ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1597

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Знаходзячыся ў турме К.Каліноўскі напісаў славутыя “Пісьмы з-пад шыбеніцы”, ў якіх ён звярнуўся да сялян і заклікаў іх працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. К.Каліноўскі быў публічна павешаны у Вільні. Перад смерцю на зварот да яго ката “Дваранін Каліноўскі!” ён рашуча адказаў: “У нас няма дваран! У нас усе роўныя!”, чым у апошні раз падкрэсліў сваю жыццёвую пазіцыю. Акрамя таго, у Беларусі 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 850 чалавек саслана на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек было выселена.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі было пазітыўна ўспрынята ў Еўропе. Дапамогу паўстанцам аказвалі лідэр італьянскага вызваленчага руху Дж.Гарыбальдзі і рэвалюцыйная арганізацыя “Маладая Еўропа”. У падтрымку паўстання выказваліся і расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты А.Герцэн, М.Бакунін і інш.

Такім чынам, паўстанне на Беларусі пацярпела паражэнне. Прычынай гэтага стала адсутнасць адзінства сярод яго кіраўнікоў, а таксама паслядоўныя дзеянні расійскіх уладаў. У выніку паўстання быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і скарачалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (з-за ўдзелу студэнтаў і навучэнцаў), у краі да 1870 г. захоўвалася ваенае становішча, землеўладальнікам каталіцкага веравызнання забаранялася набываць і арандаваць маёнткі на беларускіх землях. Буржуазныя рэформы былі праведзены са значным спазненнем і з абмежаваннямі. У той жа час, внікам паўстання стала палепшэнне становішча сялян на беларускіх землях (у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай Імперыі). Акрамя таго яно засведчыла паступовае зараджэнне беларускага нацыянальнага руху ля вытокаў якога стаялі К.Каліноўскі і яго паплечнікі.


5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

У паслярэформенны перыяд на беларускіх землях актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. У прыватнасці ў гэты час новыя рысы набывае сялянскі рух. Ён цяпер адрозніваўся ад папярэдніх выступленняў сваімі мэтамі. На першае месца выходзіць барацьба за бясплатную перадачу зямлі сялянам і супраціўленне ўладам, якія падтрымлівалі землеўладальнікаў. У 1861-1862 гг. большасць выступленняў было скіравана супраць праводзімай аграрнай рэформы. Асноўнымі метадамі барацьбы для сялян станавіліся захопы памешчацкіх зямель, выпас жывёлы на панскіх угоддзях, высечка лесу, знішчэнне межавых знакаў, сутычкі з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. У 1880 – 1890-я гг. у Беларусі з-за малазямелля набывае распаўсюджанне стыхійны рух за перасяленне на свабодныя землі ў Сібір і іншыя рэгіёны Расіі. У выніку ўладам прыйшлося абмежаваць магчымасць перасялення сялян. Для вяртання самавольных перасяленцаў на месцы пражывання выкарыстоўвалася нават войска.

У гэты час у асяроддзі інтэлігенцыі Расійскай Імперыі набылі шырокае распаўсюджанне народніцкія ідэі, вытокі якіх былі закладзены ў работах М.Бакуніна, А.Герцэна, М.Чарнышэўскага. Пад народніцтвам прынята разумець грамадска-палітычны рух заснаваны на ідэях сялянскага сацыялізму (утапічнае ўяўленне пра тое, што Расія можа перайсці да сацыялізму мінуючы капіталізм, бо сялянская абшчына, на думку народнікаў, з’яўляецца прататыпам сацыялістычнага грамадства). Але ў сялянскім асяроддзі ўсё яшчэ жыла вера ў добрага цара, які быццам бы не ведаў, што робяць чыноўнікі і памешчыкі. З-за гэтага расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты так і не здолелі знайсці значнай падтрымкі сярод сялянства, хаця неаднаразова прадпрымалі адпаведныя спробы.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў быў створаны ў Магілёве ў 1875 г. Сярод яго заснавальнікаў былі М.Судзілоўскі (будучы прэзідэнт Гавайскіх астравоў), С.Кавалік, Р.Ісаеў, якія ў далейшым сталі вядомымі дзеячамі агульнарасійскага народніцкага руху. Акрамя таго, выхадцамі з Беларусі былі і іншыя вядомыя народнікі: І.Грынявіцкі, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі.

У другой палове 1870-х гг. народніцкія гурткі ўзніклі і ў іншых гарадах Беларусі. Яны мелі цесныя сувязі з агульнарасійскай народніцкай арганізацыяй “Зямля і воля”. У 1879 г. з-за унутраных супярэчнасцяў яна раскалолася на Чорны перадзел” і “Народную волю”. Гэтыя арганізацыі адрозніваліся паміж сабой сваімі задачамі і метадамі барацьбы. Прыхільнікі “Чорнага перадзелу” выступалі за шырокае распаўсюджванне сацыялістычных ідэй праз прапаганду ў сялянскім асяроддзі. Паслядоўнікі “Народнай волі” наадварот лічылі, што сялянства яшчэ не падрыхтавана да сацыялістычных пераўтварэнняў. Таму патрэбна падрыхтаваць людзей да адкрытых антыўрадавых выступленняў, а зрабіць гэта, на думку народавольцаў, было прасцей праз шырокае выкарыстанне тэрора.


