ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3278
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.
Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяр-жаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрым-цы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзела ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёўскай губ. з БССР i уклю-чэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губ. – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР.
З гэтай нагоды ў Мiнску 2-3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебе-ларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Ўсерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, акрамя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалеж-насцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву. 3 лютага з’езд пры-няў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпавед-насцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў ула-ды. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшло 50 чалавек. У Вя-лiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ускладалiся функцыi урада, не трапiла нi-воднага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi.
27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лi-тоўска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цы-хоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынi-ку склiканага ў Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савец-кага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса.
Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакаві-ку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася заваяваннем тэры-торыі ЛітБел і ўсталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. дагавору з Літоў-скай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем.
Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даводзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчы-масць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палi-тычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупантаў. Паводле ўка-зання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвякоў), 31 лiпеня рэарганізаванаму ў Ваенрэўком БССР. У склад камiсii па падрыхтоўцы Дэкларацыi увайшлi прадстаўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Ўсебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспуб-ліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губ. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкома. Падпі-саная 31 ліпеня 1920 г. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у ме-жах толькі дзвюх губерняў – Мінскай і Гродзенскай.
У далейшым, з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пра-лiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя па-цярпела адчувальнае паражэнне пад Варшавай. У вынiку восенню ле-гіянеры Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапы-нялiся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi у склад аб-вешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.
Такім чынам, створаная на рэвалюцыйна-класавай аснове БССР адстаяла ў баях сваё права на існаванне. Беларускі народ, у тым ліку былыя праціўнікі Савецкай улады з ліку «рэвалюцыйнай дэмакратыі», набывалі моцны стымул для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў.
8. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народы былой Расійскай імпе-рыі атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэс-публік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эка-намічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з су-светным імперыялізмам". Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны.
Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай камуні-стычнай партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі аб’яднанне дзяржаўных органаў. Так, падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне 7 аб’яднаных нарка-матаў. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР.
Яшчэ адна форма аб’яднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Ар-меніі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агульным кіраўніцтвам Са-юзнага Савета.
Летам 1922 г. бальшавікі Ўкраіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага аб’яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, В. Молатава, А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чарвякова і інш. Праект «аўтанамізацыі», прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Беларускім бальшавікам была даспадобы гэтая мадэль дзяржаўнага аб’яднання.
Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект «аўтанамі-зацыі» быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пле-нум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі Ў. Лені-на, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суве-рэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Правадыр прапанаваў форму федэратыў-нага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюз-ныя, рэспубліканскія і сумесныя.
30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноў-ныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэс-публіканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю. На IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты яго Канстытуцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у бараць-бе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб’яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час – забяспечваць самастойнае нацыя-нальна-культурнае будаўніцтва. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Адна-душнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з’езда Саветаў за зака-надаўчае афармленне «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік» было падтрымана на партыйных канферэн-цыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з’езд Саветаў СССР.
У Маскву на Ўсерасійскі з’езд Саветаў была адпраўлена дэлега-цыя БССР у складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну – 364, Закаўказскую федэрацыю – 91.
30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР вы-ступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджан-скай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў па-радак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабодна-га выхаду, кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Кан-чатковае зацвярджэнне прынятых дакументаў павінна было адбыцца на Другім з’ездзе Саветаў СССР. Дэлегаты абралі вярхоўны орган ула-ды Саюза ССР у перыяд паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Ка-мітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Старшынямі ЦВК былі абраны: М. Ка-лінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. Нарыманаў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абра-ны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.
У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных наркаматаў.
Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы станоўчы сэнс таму, што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігна-тоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прыняло пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губ., большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсці-слаўскага і Горацкага) Смаленскай губ.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 паветы Смаленскай губ. У выніку гэтага так званага «першага ўзбуйнення» – тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.
26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР» с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.
Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган – СНК – у складзе старшыні (М. Галадзед), яго на-месніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаў-наважаных народных камісарыятаў СССР.