ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3253
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.
3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.
4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда.
5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса
і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР.
8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР.
1. Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспада-рчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы паме-шчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацы-яльна-эканамічны крызіс у краіне.
23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на пе-рамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўла-ды Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаван-не ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.
Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзява-лася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія
арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.
Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямель-ныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арга-нізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.
Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму най-большым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бун-даўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кан-тролю над вытворчасцю і размеркаваннем.
Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назі-ралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыда-таў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдац-кіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсера-сійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе бур-жуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Са-веты Беларусі і часці Заходняга фронту.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заў-важаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, ма-сай, барацьбой узброеных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Пе-траградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэва-люцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітыч-ныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэпутатаў.
2. У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пера-ходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдац-кiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi усiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.
Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гава-рылася аб узяцці з’ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы буду-чага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зя-мель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Уста-ноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саве-таў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 га-дзіну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неад-кладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) мі-ры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.
Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэ-та аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыя-лізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 ус-трымаўшыхся.
Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.
Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).
Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная ма-са насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, які па-грозу заваёвам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камі-тэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб’яднаў палітычных пра-ціўнікаў бальшавікоў.
Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».
Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальша-вікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інта-рэсах працоўных.
3. Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамад-скасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вай-ны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін рані-цы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вi-цебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлё-ва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальша-вікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы сал-дат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гар-нізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.
Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэн-зуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрня-мi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння сваёй ула-ды яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фрон-та выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыў-най дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і ператварыліся ў апазi-цыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшы-ся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на сябе ўладныя функцыi.
Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лi-ку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноў-ныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).
4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сваёй ла-яльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла ад-хіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая баль-шавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i улада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (ад-паведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».
КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплыў i распадалiся. А пераход ула-ды да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў ма-штабе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi». Так, 18–
20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з’езда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрым-ку СНК i яго дэкрэтаў, i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.
Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паў-ночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэ-легатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.