Спачатку большасць беларускіх народнікаў падтрымлівалі “Чорны перадзел”. У Мінску нават працавала падпольная друкарня арганізацыі, ў якой выдаваліся газеты “Чёрный передел” і “Зерно”. З-за гэтага ў Мінск двойчы прыязджаў кіраўнік арганізацыі Г.Пляханаў. Але ў 1881 г. арганізацыя бала выкрыта і разгромлена ўладамі. У выніку большасць беларускіх народнікаў, якіх не арыштавалі, перайшлі на бок “Народнай волі”. Усплеск папулярнасці апошняй у асяроддзі народнікаў быў абумоўлены і тым, што гэтай арганізацыяй 1 сакавіка 1881 г. было здзейснена забойства Аляксандра ІІ. Бомбу ў імператара кінуў ураджэнец Беларусі, студэнт Ігнат Грынявіцкі, які пад час выбуху быў смяротна паранены.

Сярод народнікаў у сярэдзіне 1880-х гг. пачынае ўздымацца і беларускае пытанне. Так у 1884 г. члены беларускай народніцкай арганізацыі “Гоман” Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер выступілі за аб’яднанне беларускіх народнікаў. Таксама імі былі выпушчаны два нумары гектаграфічнага часопіса “Гоман”, у якім упершыню была абгрунтавана думка пра самастойнасць беларускага народа і ўзнята пытанне пра аўтаномію Беларусі ў межах Расійскай рэспублікі, якую планавалася стварыць пасля звяржэння самадзяржаўя. Гоманаўцы абвясцілі сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай і садзейнічылі фарміраванню сярод беларусаў нацыянальнай свядомасці.

У сярэдзіне 1880-х гг. з-за разгрому паліцыяй большасці груп “Народнай волі” сярод народнікаў пачынае дамінаваць ліберальны накірунак. Яго прыхільнікі выступалі за правядзенне ўрадам рэформаў, якія павінны былі палепшыць становішча сялян, гарантаваць захаванне абшчыны і стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі.

На другую палову ХІХ ст. прыходзіцца зараджэнне ў Расійскай Імперыі рабочага руху. Гэта было абумоўлена актыўным развіццём капіталізму і павелічэннем колькасці наёмных рабочых. Адной з першых формаў пратэсту сталі уцёкі з будаўніцтва чыгунак, што асабліва набыло распаўсюджанне ў 1860-х гг., і калектыўныя скаргі. У 1870 – 1890-х гг. асноўнай формай барацьбы працоўных стала стачка (забастоўка, калектыўнае спынене працы з патрабаваннямі па паляпшэнню умоў працы). Найбольш рэгулярна ў абарону сваіх правоў выступалі чыгуначнікі. Каб матэрыяльна абараніць удзельнікаў стачак, якіх маглі звольніць за выступленні, працоўныя пайшлі на стварэнне так званых “статачных кас” (для выплат звольненым). Першая статачная каса была створана ў другой палове 1880-х гг. у Мінскіх слясарных майстэрнях.


Пад націскам нарастаючага рабочага руху ўлады пайшлі на стварэнне рабочага заканадаўства (сукупнасць розных законаў, якія паляпшалі ўмовы працы рабочых і ўводзілі некоторыя сацыяльныя гарантыі). У прыватнасці ў 1882 г. была забаронена праца дзяцей да 12 год і падлеткаў на шкодных вытворчасцях і ў начны час, а таксама створана фабрычная інспекцыя; у 1885 г. – забаронена начная праца жанчын; з 1886 г. на фабрычных прадпрыемствах уводзіліся разліковыя кніжкі, дзе запісваліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. рабочы дзень быў скарочаны да 11,5 гадзін. Акрамя таго у гэты час на некаторых прадпрыемствах устанаўліваліся нядзельныя адпачынкі, скарачаліся штрафы, абмяжоўваліся жаночая і дзіцячая праца.

Ва ўмовах павелічэння колькасці працоўных і актывізацыі рабочага руху ў 1880-я гг. на змену народніцкай плыні ў расійскім сацыялізме прыходзіць марксізм, што выявілася ў стварэнні першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Ужо ў 1882 г. у Польшчы распачала сваю дзейнасць марксісцкая группа “Пралетарыят”. Яе дзейнась распаўсюджвалася і на Беларусь. У 1883 г. былы кіраўнік “Чорнага перадзелу” Г.Пляханаў за мяжой заснаваў першую расійскую марксісцкую арганізацыю “Вызваленне працы”. З ёю быў цесна звязаны беларускі паэт-дэмакрат А.Гурыновіч.

