ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1624

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі Зарыян Даленга-Хадакоўскі (“Пра славяншчыну да хрысціянства”), Адам Кіркор (аўтар аднаго з тамоў “Жывапіснай Расіі”, прысвечанага прыродзе і гісторыі беларуска-літоўскага краю), браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. У 1842 г. яны стварылі ў Лагойску першы ў Беларусі гістарычны музей.

У другой паловы ХІХ ст. працягнулася праца па вывучэнню гісторыі, мовы і культуры беларускага народа. Вялікую навуковую дзейнасць разгарнуў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), створаны ў 1867 г. у Вільні. Актыўнымі супрацоўнікамі РГТ з’яўляліся этнографы і мовазнаўцы, сярод якіх трэба назваць І.Насовіча і П.Шэйна. Самым вялікім укладам І.Насовіча ў беларусазнаўства стаў “Слоўнік беларускай гаворкі” (1870 г.), дзе было змешчана больш за 30 тысяч слоў, да якіх дадзены разгорнутыя тлумачэнні і прыклады. У пачатку 1870-х гг. навуковую дзейнасць на Беларусі пачаў П.Шэйн. Ён выдаў зборнік “Беларускія песні” (1873 г.), пазней – трохтомнік “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю” (1887 – 1902 гг.). У работах аўтара змешчана шмат дакладных апісанняў абрадаў, песень, звестак пра побыт беларусаў.

У 80–90-я гг. ХІХ ст. пашырылася кола збіральнікаў і даследчыкаў побыту і культуры беларускага народа. Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі гэтага перыяду з’яўляецца М.Нікіфароўскі – аўтар шматлікіх прац па этнаграфіі, фалькларыстыцы і гісторыі Віцебшчыны (да прыкладу, “Нячысцікі”). Беларускі даследчык Е.Раманаў ажыццявіў некалькі экспедыцый, падчас якіх збіраў матэрыял для свайго “Беларускага зборніка” – своеасаблівай энцыклапедыі побыту і культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Значны ўклад у вывучэнне Беларусі ўнёс М.Федароўскі, які сабраныя фальклорныя матэрыялы выдаў у 8-томнай працы “Люд беларускі”. Сярод мовазнаўча-фальклорных даследаванняў пачатку ХХ ст. вылучаюцца працы Я.Карскага. Вынікі яго шматгадовай працы былі апублікаваны ў трохтомніку “Беларусы”, які і сёння не страціў сваёй навуковай каштоўнасці.

Сур’ёзны ўклад у даследаванне гісторыі Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы, гісторык і краязнаўца А.Сапуноў, які выдаў тры тамы “Віцебскай даўніны”, даследаванне “Рака Заходняя Дзвіна”, а таксама “Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў”. У 90-я гг. ХІХ ст. пачаў публікаваць свае гістарычныя работы М.Доўнар-Запольскі. Ён з’яўляецца аўтарам 150 прац па гісторыі ВКЛ і Расіі. Самай значнай яго працай з’яўляецца “Гісторыя Беларусі”. Яшчэ адным даследчыкам Беларусі з’яўляецца В.Ластоўскі, які апублікаваў “Кароткую гісторыю Беларусі”.


У канцы XVIII – першым дзесяцігоддзі ХІХ ст. значную ролю ў літаратурным жыцці Беларусі адыгрываў класіцызм. У другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. з’явіліся першыя парасткі рамантызму. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на новай беларускай мове. Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся ў такіх ананімных творах як: “Вось які свет стаў”, “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Гутарка пана з селянінам”. Выдатнымі творамі беларускай літаратуры сталі паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Найбольш верагодным аўтарам паэмы “Энеіда навыварат” з’яўляецца В.Равінскі. Паэма была напісана ў пачатку ХІХ ст. як пародыя на “Энеіду” Вергілія. Упершыню апублікавана ў 1845 г. Аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе” лічыцца К.Вераніцын.

Буйнейшым паэтам Беларусі першай паловы ХІХ ст. з’яўляецца А.Міцкевіч. У сваіх польскамоўных творах (“Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Дзяды”, “Свіцязь”) аўтар выкарыстаў тэмы і вобразы, звязаныя з беларускай гісторыяй, фальклорам, звычаямі народа. На ўзор беларускіх песень пісаў уласныя вершы на беларускай мове Я.Чачот, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян. Я.Баршчэўскі стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму “Рабункі мужыкоў”. У сваім творы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, напісаным на польскай мове, аўтар літаратурна перапрацаваў фальклорны матэрыял (Гэты твор называюць “беларускай тысяча і адной ноччу”).

Паэт і драматург В.Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай. Ён з’яўляецца аўтарам аповесцяў “Вечарніцы”, “Гапон”, “Купала” і драматычных твораў “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”. У 20-я – 30-я гады ХІХ ст. развіўся паэтычны талент паэта з сялянскага асяроддзя – П.Багрыма, ад творчай спадчыны якога да нас дайшоў толькі верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы”.

