ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.09.2025
Просмотров: 1614
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт
3. Беларускія землі ў V – пачатку хііі стст.
3.2 Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства іх – хі стст.
3.5 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў іх – хііі стст.
3.6 Рэлігія і культура ў іх – хііі стст. Дзейнасць асветнікаў
4. Дзяржаўна-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл
4.1 Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку хііі – сярэдзіне XIV стст.
4.2 Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў вкл у перыяд другая палова XIV – першая трэць XV стст.
4.4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба вкл за захаванне незалежнасці
4.6 Спробы рэформ у другой палове хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі
4.7 Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска вкл
4.8 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў хіv – хvііі ст.
4.9 Культура Беларусі хіv– пачатку хvіі ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі
4.10 Развіццё культуры Беларусі ў хvіі – хvііі ст. Барока. Асветніцтва
4.11 Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі
5. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
5.4 Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове хіх ст. Рэформы п.Кісялёва
5.5 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. Хіх ст. У Беларусі. Контррэформы
5.6 Паўстанне 1863-1864 гг. У Беларусі. Дзейнасць к.Каліноўскага
5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
5.10 Культура Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
5.11 Фарміраванне беларускай нацыі
У другой палове 1890-х гг. робіцца спроба рэабілітацыі народніцтва і яго збліжэнне з рабочым рухам. Да гэтага іх падштурхоўвала тое, што спроба абаперціся толькі на сялян не апраўдала сябе. У выніку ў Мінску Р.Радзівонавай, Р.Гершуні, Я.Гальперынам, К.Брэшка-Брэшкоўскай у 1898 г. была створана Рабочая партыя палітычнага вызваленя Расіі. Асноўнай мэтай арганізацыі стала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне сацыялістычнага грамадства. Пры гэтым, як і дзеячы “Народнай волі”, прыхільнікі створанай партыі ў якасці аднаго з метадаў барацьбы вызначаўся індывідуальны палітычны тэрор (уключаючы забойства палітычных дзеячаў, дзяржаўных чыноўнікаў і службовых асоб). Але ў 1900 г. арганізацыя была ліквідавана паліцыяй.
У 1902 г. былымі народнікамі і марксісцкімі групамі, што арыентаваліся на сялянства, была створана Партыя сацыялістаў рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры). Праграма партыі прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне рэспублікі. Для вырашэння аграрнага пытання эсэры прапаноўвалі так званую сацыялізацыю зямлі (канфіскацыю зямлі ў памешчыкаў і аб’яўленне яе агульнанароднай уласнасцю) і ўраўняльнае надзяленне ёю сялян без права куплі-продажу. Актыўна выкарыстоўваўся эсэрамі і палітычны тэрор. Падрыхтоўкай тэрарыстычных актаў займалася Баявая арганізацыя ПСР на чале з мінскім урачом Р.Гершуні.
У гэты час цікавасць да сацыялістычных ідэй узнікае і сярод прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. У 1902-1903 гг. беларускімі рэвалюцыянерамі прадпрымаецца спроба фарміраваня ўласнай палітычнай партыі і выданне газеты “Свабода”. З нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Яе стваральнікамі стаялі Іван і Антон Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цётка), К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), А.Бурбіс, В.Іваноўскі, Ф.Умястоўскі. У 1903 г. БРГ на І з’ездзе ў Вільні была ператворана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Праграма партыі прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, адмену прыватнай уласнасці на зямлю, усталяванне дэмакратычнага ладу, прызнанне права народаў Расіі на аўтаномію.
