ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3308
Скачиваний: 3
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначалі-ся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і пра-водзілі іх палітыку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Так, рэспубліканская арганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Ва ўмовах сталінскага дыкта-ту магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы – абароне правоў сваіх членаў – былі істотна абмежаваны. Так, права рабочых на забастоўку было выдалена са статутаў. Затое прафсаюзы часта выконвалі не ўласцівыя ім функцыі па арганізацыі сацыялі-стычнага спаборніцтва ці прапагандысцкай работы сярод працоўных.
Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і рэлігіяй, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй, які пераняў у КП(б)Б яе формы і метады працы.
Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфар-міравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім гра-мадствам, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. Поўнаўладдзе ЎКП(б) вы-значыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі дзяр-жаўнах структур. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў ру-ках дзяржаўна-партыйнага апарата.
3. У 1922-1924 гг. з пагаршэннем здароўя Ў. Леніна асноўную ро-лю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томска-га, а таксама І. Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізар-ную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.
У 1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым «аб’яднаная апазіцыя» запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эка-намічнай частцы – хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўз-мацнення барацьбы з кулаком. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. выказалася за вызваленне «апазіцыянераў» ад высокіх пасад.
Як вынікала з выступлення Генеральнага сакратара на ліпеньскім (1928) Пленуме ЦК УКП(б), варта было чакаць, што па меры прасоў-вання савецкага народа па сацыялістычным шляху «супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца».
Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усімі, хто выкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курса, хто ўстане на яго шляху да аднасобнай улады. І калі запланаваныя восенню 1929 г. эканамічныя паказчыкі не далі пажаданых вынікаў, прычына таго была знойдзена ў дзейнасці сабатажнікаў і шкоднікаў. Так, у 1930 г. было абвешчана аб «раскрыцці контррэвалюцыйнай арганізацыі» – «Працоўнай сялянскай партыі», «Прамысловай партыі», «Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).
У снежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ў падпарадкаване Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), а ў ліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны каміса-рыят унутраных спраў (НКУС).
Пры ім засноўвалася Асобая нарада, якая на саюзным узроўні замацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек» у рэспубліках, краях, абласцях, гарадах з удзелам начальнікаў упраўлення НКУС, сакратароў парткамітэтаў і пракурораў. Усю карніцкую іерархію ўзначальваў Сталін, а непасрэдным выканаўцам яго волі ў 1934-1936 гг. з’яўляўся наркам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.
Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаван-нем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з’езда ЎКП(б) (студзень-люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК партыі выказалі недавер генсаку і прапанавалі сакратару Ле-нінградскага абкама партыі С. Кіраву заняць вышэйшую партыйную пасаду. 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ў будынку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р. Зіноўевым было арыштавана 1 108 з 1 966 дэлегатаў таго самага з’езда, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139.
Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыя маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнай эліты СССР. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб «Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеў-скім цэнтры», які скончыўся смяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеў справу аб так званым «Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры». Асуджаныя былі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ў турме.
Генеральны пракурор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую практыку правіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з’яўлялася прызнанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку пыткі, каб «выбіць» з арыштаванага неабходныя паказанні.
Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткай кампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка маскіруецца контр-рэвалюцыя і як заглыблены яе карані. 1937 г. на лютаўска-сакавіцкім Пленуме ЦК УКП(б) І. Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў» даў шырокае тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі.
Пасля Пленума пачаліся масавыя арышты служачых устаноў, вай-скоўцаў, дзеячаў культуры і г.д., галоўным чынам тых, чыя творчая або службовая біяграфія сфарміравалася ўжо пры савецкай уладзе. Асаблівы грамадскі рэзананс меў чэрвеньскі (1937) працэс па справе «ўдзельнікаў ваенна-фашысцкай змовы ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» – М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Убарэвіча і іншых вядомых ка-мандзіраў.
