ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.09.2025

Просмотров: 1635

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

2.2 Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры

3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.

3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.

3.3 Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў іх – пачатку хііі стст.

3.4 Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове хііі ст.

3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.

3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў

4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл

4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.

4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.

4.3 Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. Хv ст. – першай палове хvі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці

4.5 Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы хvі – першай палове хvііі ст.: унутранная і знешняя палітыка.

4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі

4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл

4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.

4.9 Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія

4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі

4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва

4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі

5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

5.1 Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хvііі – пачатку хіх ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка

5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

5.3 Грамадска-палітычны рух у першай палове хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя

5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва

5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы

5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага

5.7 Грамадска-палітычны рух ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый

5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма

5.9 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.

5.11 Фарміраванне беларускай нацыі

6. Беларускія землі ў 1914 – 1918 гг.

6.1 Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Асобнае месца ў сацыяльнай структуры гарадскога насельніцтва з 1832 г. занялі ганаровыя грамадзяне. Да гэтай катэгорыі адносіліся: дзеці асабістых дваран, дзеці праваслаўных святароў, купцы, якія больш 20-ці год уваходзілі ў склад першай гільдыі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вучоныя, урачы. Ганаровыя грамадзяне вызваляліся ад падушнай подаці, рэкруцкай павіннасці, цялесных пакаранняў. З’яўленне катэгорыі ганаровых грамадзян было спробай уключыць у саслоўную сістэму новыя сацыяльныя групы (буржуазію і інтэлігенцыю), не дапускаючы іх у дваранскае саслоўе.

Духавенства ў Расіі было прывілеяваным саслоўем. Яно падзялялася на чорнае (манаскае) і белае (прыходскае). Гэтае саслоўе было вызвалена ад падаткаў, рэкруцкай павіннасці і цялесных пакаранняў.

Канфесійная структура насельніцтва на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII ст. выглядала наступным чынам: тут пражывала каля 39% уніятаў, 38% католікаў, 10% іудзеяў, 6,5% праваслаўных. Акрамя таго, на гэтых землях жылі стараверы, пратэстанты і мусульмане. На далучанай тэрыторыі царскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, але гэтая верацярпімасць была адноснай. Ставілася задача пашырыць як мага больш уплыў праваслаўнай царквы. Аднак, паколькі буйныя землеўласнікі належалі да каталіцкай канфесіі, касцёл захаваў сваю маёмасць і свабоду дзейнасці. Забаранялася толькі схіляць у каталіцтва праваслаўных. Была створана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Праўда, каб паказаць сваю ўладу, Кацярына ІІ падпарадкавала касцёл Сіноду, а таксама дазволіла на тэрыторыі імперыі дзейнасць ордэна езуітаў, забароненага папам рымскім (забарона дзейнічала да 1814 г.). Фактычным цэнтрам ордэна да 1820 г., калі ён быў выгнаны за межы Расіі, стаў Полацк.

Пачынаючы з 1794 г. пачаўся ціск на ўніятаў з мэтай пераводу іх у праваслаўе. Аднак пасля смерці Кацярыны ІІ ціск быў спынены, а многія перайшоўшыя ў праваслаўе вярнуліся да ранейшага веравызнання. Уніяцкая царква спыніла сваё існаванне ў 1839 г., кал, скліканы па ініцыятыве апошняга ўніяцкага мітрапаліта Сямашкі Полацкі царкоўны сабор абвясціў яе поўнае ўз’яднанне з Рускай праваслаўнай царквой.

Для яўрэйскага (іўдзейскага) насельніцтва указам 1794 г. уводзілася мяжа аселасці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. Іудзеям забаранялася пражываць за межамі гарадоў і мястэчак, трымаць корчмы, арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы на вёсцы. Яўрэйскія купцы і рамеснікі, якія спавядалі іудаізм, плацілі ўдвая большыя падаткі, чым хрысціяне (за сплочванне падаткаў адказнасць нёс кагал). Для яўрэяў была павялічаная і норма рэкруцкай павіннасці. Калі яўрэй прымаў праваслаўе, усе абмежаванні для яго скасоўваліся.


Такім чынам саслоўная палітыка расійскага урада была скіравана на тое, каб задобрыць заможнае дваранства. Становішча сялян і мяшчан да лепшага не змянілася. Саслоўная структура грамадства паступова ўскладнялася. Пры захаванні свабоды дзейнасці каталіцкага касцёла на далучаных землях ўзмацнілася падтрымка праваслаўя.


