ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1609

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Пасля далучэння Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ маскоўскі цар Іван IV Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі ВКЛ. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць – Полацк. Пратрымаліся палачане 16 дзён. Можа, час аблогі яшчэ б працягваўся, каб не памылкі ваяводы Станіслава Давойны. Ён, убачыўшы размяшчэнне маскоўскай артылерыі прама пад пасадскімі сценамі, распарадзіўся запаліць і пакінуць добра ўмацаваны пасад горада. Маскоўскія ратнікі ўварваліся ў пасадскую частку і завязалі бой з палачанамі. Простыя жыхары, якія знаходзіліся тут, убачыўшы такі паварот падзей, вырашылі не ісці ў Верхні замак, а падацца ў маскоўскі лагер. Там апынуліся ад 11 да 20 тысяч палачан. Дзеянні С. Давойны выклікалі крытыку з боку мясцовых баяр. Далешы суцэльны абстрэл замка маскоўскім войскам прывёў да капітуляцыі Полацка.

Пасля захопу Полацка пагроза навісла над Вільняй. Пачаліся мірныя перагаворы з Масквой, аднак Жыгімонт ІІ Аўгуст не мог змірыцца са стратай Полаччыны. У выніку ў студзені 1564 г. ваенныя дзеянні ўзнавіліся. Аднак, поспех быў ужо не на баку Івана Грознага. У 1564 г. пад Чашнікамі на рацэ Ула гетман Мікалай Радзівіл разбіў удвая большы 24-тысячны корпус П.Шуйскага, а затым здолеў дабіцца перамогі над другой рускай арміяй пад Оршай. Пасля гэтага пачалася пазіцыйная вайна. Маскоўскі цар пабудаваў на беларускіх землях крэпасці Туроўлю, Сокал, Красны, Каз’яны, Улу, Сураж. Катастрафічнае становішча ў Лівонскай вайне вымушала ВКЛ да больш цеснага саюзу з Польшчай.

Існавалі і іншыя перадумовы для збліжэння Польшчы і ВКЛ. Сістэма палітычнага кіравання ў ВКЛ складвалася пад уплывам польскага ўзору дзяржаўнага ладу. Так, польскі сенат па сваіх функцыях адпавядаў літоўскай паны-радзе, а шляхецкі сойм быў важнейшым органам дзяржаўнага кіраўніцтва ў абедзвюх дзяржавах. Да таго ж ВКЛ і Польшча часам мелі аднаго гаспадара (Ягайла, Казімір, Аляксандр, Жыгімонт І Стары, Жыгімонт ІІ Аўгуст). У ВКЛ склаўся пэўны пласт насельніцтва, які падтрымліваў унію. Гэта была дробная шляхта, якая хацела атрымаць залатыя шляхецкія вольнасці. Да саюза імкнуліся польскія магнаты, якія жадалі атрымаць у Літве новыя землі і пасады.

Уніі жадаў і сам кароль і вялікі князь, які не меў сыноў і жадаў захаваць саюз польшчы і ВКЛ пасля сваёй смерці. Люблінскі сойм, які павінен быў аформіць саюз ВКЛ і Польшчы, пачаўся 10 студзеня 1569 г. і працягваўся шэсць драматычных месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны пакінулі сойм. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Польская шляхта дабілася ад Жыгімонта ІІ Аўгуста выдання злачынных ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага украінскіх зямель: Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя ВКЛ звузілася да тэрыторыі Беларусі і Літвы. Гэта поўнасцю супярэчыла Прывілею Аляксандра 1492 г. і Статуту 1588 г., таму існавалі ўсе падставы для пазбаўлення Жыгімонта Аўгуста ўлады, але ВКЛ не магла весці вайну адначасова з Масквой і Польшчай, таму вымушана была саступіць. Ліцвінская дэлегацыя вярнулася ў Люблін і прыняла ўмовы палякаў. У такім выпадку палітыку Польшчы адносна Княства напярэдадні заключэння уніі можна лічыць экспансіянісцкай і вялікадзяржаўніцкай.