Для аслаблення ўплыву сацыял-дэмакратычных арганізацый сярод рабочых улады вырашылі пайсці на шэраг мераў, уключаючы стварэнне арганізацый працоўных, што павінны былі адстойваць выключна эканамічныя інтарэсы пралетарыяту не ўздымаючы палітычных пытанняў. Пры гэтым кіраўнікі створаных арганізацый тайна супрацоўнічалі з паліцыяй. Такая палітыка ўладаў была прадыктавана жаданем узяць пад кантроль рабочы рух і атрымала назву паліцэйскага сацыялізму, ці зубатаўшчыны (ад прозвішча ініцыятара такой палітыкі, начальніка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.Зубатава). На Беларусі ў яе рэчышчы ў 1901 г. у Мінску была створана Яўрэйская незалежная рабочая партыя (ЯНРП). Рэалізуя палітыку паліцэйскага сацыялізму ўлады прымушалі ўладальнікаў прадпрыемстваў ісці на саступкі працоўным. Пры гэтым рабіўся выгляд, што гэта быццам бы было дасягнута дзякуючы дзейнасці створаных рабочых арганізацый. Таму яны сапраўды пачалі карыстацца падтрымкай насельніцтва. Але рост рабочага руху выклікаў занепакоенасць уладаў. Акрамя таго, супраць зубатаўшчыны пачалі выступаць буйныя прамыслоўцы, з якімі кіраўніцтва дзяржавы вымушана было лічыцца. Таму ад палітыкі паліцэйскага сацыялізму хутка адмовіліся, а арганізацыі створаны пад час яе рэалізацыі хутка перасталі існаваць. У прыватнасці, у 1903 г. спыніла існаванне ЯНРП.
Такім чынам, у другой палове ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё, што стала заканамерным вынікам імклівага развіцця капіталізму. У гэты час новыя формы набыў сялянскі рух, атрымалі распаўсюджванне выступленні працоўных, з’явіліся першыя народніцкія і марксісцкія арганізацыі, якія ўрэшце-рэшт перараслі ў першыя палітычныя партыі на тэрыторыі Расійскай Імперыі.
5.8 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма
У пачатку ХХ ст. у Расійскай Імперыі з-за абвастрэння эканамічных праблем і грамадска-палітычных супярэчнасцяў склалася перадрэвалюцыйная сітуацыя. І у гэтага былі свае аб’ектыўныя прычыны, сярод якіх асабліва вылучаліся наступныя:
эканамічныя (абвастрэнне супярэчнасцяў паміж новым капіталістычным укладам і перажыткамі былой феадальнай сістэмы (буйное памешчацкае землеўладанне, існаванне сялянскай абшчыны, шырокае распаўсюджанне кустарнай вытворчасці), а таксама вынікі Сусветнага эканамічнага крызісу 1900 – 1903 гг., які асабліва адмоўна адбіўся ў многіх галінах расійскай эканомікі);
сацыяльныя (супярэчнасці паміж рознымі сацыяльнымі групамі ва ўмовах пераходу да капіталізма (асаблівую актыўнасць у адстойванні сваіх правоў і інтарэсаў пачынае праяўляць пралетарыят));
палітычныя (захаванне абсалютнай манархіі ва ўмовах пераходу да капіталізму, барацьба розных палітычных груповак за ўплыў на цара, правальны ход руска-японскай вайны 1904-05 гг.);
нацыянальныя (адсутнасць нацыянальнай аўтаноміі і дэскрымінацыя іншых народаў, якія засялялі Расійскую імперыю).
Вышэйназваныя прычыны прывялі а сацыяльнага выбуду. Першая руская рэвалюцыя (як часам называюць Рэвалюцыю 1905 – 07 гг.) пачалася 9 студзеня 1905 г. з мірнага шэсця працоўных Пецярбурга, якія жадаліперадаць петыцыю цару. Наперадзе калоны ішоў поп Гапон, дэманстранты неслі іконы, царкоўныя харугвы і партрэты цара Мікалая ІІ. Нягледзячы на гэта шэсце было растраляна царскімі войскамі. Таму гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Крывавай нядзелі”. Жорсткасць царызму выклікала хвалю пратэстаў па ўсёй дзяржаве. У розных рэгіёнай прайшлі масавыя палітычныя стачкі і дэманстрацыі пратэсту пал лозунгам “Далоў самадзяржаўе!”. У Беларусі выступленні салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі ў студзені 1905 г. ахапілі 31 горад і мястэчка, у тым ліку Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Гомель, Брэст, Смаргонь, Мазыр, Полацк, Слонім. Большасцю з іх кіравалі арганізацыі Бунда, РСДРП, эсэраў.
