ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.09.2025
Просмотров: 1632
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт
3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.
3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.
3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.
3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў
4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.
4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.
4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці
4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі
4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл
4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.
4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі
4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва
4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі
5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва
5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы
5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага
5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
5.11 Фарміраванне беларускай нацыі
Восенню 1812 г. адбыўся пералом у вайне на карысць Расіі. У кастрычніку 1812 г. Напалеон, не дачакаўшыся ў Маскве ад Аляксандра І прапаноў аб міры і не навязаўшы рускім вялікай бітвы, загадаў адступаць. Да гэтага часу яго армія была дэмаралізавана, не хапала правіянту, многія цярпелі ад ранніх марозаў, у выніку ў арміі Напалеона з’явілася шмат дэзерціраў. Адступалі французы па старой Смаленскай дарозе, ваколіцы якой былі спустошаны. Павярнуць на поўдзень, дзе можна было раздабыць правіянт, французы не рашыліся, бо гэты накірунак надзейна кантралявалі сілы М.Кутузава.
Пад час наступальнай аперацыі рускіх войск корпус П.Вітгенштэйна авалодаў Полацкам (7 кастрычніка) і Віцебскам (26 кастрычніка). 4 лістапада валынская армія П. Чычагова (прызначаны кіраўніком трэцяй арміяй замест А. Тормасава) авалодала Мінскам, а 9 лістапада – Барысавам. 14 – 16 лістапада 1812 г. адбылася крывапралітная бітва пры пераправе французскій войск праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка. Пад час яе загінула каля 20 тыс. французаў, каля 50 тас. патрапіла ў палон. У выніку ад Вялікай арміі Напалеона засталася ўсяго толькі 60 тысяч салдат. Арганізаванае адступленне ператварылася ва ўцёкі. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў армію і апрануўшыся ў форму літоўскага ўлана выехаў у Парыж. Да р.Нёман, па якой праходзіла расійская мяжа, дайшло ўсяго 30 тыс. французаў. Пасля іх выгнання за межы імперыі пачаўся загранічны паход рускай арміі, які скончыўся ў Парыжы.
Вынікам вайны для Беларусі сталі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. У вайне загінула больш за мільён чалавек. Абязлюдзелі і былі разбураны многія гарады і вёскі. Пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы скараціліся амаль напалову. У такіх складаных умовах Аляксандр І абвясціў амністыю памешчыкам, якія падтрымалі Напалеона. У андносінах жа да сялян, многія з якіх актыўна змагаліся з французамі ў партызанскіх атрадах, царом было сказана: “А сяляне, верны наш народ, хай атрымаюць узнагароду сваю ад Бога” . У выніку прыгон у беларускай вёсцы пасля вайны 1812 г. толькі ўзмацніўся.
5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя
На тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст. дзейнічалі арганізацыі, што прадстаўлялі польскі нацыянальна-вызваленчы рух, і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры (дзекабрысты). На развіццё грамадска-палітычнага руху ўплывалі: па-першае, ідэі Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі (свабода, роўнасць, братэрства); па-другое, падзелы Рэчы Паспалітай (шляхта, хоць і захавала саслоўныя правы і прывілеі, але адчувала глыбокую незадаволенасць стратай уласнай дзяржавы); па-трэцяе, сам феадальны лад Расійскай імперыі з агіднай формай прыгнёту – прыгонным правам. Значны ўплыў аказала таксама вайна 1812 г. Маладыя расійскія афіцэры, якія ўдзельнічалі ў замежных паходах, убачылі вялікую розніцу паміж узроўнем і ладам жыцця ў Заходняй Еўропе і Расіі.
У 1810 – 1820-я гг. польская плынь вызваленчага руху, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускай апалячанай шляхты, была прадстаўлена рознымі тайнымі таварыствамі і гурткамі, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце, некаторых гімназіях і вучылішчах, у войску. Галоўнай іх мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (г.зн. да першага падзелу, уключаючы, у т.л. беларускія і ўкраінскія землі).