1 ліпеня 1569 г. акт Люблінскай уніі паміж Польшчай і ВКЛ быў падпісаны. Ён абвяшчаў, што “каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае складаюць адно нераздзельнае цэлае, адну агульную Рэч Паспалітую”. Узначальваў дзяржаву кароль, які адначасова з’яўляўся і вялікім князем літоўскім. Абранне і каранацыя манарха павінны былі адбывацца ў Польшчы. Асобныя соймы ВКЛ і Польшчы скасоўваліся. Агульныя соймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла правядзенне адзінай знешняй палітыкі, дазвол палякам набываць землі і пасады ў Літве, а ліцвінам у Польшчы. Грошы ў дзвюх дзяржавах прызнаваліся раўнацэннымі і аднолькавымі, прадугледжвалася уніфікацыя заканадаўства (законы ВКЛ, накіраваныя супраць Польшчы, скасоўваліся і наадварот). У адпаведнасці з умовамі Люблінскай уніі ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай захавала шырокую аўтаномію. Захоўваліся адміністрацыйны апарат, тытул і пячатка, заканадаўства, войска, судовая і фінансавая сістэмы. Дзяржаўнай мовай Княства заставалася старабеларуская. Як бачна, адпаведна акту Люблінскай уніі Польшча і ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай займалі роўнае прававое становішча. Новы дзяржаўна-прававы саюз паміж ВКЛ і Польшчай можна разглядаць як персанальна-парламентарную унію.

Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста (апошняга з Ягелонаў) і нядоўгага праўлення француза Генрыха Валуа (1573 – 1574 гг.) каралём Рэчы Паспалітай быў абраны трансільванскі князь Стэфан Баторый (1576 – 1586 гг.). У 1579 г. кароль сабраў 40-тысячнае войска і рушыў на вызваленне Полацка. Рускія войскі 20 дзён стрымлівалі атакі польска-ліцвінскага бока, аднак вымушаны былі адступіць. У 1580 г. ліцвінскае войска замацавала свае поспехі і адваявала ўсе захопленыя Масквой падчас Лівонскай вайны землі, а таксама Вялікія Лукі. Жаўнераў, якія найбольш вызначыліся ў бітвах, кароль адорваў шляхецтвам. Адным з такіх герояў быў Перавал, які распачаў славуты род Пржывальскіх. У 1581 г. Стэфан Баторый планаваў захапіць Пскоў, але горад (буйнейшая каменная крэпасць у рэгіёне) вытрымаў доўгую асаду. У 1582 г. паміж ваюючымі бакамі было заключана Ям-Запольскае перамір’е. Масква адмовілася ад Лівоніі на карысць Рэчы Паспалітай, а таксама перадала Літве Веліж. Стэфан Баторый у сваю чаргу вярнуў Івану Грознаму Вялікія Лукі. Як і для ўсяго ВКЛ, так і ў прыватнасці для Беларусі, што пацярпела больш за іншыя землі, завяршэнне Лівонскай вайны стала важнай гістарычнай падзеяй.

Дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Польшчай і ВКЛ пасля 1569 г. будаваліся не ў поўнай меры на падставе акта Люблінскай уніі. Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае адпаведна гэтаму дакументу павінны былі займаць роўнае прававое становішча. На самой справе польскія кіруючыя колы адводзілі Княству ролю правінцыі. З моманта ўтварэння Рэчы Паспалітай палякі зрабілі шэраг парушэнняў і прынізілі ліцвінскі бок. Па-першае, трэць зямель ВКЛ напярэдадні ўтварэння Рэчы Паспалітай у адпаведнасці з актамі Жыгімонта Аўгуста была супрацьпраўна далучана да Польшчы. У адпаведнасці з заканадаўствам ВКЛ князь не прызнаваўся ўласнікам дзяржавы і не меў права памяншаць яе тэрыторыю. Па-другое, вялікакняжацкі сойм юрыдычна перастаў існаваць, а на вальным сойме Рэчы Паспалітай са 180 дэпутатаў толькі 46 былі з ВКЛ. Па-трэцяе, палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай знаці.