Імклівы рост антыўрадавых выступленняў паказаў, што ў асяроддзі рабочых знікла вера ў “добрага цара”. Тым не меньш, не ўсё выступленні 1905 г. насілі палітычны характар. Некаторыя абмяжоўваліся толькі эканамічнымі патрабаваннямі. Яны ў студзені – сакавіку 1905 г. ахапілі 25 населеных пунктаў Беларусі. Вясной рэвалюцыйны рух актывізаваўся ў сувязі са святкаваннем працоўнамі дня 1 Мая. Летні ўздым барацьбы быў выкліканы крывавымі расправамі царскіх улад над рабочымі. Палітычныя выступленні рабочых у чэрвені ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі. Пад уплывам рабочага руху актывізаваўся рух сялянства супраць памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі. Хваляванні перакінуліся на галоўную апору царызма – армію. Летам 1905 г. выступленні салдат адбыліся ў Мінску і Віцебску.
Рост антыцарскіх палітычных выступленняў летам 1905 г. напалохаў урад. Пад рэвалюцыйным націскам царызм ідзе на частковыя саступкі і 6 жніўня 1905 г. заяўляе пра скліканне дарадчай без надзялення яе заканадаўчым правам Дзяржаўнай думы (больш вядомай як Булыгінская ў гонар міністра ўнутраных спраў – аўтара праекта). Рывалюцыйныя сілы і ліберальная буржуазія ўспрыняла гэты крок цара як праяўленне слабасці і выступіла супраць Думы, разлічваючы тым самым на больш радыкальныя пераутварэнні. Распачалася новая хваля палітычных вытупленняў. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на восень 1905 г. У прыватнасці, уся краіна была ахоплена кастрычніцкай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад заклікі ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі.
Ва умовах уздыму рэвалюцыі царызм пайшоў на большыя саступкі і выдаў Маніфест “Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку” ад 17 кастрычніка 1905 г. Згодна з Маніфестам насельніцтву Расіі дараваліся свабоды слова, сумлення, сходаў і саюзаў, абвяшчалася стварэнне ў хуткім часе заканадаўчага выбарчага органа – Дзяржаўнай Думы, у выбарах у якую маглі прыняць удзел шырокія масы насельніцтва. Гэта азначала, што расійскі імператар Мікалай ІІ пайшоў на карэнныя змены сістэмы кіравання дзяржавай і абмежаваў сваю ўладу. Расія з абсалютнай ператварылася ў парламенцкую манархію.
Маніфест насельніцтва сустрэла новай хваляй выступленняў. Рэвалюцыйныя партыі заклікалі працягваць барацьбу да поўнага звяржэння царызму. На гэта ўрад адказаў новымі рэпрэсіямі. Ужо 18 кастрычніка 1905 г. пасля агалашэння Маніфеста у Мінску па загадзе губернатара П.Г. Курлова была расстраляна мірная дэманстрацыя працоўных, гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як Курлоўскі расстрэл. Зброя супраць дэманстрантаў была выкарыстана і ў Віцебску, сутычкі з паліцыяй адбыліся ў Полацку, Смаргоні і іншых гарадах.