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Юзафа Яжоўскага ўзнікла таварыства філаматаў (грэч. “аматары ведаў”). Да іх далучыліся Ігнат Дамейка, Ян Чачот і іншыя студэнты. Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым удасканальванні, грамадская праца для дабра Айчыны. Таварыства павінна было садзейнічаць “па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце” (праз асвету філаматы намерваліся рыхтаваць грамадства для барацьбы за вызваленне Бацькаўшчыны). Дзеля дасягнення пастаўленых мэтаў філаматы імкнуліся супрацоўнічаць з віленскім аддзяленнем польскага Патрыятычнага таварыства, наладжвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыямі.
Філаматы перыядычна праводзілі пасяджэнні, на якіх чыталіся і абмяркоўваліся навуковыя працы і літаратурныя творы сяброў таварыства, што спрыяла развіццю даследчых і творчых здольнасцяў, служыла стымулам для самаўдасканалення. З дзейнасцю філаматаў звязнаны пачатак навуковага даследавання фальклору, традыцый, мовы беларусаў. У таварыства прымаліся толькі надзейныя і правераныя студэнты, таму расло яно няхутка і на працягу свайго існавання налічвала ўсяго 19 чалавек (прычым тры з іх па розных прычынах былі выключаны з таварыства, астатнія ж захавалі вернасць філамацкаму братэрству на ўсё жыццё). Дзеля падрыхтоўкі рэзерву для папаўнення таварыства філаматаў у 1819 г. па ініцыятыве Адама Міцкевіча было створана першае адгалінаванне арганізацыі – “Саюз сяброў”.
З мэтай распаўсюджання сваіх ідэй сярод шырокіх колаў моладзі Тамаш Зан прапанаваў стварыць арганізацыю, якая б праз забаўляльныя формы дзейнасці (урачыстасці, маёўкі) і таямнічыя рытуалы спрыяла б маральнаму ўдасканальванню асобы. Такой арганізацыяй стала створанае ў 1820 г. таварыства прамяністых. Сэнс прамяністасці Тамаш Зан, які стаў старшынёй таварыства (“архіпрмяністым”), тлумачыў наступным чынам: кожны добразычлівы высокамаральны чалавек выпраменьвае святло, якое дабратворна ўздзейнічае на іншых. Філаматы сфармулявалі для прамяністых 15 правілаў, важнае месца сярод якіх мела “прыхільнасць да айчыннай зямлі”.
Масавасць таварыства прамяністых напалохала рэктара Віленскага універсітэта, які баяўся трапіць у няміласць да расійскіх улад. Філаматы вымушаны былі распусціць легальнае таварыства прамяністых, аднак замест яго ў тым жа 1820 г. утварылі тайнае таварыства філарэтаў (грэч. “прыхільнікаў маральнай чысціні”). Узначаліў яго Тамаш Зан. Таварыства імкнулася стварыць філарэцкія філіі на ўсёй тэрыторыі былога ВКЛ. У прыватнасці, Міхал Рукевіч стварыў філарэцкія таварыствы ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях. Гурток прыхільнікаў філарэтаў быў і ў Полацку.
У 1823 г. тайныя таварыствы студэнтаў Віленскага універсітэта былі выкрыты ўладамі. Следства праводзіла спецыяльна створаная камісія на чале з сенатарам М. Навасільцавым. У 1824 г. быў вынесены прысуд па справе, згодна з якім дзесяць філаматаў і дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з радзімы у “аддаленыя губерні” Расіі. Найбольш жорстка былі пакараны Тамаш Зан, Ян Чачот і Адам Сузін, якіх выслалі на Урал, дзе яны былі павінны спачатку адседзець свой тэрмін у крэпасці (першы – год, два другія – па паўгады). 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Былі звольнены з універсітэта “неблагонадёжные” прафесары, якія аказвалі ўплыў на студэнтаў – Іаахім Лялевель, Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Юзаф Галухоўскі. Быў заменены рэктар, а замест князя А. Чартарыйскага куратарам Віленскай навучальнай акругі быў прызначаны М. Навасільцаў.