Усё гэта выклікала ў шырокага кола шляхты незалежніцкія антыпольскія памкненні. Яны праяўляліся ў рэзкім непрыняцці пераважнай большасцю шляхты, як буйной, так і дробнай, асобных палажэнняў уніі і наогул палітыкі каралёў Рэчы Паспалітай, рэзідэнцыяй якіх у другой палове XVI ст. быў Кракаў. Апазіцыйныя настроі і ўчынкі знаходзілі сваё праяўленне як у словах, так і ў справах пануючага саслоўя ВКЛ. У лісце аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага да трокскага кашталяна Астафія Валовіча, які быў напісаны ўсяго праз 5 гадоў пасля уніі, гаварылася: “Не дай бог ляху быць каралём, выража Літву і тым больш Русь”. Яшчэ больш рэзка супраць прапольскай палітыкі Жыгімонта Аўгуста выказаўся аўтар сатырычнага твора “Прамова Мялешкі”, што датуецца 1589 г.: “Прэч Жыгімонта караля! Таго і да людзей няма чаго прылічаць, бо Падляшша і Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы”.

Антыпольскія словы не разыходзіліся са справамі ліцвінскіх палітыкаў. Насуперак Люблінскай уніі на працягу 70-80-гг. XVI ст. у ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. Прычым у час бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай 1574 – 1576 гг. на сойме ў Вільні разглядалася пытанне аб выбары караля. Больш таго, ліцвіны прапаноўвалі свае кандыдатуры – маскоўскага цара Івана Грознага ці яго сына Фёдара. Але ў гэтым іх не падтрымалі палякі. Тым не менш, Стэфан Баторый атрымаў карону ВКЛ асобна на сойме ў Вільні. Пры яго падтрымцы ў 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для Вялікага княства – Галоўны трыбунал.

Самым важкім здабыткам у барацьбе за дзяржаўную самастойнасць нашай дзяржавы было прыняцце ў 1588 г. трэцяга Статута ВКЛ. Згодна з ім скасоўваліся многія пастановы Люблінскай уніі. Найбольш паказальным з’яўлялася тое, што ў Статуце сама унія наогул не ўзгадваецца. Паводле зместу гэтага заканадаўчага помніка, ВКЛ з’яўлялася дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і ўласнай тэрыторыяй, апаратам улады, войскам і фінансамі. Палякам як чужынцам было забаронена набываць землі і атрымоўваць пасады ў ВКЛ. Гэты закон не быў парушаны нават падчас барацьбы паміж каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587 – 1632 гг.) і канцлерам ВКЛ Львом Сапегам за пасаду віленскага біскупа. Справа ў тым, што Жыгімонт ІІІ прызначыў на гэтую пасаду паляка Бернарда Мацяеўскага, а канцлер да каралеўскага ўказа не прыціснуў вялікакняжацкую пячатку. У рэшце ў 1600 г. пасада была аддадзена ліцвіну Бенядзікту Войне.


Пасля такіх выступленняў польскі бок вымушаны быў ісці на ўступкі ліцвінам. З 1655 г. польскім воінскім часцям было забаронена без дазволу перасякаць мяжу ВКЛ, а з 1673 г. кожны трэці сойм пачаў збірацца ў Гародні. У 1696 г. шляхта ВКЛ цалкам ураўноўвалася з польскай у адносінах узмацнення кантроля над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб. Як бачна, інкарпараваць ВКЛ у склад Польшчы не ўдалося. Княства заставалася паўнапраўнай адзінкай федэрацыі.

Разам з тым у межах Рэчы Паспалітай паступова адбываліся працэсы паланізацыі ліцвінскай шляхты. Праз далучэнне да “залатых вольнасцей” фарміравалася своеасаблівая супольнасць – “народ шляхецкі” (у процівагу бяспраўнаму “люду простаму”). Шляхта Рэчы Паспалітай аб’ядноўвалася адзінымі правамі і прывілеямі, у значнай ступені адзінай рэлігіяй (каталіцкай), а таксама польскай мовай. У 1696 г. пастановай сойма ўсё афіцыйнае справаводства ў дзяржаве было пераведзена на польскую мову. Між тым, поўнага этнічнага атаясамлення беларуска-літоўскай шляхты з польскай ніколі не існавала. Ліцвінская самасвядомасць ва ўсе часы прысутнічала ў шляхецкім асяроддзі.


4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

Пасля перамогі ў Лівонскай вайне кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый некалькі разоў прадпрымаў спробы ажыццявіць новы паход на Масковію, але сойм адмаўляўся яго фінансаваць. Толькі ў 1586 г. з’явлася магчымасць ажыццявіць новы паход на Пскоў, але з-за смерці караля ён так і не адбыўся. Пасля барацьбы за ўладу новым каралём і вялікім князем стаў прадстаўнік шведскай дынастыі Жыгімонт Ваза (1587 – 1632 гг.). Дарэчы, пад час выбараў новага гаспадара шляхта ВКЛ на чале з Львом Сапегам, як і на мінулых выбарах прапанавала абраць каралём расійскага цара Фёдара Іванавіча. Тым самым, Л.Сапега ініцыяваў своеасаблівы “інтэграцыйна праект” аб’яднання Расіі, ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам сына Івана Грознага. Пры гэтым Сапега разлічваў, што ў такім выпадку ВКЛ будзе належыць вядучая роля, а не надзелены здольнасцямі кіраўніка і хваравіты Фёдар Іванавіч стане паслухмянай марыянеткай у руках ліцвінскай шляхты. Але з-за непрадуктыўнай пазіцыі маскоўскіх паслоў на сойме гэты праект так і застаўся на паперы.

Абраны новым каралём Жыгімонт Ваза пачаў праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Пры ім Рэч Паспалітая аказалася ўцягнута ў ваенныя канфлікты з асноўнымі суседзямі. У 1600 – 1629 гг. адбылася вайна Рэчы Паспалітай і Швецыі Повадам да вайны стала дэтранізацыя (пазбаўленне трону) ў 1599 г. Жыгімонта Вазы са шведскага прастолу (да гэтага часу Жыгімонт адначасова быў і каралём Швецыі). На пачатку вайны шведы даволі хутка замацаваліся ў Эстоніі і падышлі да Рыгі. Толькі пад Кірхгольмам у 1605 г. гетман Ян Караль Хадкевіч атрымаў перамогу. Гэта выратавала Рыгу, аднак шведы ў Прыбалтыцы засталіся. У 1609 г. войскі Рэчы Паспалітай нанеслі яшчэ адзін удар па шведах пад Рыгай і занялі Пярну. Ваенныя дзеянні на 8 год прыпыніліся. Аднак ужо ў 1621 г. сын Карла ІХ Густаў ІІ Адольф, узмацніўшы армію, захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу. Жыгімонт ІІІ Ваза вымушаны быў у 1629 г. у Альтмарку падпісаць мір. У выніку Рэч Паспалітая страціла Эстонію і Рыгу, захаваўшы за сабой толькі землі Курляндыі і Латгаліі.

Больш удала, на першых парах разгортваўся канфлікт з Масквою. У прыватнасці, ў гэты час адбылася так званая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскву 1604 – 1618 гг. У пачатку XVII ст. дзяржаўныя колы Рэчы Паспалітай вырашылі скарыстаць крызісную сітуацыю ў Маскоўскім княстве. Справа ў тым, што ў 1591 г. пры загадкавых абставінах загінуў васьмігадовы сын Івана Грознага, спадкаемца прастола царэвіч Дзмітрый. Новы рускі цар Барыс Гадуноў, што стаў кіраваць пасля смерці апошняга з Рурыкавічаў – Фёдара Іванавіча, прыйшоўся недаспадобы простаму народу. У выніку пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрый выратаваўся. Адпаведна знайшоўся і самазванец, які заявіў аб сваіх прэтэнзіях на царскі прастол. У ролі Ілжэдзмітрыя выступіў Грыгорый Атрэп’еў, манах, які перабраўся ў Рэч Паспалітую. Менавіта праз яго кароль Жыгімонт ІІІ Ваза хацеў авалодаць Масквой.