Выключную актыўнасць і ініцыятыву ў «барацьбе з ворагамі народа» выявіў назначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. У выніку ў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзесяць разоў. Усяго ў 1937-1938 гадах было арыштавана звыш 1, 5 млн чал.
Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лёсу. Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі пазасудовыя органы – «тройкі», «двойкі», «асобыя нарады НКУС» і іншыя. У сакавіку 1938 г. расстрэльныя прыгаворы напаткалі М. Бухарына, А. Рыкава, Г. Ягоду, Н. Крэсцінскага і многіх іншых членаў «Антысавец-кага праватрацкісцкага блока». Ім інкрымінавалі «здрадніцкую, шпі-ёнскую, дыверсійна-шкодніцкую, тэрарыстычную» і іншую варожую дзейнасць.
Пачатак рэпрэсій у БССР быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасці парткамісіі, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро ЎКП (б) у БССР. У поле яе зроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама служачыя савецкіх устаноў, якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі. Да распачатай кіраўніцтвам КП(б)Б кампаніі асуджэн-ня так званага нацыянал-дэмакратызма як кулацкай ідэалогіі далучы-ліся работнікі спецслужбаў. У выніку 23 кастрычніка 1930 г. старшы-ня ДПУ БССР Р. Рапапорт паведаміў аб раскрыцці падпольнай аргані-зацыі нацдэмаў «Саюз вызвалення Беларусі» («СВБ»). Да гэтага часу было арыштавана 86 чал., у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Ду-боўка, Я. Пушча, былыя наркамы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намеснік наркама А. Адамовіч і інш. 4 лютага 1931 г. выключаны з партыі Ў. Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам.
У лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці «контр-рэвалюцыйнай эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі» у Наркамземе БССР і Белтрактарацэнтры. У выніку было «абясшкоджана 1, 5 тыс. груповак, якія аб’ядноўвалі да 30 тыс. бандыцкіх элементаў».
Чарговым «поспехам» работнікаў ДПУ стала «выкрыццё контррэвалюцыйнай арганізацыі» «Беларускі нацыянальны цэнтр», нібыта створанай польскімі спецслужбамі. У выніку па «справе БНЦ» было асуджана 97 чал.
У ліку іншых «контррэвалюцыйных арганізацый», выкрытых ра-ботнікамі ДПУ ў 1933 г., былі «Польская арганізацыя вайскова», «Бе-ларуская народная Грамада» і іншыя. Усяго з канца 1920-х да ся-рэдзiны 1930-х гадоў у БССР было рэпрэсiравана звыш 46 тысяч ча-лавек, з якіх 13 тысяч – расстраляны.
Аб глыбокай канспірацыі «ворагаў народа» мусіла сведчыць вы-крыццё ў 1937 г. народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Мал-чанава, затым старшыні СНК М. Галадзеда, камандуючага Беларускай ваеннай акругі І. Убарэвіча, старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, І сакратара ЦК КП(б)Б В. Шаранговіча і многіх іншых.
На Беларусi у 1935-1940 гг. за так званыя «контррэвалюцыйныя злачынствы» было прыцягнута каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш чым 50 тыс. было расстраляна. У іх ліку – «члены падпольных анты-савецкіх арганізацый»: трацкiстаў, правых, нацыянал-фашыстаў, эсэ-раў, бундаўца-сiянiстаў, царкоўна-сектантаў і інш.
У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены, а пазасудовыя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) распушчаны. І. Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзейсніць кадравыя перастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова, пасаду народнага камісара ўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную частку свайго часу новы наркам надаваў барацьбе з выпадкамі пару-шэння сацыялістычнай законнасці. У выніку многія работнікі апарату НКУС, у тым ліку яго папярэднік М. Яжоў, а таксама наркам БССР Б. Берман, таксама былі расстраляны.