Амаль усе філаматы і філарэты паходзілі з беларускай апалячанай шляхты. Іх дзейнасць была прасякнута мясцовым патрыятызмам і скіравана на вызваленне “Літвы”, г.зн. Беларусі, будучыню якой яны бачылі ў складзе адноўленай Рэчы Паспалітай.
Да следства па справе філаматаў і філарэтаў прыцягваўся і Міхал Рукевіч, аднак ён быў вызвалены з-за адсутнасці доказаў. У 1825 г. М. Рукевіч арганізаваў на Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпуса “Таварыства ваенных сяброў”, на чале якога сталі капітан К. Ігельстром і паручнік А. Вягелін. Таварыства мела сувязі з дзекабрыстамі. Пачатак дзейнасці на тэрыторыі Беларусі расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў (назва ад паўстання 14 снежня 1825 г. на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу; паколькі гаворка ідзе пра падзею расійскай гісторыі, назва перадаецца калькай з рускай мовы) звязаны з 1820 г. Пасля паўстання Сямёнаўскага гвардзейскага палка ў Пецярбургу ў заходнія губерні быў пераведзены корпус, у якім служылі сябры “Паўночнага таварыства”. У 1821 г. падчас службы ў Мінску кіраўнік таварыства Мікіта Мураўёў склаў першы варыянт “Канстытуцыі” (так званы “мінскі варыянт”).
У 1823 г. члены “Паўднёвага таварыства” дзекабрыстаў С. Мураўёў-Апостал і М. Бястужаў-Румін прапанавалі арыштаваць цара, калі ён прыедзе для агляду войскаў у Бабруйскую крэпасць, што павінна было стаць пачаткам паўстання (так званы “бабруйскі план”). Аднак гэты план так і не быў ажыццёўлены. З Беларуссю таксама звязаны лёс сябра “Таварыства з’яднаных славян” Івана Гарбачэўскага, які вучыўся ў Віцебску.
Падзеі снежаньскага паўстання на Сенацкай плошчы знайшлі працяг на Беларусі. 24 снежня 1825 г. у мястэчку Браньск на Беласточчыне “ваенныя сябры” сарвалі прысягу на вернасць Мікалаю І некалькіх рот сапёрнага батальёна Літоўскага асобнага корпуса. Аднак выступленне не ахапіла ўвесь корпус, яго арганізатары К. Ігельстром, А. Вягелін, М. Рукевіч былі арыштаваны і асуджаны на ссылку, якую адбывалі разам з дзекабрыстамі. У лютым 1826 г. член “Таварыства з’яднаных славян” Сцяпан Трусаў спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску, але няўдала.
У канцы 1820-х гг. на тэрыторыі Царства Польскага у сувязі з грубымі парушэннямі Канстытуцыі 1815 г. узмацняліся апазіцыйныя настроі. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі паскорылі паўстанне ў Царстве Польскім, якое перакінулася і на землі Літвы і Беларусі. Непасрэдным повадам да паўстання стаў намер Мікалая І у канцы лістапада 1830 г. паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. У выніку паўстанцкі рух распачаўся ў Варшаве ў тым жа лістападзе 1830 г. Мэтай паўстання было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
У пачатку снежня расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Царства Польскае. 18 снежня 1830 г. польскі сойм заклікаў да паўстання насельніцтва тэрыторый былой Рэчы Паспалітай. Старшынёй Польскага нацыянальнага ўрада ў студзені 1831 г. стаў князь А. Чартарыйскі, лідэр кансерватыўна-арыстакратычнай плыні. Шляхецка-рэвалюцыйную плынь ўзначальваў былы прафесар гісторыі Віленскага універсітэта І. Лялевель. У студзені 1831 г. сейм прыняў пастанову аб пазбаўленні Мікалая І і членаў яго сям’і правоў на польскі прастол.
