ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3271
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Генеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і яго бліжэйшае атачэнне.
Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана, але пабудовы «сацыялізму з чалавечым тварам» не адбылося.
Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю кіруючай сілы грамадства і ператварылася ў адну з многіх партый у шматпар-тыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкіну-ты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плюралізм.
Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму.
Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшаму заставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.
Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць са-юзны дагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэн-дэнцыі, што ў многім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суве-рэнітэце БССР асаблівага энтузіязму ў кіруючых колах не выклікала.
У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сіс-тэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнай сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі характэрны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць. Невы-падкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, набыла назву «анты-перабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства.
Лекцыя 14. ШЛЯХІ І МЕТАДЫ БУДАЎНІЦТВА
ІНДУСТРЫЯЛЬНАГА ГРАМАДСТВА Ў САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ
Пытанні
1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР
2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак
3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР
4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі
5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы
6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай ката-строфай
1. Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямец-кая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе на-роднай гаспадарцы. У канцы 1920 г. з былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв км з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал. З 715 прадпрыемстваў заста-лося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгунач-ны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2 420 разоў.
Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй на-цыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дык-татурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны ха-рактар палітыкі «ваеннага камунізму» усведамлялі і сяляне, уся пра-дукцыя якіх (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве.
Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх на-строяў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзросшую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вымушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята захады, названыя новай эканамічнай палітыкай.
Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з’езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад раней-шага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах.
Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фак-тычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-цікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы.
Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасо-білася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 1923-1928 гг. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасялілася на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысло-вых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.
Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспя-ховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступ-ленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны.
У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі да-зволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непа-срэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.
Ініцыятары новай эканамічная палітыкі ў прамысловасці сыходзі-лі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны, прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы за-ставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дроб-ныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку плённасць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці пры-ватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.
НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз дазвалялася выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся пры-ватныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4 %, а ў гандлі – 90 %. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны ган-даль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.
Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмо-вы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўз-дым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваен-ны ў 1, 8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння.
Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспада-рання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – «Скуратрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і інш. аб’ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешча-нымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоў-валіся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР.
У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія зай-маліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлёвымі апера-цыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58 %, дзе было занята 73 % рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцый-ны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.
Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыя-тывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з’яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай зола-там. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» рубель. Грашовая рэформа значна ажыві-ла эканамічнае жыццё, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт тавараў, у асноўным драўніны.
У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбыт- ку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гар-барная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, метала-апрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці.
У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах.
У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыя-лістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэ-лым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае ад-наўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.
2. НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбураную эка-номіку. Зараз яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капі-талістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г., на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіц-цё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамы-словасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР не-адкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пункту гледжання, а і ў кантэк-сце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.
Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аг-рарнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радові-шчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці раз-мяшчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і інш. індустрыялі-зацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоў-чых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў.
У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 гг. на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб.