Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3313

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Ўсе­бе­ла­рус­кім з’ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяр­жа­вы дыктатуры пралетарыяту і замаца-вала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць бе­ла­рус­кай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе бе­ла­рус­кай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нор­мы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зно­сін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вай-сковых фар­мі­ра­ван­няў.

Дзейнасць ЦВК БССР, як і з’ездаў Са­ве­таў, накіроўвалася з’е-здамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Кансты-туцыі БССР выразна ад­бі­лі­ся асноўныя ідэі панаваўшай камуністыч-най ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыц­ця насельніцтва рэспублікі.

Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца.

Лекцыя 13. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-

ПА­ЛІ­ТЫЧ­НАЙ СІСТЭМЫ Ў СССР і БССР

І ЯЕ АСНОЎНЫЯ ХА­РАК­ТА­РЫС­ТЫ­КІ

Пытанні

1. Устанаўленне аднапартыйнасці

2. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата

3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў

4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.

6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.

7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовы

1. У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсе­ра­сій­с­кім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прад­с­таў­ні­коў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяр­жаў­най улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яў­ля­лі­ся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі са­цы­я­ліс­тыч­ных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Ві­цеб­с­кі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Са­ве­ты. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.


Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзе­ня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Са-веты не трапілі ў кам­пе­тэн­цыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Са-ветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцый-най. А пасля таго, як ле­выя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзей-сніць у Маскве дзяр­жаў­ны пераварот, то і яны былі аднесены бальша-вікамі да кон­тр­рэ­ва­лю­цы­я­не­раў.

З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саве-таў. Па меры распальвання ў кра­і­не грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў ру­ках РСДРП(б)-РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць аба-рону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Са-веты, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».

Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хва-роба ле­віз­ны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыкта-тура пра­ле­та­ры­я­та немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але пе­рас­ця­ра­гаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.

Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лі-с­та­падзе 1920 г., нягледзячы на сваю ма­ла­лі­касць (1700 чал.) бальша-вікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэп­рэ­сіў­ныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надз­вы­чай­най камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых чле­наў.

У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бун­да, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пас­та­но­ву аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.

Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнас-цю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", пашырала гэтую норму і на ін-шыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым вы­ка­рыс­танне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыш­та­ва­на група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было пры­ня­та рашэнне аб яе самарос-пуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б)Б цал­кам адпавядае сацы-яльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага на­ро­да.


У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзей-насць Яў­рэй­с­кая камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кі­раў­ніц­т­ва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яў­рэй­с­кім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка пар­тыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б)Б Яў­рэй­с­кую рабочую камуністычную партыю.

18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Бела-русі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў

Пасля прыняцця ў КП(б)Б часткі былых бундаўцаў, па­а­лей­цы­я­ніс­таў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй па­вя­лі­чы­ла­ся і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся за­да­чы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.

У БССР завяршылася ўсталяванне ад­на­пар­тый­най сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аў­та­ном­ная частка КП(б)Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу ста-рыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губ­ляц­ца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал..

Такім чынам, УКП(б)-КП(б)Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў кра­і­не партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля та­го, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася па­ла­жэн­не аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт пар­тыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі вы­кон­ваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх вы­ка­наў­чых органаў.

2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Ра­сій­с­кай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ў студзені 1918 г. Да ўсталявання аднапартый-най сістэмы кіруючая роля бальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. Гэтая ж уласцівасць характэрна і Канстытуцыі БССР, прынятай 3 лютага 1919 г.

У пачатку 1920-х у савецкіх рэспубліках усталявалася палітыч-ная сістэма, якая спалучала дэ­мак­ра­тыч­ныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесці існаванне пра­воў і свабод, у тым ліку апазіцый-ных партый, да другіх – дык­та­ту­ру пралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы суп­раць ідэйных праціўнікаў. Так, 6 чэр-веня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні органа цэнзуры – Га­лоў­на­га ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў – (Га-лоўліт). Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры вы­кан­ка­мах Саветаў, але фактычна падпарадкоўваліся вышэйшым пар­тый­ным органам. Нягледзячы на тое, што ўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксама належала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб’яднанняў пераважалі бальшавізаваныя мала-дзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі.


Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання СССР, а разам з ёй – новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з’ез­дам Саветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у пры­ват­нас­ці, былі зафіксаваны правы саюзных рэспублік, замацаваны ха­рак­та­рыс­ты­кі грамадскага ўладкавання, правы і абавязкі грамадзян, вы­бар­чае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячы на выразны кла-сава-пар­тый­ны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быў з’арыен-таваны на кансалідацыю грамадства.

З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэс прыняцця яе Канстытуцыі VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў адбыў-ся толькі 11 красавіка 1927 г. Яна абвяшчала «дыктатуру пра­ле­та­ры­я­ту ў мэтах падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі ча­ла­ве­ка ча-лавекам і здзяйснення камунізма» і пераход улады да саветаў рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Беларуская Канстыту-цыя амаль цалкам дубліравала змест Асноўнага Закону СССР, і невы-падкова, бо ўсе важнейшыя пы­тан­ні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых ор­га­нах улады Саюза ССР.

Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не пра­дуг­лед­ж­ва­ла надання Ка-муністычнай партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадст-вам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо выз­на­чы­лі­ся. Так, шматступенная сістэма выбараў пры адкрытым галасаванні дазваляла партыйнаму кіраўніцтву ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кан-дыдатаў у дэ­пу­та­ты.

Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-па­лі­тыч­ным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. за­пат­ра­ба­ва­лі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIII Надз­вы­чай­ным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сак­ра­та­ром ЦК УКП(б) І. Сталіным праект Канстытуцыі нават без аб­мер­ка­ван­ня быў аднагалосна прыняты. У пачатку наступнага года адбыло-ся прыняцце рэспубліканскіх, у тым ліку беларускай (19 лютага 1937) Канстытуцый. У ліку прынцыповых навацый Сталінскай Канстыту-цыі былі кан­с­та­та­цыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу і палажэнне аб партыі як «кіруючым ядры ўсіх ар­га­ні­за­цый працоў-ных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вяр­хоў­на­га Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афі­цый­най вярхоўнай уладай у краіне з’яўля-ліся вышэйшыя органы пар­тый­на­га апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б).

Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэ-ме, на­даў­шы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзе­яз­до­ль­ны­мі) пры тайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары зас­та­ва­лі­ся безальтэрнатыўнымі і права вылучаць кандыдатаў у дэ­пу­та­ты фактычна замацоўвалася толькі за партыйнымі арганізацыямі.


Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на закана-даўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Ка­мі­са­раў) i судовую (Вярхоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не іс­на­ва­ла. На справе рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вы­шэй ра-шэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну з га­лоў­ных супярэч-насцей савецкай палітычнай сістэмы. Па Канстытуцыі вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэ­зі­ды­у­мам Вярхоўнага Савета СССР (старшыня М. Калінін), а фак­тыч­на іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сак­ра­та­ром І. Сталіным.

Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўных ме­та­даў кіравання эканомікай з’явіліся вызначальнымі фактарамі пе­рат­ва­рэн­ня прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аў­та­ры­та­рыз­му з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэн­т­ра­ль­ным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі – з ад­на­го боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.

У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якое праз ЦК саюзных і аў­та­ном­ных рэспублік, абкамы, райкамы пе-радавалі ні­жэй­шым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безу-моўнага вы­ка­нан­ня. Ніжэйшыя інстанцыі пераймалі такі ж стыль пра-цы і да­водзі­лі свае распараджэнні да нізавых партыйных ячэяк.

Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі струк­турамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала кан­с­ты­ту­цый­на замацаваны каркас, аснову піраміды цэн­т­ра­лі­за­ва­най дзяржаўнай улады. Прынятыя ёю пастановы былі абавязковымі на­ват для вышэйшых дзяржаўных органаў улады. Так, 3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на два наркаматы. У той самы дзень у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета СССР ён быў падзелены на НКУС СССР і Народны каміссарыят дзяржаўнай бяспекі СССР. Узнік спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, ад-міністрацыйных ор­га­наў, устаноў культуры, навукі, адукацыі, вайско-вых работнікаў («наменклатура»), якія падлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыс­туп­ках партыйнай улады.

Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прад­с­таў­ні­чых органаў улады – Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дык­та-ту­ры пралетарыяту. Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадра-вай ратацыі дэ­пу­та­таў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна за­гар­та­ва­ных асоб, пазбаўленні ад «сацыяльна чужых». Канды-даты ў дэпутаты зац­вяр­д­жа­лі­ся ў партыйных камітэтах і ішлі на вы-бары як прад­с­таў­ні­кі «блоку камуністаў і беспартыйных».