Для кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі Цэнтральны паўстанцкі камітэт. У канцы сакавіка паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі распачалося. Аднак кантраляваць яго ход і ўзгадняць дзеянні паўстанцаў Віленскі Цэнтральны камітэт не здолеў. У паветах былі створаны павятовыя ўрады, якія прыводзілі насельніцтва да прысягі і аб’яўлялі набор рэкрутаў у войска, звярталіся з адозвамі, у якіх заклікалі да барацьбы “за Польшчу, айчыну нашу”.
Сацыяльную базу паўстання склала апалячаная шляхта, асабліва студэнцкая і навучэнская моладзь, каталіцкае і, часткова, уніяцкае духавенства. Сялянства не падтрымала паўстанцаў, бо вырашэння сялянскага пытання не прадугледжвалася, а ідэя барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай была чужой для беларускіх сялян.
У сакавіку паўстанне ахапіла Літву і паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі, Дзісенскі паветы), у Гродзенскай губерні яно пачалося ў маі, у Мінскай – у чэрвені-ліпені. Распаўсюджанне паўстання на ўсходзе Беларусі прадухілілі рашучыя контрдзеянні магілёўскага губернатара Міхаіла Мураўёва. У канцы мая 1831 г., каб падтрымаць паўстанцаў, на тэрыторыю беларуска-літоўскіх губерняў уступіў польскі атрад генерала Д. Хлапоўскага, які ў хуткім часе вырас з 700 да 5-і тыс. чалавек. На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў дзейнічаў атрад (1-я рота 25 лінейнага палка) пад кіраўніцтвам 24-гадовай графіні Эміліі Плятэр, якая атрымала званне капітана. Яе гераічныя дзеянні і гібель знайшлі адлюстраванне ў вершы А.Міцкевіча “Смерць палкоўніка”. Таксама з Польшчы падыйшоў 12-тысячны корпус генералаў А. Гелгуда і Г. Дэмбінскага. Гэтыя фарміраванні пачалі наступленне на Вільню. 19 чэрвеня быў здзейснены штурм горада, аднак сілы былі няроўныя, і дрэнна ўзброеным паўстанцам прыйшлося адступіць. Бітва за Вільню стала кульмінацыяй паўстання ў Літве і Беларусі.
На пачатку жніўня 1831 г. на тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Неўзабаве расійская армія пад камандаваннем генерал-фельдмаршала І.Ф. Паскевіча авалодала Варшавай (за падаўленне паўстання Паскевіч атрымаў ад цара гомельскі маёнтак). Пасля паражэння многія паўстанцы пакінулі радзіму і ўдзельнічалі пазней у барацьбе за свабоду ў еўрапейскіх краінах.
Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. расійскі ўрад канчаткова згубіў давер да беларускай апалячанай шляхты і ўзяў курс на аслабленне польскага ўплыву ў беларуска-літоўскіх губернях. Маёнткі шляхціцаў – удзельнікаў паўстання канфіскоўваліся і перадаваліся расійскім памешчыкам. З 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры імператары дзейнічаў Камітэт па справах заходніх губерняў, які распрацоўваў мерапрыемствы, скіраваныя на русіфікацыю гэтых земляў. Важным мерапрыемствам стала адмена дзеяння Статута 1588 г. і ўвядзенне расійскага заканадаўства ў 1831 г. ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай. У кастрычніку 1831 г. быў актывізаваны разбор шляхты паводле ўказа Мікалая І “Аб разборы шляхты заходніх губерняў і аб упарадкоўванні гэтага роду людзей”. У выніку ажыццяўлення ўказа каля 10 тыс. чалавек былі пазбаўлены дваранства. У 1832 г. улады закрылі Віленскі універсітэт, многія студэнты якога прынялі ўдзел у паўстанні. У 1836 г. было забаронена выкарыстанне ў справаводстве і школьнай справе польскай мовы.