Усяго з 1921 па 1953 гг. за "контрэвалюцыйныя злачынствы" бы-ло асуджана 3 777 380 чал., з іх да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 642 980, да зняволення – 2 369 220 чал., да ссылкі і вы-сылкі – 765 180 чал. Каля 2, 9 млн былі асуджаны пазасудовымі орга-намі, каля 900 тыс. – судамі і ваеннымі трыбуналамі.
У БССР у 1935-1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш як 85 тыс. грамадзян, з якіх 28 тыс. было расстраляна. У іх ліку былі і тыя, хто актыўНа змагаўся за Савецкую ўладу – В. Кнорын, М. Кры-ленка, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Сімвалам трагедыі сталін-скіх ахвяр сталі ўрочышча Курапаты каля Мінска, Бутава каля Мас-квы і іншыя месцы.
4. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця народаў СССР першых пасляваенных гадоў з’ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
Палітычная сістэма паступова аднавіла сваю дзейнасць. Як і ра-ней, у цэнтры яе знаходзілася ЎКП(б) (з 1952 г. – КПСС). З разгромам фашызму – аўтарытэт яе Генеральнага сакратара, генералісімуса Са-вецкага Саюза і старшыні Савета Міністраў І. Сталіна максімальна ўзрос. Нават у афіцыйным ужытку распаўсюдзіўся тытул тытул «Пра-вадыр усіх часоў і народаў», а перамога ў вайне асацыіравалася з яго іменем. У ліку набліжаных да яго асоб былі члены Палітбюро – Л. Бе-рыя, Г. Малянкоў, В. Молатаў, М. Булганін, М. Хрушчоў.
Партыйную арганізацыю БССР узначальвалі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. На вы-шэйшыя партыйныя, савецкія, грамадскія пасады вылучаліся былыя кіраўнікі падполля і партызанскага руху І. Варвашэня, В. Казлоў, І. Кожар, С. Прытыцкі. Шэрагі КП(б)Б імкліва павялічваліся. Так, у пачатку 1945 г. у яе складзе налічвалася 29 515, 1951 г. – 116 663, 1954 г. – 129 585 камуністаў і кандыдатаў у члены партыі.
Выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947), мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляў па-ранейшаму былі безальтэрнатыўнымі, але надзвычай масавымі, і прайшлі пад лозунгам падтрымкі «блоку каму-ністаў і беспартыйных». Як і раней, праца Саветаў была фактычна зведзена да ўхвалення, станоўчага каментавання i адпаведнай канкрэ-тызацыi партыйных рашэнняў.
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця канца 1940-па-чатку 1950-х з’яўлялася аднаўленне рэпрэсій. Так, у верасні 1950 г. па «ленінградскай справе» было расстраляна 6 высокапастаўленых дзяр-жаўных дзеячаў. Рэпрэсіі былі выкарыстаны і ў дачыненні шырокага кола грамадзян СССР: жыхароў Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі і За-ходняй Украіны, дзе адбывалася калектывізацыя і разам з ёй – высыл-ка ў Сібір «класава чужых элементаў». Пад падазрэнне спецслужбаў трапілі практычна ўже жыхары часова акупіраванай фашыстамі тэры-торыі БССР, у тым ліку члены мінскага падполля. Паэты С. Шушке-віч, С. Грахоўскі і інш. былі ізноў арыштаваны і высланы з Беларусі. Мiнiстр асветы БССР П. Саевiч па абвiнавачаннi у супрацоўнiцтве з югаславамi быў асуджаны на 25 год турмы. У 1948 г. на падставе сфальсіфікаванай справы «Антыфашысцкага яўрэйскага камітэта» у СССР пачаліся рэпрэсіі сярод яўрэйскай інтэлігенцыі. Так, 13 студзеня 1948 г. у Мiнску быў забіты народны артыст СССР С. Мiхоэлс. А «справа ўрачоў», якія быццам планавалі атруціць вышэйшых дзяржаў-ных асоб, выклікала ўсплёск юдафобіі на дзяржаўным узроўні.