Рэалізуючы заяўленае ў Маніфесце цар 11 снежня 1905 г. падпісаў Закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. Згодна з якім выбаршчыкі падзяляліся на чатыры курыі (асобыя выбарчыя разрады, на якія дзяліліся выбаршчыкі па нацыянальнай, прафісійнай ці іншай прыкмеце): землеўласнікаў, мяшчан, сялян, рабочых. Закон дакладна вызначаў колькасць дэпутатаў ад кожнай курыі. У выніку скдадвалася дыспрапорцыя на карысць найбольш заможных слаёў насельніцтва. Атрымоўвалася так, што голас памешчыка раўняўся 3,5 галасам гараджан, 15 галасам сялян ці 45 галасам рабочых. Гэта было зроблена каб забяспечыць ў Думе перавагу землеўласнікаў, заможных гараджан і сялян, на якіх і спадзяваўся абаперціся царызм. Не мелі магчымасць прымаць удзел ў вабарах жанчыны, моладыя людзі да 25 год, ваенныя, рабочыя дробных прадпрыемстваў.
Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. садзейнічаў фарміраванню першых легальных палітычных партый у Расіі. І хаця іх колькасць была значнай, тым не меньш усё партыі можна падзяліць на некалькі груп. Сярод мноства правых (праманархічных ці праўрадавых) партый і аб’яднанняў асабліва вылучаўся Саюз рускага народа (СРН), які актыўна падтрымлівалі землеўладальнікі, чыноўнікі і праваслаўны клір. Гэта партыя выступала за захаванне ў Расіі раней існуючых парадкаў, самадзяржаўя, памешчацкага землеўладання, а таксама супроць праводзімых пад націскам рэвалюцыі рэформ. Правыя, якіх яшчэ называлі чарнасоценцамі, выступалі за захаванне “адзінай і непадзельнай Расіі”, а таксама сталі вядомы сваімі антыяўрэйскімі выступленнямі і пагромамі.
Ліберальны лагер ці цэнтрысты ў асноўным былі прадстаўлены двума вядучымі буржуазнымі партыямі – акцябрыстамі і кадэтамі. Акцябрысты (афіцыйная назва – Саюз 17 кастрычніка) ў аснову сваёй палітычнай праграмы паклалі царскі маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. Яны выступалі за абмежаваныя рэформы дзяржаўнага ладу пры захаванні моцнай царскай улады. Сярод прыхільнікаў партыі было шмат ліберальных землеўласнікаў і прадстаўнікоў буржуазіі. Акцябрысты ў сваёй праграме спрабавалі спалучыць ідэі манархістаў і лібералаў таму іх часта называюць права-цэнтрыстамі. Непасрэдна буржуазна-ліберальнай партыяй з’яўлялася Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты). Яны выступалі за далейшыя ліберальныя рэформы і пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію. Таксама кадэты гатовы былі часткова вырашыць аграрнае пытанне (праз перадачу сялянам дзяржаўных, манастырскіх і выкупленых дзяржавай панскіх зямель), прадаставіць дзяржаўную аўтаномію Польшчы і Фінляндыі і прызнаць грамадзянскае раўнапраўе ўсіх народаў Расіі. Лібералы станоўча сустрэлі маніфест ад 17 кастрычніка і адмовіліся ад рэвалюцыйных дзеянняў, спадзяючыся, што новыя рэформы будуць арганізаваны новым рускім парламентам, дзе лібералы збіраліся атрымаць значную колькасць месцаў.
На левым флангу палітычнага спектра Расіі небывалы размах набыла дзейнасць партый рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера – РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, ППС у Літве і інш. Яны выйшлі з падполля і дзейнічалі адкрыта – праводзілі мітынгі і сходы, выдавалі газеты і лістоўкі, кіравалі стачкамі рабочых, выступленнямі сялян і вайскоўцаў. Большасць левых партый не прынялі сатрупак царызму і выступалі за працяг барацьбы да поўнага звяржэння царызму і ўсталявання расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Таксама рэвалюцыйныя сілы ў сваёй большасці выступалі за ліквідацыю памешчацкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам, прызнавалі права на самавызначэнне разных народаў, якія засялялі Расію.