У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне. Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча (зборнікі “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”). У сваіх творах ён абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы.


Сярод значных аўтараў другой паловы ХІХ ст. былі Янка Лучына (Іван Неслухоўскі), А.Гурыновіч, Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі). На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. У гэты ж час на літаратурным Алімпе Беларусі з’явіўся Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. У 1908 г. паэт выдаў свой першы зборнік вершаў “Жалейка”.Я.Купала быў адным з заснавальнікаў пейзажнай і любоўнай лірыкі: паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Яна і я” Ствараў драматычныя творы “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”, “Прымакі”.

Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). У 1910 г. рэдакцыя “Нашай нівы” выдала першы зборнік вершаў аўтара “Песні-жальбы”. Затым убачылі свет празаічныя зборнікі “Апавяданні” і “Родныя з’явы”. Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” (1913 г.) належыць М. Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры.

У ХІХ ст. на Беларусі развіваўся перыядычны друк. Органам друку віленскага генерал-губернатарства з’яўлялася газета “Кур’ер Літоўскі”. З 1838 г. ўрадавыя газеты (“Губернскія ведамасці”) з’явіліся ў кожнай губерні. У 1886 г. пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай ад урада газеты “Минский листок”. У газеце змяшчаліся матэрыялы беларускіх літаратараў, гісторыкаў, фалькларыстаў. З 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай “Северо-Западный край”. У перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. з’явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных напрамкаў, зарадзіўся легальны перыядычны друк на беларускай мове. Выключную ролю ў развіцці культуры беларускай нацыі адыгралі беларускамоўныя газеты “Наша доля” (1906 г.) і “Наша ніва” (1906-15 гг.).

У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII – першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прафесійны прыгонны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Пры некаторых магнацкіх тэатрах існавалі балетныя школы. Балеты складалі значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага тэатраў. Высокае прафесійнае майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі трупы варшаўскіх і пецярбургскіх тэатраў. Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. У 1841 г. адбылася прэм’ера аматарскага спектакля – камічнай оперы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, музыку для якой напісалі С.Манюшка і К. Кжыжаноўскі, а лібрэта – В.Дунін-Марцінкевіч.


На традыцыях “беларускіх вечарынак” у 1907 г. узнікла “Першая беларуская трупа” Ігната Буйніцкага – сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. У рэпертуары “Першай беларускай трупы” былі песні, танцы, пастаноўкі п’ес, дэкламацыя твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі дапамагаў мясцовым гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII – першай паловы ХІХ ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх плыняў – класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва пранікаюць і элементы рамантызму. Сярод найбольш вядомых мастакоў варта назваць І.Аляшкевіча, В.Ваньковіча, В.Дмахоўскага, М.Кулешу, І.Дамель. У гэты ж час таленавіты мастак, этнограф і кампазітар Напалеон Орда аб’ездзіў амаль усю Беларусь, Польшчу і Літву, зрабіў каля 500 акварэляў і малюнкаў з натуры, захаваўшы такім чынам для нашчадкаў аблічча цудоўных помнікаў архітэктуры, замкаў, палацаў, вуліц гарадоў, гістарычных мясцін. Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з’яўляецца І.Хруцкі, аўтар шматлікіх нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.

На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі па-ранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ. Становішча крыху палепшылася, калі ў пачатку ХХ ст. у Мінску, Віцебску і Магілёве з’явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы. Сярод вдомых мастакоў другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. былі А.Гараўскі, Н.Сілівановіч, К.Альхімовіч, В.Бялыніцкі-Біруля, Ф.Рушчыц, Г.Вейсенгоф, Ю.Пэн, Я.Драздовіч.

Архітэктара ў ХІХ ст. паступова адмаўляліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для барока. У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пачалі з’яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала дзяржаўнай справай. У першай палове ХІХ ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў. Буйнейшымі будаўнічымі пляцоўкамі Беларусі сталі Брэст і Бабруйск, дзе будаваліся крэпасці. Аўтарам праекта Бабруйскай крэпасці быў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер і гісторык Т. Нарбут. Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава у Гомелі, палац губернатара ў Віцебску.


Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне ХІХ ст. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве ўжо стала панаваць эклектыка (або “архітэктура гістарызму”). Яна вызначалася некрытычным выкарыстаннем форм розных стыляў (готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш.). Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў псеўдавізантыйскім, ці псеўдарускім, стылі. У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль, у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаўкаб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”.

Побач з “архітэктурай гістарызму” у канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна. Для помнікаў мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры мадэрна з’яўляюцца будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (зараз будынак Ветакадэміі).