ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3264
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад стар-шынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння такса-ма сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Ка-мiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрыс-дыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Бе-ларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на За-ходнi фронт.
У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўла-да ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губернскага Са-вета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.
На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвала-ся з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правя-дзення рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.
На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэ-ры. Але большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне (58%) аддала свае га-ласы менавіта за эсэраўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэн-нi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,
В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламен-там». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага наро-да» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то баль-шавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.
Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальша-віцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзян-скую вайну.
4. Узброенае паўстанне ў Петраградзе выклікала непакой бела-рускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля абвешчанага Дэ-крэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застац-ца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларус-кага Народу» і звароце «Да ўсяго Народа Беларускага» выканкомы ВБР, ЦВБР i вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту выступiлi з за-клiкам «узяць у свае рукi упраўленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Бе-ларускай дэмакратычнай рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўлады – Краёвай Рады.
Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыўся ў Петраградзе, дзе гру-па беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Ўсерасійскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, аб’ядналася ў Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада ў сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатоўнасцi узяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэн-ня гарантыi захавання i цэласнасцi аўтаномнай Беларусi». Кіраўніц-тва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на па-трэбы Ўсебеларускага з’езда 50 000 руб.
У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з’язджацца ў Мінск. 14 снежня на з’ездзе сабралася самае вялiкае з часу Лютаўскай рэвалюцыi прадстаўнiцтва ад арганiзацый i устаноў Беларусi – усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi права рашаючага голасу. Асноўная маса дэлегатаў складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).
Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным самавы-значэнні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўта-номіі (з уласным органам улады – Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў) належала склiкаць Беларускi Устаноўчы сход i паслаць дэлегатаў на мiрную канферэнцыю.
Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць з’езд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон з’езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзе-ячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем беларускага з’езда ства-рыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ўладу i непад-парадкаваннем iснуючай уладзе Саветаў«.
Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народаў на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім з’ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’яўлялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актыўнасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатыўна. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага з’езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў скла-дзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб’яднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але бы-лі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэма-кратычнай аснове
5. Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарад-каваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеўладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй ма-ёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпу-са на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі памешчыкаў-палякаў.
Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад шта-бу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю – выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнара-ваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.
Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянера-мі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-пер-шае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе «Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў». Па-другое, часці І Польскага корпуса па-збаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя – кіруючага цэн-тра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгар-нулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як «панскай польскай армiі, якая ўстала на бок буржуазii».
12 студзеня генерал І. Доўбар-Муснiцкi накiраваў А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 – Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў «сацыялістычную Чырвоную Армію». Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвя-шчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса зменшыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак нават пасля колькаснага змян-шэння яго баяздольнасць заставалася даволі высокай, таму савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем пера-мір’я германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з германскім камандаваннем.
Такім чынам, М. Крыленка, А. Мяснікоў і інш. не здолелі выра-шыць канфлікт на беларускіх землях, які перарос у ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і велізарнымі матэрыяльнымі стратамі.
Распачаўшы ваенныя дзеяннi супраць Польскага корпуса, кiраў-нiкi Стаўкi i Заходняга фронту не баялiся страцiць у яго асобе стратэ-гiчнага саюзнiка ў барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Гэтая палітыка мела яшчэ больш катастрафічныя наступствы і не толькі для Беларусі, а для ўсёй Расійскай рэспублікі. Як вядома, адным з першых крокаў новай улады ў асобе II з’езда Саветаў стала прыняцце дэкрэта аб міры. У адпаведнасцi з ім, ленінскі СНК прапаноўваў усiм ваяваўшым кра-iнам, i у першую чаргу – Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаво-ры аб заключэннi дэмакратычнага мiру. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання расійскіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавораў з працiўнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхоў-нага галоўнакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiўся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў адхілены ад пасады. Новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. Крыленка. Але Стаўка па-ранейшаму выказвала непадпарадкаванне ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада М. Крыленка ў сваiм загадзе па армii i флоту абвясціў М. Духонiна «ворагам народа» і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных салдат і матросаў заняў Магілёў. 20 лістапада ў Брэст-Лiтоўску пачалiся мiрныя перагаворы, але падпісанае 2 снеж-ня перамiр’е памiж Расiяй i краiнамi аўстра-германскага блоку было стрымана сустрэта «рэвалюцыйнай дэмакратыяй». На думку эсэраў-скага лідэра В. Чарнова, не «шкурны» сепаратны, а сапраўдны дэма-кратычны мір мог прынесці толькі Ўстаноўчы сход.
Між тым на ўсіх франтах праз увядзеннe прынцыпу абрання ка-мандзiраў была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войска-мi. Наўмысны развал арміі тлумачыўся не толькi адсутнасцю патрэбы ва ўзброеных сiлах у сувязi з меўшым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiраўцтва ў выпадку, калi б яно не выканала абяцання скончыць вайну. У той самы час перамога Cавец-кай улады cтала магчымай, калi частка бальшавiзаваных вайскоўцаў, пакiнуўшых фронт, зрабiлася яе ўзброенай апорай у тыле «Зараз наша задача, – казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір’я, – справiцца з ворагам мiру ўнутры сваёй краiны». З гэтай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кіраўніцтва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды.
На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавiў сфармiра-ваць уласную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiкоў i левых эсэраў. Магчымасць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабо-чыя, хто меў рэкамендацыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюзаў, якiя прызнавалi уладу Саветаў. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займаўся ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Беспартыйныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшаві-коў. На такіх жа ўмовах адбывалася фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцiў аб ства-рэннi дабраахвотнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору ў яе з’яўлялiся сацыяльнае паходжанне (працоўныя класы), ад-данасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатоўнасць iх абараняць. Патрэба Савецкай улады ў новай армii зрабiлася асаблiва вострай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачагоў узброенага суп-раціўлення на Ўкраiне, Урале i г. д. На Беларусi пэўную небяспеку ёй уяўляў І Польскi корпус. На гэтым фоне пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага – «вайны не весці, міру не падпісваць, армію распусціць», за-нятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску.
Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала аднаў-ленне аўстра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення ад Бал-тыйскага мора да вусця Дуная. 22 лютага быў распаўсюджаны зварот Л. Троцкага «Сацыялiстычная Айчына ў небяспецы», якi меў на мэце ўзняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоўцаў i усiх грамадзян суп-раць захопнiкаў. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах і iншыя ўстановы Беларусі ўжо ў Смаленску. Iх кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць усе каштоўнасцi.