З сярэдзіны 1880-х гг. у Беларусі дзейнасць марксісцкіх гурткоў актывізавалася. Толькі ў Мінску існавалі гурткі Э.Абрамовіча, І.Гурвіча, С.Трусевіча. Такія ж групы ўзніклі і ў іншых гарадах. Яны рыхтавалі новыя кадры прапагандыстаў, якія потым маглі б распаўсюджваць сацыялістычныя ідэі сярод рабочых. З сярэдзіны 1890-х гг. марксісты перайшлі да масавай агітацыі сярод рабочых. Гэта азначала, што сацыял-дэмакраты вырашылі аб’яднаць свае намаганні з рабочым рухам. Сярод марксістаў у гэты час сфарміравалася дзве асобныя плыні: рэвалюцыйная (жадалі пераходу да сацыялізму праз рэвалюцыю і палітычныя пераўтварэнні) і рэфармісцкая (выступалі за мірныя пераўтварэнні ў грамадстве, у першую чаргу адстойвалі эканамічныя правы працоўных).

Адначасова з гэтым у марксісцкіх гуртках назіралася тэндэнцыя да аб’яднання па нацыянальнай прыкмеце, што стала внікам нявырашаннасці нацыянальнага пытання ў Расійскай Імперыі. Таму актыўна пачынаюць стварацца нелегальныя нацыянальныя сацыял-дэмакратычныя партыі і аб’яднанні. У той жа час сярод мясцовых сацыялістаў былі дзеячы, якія стаялі на пазіцыях інтэрнацыяналізму. У прыватнасці, у 1893 г. была створана нацыянальная Польская сацыялістычная партыя (ППС). У гэтам жа годзе з яе вылучылася інтэрнацыяналісцкая Сацыял-дэмакратыя каралеўства Польскага (СДКП).


Падобная сітуацыя назіралася і ў сацыял-дэмакратычным руху Літвы. У красавіку 1896 г. у Вільні была створана створана Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), якая вызначалася яскрава выяўленым нацыянальным характарам, выступала за самавызначэнне Літвы і арыентавалася на літоўскамоўных рабочых. Аднак не ўсе члены ЛСДП падзялялі такія погляды, таму ўжо ў маі 1896 г. з партыі вылучыўся інтэрнацыяналісцкі Рабочы саюз Літвы (РСЛ) пад кіраўніцтвам С.Трусевіча. Прыхільнікі гэтай партыі выступалі за сумесную барацьбу з царызмам прадстаўнікоў розных народаў. Таму ў 1900 г. РСЛ аб’яднаўся з СДКП ў Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы (сярод яе лідэраў быў стваральнік савецкіх спецслужбаў Ф.Э. Дзяржынскі).

Усе вышэйпералічаныя партыі актыўна дзейнічылі і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1902 г. кіраўнікі ППС пайшлі на стварэнне аўтаномнай Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС на Літве), якая базіравалася на праграмных устаноўках Польскай сацыялістычнай партыі (ППС).

Сярод найбольш значных палітычных сілаў, створаных у гэты час, стаў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які быў створаны ў 1897 г. у Вільні. Гэтая арганізацыя больш вядомая пад назвай Бунд (у перакладзе з мовы ідыш – “саюз”). Шырокі ўплыў гэтай партыі быў абумоўлены тым, што значную частку пралетарыяту Беларусі складалі яўрэі. З-за гэтага ў канцы ХІХ ст. менавіта Бунд быў самай уплывовай рэвалюцыйнай арганізацыяй на беларускіх землях.

У канцы ХІХ ст. была прадпрынята спроба аб’яднання сацыял-дэмакратаў Расійская Імперыі. 1-3 сакавіка 1898 у Мінску ў доме на вул. Захар’еўскай (цяпер праспект Незалежнасці) прайшоў І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Канчатковай мэтай партыі былі аб’яўлены пралетарская рэвалюцыя і дыктатура пралетарыяту. Лідэры РСДРП спадзяваліся аб’яднаць усіх марксістаў Расіі. І спачатку гэтая мэта не здавалася беспадстаўнай. У склад РСДРП увайшоў Бунд, які пры гэтым захоўваў сваю ўнутраную структуру. Менавіта ён першапачаткова прадстаўляў новаўтвораную партыю ў Беларусі. Але барацьба сярод кіраўніцтва партыі так і не дазволела стаць ёй адзіным флагманам расійскай сацыял-дэмакратыі. Больш таго, на ІІ з’ездзе ў 1903 г. з-за супярэчнасцей па пытанні цэнтралізацыі партыі РСДРП раскалолася на меншавікоў (РСДРП(м), на чале з Г.Пляханавым) і бальшавікоў (РСДРП(б), на чале з У.Ульянавым (Ленінам). Прыхільнікі Леніна былі за поўную цэнтралізацыю партыі, меншавікі выступалі катэгарычна супраць гэтага, бо лічылі што гэта прывядзе да ўсталявання дыктатуры цэнтра. Адначасова на ІІ з’ездзе партыі Бунд заявіў пра свой выхад са складу РСДРП.