5.2 Вайна 1812 г. У Беларусі

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні ўзброенага канфлікту абвастрылася сітуацыя на беларуска-літоўскіх землях. У адпаведнасці з Тыльзіцкім мірам 1807 г. Напалеон, здоеўшы на той час падпарадкаваць многія еўрамейскія дзяржавы, стварыў на польскіх землях, што належалі Прусіі, марыянетачнае Герцагства Варшаўскае, тым самым падтрымліваючы ў шляхты надзею на аднаўленне Рэчы Паспалітай.

Каб не дапусціць падтрымкі Напалеона з боку памешчыкаў заходніх губерняў Аляксандр І у сваю чаргу заявіў аб намеры аднавіць ВКЛ пад эгідай Расійскай імперыі. Па даручэнні цара ў 1811 г. князі М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі і граф Л. Плятэр распрацавалі праект аднаўлення ВКЛ, які прадугледжваў аўтаномію княства ў складзе Расіі (“план Агінскага”). Прадугледжвалася ўвядзенне пасады вялікага князя, якую павінен быў заняць расійскі імператар. Аднак праект сустрэў апазіцыйнае стаўленне з боку расійскіх саноўнікаў, якія па палітычных матывах разглядалі большую частку тэрыторыі ВКЛ як “исконно русские земли”. Да таго ж, відавочна, сам Аляксандр І не меў сур’ёзнага намеру аднаўлення ВКЛ. У хуткім часе распачалася вайна з Напалеонам, пасля якой расійскі імператар ужо не вяртаўся да названага праекта.

Напярэдадні нападу на Расію французы сканцэнтравалі сілы на тэрыторыі Прусіі і Герцагства Варшаўскага. Вялікая армія Напалеона, набраная па ўсёй Еўропе, уключаючы дабравольцаў з зямель былой Рэчы Паспалітай налічвала амаль 650 тысяч чалавек. У сваю чаргу Расія ля самай заходняй мяжы сканцэнтравала тры арміі і тры асобныя корпусы (усяго каля 316 тыс. чаславек) . Кіраўніком першай арміі быў М. Барклай дэ Толі (штаб у Вільні), які адначасова з’яўляўся і галоўнакамандуючым. Другой арміяй камандаваў П. Баграціён (штаб у Ваўкавыску), трэцяй кіраваў А. Тармасаў (штаб у Луцку, на Валыні).

Вайна пачалася ў ноч на 12 чэрвеня 1812 г., калі войскі Напалеона пераправіліся праз Нёман. Цар пра пачатак баявых дзеянняў даведаўся ў той жа дзень у Вільні. Наступленне французаў было хуткім: 16 чэрвеня французы занялі Вільню, а 24 чэрвеня – Мінск. Суадносіны сіл былі яўна не на карысць Расіі, больш таго рускія арміі былі раз’яднаны. Таму было прынята рашэнне, што першая і другая арміі павінны адступаць каб злучыцца пад Віцебскам, а трэцяя армія павінна была перакрыць шлях на Кіеў. Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны, Полацк, Віцебск, а Баграціён вёў войска з Ваўкавыска на Слонім – Мір – Магілёў. Французскія войскі ўклініліся паміж імі, не даўшы тым самым аб’яднацца пад Віцебскам. У выніку аб’яднаць сілы першая і другая рускія арміі змаглі толькі пад Смаленскам.


Першыя баі супраць войска Напалеона адбыліся яшчэ ў чэрвені 1812 г. Так, пад Нясвіжам з французамі сутыкнуліся данскія казакі атамана М. Платава. Значныя баі адбыліся паміж часцямі першай рускай арміі і французамі каля Астроўна і Кукавячына пад Віцебскам (13 – 14 ліпеня). Часці другой арміі змагаліся пад Мірам, Раманавам, а затым пад Магілёвам (каля в. Салтанаўка). Тут корпусу генерала М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць вялікія сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з другой арміяй пераправіцца праз Днепр. Супраціўленне корпуса М.Раеўскага было настолькі рашучым, што французы доўгі час думалі, што ваявалі з усёй рускай арміяй.

Пад Полацкам супраціўленне карпусам Удзіно і Сен-Сіра аказаў 25-тысячны корпус П. Вітгенштэйна, які прыкрываў шлях на Пецярбург. У баях супраць Удзіно вызначыўся расійскі генерал Я. Кульнёў. Ён атрымаў перамогу над французамі паміж мястэчкам Клясціцы і в. Якубава (Клясціцкі бой), але неўзабаве гераічна загінуў у баі каля мястэчка Сівошын. Паміраючы генерал загадаў зняць з яго афіцэрскі мундзір, каб вораг не здагадаўся, што ў баі загінуў рускі генерал. Трэцяя армія накіравалася ў Гродзенскую губерню, каб ударыць па французскіх тылах, аднак, была разбіта пад Кобрынам.

