Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3268

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдраваль-ных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штуч-нага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – пан-чошнай фабрыкi «КІМ» і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Аба­ро­ны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх ба­ло­тах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэ­тах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў.

Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці – на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9).

Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіра-ванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на зак-лік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. пры-чыня-ліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі.

Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабу-дова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да кан-ца 1929 г. эканамiчная палiтыка была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў пера-твораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысло-васці.

Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.

Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы.


Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема пра-мысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся ма-шынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спе-цыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капі-талістычных элементаў і знікненне беспрацоўя.

Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР так-сама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскава-тараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – пра-цоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытвор-часці. Увайшлi у строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Го-мельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павя-лічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамы-словасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная пра-мысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пя-цігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму ва-лавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час са-цыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 гг. беларускія рабочыя пабуда-валі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная.

Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але пе-ракосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у кра­і­не ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы ін­дус­т­ры­я­лі­за­цыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц ва­лют­ных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага срод­ку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгод-ных дзяр­жа­ве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на за-можныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і кал-гасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.

У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле яко­га становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гас­па­да­рак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калга-сы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа бы­ла традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каў­ка­зе, потым – у Сібіры і г. д.


Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не пад-лягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сак­ра­та­ром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з пат­ра­ба­ван­нем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці ка­лек­ты­ві­за­цыю ў першую чаргу.

Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў ра­шэн­не да канца 1931 г. за-вяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-ся­лян­с­кіх гаспадарак Бела-русі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступ­лен­не ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так зва­ных ку-лакоў і праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяс-коўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар.

2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэн-ня прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў». У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11, 1 %. Мясцо-выя арганізатары калгасаў абвясцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць аб-вінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала узрастаць.

У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў ка-лектывізацыі. Калгасам ста­ла аказвацца моцная дзяржаўная падтрым-ка (падатковыя ільготы, крэ­ды­ты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень уз­ня­лі­ся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыг­ры­вала павышэнне падаткаў на ад­на­а­соб­ні­каў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40, 1 % (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 % і 388 тыс.

Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33 % калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты ба-рацьбою з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні са-цыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на пяць год, а за агітацыю су-праць калгасаў – да 10 год. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увя-дзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі.


Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – у калгасы было аб’яднана 93, 4 % гаспадарак і 96, 2 % пасяўных пло-шчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы.

Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадук-цыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяль-ным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-аднаасобнікаў утварылася новая сацыяльная су-польнасць – калгаснае сялянства.

3. За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзі­на­га на-роднагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – эк­с­тэн­сіў­ны і інтэнсіў-ны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнут­ра­на­га пра-дукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эка­на­міч­ных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сіс­тэ­мы гаспадаран-ня і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пе­ра­важ­на сельскагаспа-дарчым характарам эканомікі БССР.

Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабу-дове тысяч новых прад­п­ры­ем­с­т­ваў і энергетычных магутнасцяў; ства-рэнні цэлых пра­мыс­ло­вых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станкабудаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, ка-лійныя солі і інш.) асу­шэн­ні балот; павелічэнні парка сельскагаспа-дарчых машын і г. д.

Дзя­ку­ю­чы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэн-не ВУП. Так, за сямігодку (1958-1965) аб’ём пра­мысловай вытвор-часці БССР павялічыўся ў 2, 1 раза пры плане 1, 8. Было па­бу­да­ва­на больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў і камбіна-таў «вялікай хіміі» у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Са­лі­гор­с­ку, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост пра­мысловай пра­дук­цыі да-сягнуў 11, 4 %, на 2, 6 % больш запланаванага.

Вытворчыя пос­пе­хі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па вы-пуску грузавых аў­та­ма­шын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фар­мі­ра­ван­не прамысло­вага комплексу з разві-тым аўтамабіле-, трак­та­ра-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлек-тронікі, наф­та­пе­ра­ап­ра­цоў­кі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бя-розаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вы-расла ў 3, 1 раза. У асноўным бы­ло завершана стварэнне адзiнай Бела-рускай энергасiстэмы.


У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68, 2 % прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30 % капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пачатку 1960-х складала толькі 45 % ад амеры-канскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых па­ме­рах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.

У БССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пя-цігодцы (1966-1970) рэнтабельнасць прамысловай выт­вор­час­ці выра-сла ў 1, 5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд руб. прыбытку – на 5 млрд больш, чым за папярэднія 5 га­доў. Аб’ём пра­мысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80 % замест 70 % па пла-ну. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадук-цыйнасць працы вырасла на 39 %.

Без уліку дробных, у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім наф­та­пе­рап­ра­цоў­чым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і ка­лій­ныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Свет­ла­гор­с­кі завод штуч-нага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі ды­ва­но­вы камбі-нат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага ва­лак­на і інш.

Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што эк­с­тэн­сіў­ныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму па­чы­на­ю­чы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб не­аб­ход­нас­ці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўда­ло­ся. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай са­вец­ка­га часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага да­хо­ду сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кам­пен­са­ва­ла­ся чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Бе­ла­ру­сі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3, 4 раза (з 15, 2 да 52 млрд руб.).

Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі аб­вяш­ча­ла­ся ба-рацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ра­ней­ша­га эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2, 5 раза, а тэмпы рос­ту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэм-пы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1, 1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на ду­шу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.