. Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851-1897) пісаў свае шматлікія тво­ры пра народ і для народа. Яго кнізе беларускіх вершаў «Вязанка» (1903), якая выйшла ў Пецярбургу, а таксама паэмам «Паляўнічыя ак­ва­рэ­ль­кі», «Гануся», «Андрэй», «Віялета» уласцівы тонкі лірызм, лю­боў да простага люду і Бацькаўшчыны.

Беларуская літаратура ХІХ ст. увабрала ў сябе ўсе тагачасныя ма-с­тац­кія стылі – рамантызм, сентыменталізм і рэалізм. Намаганнямі пле­я­ды мясцовых патрыётаў у іх літаратурных творах рабіўся акцэнт на асаблівасцях «малой радзімы». Беларуская мова стала на­бы­ваць са-мадастатковую каштоўнасць і гучаць у арыгінальных вер­шах. Дзяку-ючы намаганням В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Ба­гу­шэ­ві­ча, А. Гурыно-віча, Я. Лучыны і інш., у другой палове ХІХ ст. беларуская мова па-ступова паз­баў­ля­ла­ся непрывабнага статусу «мужыцкай», актыўна вы-карыстоўвалася ў нацыянальнай паэзіі, прозе і драматургіі і стала за-кладваць пад­му­рак утварэнню мовы літаратурнай. Пад уздзеяннем на-цыястваральных пра­цэ­саў, якія адбываліся ў 1870-1890-х гг., літарату-ра кансалідавала народ і фар­мі­ра­ва­ла яго нацыянальнуюсвядомасць.


6. З 1803 па 1832 гг. аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта лі­та­ра­ту­ры і мастацтва Віленскага ўніверсітэта заставалася адзіным цэн­т­рам падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў і гравёраў на Беларусі. Вя­лі­кім аўтарытэтам у навучэнцаў карысталіся прафесары Ф. Смуг­ле­віч і Я. Рустэм. На змену класіцызму прыйшоў новы мас­тац­кі стыль – рамантызм. Да ліку лепшых прадстаўнікоў партрэтна­га жанру адно-сяць І. Аляшкевіча (1777-1830), аўтара партрэтаў А. Міц­ке­ві­ча, А. Чартарыйскага, Г. Ржавускага, Л. Сапегі, М. Радзівіла.

Адыход ад канонаў класіцызму быў уласцівы мастаку ві­лен­с­кай шко­лы В. Ваньковічу (1800-1842) – аўтару партрэтаў паэта А. Міцке-ві­ча і піяністкі М. Шыманоўскай; кар­цін «Напалеон каля вогнішча», «Дзева Марыя Вострабрамская» і інш. Адным з лепшых прад­с­таў­ні­коў партрэтнага жывапісу быў І. Хруцкі (1810-1885). За кар­ці­ну «Ста-рая, якая вяжа шкарпэткі», мастак атрымаў малы залаты ме­даль Ака­дэ­міі. У 1839 г. яму было пры­суд­жа­на зван­не акадэміка жывапісу.

Выдатна спалучаў элементы партрэтнага і батальнага жанраў, і ра­зам з імі – класічнага і рамантычнага стыляў мастак Я. Дамель (1780-1840). Яго карцінам "Смерць Глінскага ў няволі", "Вызваленне Кас­цюш­кі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г." «Хрышчэнне сла­вян» уласціва гераізацыя падзей.

Гістарычны жанр распрацоўваў мастак, этнограф і кам­па­зі­тар Н. Орда (1807-1883). Але яшчэ большага поспеху ён дасягнуў у жанры пейзажу. Карціны «Лагойск», «Крыжоўка», «Руіны замка ў Лідзе», «Мір», «Нясвіж», «Белая Вежа», а таксама больш 500 ак­ва­рэ­ляў і ма-люнкаў з натуры прынеслі яму вялікую вядомасць.

Да майстроў пейзажнага жывапісу Беларусі належыць і В. Дма-хоўскі (1805-1862). Яго творы – "Радзіма", "Возера Сві­цязь", "Заход сонца", «Начлег» вылучаюцца сярод іншых сваімі ве­ліч­ны­мі і паэтыч-нымі кампазіцыямі, вытанчонасцю малюнка.

Майстрам бытавога жанру быў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мас­тац­т­ваў Н. Селівановіч (1830-1918). Найбольш вядомыя яго тво­ры­ – псіхалагічны партрэт «Пастух», "Дзеці на двары", "У шко­лу", "Дзяў-чынка", Н. Селівановіч браў удзел у афармленні інтэр’ера Іса­кі­еў­с­ка­га сабора ў Пецярбургу. За мазаічную кампазіцыю "Тайная вя­чэ­ра" яму было прысвоена званне акадэміка.

Пэў­ны ўплыў на беларускіх майстроў жывапісу аказвалі рускія мас­та­кі, якія пэўны час пражывалі на Беларусі. Так, І. Я. Рэпін плённа пра­ца­ваў у сваім маёнтку Здраўнёва на Віцебшчыне. У 1899 г. яго тво-ры ў экспазіцыі іншых мастакоў-перасоўнікаў выстаўляліся ў Мінску.


У 1890-я гг. былі заснаваны мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску, у пачатку ХХ ст. – у Магілёве. У 1890-я гг. па­чаў­ся творчы шлях славутагага беларускага жывапісца В. Бя­лы­ніц­ка­га-Бірулі (1872-1957). Напісаная ім у 1892 г. карціна «З аколіц Пя­ці­гор­с­ка» была набыта Траццякоўскай галерэяй.

Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі супала ў часе са зменамі ў архітэктурных стылях. Рысы пераходу ад барока да кла­сі­цыз­му спа-лучылі ў сабе палацы ў Ружанах, Шчорсах, Дзя­рэ­чы­не, сабор Св. Іосі фа ў Магілёве і інш. Палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава і сабор Пятра і Паўла ў Го­ме­лі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш. ужо не захоўвалі рэшткаў барока. Але класіцызм не зрабіўся пануючым стылем. З сярэдзіны XIX ст. яго паступова замя-няе рамантызм з уласцівай яму эклектыкай – спа­лу­чэн­нем розных стыляў. Ідучы насустрач пажаданням заможных за­каз­чы­каў, архітэк-тары спалучалі ў адным праекце элементы готыкі, рэ­не­сан­су, барока. Так, касцёл святой Варвары ў Віцебску вы­ка­на­ны з элементамі готыкі, царква на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў ві­зан­тый­с­кім стылі і г. д..

Прыкметнай з’явай у архітэктуры Беларусі канца XIX – пачатку ХХ стст. стала распаўсюджанне новага мастацкага стылю – мадэрн з улас­ці­вым яму пераплеценнем ліній, асіметрыяй, багатым дэкорам. Ім аз­даб­ля­лі­ся чыгуначныя вакзалы, банкі, даходныя дамы і інш.

Хваля русіфікацыя на Беларусі, распачатая пасля падаўлення паў-стання К. Каліноўскага, паўплывала на пашырэнне колькасці права-слаўных храмаў («мураўёвак») у так званым псеўдарускім стылі.

У пачатку XIX ст. у маёнтках буйных магнатаў працягвалі дзей­ні­чаць прыватныя тэатры з прыгоннымі артыстамі. Неўзабаве сцэнічнае мас­тац­т­ва стала набываць камерцыйны характар. Але ў 1830-я гг. у гу­бер­н­с­кіх і буйных павятовых цэнтрах пачынаюць з'яўляюцца тэатры пры­ват­най антрэпрызы, якія ладзілі гастрольныя выступленні ў на­ва­ко­ль­ных гарадах, мястэчках. Вялікую папулярнасць мелі ў той час тэ­ат­ра­ль­ная трупа Мараўскага з Вільні, Саламеі Дзешнер з Гродна, Ка­жын­с­ка­га з Мінска. У іх рэпертуары былі п’есы заходнееўрапейскіх і рус­кіх аўтараў. У адпаведнасці з тэатральнай рэформай у 1846-1847 гг. дзейнасць ван­д­роў­ных труп забаранялася, а ў губернскіх гарадах засноўваліся пас­та­ян­ныя тэатры на чале з адмысловымі дырэкцыямі.

Пачатак беларускага нацыянальнага тэатра быў пакладзены чле­на­мі музычна-драматычнага гуртка на чале з В. Дуніным-Мар­цін­ке­ві­чам, якія 23 верасня 1841г. арганізавалі паказ камічнай оперы «Рэ-круц­кі яўрэйскі набор». Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжы­жа­ноў­с­кі, а лібрэта – В. Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. у га­рад­с­кім тэатры мінскія аматары паставілі наступную камічную оперу «Ідылія» («Сялянка»). У далейшым гурткоўцы ставілі яе ў Бабруйску, Няс­ві­жы, Слуцку.


Разам з нацыянальным тэатрам узнікла і пачало развівацца на­цы­я­на­ль­нае музычнае мастацтва. Яго заснавальнікам з’яўляўся славуты кам­па­зі­тар, аўтар музыкі «Сялянкі» С. Манюшка (1819-1872). Цэн­т­ра­мі музычнага жыцця Беларусі з’яўляліся Мінск, Віцебск, Гродна, Ма­гі­лёў, Бабруйск, Пінск. У рэпертуары прафесійных труп і музыкантаў-ама­та­раў былі творы заходнееўрапейскіх, рускіх і беларускіх кам­па­зі­та­раў. На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кам­па­зі­та­раў. Сярод мясцовых аўтараў асобай папулярнасцю ка­рыс­таў­ся Міхал Клеафас Агінскі, які сачыніў больш 60 музычных твораў, у тым ліку паланэз «Развітанне з Радзімай». Неўміручую славу па­кі­ну­лі пасля сябе кампазітары С. Манюшка і Ф. Міладоўскі, збіральнік бе­ла­рус­ка­га фальклору і кіраўнік імператарскіх тэатраў В. Казлоўскі.

Барацьба царскіх улад, распачатая пасля падаўлення паўстання 1863-1864 г. і скіраваная супраць польскага ўплыву на Беларусі, зак­ра­ну­ла і тэатральнае мастацтва. У выніку, усе польскамоўныя сцэ­ніч­ныя пастаноўкі былі забаронены. Малады беларускі тэатр таксама пе­ры­пы­ніў сваё існаванне.

Выразнай рысай тэатральнага мастацтва на Беларусі ў 1860-1890-я гг. стала развіццё аматарскіх гурткоў у Горках, Рагачове, Навагруд-ку, Пін­с­ку, Барысаве, Слуцку, Клімавічах Брэсце, Полацку, Слоніме, Лідзе, Бабруйску, Вілейцы, Ашмянах. 5 чэр­ве­ня 1890 г. у Мінску быў узведзены будынак пастаяннага тэатра. У яго рэпертуары пераважалі п’есы ў жан­ры крытычнага рэалізму, напісаныя М. Гогалем, А. Суха-во-Ка­бы­лі­ным, А. Астроўскім і інш.

З цягам часу дасягненні беларусазнаўства, акрамя іншага, выйшлі за межы іх навуковага выкарыстання і зрабіліся здабыткам творчай му­зыч­най інтэлігенцыі. Дзякуючы ёй, беларускія песні ўздымаліся да вяр­шынь духоўнай культуры. Яны ўключаліся ў рэпертуар пра­фе­сій­ных артыстаў і дэманстраваліся ў канцэртных залах Расіі і замежжа. Бе­ла­рус­кія песенныя матывы гучалі ў творах рускіх кампазітараў М. Рым­с­ка­га-Корсакава, М. Мусаргскага, А. Глазунова. Паказчыкам уз-дыму музычнага мастацтва на Беларусі варта наз­ваць з’яўленне мяс-цовых прафесійных музыкантаў-кампазітараў – Ф. Мі­ла­доў­с­ка­га, М. Ельскага, І. Глінскага, М. Чуркіна і В. Залатарова.

Станоўчае ўздзеянне на развіццё духоўнай культуры аказвалі аб­’­яд­нан­ні аматараў музыкі і прыгожых мастацтваў. Іх намаганнямі ад-бывалася прапаганда лепшых узораў культуры, выяўленне мясцовых талентаў, укараненне ў грамадства высокіх мастацкіх густаў.