Пераследуючы рускія арміі Напалеон спадзяваўся, што вынік вайны будзе прадвызначаны ў генеральнай бітве. Але рускія на яе ні пад Вільняй, ні ля Дрысенскага ваеннага лагера, ні пад Віцебскам не адважыліся, бо сілы былі далёка не роўныя. Гэта зрывала ўсе планы французкага імператара які вымушаны быў “ганяцца рускімі”. На працягу другой паловы ліпеня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Яго штаб-кватэра размяшчалася ў палацы віцебскага губернатара (зараз будынак упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці на Ўспенскай горцы). Згодна з асобнымі дадзенымі меркаваў завяршыць тут ваенную кампанію публічна заявіўшы: “ваеная кампанія 1812 г. скончана!”.

У Віцебску Напалеон стаў чакаць паслоў ад Аляксандра І с прапановамі аб перамір’і, але іх не было. Вялікая армія паступова губляла баявы дух, узнікалі праблемы з яе забеспячэннем. У такіх умовах Напалеон вырашыў працягнуць наступленне і 1 жніўня 1812 г. рушыў далей на усход. Тым часам дзве рускія армі паспелі аб’яднацца і далі бітву французам пад Смаленскам, а затым каля в. Барадзіно (26 жніўня). І хаця яны скончыліся перамогай Напалеона, тым не менш Вялікай арміі былі нанесены сур’ёзныя страты. Пасля Барадзінскай бітвы рускае войска на чале з М. Кутузавым, які ў жніўні стаў галоўнакамандуючым, працягнула адступленне. У такіх умовах было прынята нечаканае рашэнне аддаць французам Маскву. Спаленая Масква стала пасткай для Напалеона, які не ведаў што рабіць у разрабаваным горадзе і не меў ужо рэсурсаў утрымаць занятыя землі і забяспечыць сваю армію ўсім неабходным.


У гэты ж самы час на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым. Большая частка шляхты падтрымала Напалеона, бо звязвала з ім надзеі на аднаўленне страчанай дзяржаўнасці – Рэчы Паспалітай. На баку французаў змагаліся каля 30 тыс. жыхароў Беларусі, у тым ліку ў ваеных фарміраваннях пляменніка апошняга караля Рэчы Паспалітай Юзафа Панятоўскага і князя Дамініка Радзівіла. 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. указам Напалеона быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. У склад урада ўвайшлі: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега. Асноўнай задачай Часовага ўрада было забеспячэнне французскай арміі ўсім неабходным (прадуктамі, фуражом, рэкрутамі), ахова грамадскага парадку ў краі. 6 ліпеня 1812 г. Часовы ўрад звярнуўся з адозвай да насельніцтва, у якой заклікаў сялян прыступіць да выканання земляробчых работ і павіннасцей, падпарадкоўвацца памешчыкам і арандатарам маёнткаў. Часовы ўрад ВўКЛ меў уладу ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было створана асобае прафранцузскае праўленне. Губерні былі перайменаваны ў дэпартаменты на французскі лад. Дэпартаментам кіравала асобная камісія з трох членаў. 14 ліпеня 1812 г. Часовы ўрад ВКЛ падпісаў акт “аб зліцці з народам Польшчы”. Аднак, Напалеон не спраўдзіў надзеі шляхты і не дазволіў аднавіць Рэч Паспалітую.

Своеасаблівымі адносінамі да нашэсця Напалеона вызначалася беларускае сялянства. Вяскоўцы чакалі, што Напалеон адменіць прыгоннае права, як гэта было зроблена ў Герцыгстве Варшаўскім, але падобныя спадзяванні не спраўдзіліся. Таму ва ўмовах акупацыі адносіны да французаў змяніліся. З мэтай абароны ад марадзёрства і рэквізіцый (прымусовага адабрання дзяржавай харчу, фуражу на карысць арміі пры надзвычайных абставінах) сяляне стваралі партызанскія атрады. Праславіліся сваёй дзейнасцю партызаны в. Жарцы каля Полацка (атрадам кіравалі М. Маркаў і Л. Грушын). Вызначыліся таксама партызаны в. Трасцяны Ігуменскага павета (кіраўнік Т. Барысенка), вв. Кляўкі і Стараселле Барысаўскага павета. Прыгонная сялянка в. Пагуршчына Полацкага павета Фядора Міронава у час вайны 1812 г. здабывала разведданыя для расійскай арміі. Насельніцтву Магілёўскай губерні за масавую партызанскую барацьбу аб’явіў падзяку М. Кутузаў. У тыле французскіх войскаў дзейнічалі партызанскія атрады пад камандаваннем расійскіх афіцэраў А. Сяславіна, Дз. Давыдава. Так, атрад Дз. Давыдава здзейсніў 600-кіламетровы рэйд па варожых тылах на смаленскай і беларускай землях.